Урок па тэме: " прыметнік як часціна мовы"




НазваУрок па тэме: " прыметнік як часціна мовы"
Дата канвертавання18.03.2013
Памер90.42 Kb.
ТыпУрок
адкрыты ўрок

беларускай мовы

ў 6-м класе





УРОК ПА ТЭМЕ:

ПРЫМЕТНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ”

(Ужыванне і сэнсава-граматычныя магчымасці)


Мэта ўрока:


  • дапамагчы вучням глыбей асэнсаваць спецыфіку прыметніка як часціны мовы.


Задачы ўрока:


  • узнавіць, паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў аб прыметніку як часціне мовы;

  • развіваць уменні вызначаць граматычную ролю прыметнікаў, правільна ўжываць іх ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні;

  • выхоўваць у вучняў моўнае чуццё, любоў да роднай мовы, да прыроды (на дыдактычным матэрыяле).



Абсталяванне:


  • падручнік па мове для V класа;

  • раздатачны матэрыял

(карткі з тэкстам, карткі для рэфлексіі);

  • мультымедыйны праектар;

  • запісы на дошцы.



Эпіграф да ўрока:


Я аздабляю нашу мову:

Даю прыметы розным словам.

Наўрад ці зможаш без мяне ты

Прадмет адрозніць ад прадмета.


Ход урока


Этапы ўрока

Мэты этапа

Змест

Час

Заўвагі


І.Арганізацыйны момант


ІІ.Паведамленне тэмы і задач урока


ІІІ.Аднаўленне вядомага і тлумачэнне новага матэрыялу.




Стварыць пэўны эмацыянальны настрой у вучняў.


Актывізаваць вучняў на працу.


Аднаўленне і паглыбленне ведаў па вывучаемай тэме.




Раздаць рознакаляровыя цукеркі, якія дапамогуць разбіць вучняў на групы.


Зачытваецца эпіграф. Вучні самі называюць тэму ўрока. Уступнае слова настаўніка, які знаёміць вучняў з задачамі ўрока.


Даецца лексічнае значэнне прыметніка, знаходжанне прыметніка ў тэксце (в.П.Панчанкі; загадкі); вызначэнне ролі прыметніка і яго марфал. і сінтаксічных ўласцівасцей

(Пр.254; 251);

запісы ў канспект




1`


3`


18`

























Этапы ўрока

Мэты этапа

Змест

Час

Заўвагі


ФІЗКУЛЬТ-ХВІЛІНКА!!!


IV.Замацаванне матэрыялу


V.Рэфлексія


VI.Хатняе заданне


VII.Вынікі ўрока



Зрабіць размінку; успомніць, што называецца антонімамі.


Замацаваць вывучаны матэрыял.


Праверыць, як вучні засвоілі матэрыял.


Асэнсаванне пройдзенай тэмы дома.


Вынікі.Выстаўленне адзнак.


Настаўнік называе прыметнікі, а вучні падбіраюць да іх прым.-антонімы і мімікай або жэстамі паказваюць гэтыя словы.


Размеркаваць прыметнікі паводле груп (прыметнікі, якія абазначаюць колер, форму, памер і інш.);

самастойная работа з тэкстам (пашырыць тэкст прыметнікамі).


Выкарыстоўваючы матэрыял, які разглядаўся на ўроку, вучні запаўняюць картку “На ўроку мы даведаліся, што:”


§33, практ.261 (вусна)




1`


12`


8`


1`


1`





















ДАДАТАК



Самастойная работа з тэкстам.


(І варыянт) Замест шматкроп’я ўставіць прыметнікі і падкрэсліць іх як член сказа.


Надыход зімы

Пасля палудня з поўначы падзьмула … халадком. Зямля стала сухой, пакрылася … скарынкаю. Затым пасыпаў … , … сняжок, які ішоў усю ноч і ўвесь дзень. Пад вечар снег суняўся, і на захадзе бліснула … усмешка сонца і патухла. У небе засвяціліся … зоркі. Прыціснуў … мароз.


(ІІ варыянт) Замест шматкроп’я ўставіць прыметнікі і падкрэсліць іх як член сказа.


Раніцою наваколле нельга было пазнаць. Лес пабялеў, зрабіўся … . … лапы ялін гнуліся пад … пластом снегу, а … елачкі на ўскрайку лесу і пні панадзявалі … … башлыкі і хаваліся пад імі. І нельга было ўстрымацца, каб не памераць сваімі нагамі глыбіню … покрыва.


(Паводле Я.Коласа)







Рэфлексія

Запоўніце картку.


На ўроку мы даведаліся, што:


  • Прыметнік – гэта…

  • Прыметнік у сказе звязаны з …

  • Марфалагічныя прыметы прыметніка (змяняецца па) …

  • У сказе прыметнік выконвае ролю (член сказа) …

  • У маўленні прыметнікі ўжываюцца для …





Канспект урока


  1. Раздаецца дыдактычны матэрыял; цукеркі.

  2. Зачытваецца эпіграф (слайд). Пра якую часціну мовы гаворыцца ў эпіграфе, па чым вы здагадаліся? Запісаць дату і тэму ў сшыткі.

  3. Уступнае слова:

Так, сённяшняя тэма ўрока – “Прыметнік як часціна мовы”. Да гэтай тэмы вы ўжо звярталіся ў пачатковай школе. Сёння мы пастараемся прыгадаць усё, што ўжо ведаем пра гэту часціну мовы і, безумоўна, даведаемся пра яе нешта новае.


У першую чаргу хачу звярнуць вашу ўвагу на тэрмін “прыметнік”. У адрозненне ад рускага “прилагательное” беларускі звяртае ўвагу на семантыку (сэнс) гэтай часціны мовы – абазначаць прымету. Матывацыя ж рускага тэрміна – граматычнага характару (прилагается к существительному – дапасуецца да назоўніка).

Хто ўжо ўспоўніў, што называецца прыметнікам? (Гэта сам. часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? чый?).

Добра, мы з вамі ўзгадалі лексічнае значэнне прыметніка. А зараз увага на слайд. Прачытайце ўрывак з верша П.Панчанкі “Беларуская мова” і выпішыце з яго прыметнікі.

Чаму ў вершы так шмат прыметнікаў? Якая іх роля? (Дапамагаюць ярка, вобразна апісаць бел.мову, паказваюць адносіны аўтара да яе).


(Слайд “Загадкі”).Зачытваюцца загадкі. Дзеці іх адгадваюць.

Якія словы вам дапамаглі разгадаць? (Прыметнікі).Звяртаецца ўвага на загадку пра кацянят. Прыметнікі выдзяляюць прадметы з шэрага іншых.

Правіла с.170 (Роля прыметнікаў).


Лексічнае значэнне прыметнікаў мы ўжо ведаем, ведаем ролю прыметнікаў.

Зараз паглядзім, якімі марфалагічнымі прыметамі валодае прыметнік і на яго сінтаксічную функцыю (якім членам сказа можа быць).

Правіла с.169 + с.171 Слайд “Табліца”


Пр.254 (прачытаць, уставіць літары, выпісаць 3 словазлучэнні

“прым. + наз.” над прыметнікамі алоўкам пазначыць род, лік, склон).


Пр.251. Слайд “Памятай!” (канспект)

Ля дошкі разабраць сказы па членах:

Сінявата-белы, сыпкі снег ляжыць усюды.

Снег усюды белы, сыпкі.

IV.Фізкультхвілінка!!!

Успомніце, што такое антонімы? Я называю прыметнік, а вы падбіраеце да яго антонім і паказваеце рухамі, жэстамі, мімікай:

Левая рука – правая, левая нага – правая, левае вока – правае;

высокі чалавек – нізкі (2 разы);

вузкія плечы – шырокія (2 разы);

прамы чалавек – крывы (2 разы);

хуткі бег – павольны (2 разы);

вясёлы вучань – сумны (2 разы)

моцная рука – слабая (2 разы);

цёмны свет – светлы (3 разы)


V. Мы з вамі ведаем, што прыметнік абазначае прымету прыдмета, аднак трэба ведаць, што прыметы могуць быць разнастайнымі:

напрыклад, прыметнік можа характарызаваць прадмет паводле колеру - чырвоны гальштук, паводле адносін да часу - летні дзень, паводле прызначэння – школьны партфель, паводле формы – круглы стол і інш.


Зараз вам спатрэбяцца цукеркі. Колер цукеркі вызначае групу.Слайд.

Рад словазлучэнняў: блакітнае неба, сарамлівая дзяўчына, маленькі стол, кучаравая дзяўчына, залаты пярсцёнак, авальная плошча, навагодняя ноч, прыгожы юнак, шкляны посуд, ружовы захад, добры настаўнік, сталовы нож.

Слайд “Праверка”


Карткі з тэкстам

(упісаць прыметнікі замест шматкроп’я і падкрэсліць іх як член сказа).

Слайд “Тэкст”. Параўноўваецца аўтарскі варыянт з вучнёўскім.


Пытанні:

    • Як змяніўся тэкст?

    • Які стыль тэксту? (мастацкі)

    • Якім членам сказа з’яўляюцца ўстаўленыя прыметнікі?


VІ. Рэфлексія.

У кожнага з вас ёсць картка “На ўроку мы даведаліся”. Слайд

Запоўніце яе. Узаемаправерка. Слайд


VІІ. Х/з. Слайд. (с.172)


VІІІ.Вынікі ўрока.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па тэме: \" прыметнік як часціна мовы\" iconУрок засваення новага матэрыялу
Тэма: Прыметнік як часціна мовы. Роля прыметнікаў у мастацкіх І навуковых апісаннях

Урок па тэме: \" прыметнік як часціна мовы\" iconТэхналагічная карта ўрока па тэме "Прыметнік як часціна мовы"
...

Урок па тэме: \" прыметнік як часціна мовы\" icon7 клас тэма
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Урок па тэме: \" прыметнік як часціна мовы\" iconТэма: "Службовыя часціны мовы" «Злучнік» мэты
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Урок па тэме: \" прыметнік як часціна мовы\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі Атраднаўская сярэдняя школа Любанскага раёна
Тэма: Прыметнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Урок па тэме: \" прыметнік як часціна мовы\" iconУрок даследаванне " лічэбнік як часціна мовы "
Сфарміраваць у вучняў паняцце пра лічэбнік як часціну мовы, разгледзець агульнае значэнне лічэбніка, яго марфалагічныя прыметы І...

Урок па тэме: \" прыметнік як часціна мовы\" iconТэст па тэме "Прыназоўнік"
Б службовая часціна мовы, якая выражае залежнасць назоўніка, лічэбніка, займенніка ва ўскосным склоне ад іншых слоў у словазлучэнні...

Урок па тэме: \" прыметнік як часціна мовы\" iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Урок па тэме: \" прыметнік як часціна мовы\" iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок па тэме: \" прыметнік як часціна мовы\" iconУрок распрацавала І правяла
Самастойная часціна мовы, якая адказвае на пытанні які? чый? І абазначае прымету прадмета называецца…

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка