План-канспект урока гісторыі




НазваПлан-канспект урока гісторыі
Дата канвертавання18.03.2013
Памер60.62 Kb.
ТыпУрок


План-канспект

урока гісторыі

ў 7 класе

па тэме


Княжанне Вітаўта”


Мэты:

- навучальная: характарызаваць дзейнасць Вітаўта па ўмацаванню ВКЛ; характарызаваць ВКЛ у перыяд княжання Вітаўта; скласці гістарычны партрэт Вітаўта; даць ацэнку дзейнасці Вітаўта;

- развіваючая: развіць навыкі гістарычнага мыслення, навучыць выдзяляць галоўнае, абагульняць, сістэматызаваць, рабіць вывады;

- выхаваўчая: выхаваць цікавасць і павагу да прадмета; навучыць праяўляць ініцыятыву, актыўнасць, самастойнасць, фарміраваць грамадзянскую самасвядомасць, таварыскасць і калектывізм, добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў.


Тып: вывучэння і першаснага замацавання ведаў.

Абсталяванне: падручнік, карта, дошка, крэйда, мультымедыйная ўстаноўка, ЭСН “Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XVI ст.”


Ход урока

I. Арганізацыйны момант (1хв.).

II. Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка мэт, задач (2 хв.).

III. Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу (3 хв.).

IV. Вывучэнне новага матэрыялу (20 хв.).

Фізхвілінка, афтальмапаўза (1 хв.).

V. Замацаванне новага матэрыялу (15 хв.).

VI. Падвядзенне вынікаў урока і ацэнка работы класа (2 хв.).

VII. Дамашняе заданне (1 хв.).


I. Арганізацыйны момант.

Настаўнік: - Добры дзень! Сядайце!

Вучні: - Добры дзень! (садзяцца).

Стараста называе прозвішчы адсутных вучняў.


II. Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка мэт, задач.

Настаўнік: - Тэма нашага сенняшняга занятка “Княжанне Вітаўта”(запісана на дошцы), запішыце яе ў свае сшыткі. ( Неабходна агучыць мэты ўрока). Але спачатку ўспомнім матэрыял мінулага ўрока (пытанні стар. 55):

III. Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу.

Настаўнік: -Калі было заключана Востраўскае пагадненне?

Вучні: - 1392 г. (стар. 33)

Настаўнік: - Якія правы, згодна Востраўскаму пагадненню, атрымаў Вітаўт?

Вучні: - Вітаўт рабіўся вялікім князем літоўскім, але прызнаваў залежнасць ад Ягайлы (стар. 33-34), фактычна з’яўляўся толькі пажыццёвым намеснікам.

IV. Вывучэнне новага матэрыялу.

Вывучэнне новага матэрыялу пачынаецца з выступлення аднаго з вучняў з кароткім паведамленнем пра Вітаўта.

На дошцы запісаны план, па якім будзе вывучацца тэма. Вучні запісваюць яго ў сшыткі:

  1. Намаганні Вітаўта па аднаўленні самастойнасці;

  2. Вялікае Княства Літоўскае на вяршыні магутнасці;

  3. Спробы Вітаўта атрымаць каралеўскую карону

1. Настаўнік: - Пераходзім, да вывучэння першага пункта плана. Мы даведаліся, што Вітаўт быў залежны ад Ягайлы. Але энергічны і амбіцыёзны князь не жадаў мірыцца з гэтым і заняўся ўмацаваннем сваёй улады. Яму патрэбна была падтрымка. На каго ж ён абапіраўся? Знайдзіце у тэксце падручніка на стар. 55-56 адказ на гэта пытанне і запішыце яго ў сшыткі.

Вучні: - Апора - дробныя і сярэднія феадалы(стар. 55).

Настаўнік: - Добра, далей разгледзім асноўныя напрамкі палітыкі Вітаўта і запішам іх у выглядзе схемы. Знайдзіце адказ самастойна на стар. 56-57. (Афармляецца схема).


Напрамкі палітыкі Вітаўта

↓ ↓ ↓ ↓ ↓

Удзельныя князі Мангола-татары Крыжаносцы Рускія княствы Польшча

↓ ↓ ↓ ↓ ↓

1393 і 1396 – паўстанні 1399 –паражэнне 1398 -Салінскае 1395- захоп Салінскае

Ў Вітебску (падаўленне) на р.Ворскле пагадненне Смаленска п-е

(страта Жамойці) 1398-Ноўгарад

Работа з картай ( паказ усіх тэрыторый).

Настаўнік: - Мы разгледзілі дзейнасць Вітаўта на першым этапе яго кіравання, якія ж зробім вывады?

Вучні: - Першы перыяд яго змаганняў прыходзілася ісці на ўступкі і цярпець паражэнні, аднак Вітаўт дабіўся вялікіх поспехаў ў галоўным напрамку сваёй палітыкі - польскім.

2. Настаўнік: - Добра, цяпер разгледзім другі пункт нашага плана. Для гэтага класс падзелім на дзве группы. Адкрыйце падручнік на стар. 57-58, знайдзіце і самастойна запішыце паводле наступнага плана сутнасць уній, якія дазволілі Вітаўту стаць Вялікім СПАДАРОМ у ВКЛ:

Група 1: Віленска –Радамская ўнія.

Дата: 1401 год.

Прычыны: паражэнне на Ворскле.

Умовы: - Афіцыйны тытул вялікага князя Літоўскага

  • Пажыццёвы гаспадар ВКЛ з поўнай свабодай у вырашэнні ўнутраных спраў.

  • Захаванне за Ягайлам тытула Найвялікшага князя Літоўскага.

Вынікі: ВКЛ адроджана як самастойнае дзяржаўнае ўтварэнне.

Група 2: Гарадзельская ўнія

Дата: 1413 год.

Прычыны: Умацаванне пазіцый Вітаўта пасля перамогі ў “Вялікай вайне “ 1409 – 1411 гг. з крыжаносцамі . Задобрыць і супакоіць папу Рымскага.

Умовы: 3 граматы

-1: ад імя польскіх феадалаў, якія надзялялі феадалаў- католікаў ВКЛ сваімі гербамі і прымалі ў гербавае брацтва.

-2: феадалы-католікі ВКЛ прымалі гербы палякаў і абяцалі быць з імі ў вечнай “дружбе і саюзе”.

-3: Ягайла і Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады толькі феадалаў – католікаў.

Настаўнік: - Зробім галоўны вывад!

Вучні: - Абвяшчэнне саюза ВКЛ з Польшчай, афіцыйна ставіла ВКЛ у падпарадкаванае становішча ад Польшчы, аднак гарантавала захаванне адасобленасці і нязменнасці ўлады вялікага князя Літоўскага. Напрамкі яго палітыкі засталіся ранейшымі.

Настаўнік: - Добра, цяпер самастойна знайдзіце, чаго дасягнуў Вітаўт.

Вучні:

  • Поўнае падпарадкаванне ўдзельных князёў.

  • Узвядзенне сваіх стаўленнікаў на ханскі трон Залатой арды.

  • Перамога ў “Вялікай вайне” 1409-1411 гг., вяртанне Жамойці.

  • Падпарадкаванне Цвярне і Пскова, пашырэнне ўплыву на Маскву.

  • Гарадзенская ўнія з Польшчай.

Галоўны вынік: У перыяд княжання Вітаўта ВКЛ дасягнула сваёй найбольшай магутнасці і ператварылася ў найбуйнейшую дзяржаву Еўропы.

3.Настаўнік: - Як мы даведаліся, Вітаўт быў вельмі амбіцыёзным палітыкам і пасля ўмацавання сваёй ўлады жадаў стаць у адзін рад з вялікімі манархамі Еўропы, а для гэтага яму трэба было толькі атрымаць каралеўскую карону. Знайдзіце на стар. 59, калі Вітаўтам прымаліся спробы для дасягнення яго мары і чым яны скончыліся!

Вучні: - Спробы:

- 1398 г. на Салінскім з’ездзе;

- 1415-1422 гг - прапанаванне гусітаў стаць Вітаўту чэшскім каралем;

- 1429- луцкі з’езд з удзелам Германскага імператара і польскага караля, прыняцце рашэння аб каранацыі.

Вынікі: Палякамі каранацыя сарвана. Вітаўт памёр, так і не дасягнуўшы сваёй галоўнай мэты.


Кароткі адпачынак. Афтальмапауза. Прапаноўваецца праслухаць песню фольк-групы Стары Ольса – Песня аб князе Вітаўце.


V. Замацаванне новага матэрыялу.

Настаўнік: - Зараз мы упомнім, тое, что разгледзілі на ўроку.

- Якім вам бачыцца Вітаўт?

Вучні: - Чалавек магутнага фізічнага здароўя, незломнай волі, вялікай энергіі, жорсткі, але дальнавідны палітык.

Настаўнік: - Пералічыце асноўныя напрамкі дзейнасці Вітаўта?

Вучні: - Удзельныя князі Гедзімінавічы; Тэўтонскі ордэн; Залатая Арда; Усходняя Русь; Адасабленне ад Польшчы.

Настаўнік: - У якім стане апынулася ВКЛ пры Вітаўце?

Вучні: - Дасягнула найбольшай магутнасці і ператварылася ў буйнейшую дзяржаву Еўропы.

Настаўнік: - 2 хв. каб самастойна знайсці на карце:

Вільня; Вітебск, Смаленск, Цвер, Пскоў, Ноўгарад, Гародня, бітва на Ворскле ; Саліна, Жамойць, тэрыторыю ВКЛ пры Вітаўце.

- 10 хвілін на тэст для праверкі ведаў па вывучанай тэме: ЭСН Гісторыя Беларусі 7 клас – Раздзел II -§10 Княжанне Вітаўта.


VI. Ацэнка работы класа ў цэлым і асобных вучняў.

VII. Дамашняе заданне: § 11; пыт. Стар 59-60.


Канец урока са званком


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План-канспект урока гісторыі iconПлан урока настаўніка гісторыі Губанава А. А. Сусветная гісторыя 5 клас Тэма: "Прырода І насельніцтва Старажытнага Егіпта"
Забеспячэнне ўрока: падручнік для 5-га класа, карціны па гісторыі старажытнага свету, хрэстаматыя па гісторыі старажытнага свету,...

План-канспект урока гісторыі iconКанспект урока гісторыі Ёанны Соцькі
Пералічыш вынаходствы, якія спрасцілі мараплаванне на акіянах: каравела, компас, бусоль, астралябія

План-канспект урока гісторыі iconКанспект урока гісторыі беларусі ў 8 класе
Мэта: вызначыць палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай уніі

План-канспект урока гісторыі iconПлан-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма
Загадка завучваецца на памяць, пры чытанні адпрацоўваецца выразнае вымаўленне галосных гукаў

План-канспект урока гісторыі iconПлан-канспект урока
Абсталяванне: малюнкі планет, геаметрычныя фігуры-часткі ракеты, камп’ютэры, парашуты з літарамі І лічбамі, заданні для груп

План-канспект урока гісторыі iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

План-канспект урока гісторыі iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

План-канспект урока гісторыі iconДуа "Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа" План-канспект інтэграванага ўрока
Мэта: з прапанаванага матэрыялу вывесці паняцце перыметр І вызначыць спосаб знаходжання перыметра многавугольніка

План-канспект урока гісторыі iconПлан-канспект урока беларускай літаратуры
Абсталяванне: падручнік беларускай літаратуры, лісты паперы, дошка з магнітамі, медыяпраектар, дамашнія загатоўкі вучняў

План-канспект урока гісторыі iconДуа "Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" План-канспект урока беларускай літаратуры
Вусная характарыстыка галоўнага героя апавядання Міхася Лынькова,,Васількі”. Прыём,,Паказальны адказ”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка