Тэма: "Свае" І "чужыя" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у




НазваТэма: "Свае" І "чужыя" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у
Дата канвертавання18.03.2013
Памер41.22 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: “Свае” і “чужыя” : вобразы здраднікаў і чужынцаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды”

Мэта: даследаваць, як у творы вырашаецца праблема маральнага выбару паміж подзвігам і здрадніцтвам; развіваць уменне параўноўваць герояў, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця, аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам, успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай пазіцыі, правесці назіранні за стылёвымі асаблівасцямі пісьменніка; спрыяць выхаванню гуманнасці, нецярпімасці да ўсякай здрады, актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Абсталяванне: партрэт В.Быкава, выстава кніг пісьменніка.

Эпіграф:

Хібам нашым ёсць апраўданне—

Подласці--- апраўдання няма.

А.Вярцінскі

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

11. Паведамленне тэмы і мэты ўрока. План ўрока:

1. Выкрыццё жорсткасці, бесчалавечнасці фашызму.

2. Паказ прыслужнікаў акупацыйнага рэжыму.

3.Прычыны маральнай дэградацыі Гужа, Каландзёнка, Недасекі.

4. Санкцыянаванае зло ў аповесці.

--Якая праблема звязана з вобразамі паліцаяў? (здрадніцтва)

Слоўнікавая работа

Здрадзіць-перайсці на бок ворага; парушыць вернасць

Хіба—пагрэшнасць, памылка, надахоп, промах.

Подлы-нізкі ў маральных адносінах, ганебны,

несумленны.

Н. У апавяданні “Сваякі” (1966) пісьменнік правёў думку, што людзі, якія здрадзілі свайму народу, Бацькаўшчыне, -страшнейшыя за ворагаў-іншаземцаў. Выдатны знаўца псіхалогіі, В.Быкаў імкнецца зразумець, што прымушае “страляць па сваіх”.

--На што спадзяецца Рыбак, герой апавядання “Сотнікаў”, трапіўшы ў палон? (згаджаецца стаць паліцаем з надзеяй выжыць і пасля “адмыць”свае грахі. Жыццё паказвае адваротнае: нельга крышачку здрадзіць Радзіме, таварышу і заставацца сумленным чалавекам. У канцы твора бачым, як Рыбак становіцца катам свайго таварыша. Няма яму даравання. Але будзем лічыць, што Рыбак стаў фашысцкім памагатым пад націскам грубай сілы.)

Яшчэ невядома, хто болей жывы,

А хто яшчэ мёртвы болей—

Хто паў, не схіліўшы галавы,

Ці выжыў цаною любою. (А. Вярцінскі)

---Назавіце вобразы паліцаяў. (стар. 264 зачытаць)

---Што ж прывяло ў паліцыю Змітрака Гужа, Патапа Каландзёнка і Антося Недасеку? (Работа ў парах, састаўленне кластэра і абарона)

Складзіце сінквейн.

Кластэр


падлетак Гуж раскулачванне бацькі

уладалюбства сутычка ў сасонніку

адносіны да людзей КАЛАНДЗЁНАК селькор

шлях у паліцыю класавая пільнасць


брат НЕДАСЕКА жыццё пры Саветах

шлях у паліцыю


Сінквейн

Гуж Каландзёнак.Недасека

Зласлівы, уладалюбны. Карыслівы, эгаістычны.

Упіваецца, нішчыць, помсціць. Прыстасоўваецца, выконвае,

Літасці не меў ад роду. служыць.

Нелюдзь. Дбае толькі пра сябе.

Нелюдзь.

Н. Адбылося самае жахлівае ў грамадстве, сфармуляванае ў славутым выразе: “Кто был ничем, тот станет всем”.

Сталінізм парушыў спрадвечны сялянскі лад жыцця, адарваў сялян ад зямлі. Прымусовая калектывізацыя і раскулачванне выклікалі раскол у грамадстве, падрыхтавалі глебу для здрадніцтва, якое праявілася ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі.І невыпадкова, што Гуж і Каландзёнак паразумеліся і разам здзекуюцца і нават забіваюць сваіх землякоў.

Фізкультмінутка.

--Якімі ў аповесці паказаны фашысты?

(калі паліцаі жлукцяць гарэлку, брыдка лаюцца, то фашысты стараюцца трымаць марку “высокакультурнай нацыі”:сярод іх не відно п’яных, раніцою частуюцца каваю, карыстаюцца клазетам. Разам з гэтым здзекуюцца са старой жанчыны, нішчаць небагатую сялянскую гаспадарку-палююць на курэй, забіваюць карову, абтрасаюць яблыкі, вытоптваюць агарод.)

Вывад:Фашысты і паліцаі—нелюдзі і варагі, за свае злачынствы яны заслугоўваюць аднолькавага пакарання.

--Чаму ж найбольшыя пакуты і смерць Сцепанідзе і Петраку прынеслі менавіта паліцаі?( Петраковы думкі пра Гужа: “Ад гэтага нічога не схаваеш”.Р. 4 , стар.47)

Н.Зварот да плана ўрока. На якім пункце плана не засяродзілі ўвагу?

Слоўнікавая работа

Санкцыя-зацвярджэнне вышэйшым органам якога-небудзь акта, што надае яму сілу.

У творах В. Быкава сцвярджаецца маральная адказнасць чалавека за ўсё зробленае ім. Бесчалавечнасць, здрада не могуць быць апраўданы, у якіх бы жорсткіх абставінах яны ні выявіліся.

--Чаму творы В.Быкава вывучаем і сёння? (Усе творы пісьменніка звернуты ў сённяшні дзень, нагадваюць нам тыя маральныя агульначалавечыя прынцыпы, без якіх наша жыццё губляе сэнс і якімі мы павінны кіравацца заўсёды.Дзеля таго, каб у любых абставінах не ісці на кампраміс з уласным сумленнем.Дзеля таго, каб жыць на зямлі чалавекам.)

Рэфлексія.

--Ці падзяляеце вы думку А.Вярцінскага? (зварот да эпіграфа)

Чаму навучыў урок? Які вывад для сябе зрабілі?

Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць паведамленні:

1.”Свае” і “чужыя” ў аповесці В. Быкава”:

2.”Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека ў аповесці В.Быкава”Знак бяды”


Тэма: “Свае” і “чужыя”: вобразы здраднікаў і чужынцаў у аповесці В.Быкава “Знак бяды”.


Настаўніца беларускай

мовы і літаратуры

ДУА “САШ № 2 г.Іванава”

Ігнатчык Святлана

Аляксееўна


-2010-

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: \"Свае\" І \"чужыя\" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у iconС. В. Шамякіна (Мінск) рэчыўныя вобразы І вобразы-тропы: сэнсава-структурнае супастаўленне
Напрыклад, вядомы беларускі даследчык В. Рагойша адзначае: “У літаратуры паняцце “вобраз” мае некалькі значэнняў. Мы перш за ўсё...

Тэма: \"Свае\" І \"чужыя\" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у iconВобразы-сімвалы ў рамане у. Караткевіча
Цікава паразважаць над тым, якую ролю ў ідэйна-стылёвай арганізацыі твора адыгрываюць вобразы-сімвалы

Тэма: \"Свае\" І \"чужыя\" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у iconТэма: Вобразы дзяцей ва ўрыўку з паэмы "Новая зямля " Я. Коласа "Дарэктар" Мэта
Вучыць карыстацца тэкстам; развіваць звязную вусную мову; зацікавіць вучняў лірычным апісаннем непаўторнага, радаснага свету дзяцінства....

Тэма: \"Свае\" І \"чужыя\" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у icon«што ёсць на свеце горш ад помсты?» Вобразы персанажаў у паэме «магіла льва»
Мэта ўрока: паглыбіць уяўленні вучняў пра вобразы галоўных герояў паэмы – Машэкі І наталькі. Прасачыць матывы паводзін Яго І яе,...

Тэма: \"Свае\" І \"чужыя\" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у iconТэма:"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад." Мэта
Мэта: даць звесткі пра беларускі лялечны тэатр-батлейку,пазнаёміць з яе персанажамі,з асноўнымі кампанентамі батлейкі;звярнуць увагу...

Тэма: \"Свае\" І \"чужыя\" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у iconШамякіна С. В. Сістэмнасць кампанентаў змястоўнай структуры рэчыўных вобразаў (на матэрыяле беларускіх чарадзейных казак)
Наў, Ю. Лотман, Н. Валгіна, А. Фядотаў І інш размяжоўваюць вобразы па розных тыпах І відах. Напрыклад, да такога тыпу, як вобразы-тропы,...

Тэма: \"Свае\" І \"чужыя\" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у iconТэма: Курыць здароўю шкодзіць
Мэта: даць вучням першапачатковыя ўяўленні аб шкодзе курэння; фарміраваць устойлівую пазіцыю адмовы ад курэння, прывычку пазбягаць...

Тэма: \"Свае\" І \"чужыя\" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у iconТэма: Старасць Мэта
Мэта: фармаваць калектыўныя адносіны; усталёўваць правілы працы ў групах; вучыць працаваць у групах, самастойна канструяваць свае...

Тэма: \"Свае\" І \"чужыя\" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у iconТэма: Янка Маўр. "Палесскія рабінзоны". Мэта
Мірона І віктара, паказаць ІХ жыццястойкасць, веру ў свае сілы І здольнасць знайсці выйсце ў любой складанай сітуацыі; выхоўваць...

Тэма: \"Свае\" І \"чужыя\" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у iconУ кожнага свае жыццёвыя праблемы І клопаты. А яднае ІХ адно — адзіноцтва, самота І неўладкаванасць. Дзеці забыліся на ІХ, не толькі не прыязджаюць, але І не пішуць ім. Матыў адчуджэння, адарванасці адзін ад аднаго родных людзей такі ж самы балючы, як І ў апавядаяні В
Мэта ўрока: паглыбіць непасрэднае чытацкае ўражанне вучняў пра сюжэт І вобразы галоўных герояў я'есы Мульціка, Гастрыта, Ганны. Даць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка