1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову




Назва1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову
Дата канвертавання18.03.2013
Памер20.01 Kb.
ТыпДокументы
1 варыянт


1. Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову: Непрыкметна ляцеў час. На дварэ гудзела завіруха. Кідала ў вокны сухі снег. Ён бясконца шурпаў па шыбах. Вецер біў у бляшаны дах, нібы ў бубен. Гудзела ў коміне. А ў пакоі было цёпла, утульна. Ярка-ярка гарэла настольная лямпа. Рытмічна і гэтак спакойна цікаў будзільнік. Было ўжо вельмі позна. Але Сяргею не хацелася спаць. Хацелася сядзець і сядзець вось так, глядзець на маці і слухаць яе расказ.


2. Выпішыце назыўныя сказы: 1) Чэрвеньская спёка. 2) Салавей пяе ў маёй дуброве, растрывожыў песняю душу. 3) Дзікі свіст і бразгат. 4) Духмяная цішыня густа наплывае з-за вербалозу на раку. 5) Вунь узгорак, пакрыты нізкарослымі хвойкамі.


3. Закончыце сказ: Аднасастаўныя сказы, у якіх галоўны член выражаецца дзеясловам 1 ці 2 асобы цяп., прошл., буд.часу, называецца ... .


4. З чым вы нязгодны? 1) Па наяўнасці галоўных членаў простыя сказы дзеляцца на двухсастаўныя і аднасастаўныя. 2) Назыўныя сказы бываюць развітыя і неразвітыя. 3) У аднасастаўных сказах толькі адзін галоўны член – выказнік. 4) Безасабовыя сказы – гэта сказы, галоўны член якіх абазначае стан або дзеянне, што не залежыць ад асобы.


5. Выпішыце сказы, падкрэсліце выказнікі і вызначце, чым яны выражаны: Век хадзі і любуйся, а стомішся – ля агню на ўзлессі прысядзь. Так, усюды запалілі агні. За вамі неўзабаве прыйдуць. Парою сена косяць. У хаце вучням не сядзіцца. На дварэ свежа і ціха. Не пражыць без надзейных і верных сяброў. Долі падуладжаны жабрачай, на зямлі жыву і не жыву.


6. Выпраўце памылкі ў вызначэнні віда сказа: Птушку пазнаюць па палёце. – Няпэўна-асабовы. Люблю цябе, мой Нёман родны. – Назыўны. Мне стала маркотна і сумна. – Пэўна-асабовы. Гляджу на зялёную сопку. – Абагульнена-асабовы. Сустракаюць чалавека па адзенні, а праводзяць па розуму. – Няпэўна-асабовы. Не, не дарма яму вераць. – Безасабовы. Хачу паведаць пра людзей адданых. – Назыўны. Агні Варшавы. – Безасабовы. Салаўя песнямі не кормяць. – Абагульнена-асабовы. Папрасі прабачэння ў Марыны і больш так не рабі. – Пэўна-асабовы.


7. Знайдзіце “чацвёрты лішні” сказ у кожнай групе і графічна растлумачце свой выбар: 1) З прыездам Толіка ў леснічоўцы як бы пасвятлела, папрыгажэла. Івану Васільевічу раптам стала весела. Затрымацца хочацца ў жыцці. І на душы светла, радасна, святочна. 2) Сёлета ўлетку мне выпала ехаць цягніком з Брэста ў Пінск. Быў пачатак чэрвеня. Якая раскоша, якое хараство! Лепшага адпачынку і не трэба. 3) Гуслям, княжа, не пішуць законаў. Дарогу праз лес праехалі хутка. З поля прыбралі багаты ўраджай. Месца для адпачынку выбралі надзвычай добрае. 4) Дарогу засыпала залатое лісце. Поле засыпана снегам. Хмара набліжалася і цямнела. На дварэ патрошку цямнела.


8. Перабудуйце безасабовыя сказы ў асабовыя: Павеяла цёплым вецярком. За ноч падкінула сняжку. У цёплым сонечным паветры пахне верасамі і жывіцай. Чалавеку хацелася пажартаваць. Пахла смалою і травамі.


9. Запішыце 5 абагульнена-асабовых сказаў. Чаму вашы сказы менавіта абагульнена-асабовыя.


10. Апішыце зімовы надвячорак, выкарыстоўваючы ўсе віды аднасастаўных сказаў. Падкрэсліце ў іх граматычную аснову.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову icon3 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы. Падкрэсліце ў ІХ граматычную аснову
З нёмана пацягнула прахладай. Ціха вакол І прыгожа. Нават размаўляць уголас не хочацца. У народзе такі час называюць шэрай гадзінай....

1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову icon2 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову
Вырвалася з-за хмар пасвяжэлае сонца, усё наўкруга заіскрылася, заспявала, зазвінела. Але хутка зноў захмарыла. Дождж разахвоціўся...

1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову iconСказы з аднароднымі членамі Варыянт 1
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары І расстаўляючы знакі прыпынку падгрэсліце ў сказах граматычную аснову І аднародныя члены

1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову iconРаздзел II nomen substantīvum. Declinatio prima
Прачытайце сказы, выпішыце слоўнікавыя формы І вызначце граматычную форму (скланенне, лік, склон) назоўнікаў, перакладзіце сказы

1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову iconТэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1
Запішыце назву аднасастаўнага сказа з адным галоўным членам выказнікам, у якім дзеянне, абазначанае выказнікам, адносіцца да абагульненай...

1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову icon1 варыянт Выпішыце нумары спалучэнняў слоў, якія не адносяцца да словазлучэнняў
Дзве групы словазлучэнняў сфарміраваны па прымеце спосабу падпарадкавальнай сувязі. Падкрэсліце словазлучэнні, якія не адпавядаюць...

1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову iconТэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"
Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам І выказнікам

1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову iconЗаданне для 3 групы
Падкрэсліце ў артыкуле характэрныя рысы рамантычнага героя (пажадана, каб гэта былі словазлучэнні, можна І асобныя словы, але не...

1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову iconЗаданне для 3 групы
...

1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову iconВарыянт 1
Знайдзіце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні прыназоўнікаў І склонавых форм назоўнікаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка