В. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў




НазваВ. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў
старонка1/3
Дата канвертавання18.03.2013
Памер0.56 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3



Аддзел адукацыі Воранаўскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Жырмунская сярэдняя школа»


В.А. Мелько

Патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне вучняў

на ўроках гісторыі і ў пазакласнай рабоце

(з вопыту работы)


Жырмуны

2012





У дадзенай рабоце змешчаны тэарэтычны матэрыял, па патрыятычнаму выхаванню на ўроках гісторыі і ў пазакласнай рабоце. Прадстаўлены распрацоўкі ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў, дадатковы матэрыял па гісторыі.

Рэкамендуецца настаўнікам гісторыі.


Змест


Уводзіны……………………………………………………………………….3

  1. Гiсторыя i патрыятычнае выхаванне ў школе…………………………….5

  2. Патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне ў межах

навучальна-выхаваўчага працеса………………………………………...12

  1. Патрыятычнае выхаванне пры вывучэнні краязнаўства………………..19

Заключэнне……………………………………………………………………22

Літаратура…………………………………………………………………….24

Дадатак 1….…………………………………………………………………..25

Дадатак 2………………………………………………………………………31

Дадатак 3……………………………………………………………………...37

Дадатак 4………………………………………………………………………44


Уводзіны

Выхаванне дзяцей і моладзі ў сучасным грамадстве ажыццяўляецца ва ўмовах эканамічнага і палітычнага рэфармавання, падчас якога істотна змяніліся тыпы моладзевых арганізацый, змест інфармацыі, якая падаецца ў сродках масавай інфармацыі. З прычыны гэтага актуальнымі з’яўляюцца новыя задачы па фармаванню ў падрастаючага пакалення высокіх маральных, маральна-псіхалагічных і этычных якасцей, сярод якіх важная роля адводзіцца патрыятызму.

Патрыятызм - адна з найбольш значных, непераходзячых каштоўнасцей, уласцівых усім сферам жыцця грамадства і дзяржавы. Патрыятызм як найважнейшая духоўная каштоўнасць асобы характарызуе вышэйшы ўзровень яе развіцця і выяўляецца ў актыўна-дзейнаснай самарэалізацыі на карысць Айчыны.

Патрыятызм увасабляе любоў да сваёй Айчыны, датыкальнасць з яго гісторыяй, культурай, дасягненнямі, прыцягальнымі і неаддзельнымі ў сілу сваёй непаўторнасці і незаменнасці, складаючымі духоўна-маральную аснову асобы, якія фарміруюць яе грамадзянскую пазіцыю і неабходнасць ў годным, самаадданым служэнні Радзіме.

Духоўна-маральнае і патрыятычнае станаўленне дзяцей і моладзі, падрыхтоўка іх да самастойнага жыцця ёсць найважнейшая складаючая развіцця грамадства.

Патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне ўяўляюць сабой сістэматычную і мэтанакіраваную дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і грамадскіх арганізацый па фармаванню ў грамадзян Беларусі высокай патрыятычнай свядомасці, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў.

Мэтай патрыятычнага выхавання грамадзян Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца фарміраванне ў іх каштоўнаснага стаўлення да сваёй Айчыны, развіццё ўстойлівага жадання спрыяць кансалідацыі грамадства, росквіту Беларусі і гатоўнасць да яе абароны.

Выхаванне - праца творчая. Яна не ведае ўніверсальных сродкаў на ўсе выпадкі жыцця, патрабуе сталага пошуку, умення паспяваць за жыццём.

Унутраны свет маладых людзей псіхалагічна незвычайна складаны і ў такой жа меры рухомы, зменлівы. Тут патрабуецца актыўная дапамога з боку дасведчаных настаўнікаў. Думаю, што сістэмаўтваральным накірункам у вобласці выхавання патрыятызму і грамадзянскасці можна лічыць выхаванне на баявых і працоўных традыцыях беларускага народа і яго ўзброеных сіл, а таксама самой гісторыі Беларусі; правядзенне ўрокаў і класных заняткаў у музеях, экскурсіі да помнікаў гісторыі і культуры; даць дзецям уяўленне пра фальклор як пра крыніцу народнай мудрасці.



  1. Гiсторыя i патрыятычнае выхаванне ў школе

Адной з актуальных праблем, якiя стаяць перад школай, з’яўляецца праблема выхавання грамадзянiна незалежнай Беларусi. У рашэннi гэтай праблемы асаблiвую значнасць мае гiсторыя. Сам змест школьнага курса гiсторыi дае настаўнiку такую магчымасць.

На ўроках сусветнай гiсторыi вучнi знаёмяцца з важнейшымi падзеямi i фактамi ў гiсторыi чалавецтва, у iх выпрацоўваюцца ўменнi самастойна арыентавацца ў падзеях i ацэньваць iх. Вывучэнне гiсторыi Беларусi ў кантэксце ўсеагульнай гiсторыi стварае асаблiва спрыяльныя ўмовы для патрыятычнага выхавання. Патрыятычны светапогляд звычайна грунтуецца на гiстарычнай памяцi, на ўспамiнах пра найбольш яркiя падзеi мiнулага народаў розных краiн i сваёй Айчыны.

Патрыятычнае выхаванне будзе эфектыўным, калi настаўнiк даб’ецца цэласнай сувязi памiж фактамi i з’явамi, якiя адлюстроўваюць патрыятызм i гераiзм людзей. На мой погляд, патрыятычнае выхаванне вучня залежыць не толькi ад таго, наколькi ён запомнiць дэталi гiстарычных падзей, а ў першую чаргу ад яго здольнасцi даваць iм маральную ацэнку, самастойна рабiць светапоглядныя вывады.

Каб выхаваць грамадзянiна, патрыёта, трэба, перш за ўсё, настаўнiку ўспрымаць вучня як асобу, прымаць яго такiм, якi ён ёсць, з яго асаблiвасцямi, iнтарэсамi, здольнасцямi i г. д.

Закладзеныя ў змесце школьнага курса гiсторыi выхаваўчыя магчымасцi трэба яшчэ рэалiзаваць. А таму неабходна прадуманая сiстэма выкладання, заснаваная на ўзаемасувязi i ўзаемадапаўненнях навучання i выхавання, вучэбнай i пазаўрочнай работы.

Настаўнiк павiнен правiльна вызначыць выхаваўчыя задачы кожнай тэмы i кожнага ўрока. Паставiўшы канкрэтныя выхаваўчыя задачы, неабходна вызначыць умовы iх ажыццяўлення. Адна з важнейшых умоў — адбор яркiх пераканаўчых фактаў. I затым, напэўна, самае цяжкае — выбраць метадычныя спосабы i сродкi iх даходлiвага эмацыяльнага раскрыцця на ўроку з улiкам здольнасцей, псiхiкi i ўзросту вучняў.

Сiстэматычны курс вывучэння гiсторыi пачынаецца ў 5-м класе. Паступова вучнi назапашваюць, асэнсоўваюць паняццi: радзiма, патрыёт, грамадзянiн, грамадзянства, подзвiг, вайна, звычаi i традыцыi продкаў, грамадзянскi абавязак i iнш.

Вучнi павiнны ўспрымаць наступныя галоўныя каштоўнасцi:
— Айчыну як краiну, дзе ён нарадзiўся, яе народ, з якiм ён звязаны агульнай гiсторыяй, мовай, традыцыямi;

— малую Радзiму — горад, раён у якiм ён жыве, гiсторыю роднага краю, асаблiвасцi побыту, традыцыi яго жыхароў;

— адносiны памiж людзьмi, заснаваныя на павазе, адсутнасцi насiлля, агрэсii, войн i г. д.

На ўроках гiсторыi ў 5-м класе ўводзiцца ўжо шмат пералiчаных паняццяў. Важна, каб iх асэнсаванне вучнямi адпавядала ўзроставаму ўзроўню ўспрыняцця. Эмацыянальнае, вобразнае выкладанне фактаў, выкарыстанне наглядных сродкаў, умоўны ўдзел у падзеях, якiя вывучаюцца, развiваюць маральныя якасцi вучняў, бо ўсё гэта хвалюе i закранае iх пачуццi. Напрыклад, па вынiках вывучэння тэмы «Старажытная Грэцыя» можна даць невялiкую пiсьмовую работу, своеасаблiвае невялiкае сачыненне-развагу вучня на адну з наступных тэм: «Калi б вы апынулiся ў Афінах, цi спадабалася б вам жыццё ў гэтым полiсе?». Абгрунтуйце свае думкi. (I варыянт); «Уявi сабе, што ты спартанец. Якімі якасцямі ты павінен валодаць, каб абараніць сваю зямлю?» (II варыянт).

У курсе гiсторыi Беларусi вывучэнне тэмы «Культура нашых продкаў» павiнна садзейнiчаць фармiраванню нацыянальнай свядомасцi i патрыятычных пачуццяў у школьнiкаў. Знаёмства з легендамi, рэлiгiйнымi вераваннямi, народнымi гульнямi i абрадамi дае такую магчымасць.

Пры разглядзе тэмы «Грунвальдская бiтва» ў 6-м класе я выкарыстоўваю элементы гульнi па ролях, што выклiкае асаблiвую цiкаваць у вучняў. На пачатку ўрока прапаную вучням стаць удзельнiкамi падзей. Для гэтага клас падзяляецца на дзве групы: 1) войска саюзнiкаў; 2) войска Тэўтонскага ордэна.
Вучням прапануецца загадзя пры падрыхтоўцы да ўрока прачытаць тэкст параграфа. Кожны з удзельнiкаў галоўных роляў павiнен расказаць пра сябе па прыкладнаму плану: Як рыхтаваўся да бiтвы? Якi склад i колькасць войска? Хто ўзначальваў войска?

Затым па карце вызначаецца месца бiтвы, удакладняецца дата. Галоўнае на гэтым уроку - добра прадумаць паслядоўнасць пытанняў, каб раскрыць ход бiтвы i даць мажлiвасць усiм удзельнiкам праявiць сябе.

Пасля заканчэння разгляду бiтвы падводжу вынiк: «Хто перамог у бiтве? Чаму? Якое значэнне бiтвы? Чаму нашчадкi лiчаць Грунвальдскае поле свяшчэнным месцам для кожнага, хто даражыць лёсам радзiмы?».

Затым раблю агульны вывад: Грунвальдская бiтва будзе заўсёды для нас яркiм прыкладам мужнасцi i баявога братэрства.

Сусветная гiсторыя мае мноства фактаў барацьбы за незалежнасць. Так, вывучаючы тэму «Вайна за незалежнасць i ўтварэнне Злучаных Штатаў Амерыкi» (8-ы клас) вучнi з цiкавасцю даведаюцца пра ўдзел нашага земляка Тадэвуша Касцюшкi на баку рэспублiканцаў у барацьбе супраць англiйскага каланiяльнага панавання. Наступная сустрэча з iм адбудзецца пры вывучэннi паўстання 1794 г. на тэрыторыi Польшчы i Вялiкага княства Лiтоўскага. Яно вялося з мэтай захавання цэласнасцi i незалежнасцi Рэчы Паспалiтай.

Настаўнiку неабходна расказаць вучням пра Касцюшку, каб у iх узнiкла павага да гэтага чалавека, да яго поглядаў, прынцыпаў, iмкнення змагацца за шчасце i незалежнасць народаў усяго свету i пры гэтым лiчыць сябе лiцвiнам. Варта нагадаць вучням, каго ў тыя часы называлi лiцвiнамi.

Хочацца адзначыць, што, вывучаючы ўсе перыяды сусветнай i айчыннай гiсторыi, неабходна ставiць перад вучнямi праблему: выявiць гістарычную ролю дзяржаўных i палiтычных дзеячаў, асветнiкаў, вучоных, дзеячаў культуры.

Асобнае месца ў курсе гiсторыi мае раздзел "Другая сусветная вайна. Вялiкая Айчыннай вайна Савецкага Саюза» (9-ы клас). Стараюся на ўроку закрануць думкi i пачуццi дзяцей, каб яны ўявiлi той час, убачылi гора людзей, а затым адчулi радасць перамогi нашых дзядоў. Хай сэрцы школьнiкаў напоўняцца гонарам за подзвiгi тых людзей, якiя змагалiся за сваю Радзiму.

Праграма па гiсторыi дае магчымасць настаўнiку правесцi тэматычны ўрок «Наш край у гады Вялiкай Айчыннай вайны». На гэты ўрок мае вучнi iншы раз прыносяць сямейныя рэлiквii, i частка ўрока праводзiцца пад назвай «Узнагароды ў маiм доме». На заключным уроку па тэме стараюся вылучыць 7 хвiлiн, каб вучнi засталiся адны са сваiмi думкамi i выказалi свае адносiны да вайны, да яе ахвяр.

Па-рознаму цяпер ставяцца да вайны ў Афганiстане. Яе ўдзельнiкi гавораць: «Афган балiць у маёй душы». У падручнiках гiсторыi «ўвод савецкiх войск у Афганiстан» прызнаецца палiтычнай памылкай. Прыводзiцца колькасць забiтых i памерлых. Патрэбна назваць канкрэтныя iмёны, каб вучнi самi захацелi даведацца, хто ж былi гэтыя хлопцы, для якiх Афганiстан стаў школай мужнасцi. Напрыклад, на тэрыторыi Баранавiцкага раёна жывуць 15 мацi, да якiх ужо нiколi не вернуцца iх сыны: у Афганiстане назаўсёды засталася iх маладосць. На афганскай зямлi загiнула больш за 750 чалавек з Беларусі. Цi можам мы забыцца пра iх? Па вынiках пошукавай работы можна правесцi вечар «Каб помнiлi». Безумоўна, на ўроку ўзнiкне пытанне: «Чые iнтарэсы абаранялi ў Афганiстане беларускiя хлопцы?» Афганцы абаранялi сваю Айчыну, iх у той вайне загiнула больш за 1 млн. А чаму iх забiвалi беларусы? Са снежня 1979 г. i да 2002 г. там працягвалася грамадзянская вайна. Добра, што з 15 лютага 1989 г. мы ў ёй не ўдзельнiчалi.

Пры вывучэннi тэмы «Ад БССР да Рэспублiкi Беларусь. Набыццё суверэнiтэту» на ўроку правожу гутарку, аснову якой складае змест артыкула 57 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь: «Абарона Рэспублiкi Беларусь — абавязак i свяшчэнны доўг грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь».

Выхаванню пачуцця грамадзянскага доўгу, любовi да людзей будзе служыць на гэтым уроку i такое паведамленне настаўнiка: «Сёння мы даведалiся, якi шлях прайшла наша краiна ад стварэння БССР да Рэспублiкi Беларусь. Хоць Рэспублiка Беларусь яшчэ маладая дзяржава, у яе ёсць героi...Гэта адбылося ў Баранавiцкiм раёне, каля вёскi Вялiкая Гацiшча. Лётчык Уладзiмiр Мiкалаевiч Карват 23 мая 1996 г. здзейснiў подзвiг. У прадстаўленнi да звання «Герой Беларусi» напiсана: «Становiшча лётчыка ў кабiне пасля сутыкнення з зямлёй... сведчыць, што апошнiя 14 секунд палёту падпалкоўнiк Карват, выкарыстоўваючы мiнiмальныя магчымасцi ўздзеяння на самалёт, накiроўваў яго ў бок ад вёскi. Цаной уласнага жыцця i дзякуючы лётнаму майстэрству падпалкоўнiк Карват не дапусцiў падзення самалёта на населены пункт, чым выратаваў мноства чалавечых жыццяў». Цяпер iмя Уладзiмiра Карвата ведае ўся краiна: 21 лiстапада 1996 г. за мужнасць i гераiзм, праяўленыя iм пры выкананнi вайсковага абавязку, яму першаму ў рэспублiцы прысвоена званне «Герой Беларусi» (пасмяротна).

Гутаркi на тэмы беларускай нацыянальнай культуры садзейнiчаюць фармiраванню ў вучняў грамадзянскiх пачуццяў i перакананняў. Прывяду прыклад пытанняў для такой гутаркi:

  • Як звязана з пачуццём Радзiмы паняцце «менталiтэт»?
    — Як уплывае на менталiтэт народа гiстарычны працэс развiцця дзяржавы?

— Цi заўважаеце вы ў сябе беларускi менталiтэт?

— У чым ён выражаецца?

— Цi звязаны з менталiтэтам беларусаў паняццi «грамадзянскасць», «патрыятызм»?

Аднак толькi ўрокамi, якiмi б яны нi былi змястоўнымi, выхаваўчымi, праблему грамадзянска-патрыятычнага выхавання да канца не вырашыць. Неабходна разумнае спалучэнне розных вiдаў дзейнасцi i ў пазаўрочны час. Пiсьменнiк Васiль Быкаў выказаў думку, што дзецi сёння — гэта не менш важна, чым хлеб, сталь, чым абарона Радзiмы, таму што заўтра — гэта наш хлеб, наша сталь i нашы абаронцы.

На мой погляд, самае галоўнае — пазбегнуць фармалiзму ў арганiзацыi выхаваўчай работы. Настаўнiку нiчога не трэба прыдумваць, калi загадзя вядома, што гэта не будзе выканана. Лепш выбраць такiя формы, якiя будуць зразумелыя дзецям, тады яны будуць самi iх арганiзатарамi i ўдзельнiкамi. Для арганiзацыi вучэбна-выхаваўчай работы могуць служыць памятныя, юбiлейныя даты, дзяржаўныя святы i традыцыi школы.

У нашай школе выдзяляецца час на правядзенне факультатыўных заняткаў. Стараюся іх правядзенне паставiць на новы ўзровень, каб вырашаць не толькi задачы паглыблення ведаў, але i фармiраваць уласны пункт погляду вучняў на гiстарычныя падзеi, выхоўваць iх грамадзянскую пазiцыю.

У кожным класе пажадана праводзіць пошукавую работу на тэму «Радавод маёй сям’i». Па вынiках гэтай работы складаецца альбомы «Мы ганарымся сваiмi продкамi», «Адкуль нашы каранi». I ўсе гэтыя выхаваўчыя мерапрыемствы будуць паспяховыя, калi яны будуць праведзены на роднай беларускай мове. Падобны вопыт ёсць і ў нашай школе.

Май — гэта лепшы час для арганiзацыi месячнiка грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Прывяду прыкладны план выхаваўчай работы, з якога можна вызначыць i асноўныя формы арганiзацыi дзейнасцi вучняў у падрыхтоўчы перыяд: гiстарычны вечар «Твае героi, Беларусь», конкурс сачыненняў «Вайна. Як шмат у гэтым слове...», тэматычная экскурсiя «Вайна на Воранаўскай зямлi» ў мясцовы краязнаўчы музей; акцыя «Памяць»; сустрэча з ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны «Як гэта было...»; рукапiсны зборнiк «Подзвiг бацькоў i дзядоў»; аўтобусныя i пешыя экскурсii па месцах баёў; канферэнцыя «Нашы землякi — героi фронту i тылу» i iнш.

Лiчу неабходным адрадзiць у школах дзейнасць грамадскiх арганiзацый. Прэзiдэнт нашай дзяржавы А.Р.Лукашэнка не раз падкрэсліваў, што выхаванне грамадзянiна, патрыёта — галоўнае прызначэнне маладзёжных арганiзацый.

Калi падысцi да стварэння ў школах грамадскiх арганiзацый без фармалiзму, дык можна аб’ектыўна выявiць, хто са школьнiкаў сапраўды жадае стаць членам гэтай арганiзацыi. Падыход да гэтай работы можа быць прыкладна такi. Спачатку коратка знаёмлю вучняў з дзiцячымi i юнацкiмi арганiзацыямi, якiя дзейнiчаюць у нашай краiне. Трэба падкрэслiць, што ў кожную з iх можна ўступiць толькi добраахвотна. Затым правожу анкетаванне вучняў, каб вызначыць, у якiх арганiзацыях яны хацелi б удзельнiчаць. Калi рашэнне прынята, настае час больш глыбокага знаёмства з мэтамi, задачамi, статутам арганiзацыi, г. зн. пачынаецца час падрыхтоўкi дзяцей да ўступлення ў яе.

Хацелася б яшчэ засяродзiць увагу на тым, што можа скласцiся такая сiтуацыя, калi вучань прыйдзе дадому i аб’явiць пра сваё рашэнне стаць членам арганiзацыi, напрыклад, БРСМ. Яму патрэбна будзе парада бацькоў, а яны самi нiчога не ведаюць пра гэту арганiзацыю i таму часцей перакладваюць рашэнне на самога школьнiка або зусiм ухiляюцца цi гавораць катэгарычна «не», не дазваляючы школьнiку зрабiць выбар. Каб гэтага не адбылося, трэба правесцi сход бацькоў на тэму «Роля сям’i ў выбары школьнiкам масавай грамадскай арганiзацыi» i гутарку з iмi па тэме «Дзiцячы i юнацкi рух у Беларусi на сучасным этапе». Трэба абавязкова адзначыць, што ўступленне ў грамадскiя арганiзацыi дзяцей да 16 гадоў адбываецца з пiсьмовай згоды iх бацькоў. І калі такой згоды няма, дык і не губляйце часу на настойлівыя ўгаворы бацькоў, бо яны могуць прывесці да горшага выніку. Каб выявiць пункт гледжання бацькоў на жаданне дзяцей уступiць у грамадскую арганiзацыю, варта прапанаваць iм запоўнiць анкету.

Для паспяховай арганiзацыi сiстэмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання настаўнiкам неабходна прымаць самы актыўны ўдзел у рэалізацыі Рэспублiканскай праграмы патрыятычнага выхавання дзяцей i моладзi, у якой раскрыта iдэалагiчная аснова патрыятызму ў Рэспублiцы Беларусь i вылучаны задачы i змест патрыятычнага выхавання, прынцыпы iх рэалiзацыi. Такiм чынам, каб пераадолець сацыяльную абыякавасць, выхаваць у школьнiкаў патрыятызм, любоў да Радзiмы, грамадзянскую адказнасць за дзяржаву, каб вырасцiць грамадзян, якiя неабыякавыя да лёсу свайго народа, нам, настаўнiкам гiсторыi, па-першае, трэба памятаць пра неабходнасць i першачарговую важнасць арганiзацыi грамадзянска-патрыятычнага выхавання; па-другое, стварыць канкрэтныя ўмовы, пры якiх яно будзе магчыма.



  1. Патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне ў межах навучальна-выхаваўчага працеса

Сучасны этап развіцця грамадства ставіць на адно з цэнтральных месцаў праблему патрыятычнага выхавання моладзі, якое ўяўляе сабою скаардынаваную і мэтанакіраваную дзейнасць рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, навучальных устаноў і грамадскіх аб'яднанняў па стварэнні ўмоў для развіцця ў маладога пакалення якасцей грамадзян-патрыётаў, гатоўнасці да самарэалізацыі ў асноўных сферах жыцця грамадства.

Прыярытэтным накірункам у гэтай дзейнасці з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў, якое складаецца з культурна-гістарычнага, героіка-гістарычнага, сацыяльна-палітычнага і духоўнага кампанентаў. Важнасць яго тлумачыцца неабходнасцю адраджэння ў школьнікаў традыцыйнага пачуцця грамадзянскага абавязку і адказнасці, фарміравання гатоўнасці да ствараючай дзейнасці на карысць Радзімы, гатовасці да яе абароны.

Гісторыя Беларусі з'яўляецца невычэрпнай крыніцай самых розных шляхоў і сродкаў патрыятычнага выхавання асобы. Назаву найбольш значныя з іх:

  • Вывучэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, знаёмства са станам і развіццём гаспадаркі нашай краіны, яе навукі і культуры.

  • Выхаванне павагі да гераічнага і гістарычнага мінулага нашага народа, вывучэнне яго гісторыі, знаёмства з яго найболш яркімі эпізодамі мінулага.

  • Выхаванне любові да роднай мовы, да нацыянальных звычаяў, святаў.

  • Выхаванне павагі да нацыянальнай сімволікі краіны.

  • Выхаванне кахання да роднай зямлі, прыгажосці беларускай прыроды.

  • Вывучэнне жыцця і дзейнасці лепшых прадстаўнікоў Беларусі.

  • Шырокае і сталае выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу.

  • Выхаванне чалавека, які імкнецца прымнажаць матэрыяльныя і духоўныя дасягненні народа.



Літаральна самыя першыя ўрокі па гісторыі Беларусі фарміруюць у вучняў цікавасць да гістарычнага шляху нашай Айчыны. Ужо на ўступным уроку я імкнуся да таго, каб у вучняў прасочвалася думка: "Мы нарадзіліся на беларускай зямлі і павінны быць яе ўдзячнымі сынамі, таму нам трэба імкнуцца зрабіць у жыцці штосьці добрае на яе карысць. А для гэтага неабходна ведаць пра Беларусь як мага больш". Пры знаёмстве з мовамі індаеўрапейцаў, з рассяленнем славян, з рознымі геаграфічнымі назвамі нашай зямлі ў вучняў з'яўляецца разуменне агульнасці нашай гісторыі з лёсам блізкіх і далёкіх суседзяў.

Важнай прыступкай падчас выхаванні патрыёта з'яўляецца вывучэнне беларускага сярэднявечча. Шматлікія падзеі і факты абуджаюць у шасцікласнікаў пачуццё гонару за свой народ, за сваю Радзіму. Важна, каб яны ўсвядомілі, што наша гісторыя - гэта гісторыя мужнасці і непераможнасці. Прыкладам гэтага можа з’ўляцца ўрок у 7 класе па тэме “Умацаванне велікакняжацкай улады. Княжанне Альгерда і Ягайлы. Крэўская унія”(Дадатак 1)

У 6 класе вучні пазнаюць, як на фоне сусветнай гісторыі ствараецца нацыянальная гісторыя, фарміруецца беларускі этнас, узнікае этнічная тэрыторыя Беларусі. Настаўніку неабходна ярка, эмацыйна распавесці пра ўтварэнне Полацкага княства.

Гісторыя Беларусі сведчыць аб тым, што Полацкае княства як самастойная дзяржава сфарміравалася яшчэ ў сярэдзіне IX стагоддзі і з'яўлялася адным з самых ранніх і буйных дзяржаў Усходняй Еўропы. Падчас феадальнай раздробненасці Кіеўскай Русі адной з самых першых ад яе стала адыходзіць Полацкая зямля. У хуткім часе палачане пачалі аспрэчваць з Кіевам і Ноўгарадам прыярытэт на Русі. Лёс не быў міласцівы да нас. Трагічны лёс князя Рагвалода, яго жонкі і сыноў, сумны вобраз палымянай патрыёткі Рагнеды, дзякуючы якой адрадзілася Полацкае княства. Дзецям я прапаную прачытаць твор Кастуся Тарасава "Тры жыцці княгіні Рагнеды". Яны пазнаюць шмат новага, цікавага пра жыццё цудоўнай жанчыны, мужнай, ганарлівай, пра сілу яе кахання да сваіх родных, да свайго народа.

Менавіта ў гэты перыяд адбылося адно з найважных падзей нашай гісторыі - прыняцце хрысціянства, якое садзейнічала распаўсюджванню пісьменнасці, развіццю асветы і культуры. Як сцвярджае гісторык Н.І. Ермаловіч, Ізяслаў, сын Рагнеды, стаў асветнікам Полацкай зямлі. Сам ён быў чалавекам адукаваным і падтрымліваў у сваім княстве распаўсюджванне пісьменнасці. Так вучняў я падвожу да разумення таго, што Полацкае княства ў культурным развіцці некалькі апярэджвала іншыя краіны Ўсходняй Еўропы.

У 6 класе перад вачамі дзяцей устае цэлая галерэя знакамітасцей: Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Усяслаў Чарадзей, Якаў Палачанін, Вячка. Вывучаючы барацьбу Полацкага княства з крыжакамі, я прапаную дзецям паразважаць пра вытокі подзвігу беларускіх абаронцаў Кукенойса Якава Палачаніна і Давыда Гарадзенскага. Вучням прапаную наступныя пытанні:

  • Якімі якасцямі валодалі Якаў Палачанін і Давыд Гарадзенскі?

  • Што дапамагло Якаву Палачаніну аднаму ўступіць у бітву з цэлым палком?

  • Ці падабаюцца вам гэтыя героі?

  • На якія рысы характару вы звярнулі ўвагу і жадалі б выхаваць іх у сабе?

  • Як вы лічыце, ці патрэбныя ў наш час такія людзі, як Якаў Палачанін, Давыд Гарадзенскі, князь Вячка?

Школьнікі прыходзяць да высновы, што лёсы гэтых людзей - прыклады самаахвяравання, годнага жыцця. Сапраўднымі сынамі свайго народа былі дзеячы культуры, імёны якіх засталіся невядомымі. Яны пакінулі пасля сябе летапісы, скульптуры, абразы, цэрквы, замкі. Іх творы мастацтва ўпрыгожылі нашу зямлю.

Глыбока патрыятычнай устае перад намі дзейнасць Францыска Скарыны. Як пераканаўча пісаў ён пра пакліканне чалавека кахаць сваю родную зямлю! Жыццёвы подзвіг Скарыны - прыклад для пераймання. Імёны вялікіх людзей здольныя вярнуцца нават з нябыту, як вярнуліся на Радзіму Ф. Скарына і яе вялікі патрыёт Н. Гусоўскі. Знаходзячыся ў Рыме, ён паказвае веліч свайго народа, знаёміць італьянцаў з гісторыяй, традыцыямі, побытам беларусаў.

Патрыётам сваёй зямлі быў Лёваў Сапега. Больш за ўсё яго турбавала незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. Не без удзелу гэтага дзяржаўнага дзеяча Статут 1588 г. нават не згадваў пра акт Уніі з Польшчай. Прыклад Ільва Сапегі павучальны і для сённяшніх школьнікаў. Яго дзейнасць дапамагае зразумець, што незалежнасць Радзімы не з'яўляецца пустым лозунгам - гэта вельмі важная каштоўнасць.

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне - адно з самых значных падзей XX стагоддзя, а для ветэранаў - гэта нязгасная памяць сэрца. І дзеля яе неабходна данесці да маладога пакалення і гарач страт, і веліч народнага подзвігу.

Гераічны летапіс Вялікай Айчыннай вайны - невычэрпная крыніца фармавання ў моладзі патрыятычных пачуццяў. Дзякуючы сродкам і прыёмам выхавання ў яе выпрацоўваюцца крытэры адзнакі ўчынкаў сваіх суайчыннікаў і сябе. Досвед гісторыі дапамагае выпрацаваць маральную адзнаку атачальнай рэчаіснасці. На ўроках важна стварыць творчую атмасферу. Вынік стане дадатным, калі будуць вылучаны галоўныя і найболей спрыяльныя выхаванню асобы факты. Вучні павінны ведаць, што менавіта на зямлі Беларусі, Расіі і Украіны была спынена нястрымная раней машына вермахта. На савецка-германскім фронце адбыліся найбуйнейшыя бітвы. Савецкі народ, прыкладаючы неверагодныя высілкі, унёс галоўны ўнёсак у перамогу антыгітлераўскай кааліцыі над фашысцкай Нямеччынай. Усяго на франтах Вялікай Айчыннай вайны ваяваў 1 млн 300 тыс. выхадцаў республікі, якія ўдзельнічалі ў бітвах пад Масквой, Сталінградам, на Курскай дузе і ў вызваленні ад ворага народаў Еўропы. З іх больш 300 тыс. салдат і афіцэраў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, каля 400 чалавек апрымалі званні Героя Савецкага Саюза.

Я распавядаю дзецям пра гераічныя подзвігі нашага народа. Так, вывучаючы тэму "Антыфашысцкае супраціўленне на акупираваных тэрыторыях", выкарыстоўваю матэрыял пра балгарскую патрыётку Лілію Карастаянаву, якая працавала карэспандэнтам газеты "Камсамольская праўда". Разам з партызанамі яна прайшла рэйдамі па Украіне, Браншчыне, Беларусі. Пра партызан-беларусаў Карастаянава пісала: "Дзіўныя тут людзі. Яны штодня рызыкуюць сваім жыццём, не шкадуюць сябе... Прад імі нельга не схіліцца". Апошні партызанскі рэйд, у якім удзельнічала Лілія, пралягаў праз Беларусь. Баі былі жорсткімі. У адным з іх яна і загінула. Яна пахавана ў г. Чачэрску на Замкавай гары. На чорнай мармуровай пліце напісаны словы: "Палымянай дачцы балгарскага і савецкага народаў журналістцы "Камсамольскай праўды" Ліліі Карастаянавай ".

Добра зарэкамендаваў сябе ў школьнай практыцы пры вывучэнні Вялікай Айчыннай вайны метад выкарыстання дакументальных матэрыялаў, якія ажыўляюць аповяд настаўніка. Яны дапамагаюць старшакласнікам убачыць сапраўдны твар ворага. Калі дакумент прачытаны, я, як настаўнік, выступаю ў ролі арганізатара гутаркі са школьнікамі, якія павінны атрымаць правільныя адказы на ўсе ўзніклыя пытанні.

Паспяховаму рашэнню задач патрыятычнага выхавання спрыяюць розныя формы і метады пазакласнай работы. Гэта першым чынам сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, запіс іх успамінаў, аказанне ім пасільнай дапамогі, запрашэнне на ўрачыстыя лінейкі, выпускныя вечары. Гэта таксама і даследчая праца, удзел у моладзевых конкурсах гістарычных ведаў, конкурсах на лепшы праект краязнаўчага матэрыялу і інш. Кожны год мае вучні ўдзельнічаюць ў абласной віктарыне, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, конкурсе “Галасы гісторыі”. Прыкладам таксама можа служыць і пазакласнае мерапрыемства “Нам засталася спадчына. Турнір юных эрудытаў” (Дадатак 2)

У мэтах патрыятычнага выхавання не заўсёды выкарыстоўваюцца маральныя і грамадзянскія добрыя якасці бабуль і дзядуляў, бацькоў, іншых сваякоў. Шматлікія дзеці мала ведаюць пра подзвігі сваіх сваякоў у гады вялікіх бітваў і ў мірныя дні. Тым часам іх аповяды пра гэтыя падзеі, дэманстрацыя захаваных у сям'і рэліквій (баявых узнагарод, франтавых газет, лістоў і т. д.) выклікаюць у дзяцей пачуццё сямейнага гонару.

Адным з галоўных кампанентаў патрыятычнага выхавання з'яўляецца нацыянальная культура, якая ўяўляе сабою сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, садзейнічае ўсведамленню чалавекам этнічнай прыналежнасці, выхаванню паважлівага стаўлення да сваёй гісторыі, традыцыям, роднай мове.

Вывучаючы гісторыю свайго краю, вучні не проста набываюць веды, яны знаёмяцца з адметнымі рысамі і характарам беларусаў, які фармаваўся на працягу шматлікіх стагоддзяў. Паўсядзённыя клопаты рабілі яго руплівым, ашчадным гаспадаром. Беларус уяўляў сваё шчасце ў вольнай працы на роднай зямлі. Нездарма ён славіў яе ў легендах, казках, а галоўным героем быў чалавек зямлі, чалавек працы. Беларус імкнуўся пакінуць у спадчыну дзецям штосьці большае, чым сам атрымаў ад сваіх бацькоў. Часта ён заставаўся сам-насам са сваім лёсам, таму прывык спадзявацца толькі на свае сілы, але дапамогу іншых шанаваў і ніколі не забываў аддзячыць за яе. Гісторыя сведчыць пра тое, што шчаслівым у Беларусі лічыўся той чалавек, які меў працавітых дзяцей. Ішлі стагоддзі, змяняліся час і людзі, але шматлікія якасці беларуса, яго адметныя этнічныя рысы захаваліся і да нашых дзён.

У 9 класе на ўроках гісторыі Беларусі вучні знаёмяцца з умовамі і асаблівасцямі утварэння беларускай нацыі, вывучаюць эканамічнае і культурнае жыццё, грамадска-палітычную думку, рэвалюцыйныя рухі і выступленні. Дадатныя якасці чалавека, патрыёта, грамадзяніна можна выхоўваць пры вывучэнні дзейнасці К. Каліноўскага, Ф. Савича, Т. Касцюшкі (Дадатак 3). Усе, хто ваяваў за свой народ, за яго вызваленне, былі грамадзянамі-патрыётамі. Жыццёвы шлях К. Каганца, В. Дуніна-Мартинкевича, Якуба Коласа, Янкі Купалы, М.Багдановіча - важны прыклад у патрыятычным выхаванні.

Устойлівае развіццё Рэспублікі Беларусь патрабуе агульнанацыянальнай згоды і адзінства беларускага народа, што магчыма, толькі абапіраючыся на адзіныя ідэалагічныя каштоўнасці, якія вызначаюць характар дзяржавы, яго адносіны з грамадствам, мэтанакіраванасць развіцця.

Цэнтральнае месца сярод гэтых каштоўнасцей займае выхаванне пачуцця гонару за свой народ, грамадства, дзяржава і адказнасці за час, у якім мы жывём.

Да асноўных элементаў патрыятызму неабходна аднесці:

  • нацыянальная годнасць чалавека як неад'емную частку асабістай добрай якасці;

  • нацыянальны такт;

  • патрыятычная самасвядомасць, якая фарміруецца на высокім узроўні;

  • сфарміраванасць глыбокіх сацыяльных патрыятычных пачуццяў (пачуцці кахання, трывогі, адказнасці і т. д.);

  • неабходнасць ў нацыянальным самавыяўленні і ў задавальненні сваіх нацыянальных інтарэсаў, а таксама ў захаванні і перадачы маладым пакаленням нацыянальных, духоўных і культурных каштоўнасцей;

  • гатоўнасць да рознабаковай грамадзянскай, патрыятычнай дзейнасці (праз актыўны ўдзел у нацыянальна-культурным адраджэнні, гатоўнасць да абароны Радзімы).

Некаторыя з гэтых элементаў патрыятызму магчыма фарміраваць і праз пазнавальныя гульні (Дадатак 4)


Патрыятызм - катэгорыя маральная. Яго вытокамі з'яўляюцца духоўныя каштоўнасці. Маральнасць фармуе ў чалавека жыццёвую пазіцыю, стыль жыцця.

Закон, канстытуцыя, парадак, дысцыпліна, ідэалогія, роўнасць, права, абавязак - першая прыступка ў выхаванні патрыятызму. Дабрыня, сумленне, абавязак, гонар, адданасць і каханне - яго вяршыня. Мараль расчыняе два бакі "абавязковага" і "магчымага" выхавання. Першае разглядаецца як неабходнасць, а другое - як самаразвіццё асобы.

Змест патрыятычнага выхавання немагчымы без засваення грамадзянскай культуры, якая складаецца з прававой, палітычнай, працоўнай, прыродаахоўнай, эканамічную і міратворчай культуры. Змест працы па фарміраванню ў вучняў грамадзянскай культуры ўключае выхаванне адказнасці за сваё жыллё, развіццё нацыянальнай самасвядомасці, веданне сваіх правоў і абавязкаў, павага да законаў краіны, гатоўнасць выконваць іх.



  1. Патрыятычнае выхаванне пры вывучэнні краязнаўства

Чалавек, калi дома свайго не любiць,

не палюбiць i краiну.

Расул Гамзатаў

Вялiкае значэнне для выхавання ў вучняў патрыятызму маюць краязнаўчыя экскурсii, падарожжы па родным краi.

Краязнаўства дае вялiкiя магчымасцi настаўнiку выхоўваць сапраўдных патрыётаў. Добра вядома яшчэ i тое, што грамадзянiн Бацькаўшчыны пачынаецца з грамадзянiна школы. Удзел школьнiкаў у рабоце савета школы, развiццё вучнёўскага самакiравання, дзейнасць грамадскiх дзiцячых i юнацкiх арганiзацый, клубы — усё гэта стварае ўмовы для выхавання грамадзянiна i патрыёта сваёй краiны.

Маладой незалежнай беларускай дзяржаве вельмі патрэбна развіццё краязнаўства, якое найлепшым чынам працуе на нацыянальна-патрыятычнае выхаванне, фарміраванне асобы грамадзяніна.

Патрыятычнае выхаванне немагчыма без дасканалага вывучэння роднага краю. Патрэбны практычны выхад да стварэння сямейных летапісаў, тапаніміі сваёй мясцовасці, увогуле гісторыі свайго горада, вёскі, вуліцы і нават асобнага дома з падрабязнай храналогіяй і бібліяграфічным слоўнікам тых значных асобаў, якія толькі нарадзіліся ці дзейнічалі тут.

Трэба не толькі захоўваць і вывучаць народную творчасць, але і адраджаць забытыя рамёствы, забытыя мелодыі і г. д. Такі краязнаўчы падыход немагчымы без дзейнасці саміх выхавальнікаў. А краязнаўства не мае сэнсу без краястварэння. Краязнаўства заклікана быць арыенцірам у выхаванні гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, павагі і беражлівасці да роднай прыроды.

Краязнавец вымушаны ўлічваць цэласнае ўзаемадзеянне асноўных сфераў чалавечай свядомасці — навукі, мастацтва і рэлігіі. Канкрэтна гэта праяўляецца ў тым, што, даследуючы любую мясцовую з’яву, ён спалучае энергію разнастайных ведаў, уласныя эмоцыі, пачуцці і веру праз аб’ект свайго даследвання.

Далучэнне вучняў да культурна-гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы — важны сродак фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. На жаль, сучасныя радыё- і тэлеперадачы напоўнены інфармацыяй, што нясе духоўнае спусташэнне, паказваюць свет нерэальнасці, крамолы. Перадачы не звязваюць нас з мінулым народа, аддаляюць ад унікальнай традыцыйнай культуры, ад яе самабытнасці, ад багатай гістарычнай спадчыны продкаў. Адзіная перадача “Падарожжа дылетанта” — хіба яна можа задаволіць?

Гэты прабел у душах нашай моладзі можа запоўніць краязнаўства. Вывучэнне роднага краю — гэта не толькі пазнанне сваёй мінуўшчыны, але і грамадзянскае выхаванне.

Некаторую долю ў краязнаўчай рабоце можа ўзяць на сябе раённы музей, але асноўную функцыю, лічу, павінна адыграць школа. Краязнаўчая работа — шматгранная, і весці яе можна ў выглядзе гуртковай работы ці факультатываў.

Шырокае пазнанне культуры, быту мінулага можа даць праца на фальклорнай ніве. У песнях, легендах, прыказках і прымаўках — і мудрасць народа, і адлюстраванне жыцця, і абрадавыя традыцыі, і каляндар. У фальклоры адлюстравана наша гісторыя: казацтва, чумацтва, рэкруцтва, барацьба з ворагамі, уклад жыцця. Усё гэта можна вывучыць у фальклорных экспедыцыях. Добра, калі паралельна будзе арганізавана лінгвістычная работа. Дыялектныя словы — гэта моўная скарбніца, а іншае слова — загадка. Ад людзей можна даведацца, як называюцца травы, зёлкі, кветкі, што крыецца ў гэтых назвах, пра лекавыя ўласцівасці; даведацца, як называюцца грыбы, птушкі. У звычайных дыялектных словах, зваротах таксама шмат каштоўнага, асабліва калі ўнікнуць у іх гістарычны корань.

Не менш цікавага можна знайсці, калі ўключыцца ў тапанімічныя даследванні. У назвах мясцін — шмат своеасаблівага, адметнага, іншы раз таемнага. У кожнай вёскі, урочышча, хутара маецца свая гісторыя, бывае, даволі цікавая. Знікаюць рэчачкі, хутары, нават вёскі, а з імі і іх гісторыі, назвы. Пакуль жывуць старыя людзі, трэба сустракацца з імі, запісваць усё, каб не згубіліся назаўсёды ні назвы тых аб’ектаў, ні іх гісторыя.

Нацыянальная самасвядомасць нараджаецца і фарміруецца ў нетрах кожнай нацыі. Яна звязана з пачуццём любові да бацькоў, родных, дзяцей, да зямлі, на якой нарадзіўся і вырас, да культуры, традыцый роднага краю. А гэта тое, без чаго немагчыма стаць сапраўдным грамадзянінам. Ад узроўню сфармаванасці нацыянальнай самасвядомасці залежыць прагрэс краіны і нацыі ў цэлым. Мы ўсё болей пераконваемся у тым, што асновай адукацыйна-выхаваўчай сістэмы ў краіне павінны стаць нацыянальная гісторыя і культура. Адраджэнне нацыянальных традыцый аказвае станоўчы ўплыў на выхаванцаў.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

В. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў iconГрамадзянскае патрыятычнае выхаванне з’яўляюцца састаўной часткай ідэйна выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі. Выхаванне грамадзяніна сваёй краіны патрабуе
Грамадзянскае патрыятычнае выхаванне з’яўляюцца састаўной часткай ідэйна – выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі. Выхаванне грамадзяніна...

В. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы на 2011/2012 навучальны год грамадзянскае І патрыятычнае выхаванне
Мерапрыемствы III этапу рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі І тым ганаруся” (на працягу года)

В. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў iconГісторыка краязнаўчы музей «Спадчына»
Патрыятычнае выхаванне вучняў, фарміраванне этнічнага самаўсведамлення, пачуцця прыналежнасці да беларускага народа, гордасці за...

В. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў iconПатрыятычнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Радзімы, яе нацыянальнай культуры, традыцый І звычаяў; развіцце самасвядомасці асобы, яе здольнасці ўсведамляць сябе прадстаўніком...

В. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў iconПлан выхаваўчай І ідэалагічнай работы дуа "Краснадворскі впкдссш салігорскага раёна" на І чвэрць 2012/2013 н г. Грамадзянска-патрыятычнае І ідэалагічнае выхаванне
Прававое выхаванне, прафілактыка злачынстваў І правапарушэнняў, вучнёўскае самакіраванне, работа з га “брсм”, брпа”

В. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў iconГрамадзянска-патрыятычнае выхаванне

В. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў iconПатрыятычнае І нацыянальнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры як асноўны аспект фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі
Бедны той, хто не мае скарбаў вечных, скарбаў душы, такі скарб, які ніхто І ніколі адабраць ад нас не здолее, – гэта любоў да Бацькаўшчыны...

В. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў iconВыхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Радзіму, праяўляць патрыятызм, гэта пачуццё ўласнай годнасці, дысцыплінаванасць, культура міжнацыянальных адносін. Патрыятычнае выхаване...

В. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў iconГрамядзянска-патрыятычнае выхаванне
Адзіны дзень інфармавання “Эканомія І беражлівасць-бяспечнае будучае нашай Беларусі”

В. А. Мелько Патрыятычнае І грамадзянскае выхаванне вучняў iconІдэйна-маральнае І патрыятычнае выхаванне
Урачыстая лiнейка, прысвечаная Мiжнароднаму Дню дзяцей. Конкурс малюнкаў на асфальце “Мір вачыма дзяцей”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка