I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры




НазваI этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Дата канвертавання18.03.2013
Памер33.81 Kb.
ТыпДокументы
Зацвярджаю»

Намеснік начальніка аддзела

А.У.Леанец

10.10.2012г.


I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры


19.10.2012г.


ТЭМЫ ВУСНЫХ ВЫКАЗВАННЯЎ


9-11 класы


БІЛЕТ № 1


  1. Мова – гэта адна з найважнейшых прымет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа, аснова яго культуры.




  1. Славу ткалі гады.

На крывіцкай зямлі

Панавала і шчасце, і згода...

У харомах сваіх на пацеху ўсім

Вырастала дачка Рагвалода

Уладзімір Бутрамееў


БІЛЕТ № 2


  1. Слова – гэта не толькі ўмоўны знак для выражэння думкі, а мастацкі вобраз, вызваны найважнейшымі адчуваннямі, якія прырода і жыццё выклікалі ў першабытным чалавеку (Вацлаў Ластоўскі).




  1. Над Іарданам сінім

Скончыцца выпрабаванне...

Мір табе, Ефрасіння!..

Посах твой не прыстане!..

Алег Лойка


БІЛЕТ № 3


  1. Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор. І гэты твор – мова (Алесь Разанаў).




  1. Усяслаў-князь людзям чыніў суды,

Радзіў князям гарады...

Слова пра паход Ігаравы”


БІЛЕТ № 4


  1. І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе”, і густое “чаго”

Пімен Панчанка


  1. Францыск Скарына быў сынам свайго часу, той бурлівай эпохі, якая “адчувала патрэбу ў волатах і якая нарадзіла волатаў па сіле думкі, страсці і характары, па шматграннасці і адукаванасці...” (Сцяпан Александровіч).



БІЛЕТ № 5


  1. “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча, што выйшла ў 1918 годзе, у Вільні, у друкарні Марціна Кухты, паралельна двума выданнямі – рускімі і лацінскімі лятарамі, з’явілася той працай, у якой быў абагульнены накоплены к таму часу вопыт кнігадрукавання на беларускай мове (Леў Шакун).




  1. У Італіі, у падуанскім універсітэце, ёсць славутая “Зала сарака”. У ёй размешчаны сорак партрэтаў слаўных з найслаўнейшых людзей зямлі. Сярод іх другі – Францыск Скарына (Васіль Хомчанка).



БІЛЕТ № 6


  1. О мова матчына, пявучая мая!

Густая, нібы мёд, іскрыстая, як сонца,

Вясёлак фарбы тут, і трэлі салаўя,

І звон крыніц, і шум лясоў бясконцы...

Эдуард Валасевіч


  1. Якуб Колас – волат беларускай паэзіі, пясняр і паэт простай, шчырай, глыбокай прыгажосці. Вершы яго падобны на вясновы задуменны шум яго родных лясоў, плюскат ціхіх рэк, ціхія дарогі сярод вячэрніх палёў, на песні яго землякоў, песні аб волі, аб працы, аб жыцці (Міхась Ціханаў).



БІЛЕТ № 7


  1. Багата, родная ты мова...

А вобразы якія ў словах,

А параўнанняў што за ўзлёт!

Пятрусь Броўка


  1. Паэтычная спадчына Якуба Коласа.


БІЛЕТ № 8


  1. Калі ласка! –

Нашай роднай мовы

Шчырыя і ветлівыя словы.

Пятрусь Броўка


  1. Паэзія – гэта вясёлкавы мост

Ад сэрца людскога

Да мары...

Максім Танк


БІЛЕТ № 9


  1. Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы,

Што паступова сціраюцца грані нацый

І, нібыта як перажытак, аджыць

павінна абавязкова

Мова маці маёй – беларуская мова.

Рыгор Барадулін


  1. Купала і Колас... Раптоўна

Адчуеш свабодна зусім –

Не толькі радком загалоўным –

Ты ўсім абавязаны ім.

Рыгор Семашкевіч


БІЛЕТ № 10


  1. Калі кахаць – не напалову,

Вітаць – і выраі, і квет...

Душа, як ласкі, прагне слова,

Бо кожны чалавек – паэт.

Алег Лойка


  1. Да Стоўбцаў Купала ехаў.

Сышоў з цягніка спехам...

Значыць, недзе тут

Родны Коласаў кут?

Анатоль Вярцінскі


БІЛЕТ № 11


  1. Беларускія прыказкі.




  1. Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Алесь Ставер

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconI этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Сфармулюйце правіла ўжывання прыведзеных кольксных прыслоўяў у беларускай мове. На кожны выпадак прывядзіце па адным прыкладзе

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconІіі этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Як часам незаўважна ўскрыліць мара, надзея ўспыхне з аднае ўсмешкі… (Раіса Баравікова)

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconI этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Заданне Прывядзіце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх назваў маладых істот – у форме меснага склону

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconУдзельнікі I этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове ў 2012-2013 годзе

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconАгульнай сярэдняй, прафесіянальна
Спіс вучняў, якім прапаноўваецца ўдзельнічаць у II этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, 9 клас, 2012

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconМерапрыемства Тэрмін
...

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconЗаданні для правядзення алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
На наге – на назе, у лугу – у лузе, у лыжке – у лыжцы, у майке – у майцы, у ягадніку – у ягадніке, на чаромхе – на чаромсе, на страхе...

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconКонкурс па беларускай мове раённы этап
Сардэчна вітаем на раённым этапе Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад табою заданні. Чытай ІХ уважліва

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconАб правядзенні трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды
Фарміраванне складу ўдзельнікаў адбывалася згодна рэйтынгу вынікаў пераможцаў другога тура рэспубліканскай алімпіяды, з кожнага класа...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка