Тэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта




НазваТэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта
Дата канвертавання18.03.2013
Памер65.53 Kb.
ТыпДокументы


Тэма: Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік.


Мэта: даць паняцце пра лексічнае і граматычнае значэнне слова; вучыць акрэсліваць значэнне слова з дапамогай розных спосабаў, прыёмаў семантызацыі, ужываць словы ва ўласным маўленні ў адпаведнасці з іх значэннем; выпрацоўваць уменне карыстацца тлумачальным, арыентавацца ў будове слоўнікавага артыкула; спрыяць папаўненню слоўнікавага запасу вучняў; выпрацоўваць патрэбнасць звяртацца па інфармацыю да рознага роду даведнікаў; садзейнічаць павышэнню маўленчай культуры.


Ход урока.


I. Арганізацыйны момант.


  • Сёння на ўроку мы з вамі працягнем падарожжа па Краіне ведаў.

Жыў-быў у адным горадзе хлопчык Пеця. Ён вельмі любіў вучыцца ўсялякім цікавым рэчам. Вось толькі ўрокі беларускай мовы здаваліся яму самымі сумнымі на свеце, і таму Пеця пачаў атрымліваць дрэнныя адзнакі. Аднойчы ён адказваў ля дошкі і атрымаў адзінку! Дадому прыйшоў такі маркотны, што яго верныя сябры – кот Каўбаскін і папугай Жора – вырашылі яму дапамагчы. З дапамогай знаёмага чарадзея яны арганізавалі для яго падарожжа да берагоў Лінгвініі. “Лінгва” – з грэчаскага – “мова”. Жыхары Лінгвініі – Гукі, Словы, Сказы – дапамаглі Пятру зразумець, што займацца беларускай мовай зусім не сумная справа. Наадварот, гэта вельмі цікава і займальна! Кот і папугай вырашылі вывучаць беларускую мову разам з Пецем, а мы возьмем з іх прыклад.


II. Паўтарэнне.


  • Мы з вамі пабывалі ўжо на мацерыках Сінтаксіс і фанетыка, дзе спазналі шмат цікавага. Што мы вывучалі на гэтых мацерыках? (сказы і словазлучэнні, гукі і літары).


III. Новая тэма.


  • Зараз мы адпраўляемся на яшчэ адзін мацерык. Пакуль тайна, як называецца гэты мацерык. Падкажу толькі, што ён вельмі важны. Без яго слова існаваць не можа. Пачнем?!

  • Скажыце, што вы сёння бачылі, калі ішлі ў школу?

(Дзеці адказваюць, а на дошцы асобнымі слупкамі запісваюцца адпаведныя назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы).

Вывад: 1. Ёсць прадметы і ёсць словы, якія называюць гэтыя прадметы;

2. Ёсць прыметы і ёсць словы, якія называюць гэтыя прыметы;

3. Ёсць дзеянні і ёсць словы, якія называюць гэтыя дзеянні.


  • Слова – галоўная, цэнтральная адзінка мовы, якая служыць для назвы таго, што людзі пазналі ці стварылі за ўсю гісторыю свайго існавання: прадметаў, рэчаў, жывёл, птушак, раслін, мораў, пачуццяў, прымет, дзеянняў і г. д.

  • Ці магчыма ведаць мову без слоў? (не) А ці можаце вы ведаць словы, калі не ведаеце, што яны абазначаюць?(не)

Гутарка:

  1. Ці ўяўляеце вы што-небудзь, калі чуеце спалучэнне гукаў [акар]? Ці мае сэнс такое спалучэнне гукаў і ці можна яго лічыць словам? (Яно не мае сэнсу і таму не з’яўляецца словам).

  2. Ці мае сэнс спалучэнне тых жа гукаў, але пастаўленых у адваротным парадку( [рака] ), і ці можна яго лічыць словам?(так)

  • А які сэнс мае слова рака?(Водны паток, які пастаянна цячэ).



Вывад: Кожнае слова мае сэнс, нешта абазначае ці выражае. Лексічнае значэнне слова – гэта і ёсць тое, што слова абазначае.


  • Усе словы, якія ёсць у мове, утвараюць яе слоўнікавы склад, яе лексіку. Запомніць такую колькасць слоў і іх значэнні не здольны ні адзін чалавек. Гэтае лексічнае багацце сабрана ў асобных кнігах – слоўніках. Знайсці лексічнае значэнне любога слова можна з дапамогай тлумачальнага слоўніка.

  • Як вы думаеце, чаму ён называеццца тлумачальным?(тлумачыць словы)

  • А колькі ж слоў у беларускай мове? Можна сказаць, што іх столькі, колькі зорак у небе?(не) Мы можам бачыць у небе толькі каля 3000 зорак, а слоў куды больш.

Самы вялікі слоўнік беларускай мовы – “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” ў пяці тамах. У ім зафіксавана каля 100 тыс.слоў.(Дэманстрацыя слоўніка). Мы больш будзем карыстацца “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы для сярэдняй школы” А.Я.Баханькова, І.М. Гайдукевіча, П.П. Шубы. У ім прыкладна 7800 слоў.

  • А які ж слоўнікавы запас чалавека? Слоўнік дарослага чалавека з вышэйшай адукацыяй – 10-12 тысяч, а ваш - ? Давайце падлічым? Адкройце любую старонку тлумачальнага слоўніка і падлічыце, колькі слоў вы ведаеце і выкарыстоўваеце ў сваім маўленні, і памножце на колькасць старонак (каля 400). У сярэднім каля 3000 слоў. Які вывад просіцца? (Трэба папаўняць свой слоўнікавы запас, г.зн. знаёміцца з новымі словамі. Адным са спосабаў з’яўляецца чытанне мастацкіх твораў).


Знаёмства са спосабамі тлумачэння слоў у слоўніку:(на дошцы схема)


  1. Указанне прымет прадмета, што названы словам:

Бяроза – ліставое дрэва з белым ствалом.


2. Раскрыццё значэння частак слова:

Лесаруб – той, хто рубіць лес.


3. Падбор бдізкіх па значэнню слоў:

Бардовы – цёмна-чырвоны.


4. Спасылка на слова таго ж значэння:

Гадаць – тое, што і варажыць.


  • Карыстацца слоўнікам вельмі проста. Усе словы ў ім пададзены строга ў алфавітным парадку.


IV. Практычная частка.


1. Праца з падручнікам і слоўнікам.(пр. 448)


Абеліск – помнік, збудаванне ў выглядзе гранёнага каменнага слупа, звужанага кверху.(пералік прымет прадмета)

Аберуч – абедзвюма рукамі.(раскрыццё значэння частак слова)

Вёрткі – вельмі рухавы, хуткі, паваротлівы.(падбор блізкіх па значэнню слоў)

Двухбортны – які мае два барты з гузікамі на кожным.(раскрыццё значэння частак слова)

Небасхіл – 1. Тое, што і неба.(спасылка на слова таго ж значэння);

2. Частка неба над гарызонтам.(раскрыццё значэнне частак слова)

Пароль – сакрэтнае ўмоўленае слова.(пералік прымет прадмета)


Фізкульт. хвілінка.


Настаўнік называе словы.

  1. Калі пачуеце шыпячы гук – падніміце рукі ўверх.

  2. Калі пачуеце свісцячы гук – устаньце.

  3. Калі пачуеце зацвярдзелы гук – устаньце і прысядзьце на кукішкі.

  4. Калі пачуеце санорны гук – лажыцеся на парту.(маецца на увазе корпус тулава)


Дама(сан.), дзеці(свісц.), хаджу(шып.), грыб(сан., зацв.), сад(свісц.), рака(сан., зацв.), холад(сан.), каша(зацв.).


2. Праца ля дошкі.


Заданне: назваць словы, якія маюць наступныя лексічныя значэнні, і запісаць іх:


Гарадская падземная электрычная дарога – метро.

Спецыяльны домік для пчол – вулей.

Пляцоўка для катання на каньках – каток.

Шкляная пасудзіна з вадой для рыб, водных жывёл і раслін – акварыум.


  • Слова мае не толькі лексічнае значэнне, але і граматычнае.

Каток(назоўнік, мае род, лік, склон) – адз.лік, м.р., Н.скл.


3. Работа з табліцай(у кожнага вучня).



Слова

Лексічнае значэнне


Граматычнае значэнне

Белакуры

Са светлымі валасамі


Адз.лік, м.р., н.скл.

Матыка

Ручная прылада для рыхлення глебы ў форме трохвугольнай лапатачкі, удзетай на палку пад прамым вуглом.

Адз.лік, ж.р., н.скл.

Кажу

Выказваю думкі, паведамляю што-небудзь.

Цяп.час, 1-ая ас., адз.лік.

Дранікі







Бабку







Клёцкі









З бульбы можна прыгатаваць шматлікія стравы: дранікі, бабку, клёцкі.


Слова можа набываць розныя граматычныя формы, але лексічнае значэнне яго нязменна(Кажу, кажа, кажаш, кажам)

Разбор слоў у сказе(вучні запаўняюць табліцу):

Дранікі – аладкі, бліны з дранай бульбы.(мн.л., В.ск.)

Бабку – страва з дранай бульбы, запечаная ў форме(адз.л., В.ск.)

Клёцкі - (мн.л., В.ск.).

! Дранікі, клёцкі – адна граматычная форма, але рознае лексічнае значэнне.


V. Вынікі ўрока.

Крыжаванка


1.гуслі

е

2.запалкі

3.ляснік

і

4.экспанат

5.бяроста


1. Мнагаструнны шчыпковы інструмент славянскіх народаў.

2. Тое, пры дапамозе чаго запальваюць.

3. Даглядчык, вартаўнік лесу.

4. Прадмет, які выстаўляецца ў музеі або на выстаўцы для паказу.

5. Верхні, белы слой бярозавай кары.


Лексіка – вось той мацерык, на які мы сёння адправіліся.

  • Што такое лексіка?(гэта ўсе словы мовы, слоўнікавы запас мовы)

  • Што такое лексічнае значэнне слова?

  • Як можна вызначыць лексічнае значэнне слова?

  • Назавіце граматычнае значэнне назоўніка, прыметніка, дзеяслова.(наз., прым. – род, лік, склон; дзеяслова – час, асоба, лік).


VI. Дамашняе заданне. Параграф №44, пр.451.


VII. Рэфлексія.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта iconТэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта
Мэта: Фарміраваць паняцце пра слова як адзінку мовы І маўлення; вучыць устанаўліваць значэнне слова; уменне карыстацца тлумачальным...

Тэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта iconПытанні па курсу "Беларуская мова: спецыяльная лексіка"
Лексіка. Лексікалогія. Слова як адзінка мовы. Лексічнае І граматычнае значэнні слова

Тэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта iconТэма: Паветра І яго ахова Мэта
Мэта: Сфарміраваць у вучняў уяўленне пра ўласцівасці паветра І яго значэнне для ўсяго жывога на Зямлі

Тэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Тэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта iconТэма: Антонімы Мэта
Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, ІХ ролі І ужыванні ў мове; выпрацоўваць уменне падбіраць антонімы, фарміраваць вывучаемыя...

Тэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта iconАдзначце якасці, уласцівыя словазлучэнню
Вызначце граматычнае значэнне словазлучэнняў блакіт неба, марозная смуга, мая кніга

Тэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта iconМікола Савіцкі тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Мінск Энцыклапедыкс 2009
Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, старшыня тэрміналагічнай камісіі тбм імя Ф. Скарыны Язэп Стэпановіч,...

Тэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта iconТэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта
Мэта: Узнавіць ў памяці значэнне такіх паняццяў кампазіцыя; удасканальваць уменні І навыкі пры падзеле тэксту на часткі І абзацы,...

Тэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта iconБезаасабовыя сказы: граматычнае значэнне, будова, ужыванне. Задачы
Формы правядзення: самастойная работа, індывідуальная,франтальная, работа ў парах, гульня

Тэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта iconТэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта
Прыдумайце словы, якія пачыналіся б на кожную літару гэтага слова І характарызавалі б плённую працу вучняў на ўроку

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка