Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная




НазваМама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная
Дата канвертавання18.03.2013
Памер51.66 Kb.
ТыпДокументы
Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова – МАМА! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная ласка, боль, любоў і надзея.

Свеціць, як сонца, ад самай калыскі

Вобраз любімы, родны і блізкі.

Маміна імя – самае лепшае.

Мама! Матуля! – чароўнае слова

Песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах!

Мама сагрэла цябе сваім сэрцам. Яна адкрыла для цябе дзівосны свет шчасця і таямніц. Бяссонымі начамі яна студзіла абпаленыя гарачкай твае вусны, калыханкай і ласкавым словам люляла, песціла цябе, суровым поглядам гартавала тваю душу. Не шкадуючы сваіх сіл, сілу давала табе. Бо яна – МАЦІ! Кожная сынава драпіна была ёй нясцерпным болем, няўдачы дзяцей станавіліся яе пакутай і горам.

Ніхто так цябе не шкадуе і не любіць, як мама.

Ніхто так горка не тужыць па табе ў адзіноце, як маці.

Ніхто так не ўмее чакаць, як яна.

Ніхто, як маці, не радуецца нават самым маленькім радасцям дзяцей сваіх.

І адразу прыгадваецца старадаўняя прытча пра юнака, які па загаду няўмольнай і хцівай каханкі прынёс ёй у ахвяру матчына сэрца. Ён бег з ім у руках, моцна выцяўся аб камень і застагнаў. “Ой, табе ж баліць, сынок! Ідзі цішэй, дзіцятка!” – адазвалася матчына сэрца…

Вось так. Матчына сэрца заўсёды ў трывозе аб дзецях.

Кнігаўка неспакойная – маці,

Яна будзе лятаць у трывозе

І кружыць над зямлёй рызыкоўна,

Каб ад нас адвесці бяду…

Сымон Блатун

…Увесь год усяго жывога і зялёнага пачаты і завершаны матчынымі клопатамі, матчыным стараннем. І год жыцця нашага ад вясны да зазімка ці да глухой зімы – ён матчын, ён нам дадзены матуляй.

Памяць нашая пра сябе малых і веданне сябе саміх – ад маці. Пакуль жыве маці, жыве нашая памяць жывая.

Толькі маці і зямля, яны ж абедзьве жанчыны, разумеюць сэнс жыцця, нас, дзяцей сваіх.

Экзюперы назваў зямлю нашую планетай людзей. Я назваў бы – платетай Матуль…

Р.Барадулін. “Планета матуль”


Калі нам бывае вельмі балюча, з глыбіні душы вырываецца енк: “Мама!”. І, здаецца, адразу стала лягчэй. Так было ў маленстве, так будзе заўжды. Бо маці – пачатак усіх пачаткаў, апора і надзея, будучае народа, падтрымка ў горы і ў радасці.

Самыя дбайныя ў свеце рукі – матчыны.

Самыя ласкавыя словы ў свеце – матчыны.

Самая пяшчотная ў свеце песня – матчына.

Самае любячае ў свеце сэрца – матчына.

Самыя горкія ў свеце слёзы – матчыны.

Самая чорная ў свеце скруха – матчына.

Самая вялікая ў свеце трывога – матчына.

Самае цяжкае абвінавачванне ў свеце – матчына.

Няхай пасівеюць сыны і дочкі – для мацярок яны заўсёды – дзеці. Любыя, балесныя, кволыя, самыя лепшыя і дарагія, яны – матчын гонар, матчына шчасце. Пакуль у нас ёсць маці, мы ў любым узросце застаёмся маладымі. Таму ой як трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіх мацярок, толькі радасць і кветкі прыносіць ім.

Не знаю,

Ці ёсць жыццё

На нейкіх зорках.

Я знаў толькі адну зорку –

Пяцікрылую далонь маці,

На якой выраслі

Мы, наш хлеб, нашы песні,

Святло якой

Вечна струменіць.

М.Танк


Нізкі паклон вам, матулі ўсёй Зямлі!

Мір і спакой вашаму дому, нашы родныя матулі!


Я. Янішчыц


Ля ложка хворай маці”

Ты ляжыш не на ложку, а ў жытнёвым полі.

Мама!

Так мне рукі твае не балелі ніколі.

То пасланы ў пакоі не ходнікі –

Саматканыя сцежкі-дарогі.

Мама!

Так ніколі твае не балелі мне ногі.

Я прыйшла, як заўжды, цішынёю тваёю сагрэцца.

Мама!

Так ніколі тваё не шчымела мне сэрца.

І ружовіцца дзень.

І жыты ўжо чакаюць за хатай,

А табой за паўвека так многа жытоў перажата!..

Ты на ложку ляжыш,

А здаецца, што ў сонечным полі.

Мама!

Так ніколі твая не балела мне доля.

Ты на ложку ляжыш.

І прыціхла за хатай дуброва.

Мама!

Так ніколі, як сёння, тваё не балела мне слова.


С.Грахоўскі


Мама”


Калі пушок прабіўся над губою

І ў сны прыйшло дзявочае імя,

Я ні аб чым не раіўся з табою,

Матуля адзінокая мая.

Мне сорамна здавалася часамі

Сярод хлапцоў – цыбатых забіяк –

Назваць цябе, як у маленстве, ма-ма,

Таму часцей не называў ніяк.

А вечарамі, слова не сказаўшы,

Ішоў каля чужых варот

І пазіраў, як у акенцы нашым

Мігаў у лямпе да світання кнот.

Не спала ты асеннімі начамі,

Хоць падала ад зморы галава,

Глядзела ў змрок вільготнымі вачамі,

Прывычная да гора ўдава.

Ты прала кужаль, ты капала гліну,

А ў час жніва зусім не чула ног

Ды гаварыла ласкава пра сына:

“Хай падрасце, няхай паспіць сынок…”

І зноў сама збіралася па дровы,

А ў валасах гусцела сівізна –

“Хоць бы сказаў ён ласкавае слова,

Хоць бы, як колісць, мамаю назваў”.

…Прайшлі гады. Мы пасівелі самі,

І, мабыць, крыўдна мне не аднаму,

Што гэтае святое слова МАМА

Цяпер сказаць ужо няма каму.


Н. Гілевіч


“Маці”


Я ўзыходжу на двор, Рукі маці!

Я кажу ёй: “Са святам!” Вы ў працы не зналі прынукі,

І цалую знаёмыя родныя вусны, Вы насілі штогод

І бяру пад руку, Мазалі, як бабіны,

І іду з ёй у хату, Вы аж нылі ўвечары,

Дзе ад прыпечка б’е Мілыя рукі,

Дух гарачы капусны. Спавмваючы нас

Я гляджу ў яе вочы, Перад сном галубіным.

Што свецяцца шчасцем, Сэрца маці!

Гладжу рукі сухія, Наш боль быў тваім,

Прапахлыя зеллем, Не іначай.

І хілюся да сэрца… Сорам наш

А трэба б упасці Ты насіла вялізарным горам,

Перад ёю – нядужай, сівой – Кропля ж кожная

На калені … Радасці светлай дзіцячай

Вочы маці! Напаўняла цябе,

У доўгія зімнія ночы Разлівалася морам …

Вы над намі А цяпер ёй – адно б

Вясёлымі зоркамі ззялі, На сынка наглядзецца …

Вы ў нясцерпнай дрымоце Жаль, і горыч, і боль

Зліпаліся, вочы, Мне душу працінае:

Алеж ж усміхаліся нам, Як жа позна,

Забаўлялі … Як позна – любімыя дзеці -

Мы няўдзячнасць сваю

Разумець пачынаем …

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная iconГэтае святое слова мама (Сцэнарый свята кнігі, прысвечанага Дню маці)
Вядучы: Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі над калыскай, мелодыяй пяшчоты; уяўляюцца малюнкамі...

Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная iconКанцэрн Беллегпрам уа "Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова" Метадычная распрацоўка класнай гадзіны, прысвечанай Дню Маці
Мама” – гэта першае слова, якое з любоўю І ўсмешкай вымаўляе дзіця! Мама гэта тое слова, якое часцей за ўсё паўтарае чалавек у дзень...

Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная iconСцэнарый свята кнігі, прысвечанага Дню маці
Вядучы: Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі над калыскай, мелодыяй пяшчоты; уяўляюцца малюнкамі...

Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная iconМая мама самая!
Напярэдадні Дня маці сярод вучняў 5 – 7 класаў бібліятэкай Маркаўскай сш праводзіўся конкурс сачыненняў “Мая мама – самая!”

Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная iconЛірычная споведзь С. Грахоўскага ў вершы "Мама" (5 кл)
Абсталяванне: партрэт пісьменніка; выстава кніг С. Грахоўскага; вершы розных аўтараў пра маці; “Песня пра маці” ( музыка І. Лучанка,...

Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная iconМама, я влюбилась в робота. Нет. Вряд ли ей это понравится. Мама, я влюбилась. В самом деле, дорогая?
А кожа у него серебряная. Молчание. Мама, я влюбилась. В кого, дорогая? Его зовут Сильвер. Звучит, как металл. Да. Это означает Серебряный...

Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная iconКанчатак слова. Агульнае паняцце аб нулявым канчатку
Прачытайце верш. Словы, якiя стаяць у дужках, змянiце так, як патрабуе сэнс. Абазначце канчаткi

Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная iconЖыло на свеце кураня. Яно было маленькае. Вось такое: Але яно думала, што яно вельмі вялікае, І важна задзірала галаву. Вось так: І была ў яго мама. Мама яго
Аднаго разу наляцеў на маму Чорны Кот ды пагнаў яе прэч з двара. І быў Чорны Кот вось такі

Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная iconТэма: Корань слова. Роднасныя словы
Абсталяванне: карткі са слоунікавымі словамі, малюнак дрэва, табліцы для тлумачэння новага матэрыялу, табліцы для гульні “Знайдзі...

Мама… Матуля… Маці… Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова мама! Слова, зразумелага на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная iconБиблиотека
Ад маці бярэ пачатак жыццё. Яна- выток усяго: І таго, што было, І таго, што будзе. Мама сустракае чалавека у першыя хвіліны жыцця...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка