Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных




НазваЦяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных
Дата канвертавання15.03.2013
Памер49.57 Kb.
ТыпДокументы
Настаўнік беларускай

мовы і літаратуры

Гудкоўская А.І.

-----------------------------------------------------------------------------------------------

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных

(ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ ЗАНЯТАК)

7 КЛАС

Мэта: узнавіць і сістэматызаваць веды вучняў аб правапісе галосных у беларускай мове; звярнуць увагу на найбольш цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных; развіваць камунікатыўныя здольнасці вучняў; фарміраваць навыкі самастойнай вучэбнай дзейнасці;

выхоўваць пачуццё адказнасці за слова, адчуванне яго прыгажосці і выразнасці.

Абсталяванне: сшыткі; карткі з заданнямі па замацаванні пройдзенай тэмы; рамонак для арфаграфічнай хвілінкі; рэфлексія “Дрэва пачуццяў”; дапаможнік для вучняў “Беларуская мова. 5-9 класы. Вывучаем беларускі правапіс”(факультатыўныя заняткі)-Мінск:НІА; Аверсэв, 2010

Ход заняткаў

  • Арганіцацыйны момант

Уступнае слова настаўніка: настаўнік знаёміць дзяцей з тэмай заняткаў; разам з вучнямі акрэслівае мэту і задачы; стварае праблемную сітуацыю

  • “УСПОМНІМ”

(На гэтым этапе вучням прапануюцца карткі з заданнем, для таго каб узнавіць у памяці асноўныя арфаграфічныя правілы па пройдзенай тэме)

1 картка.

Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс

Ж..рдка, р..дактар, зв..н, чаб..р, кр..пасць, ш..птаць, вет..ран, сард..чны, стр..ха, ж..мчужына.


2 картка.

Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс

З..лёны, сн..гавік, Прып..ць, тыс..ча, медзведз..ня, н..праўда, г..рой, ц..гнік, л..генда, з..млянка






3 картка.

Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс

Патр..т, б..граф, д..лог, бібл..тэка, асац..цыя, ф..лка, рад..станцыя, т..тральны, д..яграма, нац..нальны





4 картка.

Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс

Бр..вы, гл..тка, др..вотня, бр..во, гл..таць, др..вы, кр..вавы, ябл..к, кр..ў, ябл..чны





5 картка.

Запісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс

Шніц..ль, камп’ют..р, карц..р, світ..р, менедж..р, орд..р, крат..р, Юпіт..р, Од..р, Піт..р



Падказкі

  • Галосныя літары О,Э ў беларускай мове пішуцца пад націскам, а не пад націскам пераходзяць у А;

  • Галосныя літары Е, Ё ў першым складзе перад націскам пераходзяць у Я. Каранёвае Я пішацца без змен;

  • Правапіс спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання. Спалучэнні галосных ІЁ(ЫЁ) у сярэдзіне слоў пішуцца пад націскам;

  • У некаторых спрадвечна беларускіх словах са складамі РО,ЛО замест О не пад націскам пішацца літара Ы, а таксама ў словах яблык, яблыня, яблычны;

  • Канцавыя ненаціскныя –ЭЛЬ, -ЭР у запазычаных словах перадаюцца як – АЛЬ, -АР, але ва ўласных імёнах неславянскага паходжання захоўваюцца -Эль, -ЭР.




  • “ВЫЯЎЛЯЕМ ПАМЫЛКУ”


( Вучням прапануецца тэставае заданне, у якім яны павінны вызначыць словы з памылкамі)


  1. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) шніцаль

Б) камп’ютэр

В) кратэр

Г) Юпітэр

  1. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) семнаццаць

Б) цецярук

В) дзесяты

Г) сякунда

  1. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) трыо

Б) Токіа

В) адажыо

Г) феджыа

  1. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) філе

Б) фрыкасэ

В) камюнікэ

Г) піке

  1. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) серца

Б) крэмень

В) шепт

Г) шэры

  • “ГЭТА ЦІКАВА”

Падбярыце да кожнага слова антонім, запішыце:

Малы –

Добры –

Свежы-

Тонкі –

Прамы –

Брудны –

Гарачы –


  • “ВЯСЁЛЫ ПЕРАПЫНАК”

Раз-падняцца, усміхнуцца,

Два-сагнуцца, разагнуцца,

Тры- галоўкай паківаць,

На чатыры- рукі шырэй,

Пяць- рукамі памахаць,

Шэсць – прысесці і

за парты ціха сесці.


  • “ПРАЦУЕМ САМАСТОЙНА”

Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі: старонка 90, практыкаванне 47


  • “ПРАВЯРАЕМ СЯБЕ”

Спішыце тэкст, афармляючы яго ў адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі. Выканайце дадатковыя індывідуальныя заданні.(для кожнага вучня адно заданне)



Я люблю бываць у лесе. Там у мяне ёсць патаемныя сц..жынкі. Каля іх жывуць мае мал..нькія с..бры: зв..ркі птушкі насяк..мыя. я сачу за іх жыцц..м з в..сны да глыбокай вос..ні. зараз восень. Дразды збіваюцца ў чар..ды рыхтуюцца ў вырай.


  • Вызначце стыль і тып тэксту. Дайце загаловак.;

  • Зрабіце фанетычны разбор слова “мае”;

  • Зрабіце марфемны разбор слоў маленькія, глыбокай, сцяжынкі;

  • Выпішыце з апошняга сказа ўсе словазлучэнні;

  • Зрабіце поўны сінтаксічны разбор апошняга сказа.







  • Абагульненне і падвядзенне вынікаў

  • Рэфлексія “ДРЭВА ПАЧУЦЦЯЎ”

(“задавальненне”, “радасць”, “сум”, “крыўда”, “злосць”)


1.Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) шніцаль

Б) камп’ютар

В) кратар

Г) Юпітэр


2. Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) сямнаццаць

Б) цецярук

В) дзясяты

Г) секунда


3.Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) трыа

Б) Токіа

В) адажыа

Г) феджыа


4.Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) філе

Б) фрыкасэ

В) камюніке

Г) піке


5.Адзначце словы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

А) сэрца

Б) крэмень

В) шэпт

Г) шэры

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных iconПравапіс галосных о, э, а
У беларускай мове 32 літары : 10—для абазначэння галосных гукаў І 21 – для абазначэння зычных

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс галосных о,э,а
Майст р, р форма, орд н, р монт, ц мент, ш дэўр, др зіна, шын ль, камп’ют р, кр мянёвы, с кратар, світ р, ж стыкуляцыя, нонс нс,...

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных iconФакультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе
Тэма: Складаназлучаныя сказы. Цяжкія выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс галосных е,ё,я
Кал ктыў, Пал сціна, с местр, п труся, л мантаваць, с роў, вос мсот, вец р, б лград, ц сляр, дз вятнаццаты, ц гавіты, бо зь, б рэт,...

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс спалучэнняў галосных у пазычаных словах
Акард ніст, фе рверк, наабмен, ма нэз, аўкц н, к скёр, аж таж, рад рданія, апас ната, тавы, патр рх, чэмп н, ід графія, афіц з

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс прыстаўных галосных І зычных літар
На уменка, акно, святая мша, уюцца, па мчаць, убачылі льва, унія, на лгаць, одпуск, ржаны хлеб, опера, уха, з ржой, шмат образны,...

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных icon3. Адзначце словы, у якіх памылкова ўжыты літары э, я, а, о, ё
Адзначце выпадкі, калі пры змяненні слова адбываецца чаргаванне гукаў (зычных або галосных)

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных iconВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Правапіс вялікай І малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу...

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных icon§ Фанетычны прынцып беларускага правапісу
Паколькі правапісам карыстаюцца мільёны людзей, вялікае значэнне набывае стабільнасць І даступнасць арфаграфічных правіл, ІХ строгасць...

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс галосных iconЎ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г
Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка