Раённая алімпіяда па беларускай мове




НазваРаённая алімпіяда па беларускай мове
Дата канвертавання15.03.2013
Памер37.16 Kb.
ТыпДокументы
Раённая алімпіяда па беларускай мове

10 клас

1. Адзначце словы, у якіх назіраецца асіміляцыя па мяккасці:

а) расхіліць; б) зменліва; в) пісьмовы; г) прэтэнзія; д) супольнасць; е) віцебскі

ж) скінуць; з) дзядзька; і) счысціць: й) змена.

2 балы


2. Раскрыйце дужкі і запішыце лічбы словамі:

З 257 літрамі (бярозавік), звыш 872 тоны (смецце), ад 765 адняць 317, 2/3 шклянкі (сок).

4 балы.


3. Пастаўце націскі ў словах.

Балаваць, грамадзянін, пасланец, каменны, дачыста, загадзя, накрыўка, ракушка, хлусіць, цыган, хрысціянін, сінанімія.

0,25 за слова – 3 балы


4. Ад наступных дзеясловаў утварыце форму 2 асобы множнага ліку абвеснага ладу.

Абцерці, заставацца, забывацца. ляжаць, з’явіцца, цвісці, вырасці, драмаць.

0,25 за слова – 2 балы.


5. Знайдзіце сказы з памылкамі. Вызначце тыпы памылак і запішыце выпраўленыя сказы.

1. Анатас зноў падышоў да наступнай паліцы, дастаў яшчэ больш таўсцейшую і важэйшую кнігу, прынёс і паклаў на стол перада мной. 2. Шчаслівая Зінка не магла нацешыцца са сваіх дзетак і маленькай шчабятухі-ўнучкі. 3. Хворы на сухоты, дзядзька Андрэй не дажыў і да трыццаці пяці гадоў. 4. Мне падаецца, што вы жывеце сённяшнім момантам і не думаеце пра наступствы. 5. Да дэкаратараў Бабаеўскі не пайшоў, а счакаўшы, пакуль дакучлівы Дамаронак збочыць на лесвіцу, подбегам вярнуўся назад і зачыніўся на ключ. 6. Выходзіла, Глеб хварэў прамянёвай хваробай. 7. Дзяншчык камандзіра пабег па санітараў. 8. Лявон паклікаў з сабой і жонку, але яна спаслалася на галаўную боль.

6 балаў

6. Запішыце 5 прыкладаў устойлівых словазлучэнняў з кампанентам вочы (вока) і іх значэнне

5 балаў

7.Выпраўце, дзе трэба, памылкі ў словах.

Песенька, кантрасны, цырымонія, рыферэндум, фіалка, малінік, высакародны, сіневокі, французкі, дрывасек, браунінг, меньшы, капусны, дзьмуць, гарацкі, міласэрдны.

5 балаў

8. Выпішыце нумары пэўна-асабовых сказаў.

1.Як прыемна глядзець на веснавы разліў! 2. Не бойся, дружа, бур і цішыні.

3. Чалавека слухай, а сваю думку май. 4. Давайце паедзем у Панямонь. 5. Надзеў кажушок і накіраваўся ў лес. 6. Не рабі ліхога і не бойся нікога. 7. Не бойся мяне, падыдзі бліжэй. 8. Не люблю ўспамінаць тое здарэнне. 9. Зранку парыла, пякло. 10. Праз паўгадзіны яму ўручылі пакет і загадалі неадкладна ехаць назад.

2 балы


9. Вызначце стыль і тып тэксту. Абгрунтуйце сваю думку.

У аснове нашай вечна юнай любові да радзімы, незалежна ад таго, пішам яе з вялікай літары ці з малой, ляжаць многія фактары. І сярод іх, несумненна, найважнейшае месца займае наша прыхільнасць да засвоеных з самага дзяцінства слоў, якімі называюцца нашы вёскі і гарады, вуліцы і плошчы, паркі і скверы, размешчаныя паблізу месца жыхарства рэкі і азёры, палі і лугі...

У спадчыну ад мінулых пакаленняў нам дасталася велізарная колькасць назваў населеных пунктаў, рэк і азёр, палёў і сенажацей, урочышчаў і іншых геаграфічных аб’ектаў. На зямлі нашай Бацькаўшчыны, бадай, не знойдзеш аніводнай народнай назвы , якая б узнікла выпадкова, без дай прычыны. Калі ўважліва прыгледзецца, дык заўсёды вызначыш, што вынікае яна з нейкіх асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці жыхароў і вельмі часта звязана з гістарычным мінулым чалавека.

4 балы


10. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Теперь уже никто не считает сверхъестественным и необъяснимым тот факт, что с начала христианства и до татаро-монгольского нашествия Киевская Русь была страной высокой и прекрасной письменной культуры. Введение христианства и приобщение её к византийской книжности установило преемственность двух письменных культур. Это сильно преумножило интерес восточных славян к книге и способствовало распространению письменности ещё на заре их цивилизации.

5 балаў


11. Пастаўце знакі прыпынку, зрабіце сінтаксічны разбор сказа, складзіце схему.

Расцерушыла ночка свой цёмны пыл распляла над зямлёй свае чорныя косы а сама як маці прытаілася ў лесе каб вартаваць і ахоўваць сон людзей і сон прыроды.

3 балы

12. Закончыце сцвярджэнне.

Пры сузалежным аднародным падпарадкаванні...

2 балы


13. Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі.

1) Непрытульна ў лесе зімой, асабліва ў снежную замець. 2) Не сціхаючы, усю ноч шумеў вецер. 3) Дзядзька не мог сядзець, склаўшы рукі. 4) З вышыні, аж з-пад самых хмар, падаюць на зямлю крыкі дзікіх гусей, не то заклікаючы чалавека паляцець за сабою, не то просячы ў яго дапамогі. 5) Вавёркі спрытна зрываюць сухія шышкі ды спяшаючыся нясуць у свае гнёзды. 6) Наша сяброўства доўжылася чвэрць стагоддзя і нішто, здавалася, не магло яго парушыць. 7) Заняты думкамі, Васіль не адразу заўважыў, што сцежка, па якой ішоў, недзе згубілася сярод папаратніку. 8) Там, дзе зайшло сонца і дзе былі відаць рэдкія сосны, пачынала цяпер бялець у цемнаце новымі стрэхамі Лонва.

3 балы


14. Вызначце аўтараў крылатых выслоўяў і афарызмаў.

1. Мне сняцца сны аб Беларусі.

2. І дзе на свеце ёсць такая,

Як Нёман, рэчачка другая.

3. Няма таго, што раньш было...

4. Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах.

5. І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе” і густое “чаго”.

6. Трэба дома бываць часцей...

а) Кандрат Крапіва;

б) Янка Купала;

в) Рыгор Барадулін;

г) Пімен Панчанка;

д) Якуб Колас;

е) Максім Багдановіч

3 балы

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconРаённая алімпіяда па беларускай мове
Абапал, аер, выпадак, каменны, крапіва, маленькі, стары, фартух, чатырнаццаць, шэсцьдзясят, як-небудзь, ярына

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconРаённая алімпіяда па беларускай мове
Вызначце І ў дужках запішыце, колькі зычных гукаў у кожным слове (улічваючы не напісанне слоў, а ІХ вымаўленне)

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове І літаратуры 8 клас

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconІ літаратурны студэнцкі конкурс г. Гродна
У рамках Дзён літаратуры І культуры на кафедры рускай І беларускай моў уа “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” адбылася...

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconКруглагадовая алімпіяда па беларускай мове
Адзначце правільны адказ. Ужыванне слоў у адпаведнасці з ІХ значэннем – гэта

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове
Жалюзі, выпадак, спіна, адзінаццаць, цыган, украінскі, грамадзянін, каменны, садавіна, гліняны

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове
Заданне Колькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах? Паставіць адпаведную лічбу

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс
Да замежных (запазычаных з iншых моў) слоў падабраць беларускiя адпаведнiкi-сiнонiмы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка