Тэма: Янка Маўр. "Палесскія рабінзоны". Мэта




НазваТэма: Янка Маўр. "Палесскія рабінзоны". Мэта
Дата канвертавання15.03.2013
Памер79.98 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Янка Маўр. “Палесскія рабінзоны”.


Мэта: зацікавіць вучняў асобай пісьменніка, пазнаёміць іх з асаблівасцю яго творчасці; акцэнтаваўшы ўвагу на творы для чытання і абмеркавання, зацікавіць іх аповесцю “Палесскія рабінзоны” і прыгодамі галоўных герояў; паказаць кантраст паміж марай герояў пра незвычайныя падарожжы і сустрэчай з рэальнай небяспекай; раскрыць вобразы галоўных герояў - Мірона і Віктара, паказаць іх жыццястойкасць, веру ў свае сілы і здольнасць знайсці выйсце ў любой складанай сітуацыі; выхоўваць цікавасць да пазнання таямніц свету, абудзіць у вучняў захапленне прыгажосцю роднай зямлі.


Эпіграф да ўрока:


Ён – нязменны капітан на караблі нашай дзіцячай літаратуры. І кожны з нас можа пацвердзіць: Маўравы творы вытрымалі выпрабаванне ветрамі і штормамі часу. (У. Ягоўдзік)


І гэты край,

Дзе нарадзіўся, рос,

Дзе днее, вечарэе і світае,

Усё –

Ад зор далёкіх і да рос –

Твая Радзіма,

Родная, святая.

Р. Барадулін

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.


- Чытаю яго творы – і зноў вяртаюся ў дзяцінства. Як хацелася мне мець сваю кану, мець магчымасць плысці на ёй куды пажадаеш, прыпыняцца, дзе табе падабаецца, быць свабоднай. Я вельмі зайздросціла фуіджынцам, жыхарам вострава Вогненная Зямля. Гэта людзі вады. Яны нараджаюцца, жывуць і паміраюць на моры. Я заўсёды вельмі любіла ваду і прыгоды.


- Прайшлі гады, я з не меншым жаданнем хацела бы трапіць у экзатычную краіну і на дзянёк уявіць сябе індзейцам. Але я адкрыла для сябе вось што: шмат прыгожага і незвычайнага ёсць побач з намі, у нашай Беларусі.


- Я спадзяюся, што вы на сённяшнім уроку таксама адкроеце для сябе нешта новае і незвычайнае.


2. Уступнае слова настаўніка.

Зачытваецца эпіграф (выказванне Яўгодзіка). (Прэзентацыя “Янка Маўр”)

  • Янка Маўр – таленавіты дзіцячы пісьменнік, які далучыў беларускую літаратуру да лепшых традыцый сусветнай прыгодніцкай літаратуры, прадстаўленай найперш творамі М.Рыда, Ф.Купера, Ж.Верна, Дж.Лондана. (слайд 1)

  • Янка Маўр – цікавы і непаўторны, адкрыў для беларускага чытача свет прыгод і падарожжаў. У сваіх творах, якія былі напісаны ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, пісьменнік расказаў пра Інданезію, Італію, Вогненную Зямлю, Кітай, Новую Гвінею, Цэлон, паказаў побыт і звычаі народаў, якія жывуць там, дэталёва апісаў прыроду гэтых экзатычных мясцін. А апісваць было што! Паглядзіце.(слайды 2-7)

  • Пісьменнік шмат і плённа працуе. З’яўляюцца адна за другой аповесці “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады”, “Чалавек ідзе”, раман “Амок”.(Слайд 8)

  • Настаўнік гісторыі і геаграфіі Іван Міхайлавіч Фёдараў абраў сабе такі цікавы псеўданім – Янка Маўр.

  • А хто з вас ведае, хто такі Маўр?

  • Маўр у перакладзе з грэчаскай мовы азначае цёмны; так часта называлі людзей афрыканскага паходжання. Пісьменнік выступаў нібы сапраўдным прадстаўніком абарыгенаў Афрыкі. (слайды 9-10). Янка Маўр настолькі добра і дэталёва апісваў жыццё і побыт фуіджынцаў, папуасаў, яванцаў – жыхароў іншаземных краін, што чытачы ўяўлялі яго суайчыннікам гэтых народаў. Між тым Янка Маўр ніколі не быў у краінах, пра якія расказваў у сваіх кнігах, ён толькі марыў аб падарожжы вакол свету. Цікавую інфармацыю пісьменнік браў з розных часопісаў, кніг, а таксама з перапіскі з людзьмі розных краін свету.

  • У 1930 годзе з’яўляецца новы твор Янкі Маўра – аповесць “Палесскія рабінзоны”. У ім таксама пераважаюць матывы прыгод, падарожжаў, але на гэты раз пісьменнік хоча зацікавіць сваіх чытачоў роднай зямлёй, яе прыродай, не менш таямнічай, чым прырода экзатычных “заморскіх” краін.

  • Янка Маўр паказаў, што і пад небам Беларусі ёсць свая, не заўважаная яшчэ рамантыка: “Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чымся далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца морамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры”.

  • Каб упэўніцца ў гэтым, давайце паглядзім фотарэпартаж “Краявіды Беларусі”. (Эпіграф. Словы Р.Барадуліна.) (Прэзентацыя “Краявіды Беларусі”)

ФІЗМІНУТКА

3. Віктарына па аповесці “Палесскія рабінзоны”

  1. Як звалі галоўных герояў аповесці “Палесскія рабінзоны”? (Мірон Бажко і Віктар Каляга)

  2. Чаму хлопцы вырашылі адправіцца ў незвычайнае падарожжа? (У час вясновых канікул пад уражаннем ад кніг аб далёкіх заморскіх краінах, ад прыгод, апісаных Ж.Вернам, М.Рыдам)

  3. Колькі часу студэнты тэхнікума правялі на бязлюдным востраве? (Месяц)

  4. Што дапамагло хлопцам выжыць на востраве? (Вопыт, назапашаны папярэднім развіццём чалавецтва, і ўласныя рукі)

  5. З якімі людзьмі Мірон і Віктар сустрэліся на востраве?(З бандытамі-кантрабандыстамі)

  6. Каго з герояў апісвае Янка Маўр: “...худы, цыбаты дзяцюк, з блакітнымі вачыма, доўгім птушыным носам і доўгімі светлымі валасамі”?(Мірон)

  7. Пра каго пісьменнік гаворыць: “...прысадзісты, карчасты, чарнявы, з круглым пляскатым тварам”?(Віктар)


4. Характарыстыка вобразаў галоўных герояў.

  • Што пісьменнік расказаў пра Мірона і Віктара? Зачытайце.

(Гарадскія хлопцы, студэнты тэхнікума. У час вясновых канікул юнакі захацелі пабачыць славутае палескае разводдзе. Яны былі аднагодкі і мелі абодва разам гадоў трыццаць пяць)

  • Ці падобныя былі Мірон і Віктар па характары?

(Характары ў хлопцаў былі зусім розныя. Мірон – разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар, наадварот, жвавы, імклівы. І ўсё ж такі гэта не перашкаджала іх сяброўству, яны былі найлепшымі сябрамі і жыць не маглі адзін без аднаго)

  • Як хлопцы пазнаёміліся?

(Яны былі суседзямі, сябравалі іх бацькі)

  • Чым цікавіліся Мірон і Віктар?

(Хлопцы добра вучыліся, чыталі шмат розных кніжак пра прыгоды і падарожжы. Яны былі гарадскімі жыхарамі, вельмі рэдка выязджалі з горада, таму, каб болей даведацца пра прыроду свайго краю, наведвалі краязнаўчы гурток)

  • Якім прадметам у школе, гуртку хлопцы аддавалі больш увагі?

(Мірон цікавіўся больш батанікай, у жывым кутку ён вывучаў розныя расліны, а Віктар – заалогіяй і знаёміўся з жыццём трусоў, мышэй, жаб)

  • Чаму Мірон і Віктар вырашылі самастойна адправіцца ў падарожжа? Зачытайце гэтыя месцы.(1 раздзел)

  • Чым абярнулася самастойнасць і самаўпэўненасць хлопцаў?

(Хлопцы згубілі лодку і апынуліся на бязлюдным востраве зусім без сродкаў існавання, без прылад.)

  • Мірон і Віктар зразумелі, што ім прыйдзецца паўтараць шлях першабытнага чалавека: нейкім чынам атрымаць агонь, зрабіць якую-небудзь зброю, каб здабываць ежу. Перакажыце эпізод пра першае паляванне Мірона і Віктара.

  • Якія ўменні хлопцы набылі на востраве? Што прыйшлося ім рабіць, каб выжыць?

(Мірону і Віктару прыйшлося навучыцца здабываць агонь без запалак, з дапамогай розных прылад, а часам і голымі рукамі паляваць на звяроў, рабіць розныя рэчы з камянёў, займацца ганчарнай справай, “жывёлагадоўляй”, рыбнай лоўляй.)

  • Як Мірон і Віктар ставіліся да сваіх памылак?

(Мірон і Віктар упершыню апынуліся ў такіх складаных умовах. Зразумела, што ім было вельмі цяжка адразу ўсё прадугледзець. Яны ставіліся да сваіх памылак па-філасофску.(17 раздзел, с.170-171)

  • Што дапамагло хлопцам выжыць на востраве і не страціць веру ў сябе?

(Самае галоўнае – іх сяброўства. Яны шукалі выхаду са складаных абставін разам, не абвінавачваючы адзін аднаго ў промахах і памылках.)

  • Хлопцы павінны былі ўспомніць усё тое, што яны ведалі пра раслінны і жывёльны свет Беларусі, а дапамаглі ім у гэтым заняткі ў краязнаўчым гуртку.

  • А зараз праверым, якія вы ўважлівыя чытачы.


5. Турнір знаўцаў.

1. Смаржкі (сморчки) прыдатныя да яды грыбы ці не? (Ядомыя ўмоўна, старыя грыбы даволі небяспечныя – ядавітыя. Маладыя – вельмі смачныя)

2. Чаму хлопцы збудавалі вогнішча менавіта з усходняга боку дрэва? (Таму што дажджы ў нас часцей за ўсё ідуць з захаду)

3. Чым карысны журавіны(клюква) ? (У іх шмат жалеза, вугляводаў, вітамінаў)

4. Узімку гарнастай белы, улетку мяняе колер і становіцца падобны да белкі. Як іх адрозніць? (Канец хваста ў гарнастая заўсёды чорны)

5. Што робіць чарапаха, калі адкладвае яйкі, для таго, каб іх ніхто не з’еў? (Змочвае яйкі чымсьці вельмі непрыемным)

6. Чаму Віктар гаварыў пра драча(дергача), што ён прыйшоў з Афрыкі, а не прыляцеў, гэта ж птушка? (Драч дрэнна лятае, аддае перавагу пехаце і рэдка ўзнімаецца ў паветра, калі на дарозе сустрэнецца вада ці іншая перашкода)

7. У бярозавым соку ёсць цукар, хлопцы вельмі любілі такі сок. Чым карысны цукар? (Падтрымлівае нервовую сістэму і асабліва карысны пры разумовай дзейнасці)

8. Як хлопцы спрабавалі захаваць ежу, каб яна не псавалася? (Пабудавалі клетку і садзілі туды жывых цецерукоў, барсукоў)

9. Чым карысны барсук? (Тлушч дапамагае ад прастуды і выкарыстоўваецца для смазвання ботаў, асабліва паляўнічых)

10. Як лісы карыстаюцца ахайнасцю(чистоплотностью) барсукоў? (Залазяць у нару, калі там няма гаспадароў, нагадзяць там. Барсук вернецца, учуе смурод і пакідае нару. А для лісы гатовы дом)

11. Хлопцы ляпілі гаршкі з гліны. Што абавязкова трэба зрабіць з гэтымі гаршкамі, каб яны трымалі ваду? (Высушыць, абпаліць)

12. Як хлопцы здабывалі мёд, выганялі пчол з вулля? (Падпальвалі мох, сунулі ў дупло)

13. У Парыжы, у рэстаранах багачы плацяць вялікія грошы за гэты дэлікатэс. Хлопцы елі гэта бясплатна. Пра што ідзе гаворка? (Смажаныя лапкі жабы)


6. Жывёльны і раслінны свет Палесся. (Прэзентацыя “Жывёлы і расліны Беларусі”)

- Якія расліны ўбачылі хлопцы на востраве? Што можаце адзначыць?

Кедр

Ціс. Ядавітыя лісты, жыве да дзвюх тысяч гадоў.

Лістоўніца. На зіму скідвае іглы.

Валерыяна. Адвар з каранёў супакойвае нервы.

Амела - паразіт, жыве за кошт іншых. Птушкі ядуць яе ягады, потым чысцяць дзюбу на іншым дрэве. Ліпучы сок прыклейваецца, і гэтага дастаткова, каб амела пачала расці ўжо на новым месцы.

Азалія. Рэдкі госць. Дапамагае ад каросты. У ёй ёсць наркотык. Калі з’есці мёд, які пчолы сабралі з гэтых кветак, можна стаць глухім і шалёным.


  • З якімі жывёламі сустрэліся? Што можаце рассказаць пра іх?

Дзік – жывёліна небяспечная. Калі раззлуецца, нават сапраўдная зброя не заўсёды дапаможа.

Сойка

Чорны дрозд

Жоўтая івалга

Белка

Гарнастай

Балотная чарапаха занесена ў Ч.к.

Палятуха (летяга). Удзень заўсёды сядзіць ў сваім дупле. Занесена ў Ч.к.

Драч

Выдра. Вельмі цяжка злавіць. Хітрая. Нара мае два выхады: уверх і пад ваду.

Цецерукі

Воўк. Па адным не нападаюць. Толькі стаяй.

Барсук

Бабры цікава будуюць грэблю. Галлё унізе шчыльна пераплецена, нават замазана зямлёю. Хаткі баброў даволі высокія, некалькі ўваходаў.

Мядзведзь. Мядзвежая хвароба – памёр ад перапугу. Занесены ў Ч.к. мядзведзь не нападае на чалавека, а тым больш на двух.

Рысь занесена ў Чырвоную кнігу.

Зубр занесены ў Ч.к.

Лось

Ліса

Зялёная жаба жыве на дрэвах, жывяцца казюлькамі, а ікру адкладваюць на зямлі, у вадзе.


7. Падагульненне. Рэфлексія.

- Янка Маўр разам з героямі сваёй аповесці пераконвае нас у тым, што на Беларусі ёсць шмат куткоў, таямнічых, нязведаных, не горшых за заморскія.

- Неаднаразова пісьменнік жартаваў, ўто яму вельмі цікава было б даведацца, што скажуць пра яго і яго творчасць чытачы і даследчыкі, калі яму будзе гадоў сто. А што вы думаеце пра творчасць Янкі Маўра і яго аповесць “Палесскія рабінзоны”?


Напрыканцы ўрока настаўнік зачытвае верш Еўдакіі Лось “Памяці Янкі Маўра”.


Паміраюць палескія рабінзоны

Першапраходцы і адкрывальнікі,

Спрадвечныя, нібы ў пушчы бізоны,

Скарбаў нашых стваральнікі

І ратавальнікі...

Яны нам вочы на свет адчынялі,

Вабілі далеччу, фарбамі, гукамі.

Каб ляталі, угору нас падкідалі, каб грэліся, птушанят

На далонях хукалі...

Вучылі: свет не гулі-гулюшкі,

Дужыя трэба мору і сушы...

У краіну райскай птушкі

Адлятаюць высокія душы...

8. Дамашняе заданне. “Мэры Кэт”. Мікола Лупсякоў (с. 259-274)




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Янка Маўр. \"Палесскія рабінзоны\". Мэта iconЯнка Маўр біяграфія Маўр Янка
Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван), нарадзіўся 10. 05. 1883 г у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра

Тэма: Янка Маўр. \"Палесскія рабінзоны\". Мэта iconКапітан нашых падарожжаў Янка Маўр
За 40 год пісьменніцкай дзейнасці ён стварыў кнігі, якія карыстаюцца ў чытачоў надзвычайнай папулярнасцю. Цяжка назваць другога беларускага...

Тэма: Янка Маўр. \"Палесскія рабінзоны\". Мэта iconБеларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта
Мэта: 1 Пазнаёміць вучняў з лексічнымі групамі нескланяльных назоўнікаў, асаблівасцямі ІХ ужывання ў маўленні

Тэма: Янка Маўр. \"Палесскія рабінзоны\". Мэта iconТэма: С. Тараса ў "Еўфрасіння Полацкая" Мэта
Мэта: -садзейнічаць узнаўленню І пашырэнню ведаў вучняў пра беларускую асветніцу І святую Еўфрасінню Полацкую

Тэма: Янка Маўр. \"Палесскія рабінзоны\". Мэта iconМаргарыта яфімава
Беларусі Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў; 10. 05. 1983, г. Ліепая, Латвія 08. 1971) валодаў універсальнай эрудыцыяй, шчыра любіў...

Тэма: Янка Маўр. \"Палесскія рабінзоны\". Мэта iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Тэма: Янка Маўр. \"Палесскія рабінзоны\". Мэта icon7 клас Тэма ўрока: "Seasonal Holidays" Адукацыйная мэта
Адукацыйная мэта: фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у рамках вызначанай тэмы

Тэма: Янка Маўр. \"Палесскія рабінзоны\". Мэта iconТэма: абагульняльны ўрок "Агульная характарыстыка прыроды Беларусi". Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...

Тэма: Янка Маўр. \"Палесскія рабінзоны\". Мэта iconЯнка Купала біяграфія Купала Янка
Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван), нарадзіўся 07. 07. 1882 г у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай...

Тэма: Янка Маўр. \"Палесскія рабінзоны\". Мэта iconЯнка Брыль біяграфія Брыль Янка
Брыль Янка, нарадзіўся 04. 08. 1917 г у горадзе Адэсе (Украіна) у сям'і чыгуначніка

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка