Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых




НазваПакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых
Дата канвертавання15.03.2013
Памер93.06 Kb.
ТыпДокументы
2.5 ПАКОІ-МУЗЕІ


Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей і моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але і павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых краязнаўчых музеях можна атрымаць уяўленне пра ўвесь раён у цэлым, то ў пакоях- і кутках-музеях наведвальнікі могуць глыбей спазнаць культуру пэўнай вёскі. Для комплекснага азнаямлення з культурай рэгіёна можна рэкамендаваць спачатку раённы музей (агульнае знаёмства), а потым - некалькі куткоў-музеяў у сельскіх клубных установах. Такім чынам турысты зразумеюць лакальную культуру ў яе адзінстве і тым жа часам шматстайнасці. Кожны пакой- і куток-музей можа стаць прывабным турыстычным аб’ектам пры ўмове наладжанай сістэмы інфармавання аб ім насельніцтва, прасоўвання яго ў СМІ.

З часам магчымае ўвядзенне экспанатаў з пакояў-музеяў устаноў культуры ў агульны каталог музейнага фонду Рэспублікі Беларусь. Гэта паспрыяе распаўсюджванню інфармацыі пра пакоі- і куткі-музеі, палегчыць для іх атрыманне метадычнай дапамогі ад спецыялістаў па музейнай справе. На дадзены момант адзінкі захавання пакояў- і куткоў-музеяў ніяк не ўлічваюцца, што не спрыяе іх захаванню і навуковаму вывучэнню. Варта наладжваць унутраны ўлік экспанатаў пакояў- і куткоў-музеяў у саміх клубных установах, праводзіць іх навуковую атрыбуцыю, абавязкова пазначаць, ад каго атрыманы, кім і калі зроблены, мясцовую назву прадмета, яго асаблівасці.

Звычайна пакоі- і куткі-музеі ствараюцца дзякуючы дзейнасці асобных энтузіястаў з ліку супрацоўнікаў клубных устаноў. Варта адзначыць шчыльную сувязь стварэння і папаўнення пакояў- і куткоў-музеяў з правядзеннем этнаграфічных даследаванняў. Падчас даследаванняў не толькі збіраюцца экспанаты, але і наладжваецца супрацоўніцтва з майстрамі, папаўняюцца картатэкі майстроў і спевакоў, запісваецца фальклор.

На базе 20 ўстаноў культуры Барысаўскага раёна дзейнічаюць куткі, пакоі, міні-музеі сялянскага побыту. Экспазіцыі старадаўніх прадметаў выкарыстоўваюцца ў рабоце клубных устаноў для правядзення экскурсаў, інфармацыйна-пазнавальных праграм для дзяцей, фальклорных пасядзелак, святаў, рэгістрацыі шлюбу. Сярод вышэй пералічаных мерапрыемстваў у 2012 годзе адбыліся фальклорныя пасядзелкі “На Вялікі пост” (15.03.2012г.), “Запрашаем, калі ласка, людзі майстравыя!” (20.07.2012г.) , этнаграфічны занятак “Вандроўка па сялянскай хаце” ( 28.02.2012г.), (04.08.2012г.), інфармацыйна - пазнавальная праграма “Чароўны куфар” (27.05.2012г.), тэатралізаваны экскурс па выставе ткацкіх вырабаў “ Нова-Янчынскія узоры” (28.10.2012г.) і іншыя. У пакоях сялянскага побыту Жартайскага СК прайшлі фальклорнае свята “Вясковыя пасядзелкі” (29.11.2012г.), тэатралізаванае свята “Из старины далёкой” (15.08 2012г.). Цікавыя экскурсы “Так жылі нашы продкі”, “Сівая даўніна” праводзіліся ў “сялянскай хатке” Лошніцкага ЦКіА. У Метчанскім СДК былі арганізаваны пасядзелкі-гульня “Нам засталася спадчына”, прайшлі займальныя экскурсы “Святліца запрашае!” (15.03.2012г.), “Скарбы Мядоцкай святліцы” (18.05.2012г.). У ІІІ квартале ў Стара-Барысаўскім СДК у пакоі-музеі адбыўся фальклорны ўрок “Спас усяму час”. Былі накрыты сталы з яблычна - мядовымі ласункамі. У цікавай форме вёўся аповяд пра свята, нагадваліся народныя прыметы і прымаўкі. Упершыню, у дзеючым пакоі сялянскага побыту Забалоцкага СДК прайшоў абрад “Заручыны”…

Не першы год у Лошніцкім ЦКіА існуе музей “Беларуская хатка”. Для ўсіх жадаючых быў праведзены экскурс “Быт беларускай вёскі”, выстава гурткоў народна-прыкладнога мастацтва “Лошніцкія замалёўкі”.

У Прыямінскім СК-музее народнага побыту ў 2012 годзе вялася актыўная работа па збору экспанатаў да адкрыцця музея. За гэты час сабрана больш за 100 экспанатаў.

У Бярэзінскім раёне дзейнічае 7 пакояў-музеяў. У раённым доме культуры дзейнічае пакой-музей драўлянай лыжкі, створаны намаганнямі Ганны Аляксандраўны Ждановіч. Дзякуючы дзейнасці пакоя-музея па папулярызацыі выразання лыжак было вырашана ўключыць некалькі гадзін па вырабу драўлянай лыжкі ў праграму працоўнага навучання ў школе, каб як мага больш дзяцей далучылася да гэтай нескладанай справы. У 2012 годзе жыхары і госці горада ў пакоі-музеі драўлянай лыжкі другі год змаглі далучыцца да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Наведвальнікам былі прапанаваны выстава- продаж лыжак для ўласнай гаспадаркі, лекцыя аб будове традыцыйнай беларускай хаты і іншыя цікавыя мерапрыемствы.

У Валожынскім раёне пакоі і куткі сялянскага побыту дзейнічаюць пры Адамоўскім СДК, Бабровіцкім К-СЦ, Пугачоўскім СДК, Гарадзечанскім ДМ, Ракаўскі ЦФ. Цэлая хата сялянскага побыту дзейнічае пры Дубінскім СК. Пры Вішнеўскім СДК працуе гісторыка-этнаграфічны куток, пры Сакаўшчынскім СДК – пакой беларускага пояса, пры Дорскім ДкіВЧ – пакой выцінанкі і сялянскага побыту. Хата-майстэрня па ткацтву на кроснах і пакой сялянскага побыту пры Сівіцкім СДК створаны ў выніку экспедыцыі работнікаў Сівіцкага СДК па вёсках Івянецкага сельсавета ў 2012 годзе.

26 красавіка работнікі Ракаўскага ЦФ наведаліся ў вёску Старынкі Івянецкага с/с да Ядвігі Іосіфаўны Кайровіч, 1929 г. нар. У выніку экспедыцыі была папоўнена калекцыя этнаграфічнага кутка прадметамі ўжытку селяніна пачатку і сярэдзіны 20-га ст. (лямпа, прылада для укладкі саламянай страхі, гляк, слой, падстаўка для вазонаў і інш.)

Пры Карпавіцкім СДК Вілейскага раёна створаны пакой “Наша спадчына”. У ім налічваецца больш за 100 экспанатаў. Гэта і прасы, дзежы, ступы, драўляны ложак, прылады якімі карысталіся нашы продкі. Наведвалі музей госці з Амерыкі, Польшы, Германіі, Галандыі, Расіі, аб чым сведчаць запісы ў кнізе водгукаў. Такія ж пакоі існуюць у Вілейскім РДР, Сцешыцкім СДК, Забалацкім СДК, Лыцавіцкім СДК, Каловіцкім ДМ, Куранецкім СДК, Абадоўскім, Матькаўскім і Старынкаўскім СК, а у Людвіноўскім СДК збіраюцца аднавіць працу ў гэтым накірунку.

У клубных установах Дзяржынскага раёна адкрыты для наведвання 10 куткоў-музеяў (Бараўскі СДК, Забалацкі СДК, Дварышчанскі РКСЦ, Данілавіцкі СДК, Чаркаскі СДК, Путчынскі ЦКіД, Скірмантаўскі СДК, РЦНТ в.Вялікае Сяло, Валмянскі СДК, ДК п.Энергетыкаў, Станькаўскі СДК). У 2012 годзе адкрыліся куткі-музеі: у Бараўскім СДК, Валмянскім СДК, ДК п.Энергетыкаў.

Ва ўстановах культуры Капыльскага раёна аформлены пакоі і гурткі - музеі па традыцыйных рамёствах. Кожны год пад час эспедыцый экспазіцыі іх папаўняюцца. Такія пакоі аформлены у РЦТК, Жыліхаўскім СДК, Лотвінскім , Быстрыцкім , Ляшнянскім, Скабінскім , Бучацінскім, Праснакоўскім СК. У 2012 годзе адкрыўся новы куточак – музей у Песачанскім ЦК і дасуга. Усяго 9 пакояў.

З кожным годам павялічваецца колькасць пакояў-музеяў і куткоў народнага побыту ў сельскіх Дамах культуры Клецкага раёна. Працягвае папаўняцца размешчаны ў Зубкаўскім доме культуры куток народнага побыту. Са школы сюды прыходзяць экскурсіі, дзе дзецям распавядаюць для чаго служыла тая ці іншая рэч. У 2012 годзе Кухчыцкі пакой-музей папоўніўся экспанатамі – работнікі СДК набылі ў калекцыю 6 прасаў. Арганізаваны асобны дзіцячы куточак, пачэснае месца ў якім заняў дзіцячы хадунок, які падаравала жыхарка вескі. Пастаянна абнаўляецца фонд рушнікоў і коўдраў. Абнаўляюцца экспазіцыі пакоя-музея пры Чырвоназоркаўскім СДК, у які мясцовая жыхарка Чыстап’ян Надзея Нікадзімаўна перадала ручнікі, пакрышкі, вагі і ткацкі станок. Папоўніся экспанатамі куток-музей пры Галынкаўскім СДК. У пакоі-музеі пры Янавіцкім СДК прадстаўлены ткацкі станок, ложак, драўляны посуд і іншыя рэчы. Стала ўжо добрай традыцыяй арганізоўваць у пакоі-музеі выстаўкі вырабаў мясцовых майстроў.Вялікую падрыхтоўчую работу па арганізацыі дзейнасці пакоя-музея вядуць работнікі Тучанскага дома культуры.

Любанскі раён:

Установа

Апісане

Закальнецкі СДК

“Этнаграфічны пакой”

Пры Закальнецкім СДК створаны пакой народнага побыту, у ім налічваецца болей чым за 100 экспанатаў: ложкі, калыска, кухры, ступы, кароўнікі, міскі, чыгунчыкі, лучнік, газнічкі, ліхтар, патэфон, прас, кажух, войлачны халат, арапнік(цыганска пуга), хамут, шмат вышывак, саматканых рушнікоў, посцілак, цымбалы, ночвы, катанкі, апона ад дажджу, палавікі, бубен і г.д. Кожны год пакой папаўняецца новымі экспанатамі, недаўняя знаходка – маляваны дыван невядомага майстра з намаляваным пейзажам.

“Хата майстэрня” Ляхаўскі СДК

в. Жораўка

Клуб традыцыйнага хлебапекарства “Кулітка” мае для сваіх паседжанняў і практычных заняткаў і вясковую хату у в. Жораўка. Хата мэблявана самаробнай мэбляй, аздоблена традыцыйным вясковым начыннем. На падворку маецца хлёў і студня з жураўлём. У хаце сапраўдная дзеючая вясковая печ. Маюцца: драўляныя самаробныя ложкі, канапы, сталы, буфеты, заслоны, стулы, табурэты, шкапчыкі, паліцы, куфар; драўляныя самародныя ночаўкі, дзежачкі, кублікі, лыжкі, кошыкі, карзінкі, палукушы; гліняны і алюміневы, фарфоравы посуд; ткацкі станок, верацёны, калаўротак, жорны, тачыльня; саматканыя посцілкі, ручнікі, абрусы, надзежнікі; вышываныя скацёркі, ручнікі, накідкі, дарожкі, падузорнікі, фіранкі, вугалкі; некалькі прадметаў вясковага адзення з крамных тканін.

Обчынскі СДК

У СДК у стадыі распрацоўкі пакой пад назвай “Вяселле” дзе будуць, праз традыцыйныя рэчы, прадстаўлены ўсе этапы традыцыйнага вясельнага абраду. Ужо сабраны: самаробныя саламяныя дываны, посцілкі, ручнікі, тканыя і вышываныя, посцілкі, абрусы, пакрывалы, накідкі, элементы традыцыйнага адзення, кросны, самапрадкі, лавы, дразляныя ложкі, сталы зэдлікі. Маецца вялікі архіў старых фотаздымкаў.

Нежынскі СДК

Куток народнай вышыўкі. Сабраны рэчы вышытыя майстрыхамі в. Нежын. Вырабляецца абсталяванне каб дэманстраваць набыткі

Малагарадзячыцкі СДК

Куток палесскай народнай вышыўкі. Збор экспанатаў прынёс вялікі плён і на 2013 год запланавана стварэнне пакою па тэматыцы

Палічынскі СДК

Пакой традыцыйнага побыту “Похільская бывальчына” у стадыі стварэння. Збіраюцца розныя старажытныя прылады працы, рэчы хатняга ўжытку, мэбля, дэкаратыўныя прадметы, фотаздымкі.

Пластокскі СК

Сабраны этнаграфічныя рэчы па тэме “Ткацтва і прадзенне” з за атсутнасці памяшканняў не экспануюцца, выкарыстоўваюцца для аздаблення мерапрыемстваў і выстаў народнай творчасці.

На 2013 год запланавана стварэнне пакою палесскай вышыўкі у Малагарадзячыцкім СДК і пакоя народнай казкі у Рачэнскім СДК Любанскага раёна.

У сельскіх Дамах культуры Маладзечанскага раёна існуе 9 куткоў-музеяў па традыцыйнай культуры. Маркаўскі СДК на сёняшні дзень мае тры асобныя экспазіцыі: прылады хатняга ўжытку (розны посуд, хатні пячны бытавы інвентар, жаночае і мужчынскае адзенне і абутак); прылады для апрацоўкі ільну і для ткацтва (льномялка, прасніца з кудзеляй, калаўрот-стаяк, цэўкі, вірок, гарызантальны ткацкі станок і многае іншае); нематэрыяльная спадчына ў творчасці народнага фальклорнага ансамбля “Маркаўчанка” (альбомы, дыпломы, граматы “Маркаўчанкі”, фотаздымкі, сувеніры і інш.). Кіраўнік музея – Вера Мікітаўна Дорах, якая з’яўляецца і кіраўніком народнага фальклорнага ансамбля “Маркаўчанка”.

У мастацкай галерэі в.Плябань у 2011 годзе створаны пакой па ткацтву. Вядзецца збор саматканых посцілак, рушнікоў, абрусаў. Пакой вызывае нязменную цікавасць у наведвальнікаў мастацкай галерэі.

У Мядзельскім раёне налічваецца 13 куткоў і пакояў-музеяў сялянскага побыту: Дзягільскі СДК, Княгінінскі, Чараўкоўскі СДК – пакой – музей “Рыбацкая хата”, Старагабскі СДК, Лоцвінскі СДК, Восаўскі СДК,

ПАКОІ-МУЗЕІ

Старамядзельскі ДК і ВЧ, Свірскі ГпДК, Занарачскі СДК – пакой старадаўніх музычных інструментаў, Лук’янавічскі СДК – пакой пчалярства, Занеўскі СК – пакой ткацтва, Крывічскі, Буйкаўскі СДК.

У Нясвіжскім раёне дзейнічае 11 куткоў сялянскага побыту пры такіх установах, як Раённы цэнтр народнай творчасці, Навасёлкаўскі СЦК і А, Высокаліпскі СДК, Юшавіцкі СДК, Андрушоўскі СК, Вайнілавіцкі СК, Вялікаліпскі СК, Смаліцкі СК, Еськавіцкі КБ, Качановіцкі КБ, Быхаўшчынкі КБ.

На працягу шмат гадоў ў дамах культуры Пухавіцкага раёна існуюць пакоі-музеі. У Борскім СДК ёсць пакой-музей сельскага быта, дзе сабраны традыцыйныя рэчы сельскага побыту продкаў. Там праходзяць выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У Блонскім CДК icнуе пакой-музей рамяства і старадаўняга побыту. У Навосёлкаускiм СДК i Турынскiм СДК: пакой-музей фальклора. У Блужскiм СДК, Гарэлецкiм СДК i Дубращскiм СДК: пакой-музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У Салігорскім раёне дзейнічае 10 пакояў-музеяў. Адзін з іх знаходзіцца ў Доўгаўскім СДК, дзе размяшчаецца студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Валошка”. Інтэр’ер пакоя нагадвае беларускую хату. Сцены распісаны пад бярвенне, намалёвана печ. Акрамя старадаўніх экспанатаў паступова з’яўляліся працы, выкананыя студыйцамі “Валошкі”.

У Слуцкім раёне куткі і пакоі сялянскага побыту дзейнічаюць у Вясейскім, Ленінскім, Балотчыцкім, Шышчыцкім, Мялешкаўскім СДК, Лучнікоўскім ЦК, Падлескім СДК.

У Смалявіцкім раёне сёння налічваецца 4 куткі сялянскага побыту. Вынікам крапатлівай працы стала стварэнне пакоя сялянскага побыту “Сялянская хатка” (Жажэлкаўскі СК), куткоў даўніны (Прылепскі сельскі Дом культуры, Барсукоўскі сельскі Дом культуры. Арэшніцкі сельскі Дом культуры).

На тэрыторыі Старадарожскага раёну этнаграфічныя куточкі аформлены у Языльскім СЦКіА, Паставіцкім СДК, Старадарожскім СЦКіВЧ, Шапчыцкім СК, Шчыткавіцкім СДК, Палажэвіцкім СЦКіВЧ, Новадарожскім СДК , Баранаўскім СК, Крываносаўскім СК і Новафаліцкім СК СКП. Для іх стварэння назапашаны аўтэнтычныя рэчы хатняга ўжытку і прадметы касцюма. У астатніх клубных установах праводзіцца работа па збору экспанатаў.

Ува Уздзенскім раёне пакоі сялянскага побыту створаны ў Стальбоўскім, Прысынкаўскім, Цялякаўскім, Касцяшоўскім, Лашанскім СДК. У Хатлянскім СДК напрыканцы 2011 года адчыніў дзверы пакой пояса “Беларускі пояс”.

У Чэрвеньскім раёне налічваецца 9 этнаграфічных пакояў, у тым ліку два – у дамах фальклору. У 2012г. этнаграфічныя куточкі Горкаўскага і Іваніцкага СДФ папоўніліся новымі экспанатамі, сабранымі самімі супрацоўнікамі дамоў фальклору.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых iconПытанне сацыяльнай адаптацыі дзяцей сірот, якія выхоўваюцца ў школах інтэрнатах І дзіцячых дамах, не страчвае сваёй актуальнасці. I хоць усе формы работы
Гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі педагогі працуюць не апускаючы рук, усведамляючы важнасць сваёй справы І асабістую адказнасць...

Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых iconКалі гаспадары сайта "Наше мнение" запрашалі мяне прыняць удзел у ІХ паважным праекце, то, між іншым, заўважылі, што я магу пісаць на сваёй любімай беларускай
Апошняе мяне надзвычай усцешыла. Бо хаця, як мне здаецца, я ўмею крэмзаць не толькі па-беларуску, але думаю выключна на “матчынай”...

Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых iconКалі нараджалася класіка
Арганізатары: Мінскі дзяржаўны палац дзяцей І моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці І сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў...

Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых iconРаспрацоўка мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы
Адны з ІХ вабяць сваёй прыгажосцю І непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая...

Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых iconКалі нараджалася класіка тэма конкуса
Арганізатары: Мінскі дзяржаўны палац дзяцей І моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці І сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў...

Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых iconКалі нараджалася класіка тэма конкуса
Арганізатары: Мінскі дзяржаўны палац дзяцей І моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці І сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў...

Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых iconБеня сядзіць на перадку сваёй будэ І ціха пасвіствае. Але конь хоць бы што ні ўзад ні ўперад. Апусціў галаву І ні з месца. Нават хвастом не матне, калі
Беня сядзіць на перадку сваёй будэ І ціха пасвіствае. Але конь хоць бы што ні ўзад ні ўперад. Апусціў галаву І ні з месца. Нават...

Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых iconКніга для дзяцей павінна быць толькі
Кніга для дзяцей павінна быць толькі доброй кнігай цікавай І карыснай. Яна мае ў жыцці дзіцяці выключнае значэнне. Я І сам, мусіць,...

Пакоі-музеі не толькі спрыяюць далучэнню дзяцей І моладзі да традыцый сваёй мясцовасці, але І павышаюць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Калі ў раённых iconУладзімір Дубоўка ў жыцці
Гэтая паэма, напісаная ў 1929 годзе, была забаронена бальшавіцкай цэнзурай. Але ненадрукаваны твор насуперак усім этычным нормам...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка