I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры




НазваI этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Дата канвертавання12.03.2013
Памер52.82 Kb.
ТыпДокументы
«Зацвярджаю»

Намеснік начальніка аддзела

А.У.Леанец

10.10.2012г.


I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры


19.10.2012г.

Шыфр ____________

КОМПЛЕКСНАЯ РАБОТА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ


9 клас


Заданне 1. Прывядзіце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх назваў маладых істот – у форме меснага склону:

гусёнок __________________, орлёнок __________________,

утёнок __________________, аистёнок __________________,

цыплёнок __________________, телёнок __________________,

жеребёнок __________________, тигрёнок __________________,

волчонок __________________, птенец __________________.

Заданне 2. Адзначце няправільныя варыянты, папраўце іх:

  • леснікі, метро, балерына, экзамен, дзесяты;

  • Сафійскі сабор, Стары Запавет, чэмпіянат Свету па хакею, люблінская унія, Паўночны Ледавіты Акіян (правапіс вялікай літары);

  • святлофор, святлалюбівы (правапіс о, а ў складаных словах);

  • калоссе, камяні, дзятва, лістота (усе назоўнікі зборныя);

  • свежая півоня, твая гусь, конскі капыт, вольная стэп (катэгорыя роду);

  • Яму далі знак маўчаць (сінтаксічная функцыя інфінітыва – акалічнасць);

  • Ехаць не стаяць (знак прыпынку не патрэбны);

  • дуб-волат (від сувязі ў словазлучэнні – кіраванне);

  • пра нешта незвычайнае (від сувязі ў словазлучэнні – дапасаванне);

  • Пад вокнамі – бэз (сказ аднасастаўны, назыўны).

Заданне 3. Перакладзіце на беларускую мову, каб дзеяслоў не паўтараўся.

Открыть книгу – __________________________

Открыть дверь – __________________________

Открыть глаза – __________________________

Открыть собрание – __________________________


Заданне 4. З прапанаваных гукаў спачатку запішыце ў транскрыпцыі гукі, якія могуць знаходзіцца ў абсалютным канцы слоў, затым гукі, якія на канцы слоў знаходзіцца не могуць.

[б], [б’], [ў], [в], [в’], [з], [з’], [с], [с’], [м], [м’], [л], [л’], [н], [н’], [п], [п’].

Гукі, якія могуць знаходзіцца ў абсалютным канцы слоў: ______________________________________________________________________

Гукі, якія на канцы слоў знаходзіцца не могуць : _________________________ ___________________________________________________________________________


Заданне 5. Узнавіце вядомыя фразеалагізмы. Укажыце іх значэнне.

Фількава _____________________________________________________________

гордзіеў _____________________________________________________________

аўгіевы ______________________________________________________________

дзесятая вада на ______________________________________________________

ахілесава ____________________________________________________________

арыядніна ___________________________________________________________


Заданне 6. Вызначце тып тэксту. Адказ запішыце ў назоўным склоне.

На сваіх трапяткіх, лёгкіх крыльцах прынеслі снегіры мяцелістую зіму з далёкай тайгі ў вёску. Выйшаў я з хаты на ганак, а пад ботамі парывае снег, свежы, пушысты. Ён белымі ахапкамі ляжыць на плоце і на стрэхах, на яблынях і грушах, на санях і ліпе. За прыгуменнем, нібы лебядзіныя чародкі, аснежаныя белыя кусты. Ціха-ціха на дварэ. Чуваць, як шчоўкае мароз па тыне, па сухіх жэрдках. Баяцца зварухнуцца дрэвы, уаб ні пушыначкі, ні сняжыначкі не атрэсці са сваіх галін. Ім жа цяплей стаяць ахутанымі ў белы пух.

Тып тэксту - ______________________________

Заданне 7. Хто з беларускіх паэтаў з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў:


Мова! Як сонца маё беларускае,

Ты свеціш словам кожным…

Запішы прозвішча аўтара: ____________________________________

Які троп (сродак мастацкай выразнасці) выкарыстоўвае аўтар у прыведзеных вышэй паэтычных радках? Адказ запішы: __________________________________


Заданне 8. Утварыце і запішыце прыметнікі.


1. без + бровы =




2. без + верх =




3. без + пошліна =




4. без + выезд =




5. не + важнасць =




6. не + спадзяванасць =




7. без + сорам =




8. не + цот =






Заданне 9. Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку.

Пуцявіны песняра

Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым л__сным кутку дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі па__піралі неба а побач бруіліся хвалі н__стомнага Н__мана.

Акінчыцы а потым Ласток гэта ціхія і прыгожыя м__сціны чароўнага роднага краю дзе праляглі пуц__віны паэта. Але найбольш уражанняў юна__тва было звязана з л__снічоўкай Альбуць дзе ён прачытаў першае слова склаў першы свой верш слухаў песні л__сных жаваранкаў радаваўся гулкім в__сновым навальніцам.

Апрача д__рэктараў быў у л__снічоўцы і яшчэ адзін настаўнік дзядз__ка Антось. Натура паэтычная і шматгран__ая ён многае зрабіў каб перад вачыма кемлівага і дасціпнага плям__нніка раскрылася краса і веліч непаўторнай беларускай прыроды складанае і н__лёгкае с__лянскае жыццё.

Тут у Альбуці загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра і ніякія ліхалецці жыцця не__маглі яе пагасіць. Так у Наднямонні з’явіўся свой паэт свой п__сняр с__лянскай н__долі. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамаглі хвалі Нёмана гоман лес__ лугавое раздол__е дзядз__кавы ка__кі ма__чыны песні і само жыццё якое настойліва стукалася ў акенца глухой л__снічоўкі. (Паводле С. Александровіча)


Заданне 10. Выпішыце з тэксту задання 9 па два сінонімы да наступных слоў:


эфектны – ________________________________________________

натхніцель – _____________________________________________

гора – _________________________________________________.

мастак слова – ____________________________________________


АЦЭНКА

комплекснай работы па беларускай мове і літаратуры

9 клас

№ задання

Максімальны бал

Атрыманы бал

1







2







3







4







5







6







7







8







9







10








Усяго









Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconI этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Сфармулюйце правіла ўжывання прыведзеных кольксных прыслоўяў у беларускай мове. На кожны выпадак прывядзіце па адным прыкладзе

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconІіі этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Як часам незаўважна ўскрыліць мара, надзея ўспыхне з аднае ўсмешкі… (Раіса Баравікова)

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconI этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Мова – гэта адна з найважнейшых прымет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа, аснова яго культуры

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconУдзельнікі I этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове ў 2012-2013 годзе

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconАгульнай сярэдняй, прафесіянальна
Спіс вучняў, якім прапаноўваецца ўдзельнічаць у II этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, 9 клас, 2012

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconМерапрыемства Тэрмін
...

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconЗаданні для правядзення алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
На наге – на назе, у лугу – у лузе, у лыжке – у лыжцы, у майке – у майцы, у ягадніку – у ягадніке, на чаромхе – на чаромсе, на страхе...

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconКонкурс па беларускай мове раённы этап
Сардэчна вітаем на раённым этапе Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад табою заданні. Чытай ІХ уважліва

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры iconАб правядзенні трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды
Фарміраванне складу ўдзельнікаў адбывалася згодна рэйтынгу вынікаў пераможцаў другога тура рэспубліканскай алімпіяды, з кожнага класа...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка