Максім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі




НазваМаксім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі
Дата канвертавання11.03.2013
Памер46.54 Kb.
ТыпДокументы
Ж.В.Шкодзіч, настаўніца

беларускай мовы і літаратуры


Максім Танк. Тэмы і вобразы танкаўскай паэзіі

Мэты: выклікаць цікавасць да жыцця і творчасці Максіма Танка; увесці вучняў у

паэтычны свет лірыкі, вызначаючы тэматыку твораў; развіваць уменне

даваць самастойную ацэнку лірычным творам, навыкі выразнага чытання

вершаў; садзейнічаць выхаванню імкнення да мэтанакіраванага і гарманічна-

га жыцця.

Клас: 10 клас

Тып: урок тлумачэння новага матэрыялу.

Тэхналогія: элементы тэхналогіі “Развіццё крытычнага мыслення”

Абсталяванне: Бугаёў Д.Я. Беларуская літаратура: вуч. дапам. для 10-га кл. агульна-

адукац. устан. з бел. і руск. мовамі навуч./ Мінск: “Мастацкая літаратура”,

2007; Дзіско У.А., Мішчанчук Т.М., Саўчук Т.М. Родная літаратура : хрэстам.

для 11 кл. агульнаадукац. школы / Мінск: “Універсітэцкае”, 1998; зборнікі

твораў М. Танка; партрэт Максіма Танка; рабочыя запісы на дошцы; прэзен-

тацыя па творчасці М. Танка; аўдыязапіс “Аve Maria”.

Эпіграф: Рэкі смутку і радасці

Я пераходзіў не раз.

Хвалі іх бурныя вымылі

З сэрца нямала руды.

Толькі чамусьці пакінулі

Чуласць – нібыта яна

Самай была непадатлівай,

Самай цяжэйшай была.

Максім Танк

Ход урока

І. Стварэнне эмацыянальнага настрою.

1.Прывітанне

2.Выразнае чытанне верша настаўнікам.

Які сёння дзень і якая дата?

Для каго – будзень,

Для каго – свята.

Недзе – засуха,

Недзе – макрэча,

Аднаму – разлука,

Другому – сустрэча.

І ніхто на свеце

Разгадаць не ўмее –

Што яно здарыцца,

Як звечарэе?

А. Грачанікаў

Настаўнік. Сапраўды, ніхто з нас не можа прадбачыць, што можа адбыцца вечарам. Таму неабходна цаніць кожную хвілінку. Сёння разам з вамі мы паспрабуем зрабіць так, каб урок быў карысным , а ўражанні і ўспаміны засталіся самымі лепшымі.

ІІ.Паведамленне тэмы ўрока.

Настаўнік. Колькі існуе чалавецтва, столькі нараджаюцца людзі, якія маюць здольнасць да своеасаблівага ўспрымання рэчаіснасці. Яны здольныя ўбачыць незвычайнае ў самым звычайным і звыклым: як казаў адзін паэт, “ у адным імгненні бачыць вечнасць, вялікі свет – у пясчынцы, неба – у чашачцы кветкі”. Гэта і ёсць тое, што мы называем творчасцю, а чалавека з такімі здольнасцямі – таленавітым. Гэтыя словы спаўна можна аднесці да асобы Максіма Танка.

(Запіс у сшыткі даты і тэмы ўрока. Паказ слайда)

Быць паэтам – вельмі цяжкая місія. Менавіта таму паэтамі становяцца не ўсе, а толькі выбраныя людзі, якія маюць перш за ўсё станоўчыя рысы характару. Максім Танк высока цаніў такія якасці асобы, як шчырасць, спагада, чуласць, дабрыня. Пра гэта нам гаворыць эпіграф, у якасці якога я ўзяла словы самога аўтара.

(Зварот да эпіграфа)

Згадайце творы М. Танка, якія вы вывучалі ў папярэдніх класах.

(Адказы вучняў)

ІІІ.Пастаноўка мэт урока.

Настаўнік. Нам трэба яшчэ шмат даведацца пра М. Танка, дакрануцца да цудоўнай танкаўскай паэзіі. Падумайце і скажыце, якія мэты мы можам паставіць для сябе перад пачаткам працы?

(Адказы вучняў. Паказ слайда)

ІV.Праца па тэме ўрока

1. Настаўнік. Зараз я прапаную наладзіць невялікі паэтычны канцэрт, што дазволіць глыбей адчуць танкаўскую лірыку, убачыць тэматычную разнастайнасць вершаў паэта.

(Паказ слайда.)

а) вучні чытаюць вершы, якія рыхтавалі самастойна, тлумачаць свой выбар, вызначаюць тэму.

( Каменціраванне і выстаўленне адзнак за найбольш удала прачытаныя вершы)

б) выразнае чытанне выбраных вершаў настаўнікам, тлумачэнне выбару, вызначэнне тэматыкі.

2. Настаўнік. Які гэта быў чалавек? Як склаўся яго лёс? Паслухайце паведамленне вучняў, звяртаючы ўвагу на асноўныя даты жыцця і творчасці.

(Выступленне вучняў. Каменціраванне і выстаўленне адзнак вучням. Паказ слайдаў)

3. Самастойная работа – запіс у сшыткі асноўных біяграфічных звестак.

(Паказ слайда)

V. Хвіліна адпачынку

(Гучыць аўдыязапіс “Ave Mariа”. Вучні выказваюць сваё ўражанне ад музыкі)

Настаўнік.У Максіма Танка ёсць верш з такой назвай .Паэт прывёз яго з турыстычнага падарожжа па краінах Еўропы, з Італіі. Там ён сустрэў семнаццацігадовую прыгажуню-манашку. Паэт ведаў, на што асуджае чалавека манаская сутана. Назва верша невыпадковая. “Ave Maria” – адна з галоўных малітваў у хрысціян-католікаў.Яна другая пасля “Ойча наш”. Асабліва урачыстая “Ave” ў час службаў у святы нараджэння Божай маці, Успення, Благавешчання, Пакроваў. Яна прысвечана Багародзіцы – Жанчыне-Маці, што нарадзіла Богачалавека – Ісуса Хрыста, сына Божага. Манашкі – Хрыстовы нявесты – свята ўшаноўваюць Багародзіцу, пакланяюцца ёй. Назва верша супадае з назвай малітвы. Верш называецца так не толькі таму, што ў ім гаворыцца пра сустрэчу паэта з маладой манашкай, якая спяшаецца на “Аve”. У назве заключаны больш глыбокі сэнс. Вобраз Багародзіцы – гэта вобраз маці, якая нарадзіла, выкарміла, вынянчыла і выгадавала сваё дзіця. Яна, Маці, выканала тое, што павінна зрабіць кожная жанчына – прадаўжальніца чалавечага роду. Але гэта высокая місія не дадзена манашкам. Яны асуджаны на адзіноту, бясшлюбнасць. У гэтым трагізм іх лёсу. Менавіта пра трагізм лёсу жанчыны, бітву за чалавека, за маладосць, за будучыню верш М.Танка.

VI. Працяг работы па тэме ўрока

1.Работа ў групах. Мэта работы – накіраваць вучняў на вызначэнне тэмы і ідэі твораў, аналіз іх моўна-выяўленчых асаблівасцей; самастойная работа з падручнікам і крытычнай літаратурай, складанне ўласнага паведамлення, складанне кластэра “Тэмы і вобразы танкаўскай паэзіі”

2. Заданні групам

І група – Выразна прачытайце вершы “Спатканне” і “Паслухайце, вясна ідзе”. Вызначце тэму і асноўную ідэю вершаў.

Якія тэмы раскрываў М.Танк у давераснёўскай лірыцы?

ІІ група - Раскрыйце тэматыку вершаў паэта перыяду Вялікай Айчыннай вайны,

Аналізуючы вершы “Родная мова”і “Каб ведалі”.

ІІІ група – Прааналізуйце вершы М. Танка пасляваеннага перыяду ( на выбар). Вызначце асноўныя тэмы ў творчасці паэта гэтага часу.

3. Праверка групавой работы ( вуснае паведамленне вучняў, запаўненне кластэра)

(каменціраванне і выстаўленне адзнак)

  1. Рэфлексія

    1. Настаўнік. Я прапаную адказаць на наступныя пытанні ( на выбар)

      • Я зразумеў, што Максім Танк ...

      • Мяне зацікавілі вершы Максіма Танка, бо...

      • Сёння на ўроку мне ўдалося...

      • Я хацеў бы яшчэ даведацца...

      • Я задаволены(а) сваёй работай на ўроку, бо...

(паказ слайда)

    1. Складзіце, калі ласка, сінквейн ,ужываючы ў якасці ключавога словы ўрок, Максім Танк, паэзія М.Танка.

(агучванне сінквейнаў)

  1. Дамашняе заданне. Вуснае паведамленне па тэме ўрока.

Творчае заданне. Напісаць водгук на верш М.Танка(на выбар)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Максім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі iconМаксім Танк. «Дрэвы паміраюць »
Эпіграфам могуць стаць словы У. Менцэля: Філасофія ў паэзіі усё адно што срэбра ў звонавым сплаве”

Максім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі iconВіртуальная выстава кніг Максіма Танка
Танк, М. Збор твораў : у 13 т. Т. Вершы (1930—1939) / Максім Танк; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя...

Максім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі iconМіфалагізацыя з’яў прыроды ў паэзіі Янкі Купалы нашаніўскага перыяду
У нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы можна выдзеліць у асобную групу міфалагізаваныя вобразы з’яў прыроды, якія звязаны са стыхіямі зямлі,...

Максім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі iconТэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары
Тэхналогіі, элементы якіх выкарыстоўваюцца: групавой работы, асобасна- арыентаванай, праблемнага навучання

Максім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі iconХіх пачатку ХХІ ст. Kaczka-dziwaczka Polska poezja dziecięca: wybór z poetów XIX początku XXI w. Мінск "Радыёла-плюс" 2006
Рэдактары перакладаў: Максім Танк, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Сіўчыкаў, Андрэй Хадановіч

Максім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі iconС. В. Шамякіна (Мінск) рэчыўныя вобразы І вобразы-тропы: сэнсава-структурнае супастаўленне
Напрыклад, вядомы беларускі даследчык В. Рагойша адзначае: “У літаратуры паняцце “вобраз” мае некалькі значэнняў. Мы перш за ўсё...

Максім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі iconМаксім танк (1912—1995)
Танкам Ды не ў гэтым, на маю думку, справа: галоўнае ў тым, што Танкам у вялікай, сапраўднай літаратуры ён быў самым што ні ёсць...

Максім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі iconДуа "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура" Сцэнарый
Вянок” Максіма Багдановіча можна назваць сэрцам яго паэзіі, узорам самараскрыцця ў ім чалавека – шукальніка гармоніі прыгожага І...

Максім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі iconСамый тяжелый в мире танк немецкий сверхтяжелый танк Тип 205 носил скромное и неприметное название "Маус" ("мышь"), хотя масса этой "мышки" была равна массе
Пантер” или трех “Тигров”. Если сначала такую машину планировали использовать как танк прорыва хорошо укрепленных оборонительных...

Максім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі iconВобразы-сімвалы ў рамане у. Караткевіча
Цікава паразважаць над тым, якую ролю ў ідэйна-стылёвай арганізацыі твора адыгрываюць вобразы-сімвалы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка