Урокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%)




НазваУрокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%)
Дата канвертавання11.03.2013
Памер174.15 Kb.
ТыпУрок
Канцэптуальныя асновы сучаснага ўрока, патрабаваннi да яго


Кастрама І.М.,

метадыст вучэбна-метадычнага аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі ДУА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”

Для большасцi вучняў нашай краiны мовай, якую яны чуюць упершыню, з’яўляецца руская. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх звычайна адсутнiчае. Зараз узнiкла такая сiтуацыя, калi родная мова не з’яўляецца мовай дзiцячага мыслення. Навучэнцы рускамоўных школ сутыкаюцца са значнымi цяжкасцямi пры вывучэннi беларускай мовы i лiтаратуры. У некаторых школах вобласці сярод вучняў 4-5 класаў мы правялі анкетаванне. Адным з пытанняў было «Які прадмет табе больш за ўсё падабаецца?» На жаль, толькі 6% вучняў цікавымі ўрокамі лічаць урокі беларускай мовы і толькі 4% - урокі беларускай літаратуры.


На пытанне «Чаму табе складана размаўляць па-беларуску?» вучні адказвалі па-рознаму. Але звярніце ўвагу на такія адказы:

  • Мне не падабаецца беларуская мова. (11%)

  • Складаная мова. Цяжка вывучаць. (34%)

  • Урокі беларускай мовы нецікавыя і цяжкія. (17%)

Адказы вучняў падымаюць сур’ёзныя праблемы:

  • Ці з’яўляецца ўрок беларускай мовы сучасным і эфектыўным?

  • Якія агульнаметадалагічныя і дыдактычныя падыходы складаюць педагогіку новага пакалення?

Неабходна падкрэсліць сваечасовасць семінара “Сучасны ўрок беларускай мовы: пошук, творчасць, пераемнасць у выкладанні”, галоўнай мэтай якога з’яўляецца вызначэнне асноўных накірункаў дзейнасці педагогаў вобласці па навучанні школьнікаў роднай мове.

Уступленне ў сілу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» накіраваны на ўдасканальванне адукацыйнага працэсу і ставяць перад намі, настаўнікамі, шэраг складаных праблем, накіраваных на арганізацыю вучэбнай дзейнасці школьнікаў, забеспячэнне не толькі засваення сістэмы ведаў, уменняў, навыкаў, але і рэалізацыю развіваючых и выхаваўчых функцый навучання.

Правядзенне ўрока – гэта асноўны ключавы момант у педагагічнай дзейнасці кожнага настаўніка, ад якога залежыць якасць адукацыі і ўвогуле


ступень навучанасці выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Урок з’яўляецца жывой клетачкай адукацыйнага працэсу. Усё самае важнае і самае галоўнае для вучня адбываецца на ўроку. Сорак пяць хвілін – гэта кавалачак жыцця настаўніка і вучняў, які можа быць пражыты яскрава, эмацыянальна, актыўна и стаць запамінальнай падзеяй. А можа прайсці сумна, нецікава, быць незаўважаным, не пакінуўшым у жыцці ніякага следу. Кожны ўрок – гэта ступенька ў авалоданні вучнямі новых ведаў, у яго асабістым развіцці. Усе астатнія формы заняткаў у школе толькі дапаўняюць урокі.

Cучасны ўрок - гэта адукацыйны прадукт творчай дзейнасці настаўніка, заснаваны на веданні тэорыі, аналізу сваіх асабістых магчымасцей, у якім аптымальна выкарыстоўваюцца найбольш эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі навучання. Ад майстэрства настаўніка залежыць узровень падрыхтоўкі (рэжысуры) урока, а значыць – стварэнне ўмоў для раскрыцця індывідуальнасці вучня, яго здольнасцяў. Аб чым трэба памятаць кожнаму настаўніку пры планаванні і правядзенні сучаснага ўрока?

Па-першае, урок з дыдактычнай адзінкі павінен ператварыцца ў аксіялагічную. Аксіялагічны вынік складаецца з чатырох узроўнеў: кагнітыўны (я і веды); крэацыйны (я і творчасць); эмацыйны (я і перажыванне); духоўна-маральны (я і станаўленне).

Па-другое, настаўнік не займае пазіцыю транслятара гатовых ведаў, ён аднадумца вучня ў пошуку ісціны, адкрыты для любой інфармацыі, станоўча настроены на зваротную сувязь.

Па-трэцяе, вучань не пасіўны слухач, ён кіруе сваёй навучальнай дзейнасцю.

Па-чацвёртае, галоўнае ў працэсе навучання – ацэнка спосабаў дзейнасці школьнікаў, а вынік – не пэўная колькасць ведаў, а набытыя навыкі самастойнай працы, праз самаадукацыю, сфармаваны вопыт творчай дзейнасці.

Менавіта развіццёвы характар працэса навучання з'яўляецца найгалоўнейшай характэрнай прыкметай сучаснага ўрока.

Месца правядзення семінара выбрана невыпадкова. Педагогі Светлагорскага раёна шукаюць новыя падыходы да выкладання беларускай мовы і літаратуры, выкарыстоўваюць сучасныя метады и прыёмы, сродкі і тэхналогіі. Павышэнне якасці філалагічнай адукацыі яны бачаць у:

  • павышэнні якасці сучаснага ўрока;

  • забеспячэнні пераемнасці ў выкладанні беларускай мовы на 1,2,3 ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;

  • пераемнасці паміж асноўнай і дадатковай адукацыяй;

  • індывідуалізацыі і інфарматызацыі адукацыйнага працэсу;

  • прафесійным развіцці педагагічных кадраў праз арганізацыю навукова- метадычнага суправаджэння.

Паказчыкам прафесійнай кампетэнцыі кожнага педагога з’яўляецца веданне канцэптуальных асноў сучаснага ўрока. На іх мы і звернем сваю ўвагу.

    1. Выкананне педагогамі сацыяльнага заказу грамадства.

Адукацыя сёння павінна адпавядаць задачам, якія стаяць перад усім нашым грамадствам – гэта, перш за ўсё, дасягненне якасці. У школе вучань атрымлівае свой “задзел” на будучыню – уменне дабываць веды і карыстацца імі, камунікатыўныя ўменні, высокія маральныя якасці. Сучасная адукацыя арыентавана на самаразвіццё вучняў як фундаментальную здольнасць чалавека быць сапраўдным суб’ектам свайго жыцця. Разуменне важнай ролі адукацыі ставіць перад педагогамі такія задачы, як навучанне школьнікаў індывідуальнай вучэбнай дзейнасці (уменню вучыцца), як змена знешняга кантролю рэфлексіўным самакантролем, змена знешняй ацэнкі – унутранай адэкватнай самаацэнкай.

    1. Улік навейшых дасягненняў навукі, перадавой псіхалагічнай і педагагічнай практыкі.

Творчы падыход да ўрока з улікам новых дасягненняў у вобласці псіхалогіі, педагогікі, вопыт лепшых педагогаў забяспечваюць высокі ўзровень выкладання. Пры адборы вучэбнага матэрыялу карысна прытрымлівацца асноўных рэкамендацый:

  • выкарыстоўваць сучасныя, навукова правераныя, дакладныя палажэнні і факты;

  • адбіраць найбольш каштоўную інфармацыю, якая больш поўна раскрывае сутнасць тэмы;

  • адбіраць матэрыял, які непасрэдна звязаны з жыццём і асабістым вопытам вучняў, выклікае ў іх цікавасць, з’яўляецца эўрыстычным;

  • змест урока павінен быць звязаны з папярэднімі ўрокамі, мець міжпрадметны характар для фарміравання цэласнага ўяўлення пра свет.

    1. Наяўнасць мнагапланавых мэтаў урока. Пастаноўка і рашэнне пазнаваўчых, выхаваўчых і развіваючых задач.

Мэты ўрока – гэта папярэдне запраграмаваны настаўнікам вынік, які павінен быць дасягнуты настаўнікам і вучнямі ў канцы ўрока. Правільная пастаноўка і фармулёўка мэты ў многім забяспечвае высокую эфектыўнасць урока. Менавіта мэце ўрока падпарадкоўваюцца метады і формы пазнавальнай дзейнасці вучняў, змест вучэбнага матэрыялу. Мэта ўрока рэалізоўваецца не толькі ў дзейнасці настаўніка, але і ў дзейнасці вучняў. Калі ж мэты дапісваюцца настаўнікам пасля напісання ўсяго плана, фармулююцца ў агульным выглядзе, не ў сувязі з канкрэтным зместам, то яны не змогуць выканаць арганізуючую і ўпраўляючую функцыі ўрока.

    1. Дасканалая структура ўрока.

Структура ўрока павінна адпавядаць мэтам і логіцы засваення ведаў (успрыманне матэрыялу, яго асэнсаванне, запамінанне або прымяненне, абагульненне). Сучасны ўрок – гэта творчы ўрок, ён мае сваю асаблівасць, якая забяспечваецца індывідуальным стылем настаўніка, асаблівасцямі класа. Але, акрамя творчай непаўторнасці, у кожным уроку павінна праяўляцца прафесійная кампетэнтнасць настаўніка: веданне таго, якія фактары вызначаюць сэнс і сутнасць сучаснага ўрока, уменне планаваць, праводзіць і аналізаваць урок. Звернем увагу на структуру сучаснага ўрока, якая складаецца з тэмы ўрока, мэты і задач, зместа ўрока, кантроля якасці ведаў і іх карэктыроўкі, самааналіза ўрока і пастаноўкі новых мэт.

    1. Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў, развіццё іх ініцыятывы і творчасці.

Якуб Колас пісаў: “Толькі тады веды робяцца нашым сталым набыткам, калі мы прыходзім да іх, здабывем іх самі.” Самыя каштоўныя і трывалыя веды не тыя, што засвоены шляхам вывучвання, а тыя, што здабыты самастойна, падчас творчых пошукаў. Трэба падкрэсліць, што пазнавальны аспект рэалізоўваецца праз навучанне школьнікаў рацыянальным прыёмам і метадам самастойнага здабывання ведаў; фарміраванне агульнавучэбных уменнняў і навыкаў, якія забяспечваюць паспяховае выкананне дзейнасці. Сярод іх неабходна спыніцца на інфармацыйных (уменне працаваць з тэкстам і літаратурай, уменне карыстацца тэхнічнымі сродкамі навучання) і камунікатыўных (уменне весці гутарку, удзельнічаць у дыскусіі, карыстацца рознымі відамі пісьмовага маўлення). Галоўнае на ўроку – стварэнне ўмоў для актыўнай работы кожнага вучня, спалучэнне індывідуальных, групавых, парных і калектыўных форм работы.

    1. Выкарыстанне актыўных метадаў навучання.

Праблема актыўнасці асобы ў навучанні – адна з актуальных у адукацыйнай практыцы. Кожнаму чалавеку ў сучасным свеце неабходны пэўныя навыкі мыслення і якасці асобы. Уменне аналізаваць, параўноўваць, выдзяляць галоўнае, рашаць праблему, быць адказным і самастойным – усё гэта патрэбна вучню. Актыўныя метады навучання – гэта метады, якія пабуджаюць вучня да актыўнай мысліцельнай і практычнай дзейнасці. Праблемныя сітуацыі, дзелавыя і дыдактычныя гульні, дыялогі і палілогі, эўрыстычныя пытанні, метад праектаў і метад здзіўлення, “Мазгавы штурм” і “Круглы стол”, прыём крытычнага мыслення і г.д. Шмат разнастайных метадаў і прыёмаў павінны ўжыцца ў сучасным ўроку.

    1. Аптымізацыя зместу навучання.

Сучасная школа рашае задачу рэальнага ажыццяўлення асобасна арыентаванага падыходу да працэсу навучання і выхавання вучняў, што забяспечвае гарманічнае развіццё асобы, у першую чаргу – яго самастойнасць і адказнасць. Пры падрыхтоўцы да ўрока трэба аптымізаваць аб’ём матэрыялу, каб не перагружаць школьнікаў, але і не быць недастатковым. Рацыяналізацыя і дыферанцыяцыя інфармацыйнага напаўнення ўрока і дамашняга задання, абгрунтаваны выбар сродкаў, метадаў і прыёмаў навучання, аптымальнае спалучэнне рэпрадуктыўных і прадуктыўных метадаў, адаптацыя і матывацыя вучняў, індывідуальныя нормы ацэнкі, эмацыянальны камфорт на ўроку, здароўезберажэнне – усё гэта садзейнічае аптымізацыі адукацыйнага працэсу.

Паважаныя калегі! Памятайце, ні адзін урок не можа вырашыць усіх задач навучання. Ён з’яўляецца толькі часткай тэмы, курса, вучэбнага прадмета. Але ж змест урока павінен быць завершаным, з узаемазвязанасцю этапаў і адзінай логікай разгортвання дзейнасці настаўніка і вучняў. “Урок – гэта мастацтва, яго і трэба даводзіць на ўзровень мастацтва”, - гэтыя словы

С.Л. Салавейчыка павінны стаць дэвізам кожнага настаўніка.

Рыхтуючыся да семінара вучням 4-5 класаў мы таксама задалі пытанне “Якім бы вы жадалі бачыць урок беларускай мовы?”

Вось як яны ўяўляюць ідэальны ўрок. Менш працаваць па падручніку. Пажадана, каб на ўроку адбывалася нешта цікавае: выкарыстоўваліся камп’ютарныя вучэбныя праграмы і гульні, вучэбныя фільмы, адбывалася праца ў групах і дыскусіі, стварэнне калажаў і праектаў, гульні і элементы драматызацыі. Таксама дзеці параілі слухаць і развучваць сучасныя песні на беларускай мове. Такім чынам, у навучэнцаў ёсць жаданні, у педагогаў ёсць магчымасці. Разам мы можам зрабіць навучанне не толькі больш эфектыўным, але і больш радасным.

Самае разумнае – прыслухацца да парадаў маленькіх беларусаў, пазбаўленых шчасця бездакорнага валодання роднай мовай. Наўрад ці яны здолеюць самастойна справіцца з псіхалагічным бар'ерам непрыняцця беларускай мовы. Паспрабуем дапамагчы ім, бо ад гэтага залежыць наша «заўтра».


Мультымедыа-ўрок


У сувязі з развіццём і ўдасканаленнем камп’ютарнай тэхнікі з дзевяностных гадоў мінулага стагоддзя прагрэсіўнаму настаўніцтву рэспублікі стаў вядомы і яшчэ адзін тэрмін – мультымедыа.

Мультымедыа – гэта аб’яднанне ў адным дакуменце гукавой, музычнай і відэаінфармацыі з мэтай імітацыі ўздзеяння рэальнага свету на органы пачуццяў.

Сапраўды, дзякуючы выкарыстанню такой камп’ютарнай тэхналогіі на сучасным уроку школьнік мае магчымасць успрымаць неабходную інфармацыю адначасова некалькімі органамі пачуццяў, а не паслядоўна, як гэта звычайна робіцца пры традыцыйным выкладанні

Перавага мультымедыйнай праграмы яшчэ і ў тым, што вучань у час самастойнай дзейнасці як на ўроку, так і дома можа прыстасоўваць вывучаемы праграмны матэрыял да свайго ўласнага тэмпу працы, выбіраць пасільны аб’ём інфармацыі і ступень яе цяжкасці. Такі прыём выкладання і навучання дазваляе настаўніку з поспехам рэалізоўваць дыферэнцыраваны падыход: вучні больш грунтоўна запамінаюць новы матэрыял, павышаецца іх унутраная матывацыя да пазнавання школьных прадметаў. Значна эканоміца час на выкананне трэніровачна-карэкцыйных заданняў, развіваецца наглядна-вобразнае мысленне, фарміруецца крытычнае ўменне работы з інфармацыяй: яе пошук, адбор і перапрацоўка.

З дапамогай камп’ютарнай графічнай праграмы Power Point настаўнік пры жаданні ўжо сёння можа сам стварыць і паказаць сваім вучням на экране зменныя слайды разнастайных схем, табліц, малюнкаў, фотаздымкаў, неабходнага тэксту, анімацыйныя фільмы, відэакліпы, паслухаць мелодыю як на ўроках мовы, так і літаратуры.

Перш чым уводзіць мультымедыйныя сродкі навучання ў навучальна-выхаваўчы працэс, настаўнік беларускай мовы і літаратуры спачатку павінен выразна ўсвядоміць педагагічную мэтазгоднасць прымянення камп’ютарнай тэхнікі на сучасным уроку: што ў выніку гэта дасць вучням, ды і самому педагогу.

Мультымедыйны ўрок – гэта таксама ўрок фарміравання новых ведаў, як і ўрок-семінар, урок-экскурсія, урок-даследаванне. Праводзіць яго можна ў звычайным класе, які абсталяваны адным камплектам апаратных сродкаў.

Прапануем некаторыя рэсурсы беларуска-рускамоўных сайтаў, якія можна часткова ці поўнасцю выкарыстаць для стварэння ўласнай прэзентацыі новай тэмы:

http: //natlib.org.by (сайт Нацыянальнай бібліятэкі),

www.kniha.by.ru (творы мастацкай літаратуры),

http: //literaturа.at.tut.by (партал беларускай літаратуры),

www.lim.by (газета “Літаратура і мастацтва”),

www.dziejaslou.by (часопіс “Дзеяслоў”),

http: //starbel.narod.ru (гісторыя Беларусі ІХ-ХVIII стагоддзяў),

www.znyata.com (галоўны беларускі фотапартал),

www.apx-by.info (архітэктура Беларусі),

http: //globus.tut.by (помнікі архітэктуры Беларусі),

www.krayavid.znyata.com (маладзёжнае фота),

www.arthistory.ru (гісторыя сусветнага мастацтва),

www.kupala-theatre.by (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы),

http: //rtbd.of.by (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі),

http: //museum.bsu.by (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь),

www.wallpapers.km.ru (разнастайныя тэматычныя фотаздымкі),

http: //pogudo.bas-net.by (Літаратурны музей М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа),

www.bykau.by.ru (Васіль Быкаў),

www.pesniary.com (ансамбль “Песняры”),

www.palac.org (група “Палац”),

www.troitsa.net (група “Троіца”)

http: //bogdanovich149.narod.ru (Максім Багдановіч),

http: //uladzimir-karatkevich.iatp.by (Уладзімір Караткевіч),

www.brest.by (Брэсцкая крэпасць-герой) і інш.

З гэтых сайтаў педагог можа ўзяць для мультымедыа-ўрока неабходныя тэксты, фотаздымкі і мелодыі. Самастойна створаныя настаўнікам-славеснікам інфармацыйныя і адукацыйныя праграмы могуць быць выкарыстаны на занятках франтальнага, групавога і індывідуальнага навучання ў адукацыйнай установе, а таксама і для самастойнай працы вучняў дома.

У час праектавання мультымедыа-ўрока рэкамендуецца ўлічваць і выконваць некаторыя санітарна-гігіенічныя правілы і патрабаванні. Для вучняў першых класаў можна адвесці да дзесяці, для школьнікаў 2-4 класаў да пятнаццаці хвілін часу для прагляду і бесперапыннай работы за камп’ютарам, для пятых-сёмых класаў можна адвесці да дваццаці хвілін, для восьмых-дзевятых класаў – да двадцаці пяці, для старшакласнікаў – да трыццаці. З мэтай зніжэння стамляльнасці падлеткаў прапануем работу за камп’ютарам чаргаваць з работай за дадатковым сталом: спалучаць прагляд прэзентацыйнага матэрыялу на маніторы ці экране з выкананнем разнастайных трэніровачна-карэкцыйных практыкаванняў і заданняў.


Адзінства ўрочнай і пазаўрочнай работы як важнейшая ўмова павышэння якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове


Сафроненка Н.Я., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №10 г.Светлагорска


Сучасная школа якасна аднаўляецца, выкарыстоўваючы ўзаемасувязі традыцыйных і інавацыйных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу. Адным са спосабаў павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове мы бачым у стварэнні адзінай сістэмы ўрочнай і пазаўрочнай работы па прадмеце. Такая сістэма садзейнічае развіццю пазнавальнай цікавасці, актыўнасці вучняў, павышае матывацыю да вучэння, фарміруе творчае мысленне, навыкі даследавання, дае магмычымасць для паглыблення ведаў вучняў па прадмеце. Гэта сістэма работы прыносіць карысць і самому настаўніку. Для таго, каб паспяхова праводзіць пазаўрочную работу па прадмеце, настаўніку пастаянна прыходзіцца пашыраць свае веды, развівацца, шукаць цікавыя формы арганізацыі пазакласнай работы.

Сёння абсалютна зразумела, што нельга вучыць дзяцей, выкарыстоўваючы толькі магчымасці ўрока. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай установы адукацыі праводзяць цікавую пазаўрочную работу па прадмеце. Гэта і літаратурныя гасцёўні, і тэатральныя пастаноўкі, і выпуск літаратурных альманахаў, і фальклорныя святы, і турніры знаўцаў роднай мовы. Безумоўна, падрыхтоўка такіх мерапрыемстваў – вельмі складаная справа (падбор матэрыялу, матывацыя вучняў да дзеяння, арганізацыя і прэзентацыя работы), але сумесная дзейнасць настаўніка, вучняў і бацькоў - вельмі важная ўмова для павышэння якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове.

Хто з настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры не сутыкаўся з такімі праблемамі, калі вучні (як бы ні стараўся на ўроку настаўнік!) не чытаюць выразна, не ўмеюць адказваць на пытанні?! Заданні тыпу супаставіць, параўнаць матэрыял, правесці пры вывучэнні тэмы аналогіі і паралелі ўвогуле ставяць вучняў у тупік. Не заўсёды вучні адчуваюць сябе камфортна і на ўроках: скоўвае страх ад таго, што настаўнік можа выклікаць да дошкі. Мы думаем, што часткова вырашыць гэтыя праблемы можна праз арганізацыю пазаўрочнай работы па прадмеце.

Па якіх жа напрамках праводзіцца работа ў нашай школе?!

У школе з 2004 года працуе літаратурна-паэтычнае аб’яднанне “Ветразь”, галоўнай задачай якога з’яўляецца развіццё творчых здольнасцей вучняў. Дзеці, якія займаюцца ў гуртку, добра валодаюць словам, маюць багаты лексічны запас, што, безумоўна, дапамагае ім на ўроках беларускай мовы і літаратуры пры засваенні праграмнага матэрыялу. Большасць гурткоўцаў самі пішуць вершы і прэзентуюць іх праз выданне літаратурных альманахаў.

Перспектыўным напрамкам павышэння якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове з’яўляецца арганізацыя факультатыўных заняткаў па прадмеце. Сёння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прапануе разнапланавыя праграмы не толькі вузкапрадметнага напрамку (напрыклад, па правапісе, пунктуацыі), але і больш шырокага дыяпазону (па рыторыцы, вершаскладанні, стылістыцы, культуры вуснага і пісьмовага маўлення), якія даюць магчымасць пашырыць, паглыбіць веды вучняў па прадмеце і развіваюць творчыя здольнасці навучэнцаў. Гэтыя праграмы можна з поспехам выкарыстоўваць і для арганізацыі работы прадметных гурткоў.

Для вучняў, якія маюць жаданне развіваць свае акцёрскія здольнасці, у школе працуюць тэатральныя і фальклорныя гурткі. Гэта даўняя традыцыя школы, па-сутнасці, яе візіткая картка. Нашы тэатральныя і фальклорныя калектывы – пастаянныя пераможцы раённага фестывалю “Светлагорская вясна”. Школьны тэатр з’яўляецца сродкам самавыражэння, развіцця творчых здольнасцей, эстэтычнага густу, камунікатыўных навыкаў вучняў, іх актыўнасці, увагі, назіральнасці, калектывізму. У рэпертуары калектываў – творы беларускіх аўтараў, народныя святы, абрады. Мы лічым, што такая форма арганізацыі пазаўрочная дзейнасці па беларускай мове і літаратуры дае добрыя вынікі. Мала хто з нас задумваўся над тым фактам, што ў беларускіх школах у XVII стагоддзі тэатральнае майстэрства выкладалася ўсім вучням. Гэта быў такі ж урок, як сёння фізіка і матэматыка. А ў Англіі і сёння ў школах выкладаецца тэатральнае майстэрства. У правінцыяльнай установе адукацыі школьны тэатр абавязкова павінен быць яшчэ і па той прычыне, што не кожны вучань мае магчымасць наведаць прафесійныя тэатры ў Мінску, Гомелі і іншых гарадах.

У сучаснай школе перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры пастаўлена найважнейшая задача: зрабіць працэс навучання цікавым і прадуктыўным, каб усе вучні былі далучаны да яго, каб не было абыякавых і каб кожны вучань адчуваў сваю паспяховасць, сваю інтэлектуальную здольнасць. Вырашаць гэтыя задачы дапамагаюць разнастайныя тэхналогіі навучання і выхавання. Калектыў настаўнікаў нашай школы зрабіў стаўку на асобасна-арыентаванае навучанне, партнёрсва і ўзаемадзеянне вучня і настаўніка. Дзейсным сродкам рашэння гэтай задачы выступае метад пректаў, які дэманструе на працягу многіх гадоў сваю эфектыўнасць. Паспяховасць рэалізацыі праектаў, на наш погляд, заключаецца ў нараджэнні ідэй, прапагандзе гэтых ідэй, прадстаўленні вучням магчымасці самім прайсці шлях па стварэнні, рэалізацыі праекта і прэзентацыі яго вынікаў. Вучні школы маюць ужо пэўны вопыт у праектнай дзейнасці. Сярод значных праетаў можна назваць наступныя: аб добраўпарадкаванні школьнага двара, эканоміі электраэнергіі ў школе, шкоднасці мабільных тэлефонаў, адзенні дзелавога стылю і іншыя. У 2009 годзе вучнямі школы Несцеравым Віталіем і Шаранковай Любоўю створаны, на наш погляд, унікальны праект. Гэта спроба паказаць гісторыю нашага горада праз прызму творчасці мясцовых паэтаў С.Шах і І. Катлярова. Гэты праект быў адзначаны дыпломам II ступені на міжнародным конкурсе вучнёўскіх праектаў.

Мы прадставілі толькі некаторыя напрамкі арганізацыі работы ў сістэме ўрок – пазаўрочная работа. Спадзяёмся, што вопыт работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры школы па дадзенай тэме заслугоўвае ўвагі і будзе карысным для калег.


Моўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю

(Урок беларускай мовы ў 10 класе)


Грыцкова Л.А., настаўніца сярэдняй школы № 10

г. Светлагорска

Мэта ўрока: фарміраванне ўмоў для развіцця ў вучняў уменняў глыбокага аналізу моўных асаблівасцей у публіцыстычных тэкстах.

Задачы:

садзейнічаць сістэматызацыі ведаў вучняў пра спецыфіку публіцыстычнага стылю;

спрыяць развіццю камунікатыўных навыкаў вучняў;

спрыяць выхаванню чуйных адносін да слова.

Ход урока

I. Эмацыянальны настрой.

Добры дзень!

Я вітаю тых, хто прыйшоў да нас на ўрок са светлымі думкамі і добрым настроем.

Я вітаю тых, хто ўпэўнена крочыць па дарозе ведаў.

Я вітаю тых, хто любіць родную беларускую мову.

Я вітаю тых, хто любіць сваю радзіму, нашу сінявокую Беларусь.

II. Актуалізацыя ведаў. Паведамленне тэмы ўрока.

Давайце ўспомнім, над чым мы працавалі на мінулым ўроку?

  • Сёння мы працягнем размову пра публіцыстычны стыль маўлення.

Вучням прапаноўваецца тэкст публіцыстычнага стылю.

    • Давайце прачытаем тэкст.

    • Вызначым сферу ўжывання дадзенага тэксту.

    • Выявім функцыі гэтага тэксту.

    • У якіх формах ужываюцца тэксты публіцыстычнага стылю?

    • Якая прымета публіцыстычнага стылю яшчэ не была названа?

Такім чынам, запішам тэму: “ Моўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю”.

Як і на папярэдніх уроках пры вывучэнні афіцыйна-дзелавога і навуковага стыляў маўлення мы правядзём з вамі даследаванне.

III. Вызначэнне тэмы, гіпотэзы, напрамкаў і задач даследавання.

  • Сфармулюем тэму даследчага праекта. Вашы меркаванні?

  • Запішам тэму даследчага праекта: Вызначэнне моўных асаблівасцей тэксту публіцыстычнага стылю.

  • Сфармулюем гіпотэзу.

Гіпотэза: дадзены тэкст па сваіх моўных асаблівасцях адносіцца да публіцыстычнага стылю.

Абазначым напрамкі нашага даследавання. Якія будуць у вас прапановы?

  1. Лексічныя асаблівасці тэксту публіцыстычнага стылю.

  2. Марфалагічныя асаблівасці тэксту публіцыстычнага стылю.

  3. Сінтаксічныя асаблівасці.

  4. Мастацкія сродкі тэксту публіцыстычнага стылю.

Вызначым задачы, якія мы павінны рэалізаваць у ходзе работы над праектам.

  1. Даследаваць лексічныя асаблівасці тэксту публіцыстычнага стылю.

  2. Ахарактарызаваць марфалагічныя асаблівасці тэксту публіцыстычнага стылю.

  3. Вызначыць моўныя асаблівасці тэксту публіцыстычнага стылю на сінтаксічным узроўні.

  4. Знайсці мастацкія сродкі і вызначыць іх ролю ў тэксце публіцыстычнага стылю.

Гэтыя задачы мы і будзем вырашаць сення на ўроку. (Вучні рассаджваюцца па групах)

    • Назначым эксперта, які дасць ацэнку работы над праектам

    • У працэсе работы, магчыма, вам спатрэбіцца дадатковая літаратура па тэме. Стол даведак перад вамі.

IV. Работа над праектам. Абарона праекта.

Групы працуюць 6 – 7 хвілін. Прадстаўнік кожнай групы знаёміць з вынікамі даследавання пэўнай задачы на працягу 1 – 2 хвілін.

  • Зараз заслухаем выступленні прадстаўнікоў груп. Да якіх рэзультатаў у выніку даследавання прыйшла кожная група? (Выступленні прадстаўнікоў груп)

  • Заслухаем эксперта, які дасць ацэнку работы над праектам. (Выступленне эксперта).

V. Дамашняе заданне.

  1. Напісаць інтэрв’ю з настаўнікам, спартсменам або з лесніком. (На ваш выбар).

  2. Практыкаванне 71. Адказаць на пытанні і падрыхтаваць вуснае паведамленне пра славянскіх асветнікаў Кірылу і Мяфодзія.

VI. Рэфлексія.

У ацэначных лістах вучні павінны выразіць у балах (ад 1 да 3) свае адносіны да ўрока.

  1. Ці была цікавай тэма ўрока?

  2. Ці змаглі мы дастаткова поўна даследаваць тэму?

  3. Ці задаволены вы сваёй работай у групе?

  4. Ці быў забяспечаны псіхалагічны камфорт у групе?

  5. Як я ацэньваю вынікі ўрока?

VII. Падвядзенне вынікаў урока.

Ацэнку работы вучняў на ўроку дае настаўнік.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%) iconУрокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%)
На пытанне «Чаму табе складана размаўляць па-беларуску?» вучні адказвалі па-рознаму. Але звярніце ўвагу на такія адказы

Урокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%) icon§ Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
Як істотная рыса беларускай мовы падкрэсліваецца яе мілагучнасць. На чым жа яна грунтуецца?

Урокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%) iconВыхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Радзіму, праяўляць патрыятызм, гэта пачуццё ўласнай годнасці, дысцыплінаванасць, культура міжнацыянальных адносін. Патрыятычнае выхаване...

Урокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%) iconМетадычны каментар да ўрокаў
Урокі былі праведзены ў 2011/2012 навучальным годзе ў 9 класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Глыбокае імя П....

Урокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%) iconЗаконы беларускай мовы
Усе пазіцыйныя чаргаванні падпарадкоўваюцца асноўным фанетычным законам. Для сучаснай беларускай мовы яны наступныя

Урокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%) iconПлан мерапрыемстваў сш №8 па папулярызацыі І пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010- 2012 І далейшыя гады
Абнаўленне І афармленне ў класных кутках сш №8 інфармацыйных рубрык па пытаннях папулярызацыі беларускай мовы І новай рэдакцыі Правіл...

Урокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%) iconТд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
Гістарычная граматыка як адна з састаўных частак курса гісторыі беларускай мовы адрозніваецца ад другой яго часткі – гісторыі літаратурнай...

Урокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%) iconЦяжкія пытанні сінтаксісу праграма курса на выбар для X класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання
Вядома, што пунктуацыйны знак – гэта “сігнал для разважання”. Ён дапамагае выбраць адпаведную інтанацыю, перадаць на пісьме важнейшыя...

Урокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%) iconПытанні да дзяржаўнага экзамену па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання» для студэнтаў 6 курса груп па завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнаці «Пачатковая адукацыя» (6ПАзс/09)
Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет І задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы І метады...

Урокі беларускай мовы нецікавыя І цяжкія. (17%) iconПаходжанне беларускай мовы І асноўныя этапы яе развіцця
Арфаграфічныя нормы беларускай мовы: правапіс галосных І іх спалучэнняў, зычных І іх спалучэнняў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка