Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь




НазваАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
Дата канвертавання11.03.2013
Памер49.63 Kb.
ТыпДокументы
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 снежня 2006 г. № 117

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26 сентября 2008 г. № 88 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/19615 от 14.10.2008 г.)

 

У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 34 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (дадаецца).

2. Гэтая пастанова ўступае ў дзеянне з дня яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Радзькоў

 

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік старшыні
Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта

Л.Ф.Крупец

14.12.2006

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта

М.Я.Паўлаў

14.12.2006

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта

Б.В.Батура

14.12.2006

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта

К.А.Сумар

14.12.2006

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта

А.С.Якабсон

22.12.2006

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.П.Андрэйчанка

12.12.2006

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.Я.Саўчанка

14.12.2006

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

07.12.2006 № 117

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1. Інструкцыя аб парадку вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей – Інструкцыя), вызначае парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі агульнаадукацыйных устаноў, а таксама ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі і ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі (далей – установы адукацыі).

2. Патрабаванні дадзенай Інструкцыі з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўстановамі адукацыі незалежна ад іх падпарадкавання і формаў уласнасці.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВУЧНЯМІ, ЯКІЯ ЧАСОВА НАВУЧАЮЦЦА ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫІ З РУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ


3. Ад вывучэння беларускай мовы і атэстацыі па гэтым вучэбным прадмеце вызваляюцца вучні, якія:

3.1. раней не вывучалі беларускую мову і залічаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання для прадаўжэння навучання і выхавання на працягу двух або менш гадоў на II ступені агульнай базавай адукацыі;

3.2. залічаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання для прадаўжэння навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі і не атэставаны па беларускай мове за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі;

3.3. часова, не больш за два гады, пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

3.4. маюць цяжкія парушэнні маўлення, слыху і залічаны ў спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты), спецыяльныя класы (групы), класы (групы) інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання;

3.5. не вывучалі беларускую мову на ўзроўні агульнай базавай адукацыі і паступілі ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, на аснове агульнай базавай адукацыі;

3.6. не вывучалі беларускую мову на ўзроўні агульнай базавай адукацыі і паступілі ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, на аснове агульнай базавай адукацыі;

3.7. не вывучалі беларускую мову на ўзроўні агульнай базавай адукацыі і паступілі ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, для навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

4. У пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі, атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыі вучняў, вызваленых ад вывучэння беларускай мовы, робіцца запіс: «не вывучаў», «не вывучала».

5. Вучні, названыя ў пункце 3 гэтай Інструкцыі, прысутнічаюць на ўроках беларускай мовы, аднак не атэстуюцца і не здаюць выпускныя экзамены па беларускай мове за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

6. Вучні, якія залічаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання з першага па сёмы класы, атэстуюцца па беларускай мове і здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

7. Атэстацыя вучняў, названых у пункце 6 гэтай Інструкцыі, па рашэнні педагагічнага работніка можа не праводзіцца на працягу паўгода або года.

8. Пачатак атэстацыі вучняў, названых у пункце 6 гэтай Інструкцыі, залежыць ад рэальных магчымасцей кожнага вучня, узроўню засваення імі навучальнага матэрыялу па вучэбным прадмеце, выпрацоўкі неабходных уменняў і навыкаў.

9. Вучні, названыя ў падпунктах 3.1, 3.2, 3.5, 3.6, 3.7 пункта 3, якія самастойна або з дапамогай педагагічнага работніка засвоілі вучэбны матэрыял па беларускай мове, маюць права здаць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай ці агульнай сярэдняй адукацыі ў форме, вызначанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ РУСКАЙ МОВЫ ВУЧНЯМІ, ЯКІЯ ЧАСОВА НАВУЧАЮЦЦА ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫІ З БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ


10. Ад вывучэння рускай мовы і атэстацыі па гэтым вучэбным прадмеце вызваляюцца вучні, якія:

10.1. раней не вывучалі рускую мову і залічаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання для прадаўжэння навучання і выхавання на працягу двух або менш гадоў на II ступені агульнай базавай адукацыі;

10.2. залічаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання для прадаўжэння навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі і не атэставаны па рускай мове за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі;

10.3. часова, не больш за два гады, пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

11. Вучні, якія залічаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання з першага па сёмы класы, атэстуюцца па рускай мове і здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

12. Атэстацыя вучняў, названых у пункце 11 гэтай Інструкцыі, па рашэнні педагагічнага работніка можа не праводзіцца на працягу паўгода або года.

13. Вучні, названыя ў падпунктах 10.1, 10.2 пункта 10 гэтай Інструкцыі, якія самастойна або з дапамогай педагагічнага работніка засвоілі вучэбны матэрыял па рускай мове, маюць права здаць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі ў форме, вызначанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь iconАб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай I (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі беларусь
У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 34 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 г. «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» Міністэрства...

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь iconВернуться в содержание
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, І прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
На падставе пункта 3 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь iconIнструкцыя аб парадку вывучэння беларускай I рускай моў замежнымi грамадзянамi I асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у рэспублiцы беларусь
Аб зацвярджэннi iнструкцыi аб парадку вывучэння беларускай I рускай моў замежнымi грамадзянамi I асобамi без грамадзянства, якiя...

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснага І пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай І пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
Дпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь...

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб атэстацыі ў парадку экстэрнату І прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі...

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»
Я 2002 г. №238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» І палажэннем аб Міністэрстве адукацыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка