Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці




НазваIнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці
Дата канвертавання11.03.2013
Памер20.63 Kb.
ТыпДокументы

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

29.08.2007 № 37

IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку вырабу і ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці


1. Інструкцыя аб парадку вырабу і ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – Інструкцыя) распрацавана на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) і ўстанаўлівае парадак вырабу і ўстаноўкі ахоўнай дошкі на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць).

2. Ахоўная дошка вырабляецца як малюнак або барэльеф з матэрыялу і спосабам, якія забяспечваюць яе доўгатэрміновае выкарыстанне, эстэтычнае ўспрыманне, нагляднасць і зручнасць прачытання інфармацыі.

3. Ахоўная дошка змяшчае інфармацыю аб прыналежнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці да гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, назву і датаванне гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, указанне на адказнасць за прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці.

4. Ахоўная дошка вырабляецца, устанаўліваецца і захоўваецца за кошт сродкаў уласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Ахоўная дошка адзінай формы, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 40 «Аб зацвярджэнні некаторых форм» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 8/15544), устанаўліваецца на кожнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці дапускаецца ўстаноўка некалькіх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якіх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыі, на якой размешчана комплексная гісторыка-культурная каштоўнасць.

6. Ахоўныя дошкі ўстанаўліваюцца ў трохмесячны тэрмін з моманту ўключэння гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

7. Ахоўныя дошкі ўстанаўліваюцца на галоўным фасадзе гісторыка-культурнай каштоўнасці, як правіла, на адным з кутоў ніжэй аншлагаў з назвай вуліцы і нумарам дома.

8. Устаноўка ахоўнай дошкі ўзгадняецца з адказнай асобай мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, на тэрыторыі якой размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць.

Для ўзгаднення ўстаноўкі ахоўнай дошкі ўласнік прадстаўляе адказнай асобе эскіз ахоўнай дошкі ў двух экзэмплярах.

Пры немагчымасці размяшчэння ахоўнай дошкі ў парадку, вызначаным пункам 7 дадзенай Інструкцыі, уласнік прадстаўляе дадаткова два экзэмпляры схемы або фотаздымкаў гісторыка-культурнай каштоўнасці з указаннем месца размяшчэння ахоўнай дошкі.

9. Узгадненне ахоўнай дошкі афармляецца ў выглядзе запісу «Узгоднена», даты ўзгаднення і подпісу адказнай асобы на эскізе ахоўнай дошкі. Эскіз ахоўнай дошкі перадаецца ўласніку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці iconУліковая картка гісторыка-культурнай каштоўнасці
Назва (згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь)

Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці iconПалажэнне аб парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь І парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім глава 1 агульныя палажэнні
Рэспублікі Беларусь (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., №9, 2/1195) у мэтах устанаўлення парадку фарміравання...

Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці iconУліковая картка гісторыка-культурнай каштоўнасці
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 11 декабря 2008 г. №42 (зарегистрировано в Национальном реестре №8/20149...

Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь
У адпаведнасці з Палажэннем “Аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”, зацверджанага...

Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці iconIнструкцыя аб парадку вырабу, запаўнення I выдачы дыпломаў асобам, якiя скончылi вышэйшыя навучальныя установы рэспублiкi беларусь
Дыплом альбо дублiкат дыплома падпiсваецца старшынёй Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii, якая дзейнiчае ў год выдачы дакументаў. На...

Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці iconСтаршыні Магілёўскага гарвыканкама
Магілёва. Наш горад мае старадаўнюю гісторыю І агульнавядома, што вельмі шмат прыгожых старых будынкаў было знішчана ўжо ў наш мірны...

Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці iconМатэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Докшыцкага раена, занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці iconПамятка аб патрабаваннях заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь
Прававы статус помнікаў нашай краіны вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года №98-з “Аб ахове гісторыка-культурнай...

Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці iconПамятка аб патрабаваннях заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь
Прававы статус помнікаў нашай краіны вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года №98-з “Аб ахове гісторыка-культурнай...

Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці iconПраграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010г., №17, 2/1660), Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка