Набажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы




НазваНабажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы
Дата канвертавання11.03.2013
Памер78.85 Kb.
ТыпДокументы
НАБАЖЭНСТВА Ў ІНТЭНЦЫІ ПАПЫ І КАСЦЁЛА

Дапаможныя матэрыялы

Для лепшай арганізацыі набажэнстваў ў інтэнцыях Папы і Касцёла ў нядзелю 24 лютага або ў чацвер 28 лютага Мітрапалітальная Курыя падрыхтавала дапаможныя матэрыялы, якія могуць быць выкарыстаны пры правядзенні гэтых набажэнстваў.

Малітва за Папу Рымскага

Усемагутны Божа, Ты ўстанавіў Святога Айца бачнаю галавою святога Касцёла. Атуляй заўсёды наступніка святога Пятра сваёю ласкаю і благаслаўленнем. Адары яго ласкаю доўгага жыцця, добрага здароўя, суцеш у цярпеннях і ўчыні, каб яго апостальская праца прынесла як мага большы плён для ўсяго хрысціянства. Змілуйся, Божа, над ім праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых, а таксама дазволь, Ойча Нябесны, каб ён усіх нас давёў да жыцця вечнага. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...


Малітва за Касцёл

Езу Хрыстэ, Касцёл святы – гэта Твая Божая справа. Учыні, каб паводле Тваёй волі быў ён адзіны, святы, паўсюдны і цалкам скіраваны да той дасканаласці, да якой Ты яго паклікаў.

Дай Касцёлу пастаянную жыццяздольнасць і чуйную ўвагу да знакаў часу, каб ён умеў усё спазнаць і ўсё добрае захаваць у кожным часе і ва ўсіх абставінах.

Учыні, каб сярод хрысціянаў любоў была галоўным прынцыпам, міласэрнасць – асабліваю рысаю, справядлівасць – хлебам штодзённым, мужнасць у справах – вернасцю, малітва – адпачынкам, радасць – узнагародаю.

Просім Цябе, каб Тваё Валадарства праўды і жыцця, святла і ласкі, справядлівасці, любові і спакою пашыралася і ўмацоўвалася з кожным днём. Амэн.


Малітва да Духа Святога

Уладару Нябесны, Суцяшыцель, Духу праўды! Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, скарбніца дабра і Даўца жыцця, прыйдзі і пасяліся ў нас, ачысці нас ад усяго благога, і асвяці душы нашыя. Амэн.


Літанія да ўсіх святых (літургічная)

Кірые, элейсон. Кірые, элейсон.

Хрыстэ, элейсон. Хрыстэ, элейсон.

Кірые, элейсон. Кірые, элейсон.


Святая Марыя, Маці Божая,

– маліся за нас.

Святы Міхале,

– маліся за нас.

Святыя анёлы Божыя,

– маліцеся за нас.

Святы Яне Хрысціцелю,

– маліся за нас.

Святы Юзэфе,

– маліся за нас.

Святыя Пётра і Паўле,

– маліцеся за нас.

Святы Андрэю,

– маліся за нас.

Святы Яне,

– маліся за нас.

Святая Марыя Магдалена,

– маліся за нас.

Святы Стэфане,

– маліся за нас.

Святы Ігнацыю з Антыёхіі,

– маліся за нас.

Святы Лаўрэнцію,

– маліся за нас.

Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта,

– маліцеся за нас.

Святая Агнешка,

– маліся за нас.

Святы Грыгорыю,

– маліся за нас.

Святы Аўгустыне,

– маліся за нас.

Святы Атаназію,

– маліся за нас.

Святы Базылю,

– маліся за нас.

Святы Марціне,

– маліся за нас.

Святы Бэнэдыкце,

– маліся за нас.

Святыя Францішку і Дамініку,

– маліцеся за нас.

Святы Францішку Ксавэрыю,

– маліся за нас.

Святы Яне Марыя Віянэй,

– маліся за нас.

Святая Кацярына Сіенская,

– маліся за нас.

Святая Тэрэза ад Езуса,

– маліся за нас.

Усе святыя Божыя,

– маліцеся за нас.


Будзь да нас літасцівы,

– выбаў нас, Пане.

Ад усяго злога

– выбаў нас, Пане.

Ад усялякага грэху

– выбаў нас, Пане.

Ад смерці вечнай

– выбаў нас, Пане.

Праз уцелаўленне Тваё

– выбаў нас, Пане.

Праз смерць і ўваскрасенне Твае

– выбаў нас, Пане.

Праз спасланне Духа Святога

– выбаў нас, Пане.


Мы, грэшныя, Цябе просім,

– выслухай нас, Пане.

Касцёл Твой святы берагчы

і кіраваць ім май ласку,

– Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Айца Святога і ўсё духавенства

берагчы ў святой пабожнасці

май ласку,

– Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Увесь народ хрысціянскі

супакоем і еднасцю адарыць

май ласку,

– Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Нас у святой службе Тваёй

умацаваць май ласку,

– Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Езу, Сыне Бога жывога,

– Цябе просім, выслухай нас, Пане.


Хрыстэ, пачуй нас.

Хрыстэ, пачуй нас.

Хрыстэ, выслухай нас.

Хрыстэ, выслухай нас.


Біяграфія Папы Бэнэдыкта XVI


16 красавіка 1927 г. у невялічкім нямецкім мястэчку Марктль-на-Інне, што ў Ніжняй Баварыі, у сям’і паліцэйскага Ратцынгера нарадзіўся другі хлопчык, якога ахрысцілі Ёзафам. Бацькі Ёзафа паходзілі з сялянскага і рамеснага асяроддзя і не былі заможнымі людзьмі, аднак яны выхоўвалі дзяцей у веры і, клапаціліся пра тое, каб іх дзеці атрымалі адукацыю. Вельмі рана юнаму Ёзафу давялося сутыкнуцца з вялікімі цяжкасцямі. Перш за ўсё яны былі звязаныя з пануючым у тыя часы ў Германіі фашысцкім рэжымам, які вельмі непрыхільна ставіўся да Каталіцкага Касцёла. Пад канец Другой сусветнай вайны юнака мабілізавалі ў дапаможную службу супрацьпаветранай абароны. У гэтых складаных драматычных умовах і нарадзілася ў яго пакліканне да святарства.


З 1946 да 1951 г. Ёзаф Ратцынгер вывучае філасофію і тэалогію (спачатку ў Фрайзінгу, а потым у Мюнхенскім універсітэце) і 29 чэрвеня 1951 г. прымае святарскае пасвячэнне. У сваёй дзейнасці малады святар не абмяжоўваецца толькі цэлебрацыяй святой Імшы і падрыхтоўкай казанняў. Ужо праз два гады ён абараняе дысертацыю на тэму «Народ і дом Божы ў вучэнні св. Аўгустына пра Касцёл». Наступную навуковую ступень ксёндз Ратцынгер атрымлівае ў 1957 г., абараняючы працу «Тэалогія гісторыі святога Бонавэнтуры». Пасля гэтага на працягу амаль цэлага дзесяцігоддзя ён займаецца выкладчыцкай дзейнасцю спачатку ў Боне, затым у Мюнстэры і, нарэшце, у Цюбінгене.


З 1962 да 1965 г. у Рыме праходзіць ІІ Ватыканскі Сабор. Ёзаф Ратцынгер прымае актыўны ўдзел у працы гэтага Сабору ў якасці кансультанта па пытаннях тэалогіі. Менавіта тады ён набывае вядомасць у Касцёле на міжнародным узроўні.


З 1969 г. кс. Ёзаф Ратцынгер выкладае дагматычную тэалогію ва універсітэце ў Рэгенсбургу і з’яўляецца прарэктарам гэтай навучальнай установы. З’яўляюцца першыя публікацыі яго навуковых працаў, а таксама душпастырскіх разважанняў.


У 1977 г. папа Павел VI прызначыў кс. Ёзафа Ратцынгера арцыбіскупам Мюнхена і Фрайзінга і неўзабаве пасля гэтага надаў яму годнасць кардынала. Для свайго біскупскага герба Ёзаф Ратцынгер абраў дэвіз «Cooperatores veritatis» («Супрацоўнікі праўды»). Гэты дэвіз набыў асаблівае значэнне, калі ў 1981 г. Папа Ян Павел ІІ прызначыў кардынала Ратцынгера прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння — асноўнага ведамства Каталіцкага Касцёла, якое паклікана клапаціцца пра чысціню праўдаў веры. На гэтай пасадзе Ёзаф Ратцынгер праявіў сябе як непахісны абаронца чысціні веравучэння ад розных скажэнняў. Ён, у прыватнасці, паслядоўна выступаў супраць такіх негатыўных з’яваў сучаснага свету, як гомасексуалізм, эўтаназія, аборты, фемінізм, які вядзе да разбурэння асноваў сям’і, і інш. Кангрэгацыя Веравучэння пад яго кіраўніцтвам рашуча асуджала таксама ўсялякія дактрынальныя злоўжыванні ў Касцёле: «тэалогію вызвалення» і плюралістычную тэалогію рэлігіі. Свае погляды на гэта Ёзаф Ратцынгер прадставіў у дакуменце «Dominus Iesus» («Пан Езус») у 2000 г., дзе выразна падкрэсліваецца, што толькі ў Каталіцкім Касцёле можна знайсці ўсю паўнату сродкаў, неабходных для збаўлення. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі гэтага дакумента, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння яшчэ раз падкрэсліў, што памылкаю было б лічыць усе рэлігіі роўнымі і няпраўда, нібыта ўсе яны вядуць да збаўлення, але рознымі шляхамі.


У перыяд з 1986 да 1992 г. кардынал Ёзаф Ратцынгер засяродзіў сваю дзейнасць на падрыхтоўцы новага грунтоўнага і ўсеабдымнага Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, кіруючы працаю адпаведнай камісіі. Акрамя вышэйзгаданай Кангрэгацыі Веравучэння, ён узначальваў Папскую біблійную камісію і Міжнародную тэалагічную камісію, а таксама супрацоўнічаў з Дзяржаўным Сакратарыятам Ватыкана і ўваходзіў у склад Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, Кангрэгацыі Божага культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, Кангрэгацыі па справах Біскупаў, Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. У 2002 г. кардынал Ёзаф Ратцынгер стаў дэканам Калегіі Кардыналаў.


На працягу амаль усяго Пантыфікату Яна Паўла ІІ Ёзаф Ратцынгер быў яго бліжэйшым супрацоўнікам і аднадумцам, таму невыпадкова менавіта яму з волі Бога было прызначана падвесці сімвалічную рысу пад Пантыфікатам Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, што ён зрабіў у сваёй прачулай і эмацыянальнай гаміліі падчас пахавальнай святой Імшы. І менавіта яму з волі Бога было наканавана працягнуць справу свайго Вялікага Папярэдніка.


Адразу пасля таго, як стала вядома, што 19 красавіка на канклаве кардынал Ёзаф Ратцынгер быў абраны Папам, сродкі масавай камунікацыі застракацелі штампам «кансерватар». У гэтае слова ахвочыя на сенсацыі журналісты імкнуліся ўкласці адмоўны сэнс, як бы «забываючыся» пра тое, што кардынал Ратцынгер усю сваю дзейнасць прысвяціў ажыццяўленню рэформы і аднаўлення Касцёла, згодна з пастановамі апошняга Сабору. Да таго ж любыя штампы і ярлыкі — гэта нішто іншае, як свядомае скажэнне праўды, бо як можна чалавека, а асабліва такую выдатную і шматгранную асобу, як Ёзаф Ратцынгер, акрэсліць усяго толькі адным словам?


Як бы прадбачачы гэта, кардынал Ратцынгер напярэдадні ў сваёй гаміліі падчас Імшы ў панядзелак 18 красавіка мужна назваў найбольш вострыя праблемы сучаснасці сваімі імёнамі і дадаў, што «наяўнасць яснай веры, згоднай з „Credo“ Касцёла, часта атрымлівае ярлык фундаменталізму». А хто ж іншы, калі не Папа, павінен у першую чаргу захоўваць чысціню і яснасць веры ад бруду скажэння і злоўжыванняў? І хто іншы сёння можа лепш, чым Ёзаф Ратцынгер — паслядоўны абаронца Евангелля і Апостальскай Традыцыі, бясконца верны вучэнню ІІ Ватыканскага Сабору, — справіцца з гэтаю няпростаю задачаю?


Новаабраны Папа ўзяў сабе імя Бэнэдыкт і сам растлумачыў гэты свой выбар, узгадваючы папу Бэнэдыкта XV, «мужнага і сапраўднага прарока міру перад абліччам драматычных падзеяў Першай сусветнай вайны», а таксама «незвычайную асобу святога Бэнэдыкта, які з’яўляецца зыходным пунктам для еўрапейскай інтэграцыі і несумненных хрысціянскіх каранёў яе культуры і цывілізацыі».


У сваім казанні падчас інаўгурацыйнай святой Імшы папа Бэнэдыкт XVІ так акрэсліў «праграму» свайго Пантыфікату: «Мая сапраўдная праграма кіравання ў тым, каб не чыніць маю волю, не ісці за маімі ідэямі, але разам з усім Касцёлам прыслухоўвацца да слова і волі Пана і дазволіць Яму весці мяне такім чынам, каб Ён сам кіраваў Касцёлам у гэты перыяд нашай гісторыі».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Набажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы iconПомнікі мастацтва Мірскага касцёла
Для Радзівілаў характэрна падтрымка царкоўнай уніі; як вядома, Сіротка прысутнічаў на Берасцейскім саборы. Магчыма, фундатар касцёла...

Набажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы iconМэты правядзення дыскусіі
Абсталяванне І матэрыялы: кампутар, праектар, друкаваныя матэрыялы, фрагменты відэафільмаў, электронная дошка (не абавязкова)

Набажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы iconГрамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ
Прадстаўнікі беларускай інтэлегэнцыі, праваабаронцы І вернікі склалі адкрыты ліст да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ. Яны просяць пантыфіка...

Набажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы iconГолас Пана Езуса з укрыцця. Постаці прыходзяць з разных месцаў касцёла Ціхая музыка
Сцэнаграфія: у цэнтра сцэны крыж. Голас Пана Езуса з укрыцця. Постаці прыходзяць з разных месцаў касцёла Ціхая музыка

Набажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы iconГісторыя стварэння музея
У. Леніна. Але ў сувязі з перабудовай у ссср( 1985 г.),якая прывяла да распаду краіны,матэрыялы музея страцілі сваю актуальнасць...

Набажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы iconУмовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008
Маёй асноўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца паглыбленне сувязі з Богам І больш актыўны ўдзел ў жыцці Касцёла (Царквы)

Набажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы iconПалітычная геаграфія карэвічы
Каляднага набажэнства ў Карэвічах магло б І ня быць, каб не падзеі часоў Другой усясьветнай вайны. У 40-м годзе першыя саветы разбурылі...

Набажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы iconОтпуск время, свободное от работы,- для нас, родителей, пожалуй, единственная возможность побыть вместе с детьми. Все мы, мамы и папы, живем напряженной
Отпуск — время, свободное от работы,— для нас, родителей, пожалуй, единственная возможность побыть вместе с детьми. Все мы, мамы...

Набажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы iconЭкзамен па дысцыпліне "Будаўнічыя матэрыялы І вырабы" выкладчык Радушкевіч Т. С
Кансультацыя па дысцыпліне “Будаўнічыя матэрыялы І вырабы” выкладчык Радушкевіч Т. С

Набажэнства ў інтэнцыі папы І касцёла дапаможныя матэрыялы iconАкуліч У. А. Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі як напрамак беларускай эканамічнай навукі // Матэрыялы навуковай канферэнцыі Сучасная беларуская мова ў сферы
Матэрыялы навуковай канферэнцыі “Сучасная беларуская мова ў сферы сучаснай навукі”, прысвечанай 15-годдзю кафедры беларускай мовы....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка