«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю




Назва«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
старонка1/2
Дата канвертавання11.03.2013
Памер266.41 Kb.
ТыпДокументы
  1   2
Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»





ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ ім. Ф. Скарыны”,

________________ І.В. Семчанка

«____»____________ 20 г.,

Рэгістрацыйны № УД- ________/р.



КРЫНІЦАЗНАЎСТВА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)

(1-21 03 01-01 Гісторыя айчынная і ўсеагульная)


Факультэт гістарычны

Кафедра гісторыі Беларусі

Курс (курсы) 2


Семестр (семестры) 3-4


Лекцыі 16 гадз.

Экзамен 4 семестр











Курсавы праект,

работа - няма



Разам аудыторных гадзін

па дысцыпліне 16 гадз.


Форма атрымання

вышэйшай адукацыі

завочная

Разам гадзін

па дысцыпліне 148 гадз.






Склаў: В.М.Сідоранка, асістэнт


2010


Вучэбная праграма складзена на аснове базавай праграмы, зацверджанай _____ _____________ 2010 г., рэгістрацыйны нумар ____-_________/______

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння у якасці рабочага варыянта на паседжанні кафедры гісторыі Беларусі

___ _______ 20__г., пратакол № __

Загадчык кафедрай

Дацэнт____________ А.Р.Яшчанка

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння метадычным саветам гістарычнага факультэта

__ ________ 20__г., пратакол№____

Старшыня

Дацэнт ___________ Аляксейчанка Г.А.


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Курс крыніцазнаўства гісторыі Беларусі прадугледжаны вучэбным планам і з’яўляецца неабходным элементам прафесійнай падрыхтоўкі гісторыка. Вучэбная праграма распрацавана з улікам навейшых дасягненняў айчыннага і сусветнага крыніцазнаўства. Веды тыпалогіі асобных тыпаў і груп крыніц, іх характарыстык, метадаў крытыкі крыніц, навыкі самастойнай работы з крыніцкамі з’яўляюцца абавязковым падмуркам падрыхтоўкі спецыяліста гісторыка.

Мэтай курса з’яўляецца авалоданне студэнтамі асновамі заканамернасцяў развіцця корпуса пісьмовых крыніц, навыкамі аналіза гістарычных крыніц.

Задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:

    • азнаямленне студэнтаў-гісторыкаў з сучаснымі навуковымі канцэпцыямі сутнасці гістарычнай крыніцы і асаблівасцяў адлюстравання у ёй гістарычнай рэчаіснасці;

    • вызначэнне навуковых поглядаў на класіфікацыю і сістэматызацыю гістарычных крыніц;

    • аналіз гістарычных умоў развіцця навуковага крыніцазнаўства ў свеце і ў Беларусі;

    • засваенне ведаў аб асаблівасцях асноўных груп, тыпаў і відаў крыніц;

    • фарміраванне ўменняў і навыкаў аналізу крыніцы і апрацоўкі крыніцавай інфармацыі;

    • характарыстыка магчымасцяў выкарыстання крыніц у навучальным працэсе.


Матэрыял дысцыпліны “Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі” заснаваны на раней атрыманых студэнтамі ведах па дысцыплінах “Гісторыя Беларусі” і “Гістарыяграфія гісторыі Беларусі”.

Матэрыял дысцыпліны “Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі” з’яўляецца асновай для далейшага засваення студэнтамі такіх вучэбных курсаў як “Архівазнаўства”, “Музеязнаўства”

Агульная колькасць гадзін – 70; аудыторная колькасць гадзін - 62; з іх лекцый - 36 гадзін; практычных заняткаў - 26 гадзін; кантралюемая самастойная работа - 8 гадзін. Форма справаздачы – экзамен.


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Курс крыніцазнаўства гісторыі Беларусі прадугледжаны вучэбным планам і з’яўляецца неабходным элементам прафесійнай падрыхтоўкі гісторыка. Вучэбная праграма распрацавана з улікам навейшых дасягненняў айчыннага і сусветнага крыніцазнаўства. Веды тыпалогіі асобных тыпаў і груп крыніц, іх характарыстык, метадаў крытыкі крыніц, навыкі самастойнай работы з крыніцкамі з’яўляюцца абавязковым падмуркам падрыхтоўкі спецыяліста гісторыка.

Мэтай курса з’яўляецца авалоданне студэнтамі асновамі заканамернасцяў развіцця корпуса пісьмовых крыніц, навыкамі аналіза гістарычных крыніц.

Задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:

    • азнаямленне студэнтаў-гісторыкаў з сучаснымі навуковымі канцэпцыямі сутнасці гістарычнай крыніцы і асаблівасцяў адлюстравання у ёй гістарычнай рэчаіснасці;

    • вызначэнне навуковых поглядаў на класіфікацыю і сістэматызацыю гістарычных крыніц;

    • аналіз гістарычных умоў развіцця навуковага крыніцазнаўства ў свеце і ў Беларусі;

    • засваенне ведаў аб асаблівасцях асноўных груп, тыпаў і відаў крыніц;

    • фарміраванне ўменняў і навыкаў аналізу крыніцы і апрацоўкі крыніцавай інфармацыі;

    • характарыстыка магчымасцяў выкарыстання крыніц у навучальным працэсе.


Матэрыял дысцыпліны “Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі” заснаваны на раней атрыманых студэнтамі ведах па дысцыплінах “Гісторыя Беларусі” і “Гістарыяграфія гісторыі Беларусі”.

Матэрыял дысцыпліны “Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі” з’яўляецца асновай для далейшага засваення студэнтамі такіх вучэбных курсаў як “Архівазнаўства”, “Музеязнаўства”.

Вучэбны курс “Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі” вывучаецца студэнтамі 2 курса спецыяльнасці 1-21 03 01-01 – “Гісторыя айчынная і ўсеагульная”. Агульная колькасць гадзін – 70; аудыторная колькасць гадзін - 18; з іх лекцый – 18 гадзін; самастойная работа – 52 гадзін. Форма справаздачы – экзамен.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА


РАЗДЗЕЛ І

УВОДЗІНЫ У ВЫВУЧЭННЕ КРЫНІЦАЗНАЎСТВА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ


Тэма 1

УВОДЗІНЫ


Вызначэнне гістарычнай крыніцы. Аб’ект крыніцазнаўства. Прадмет і задачы крыніцазнаўства гісторыі Беларусі. Гістарычны факт і крыніца. Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства ў сістэме спецыяльных гістарычных дысцыплін. Асноўныя метадалагічныя прынцыпы і тэорыі сучаснага крыніцазнаўства. Метады крыніцазнаўчага даследвання. Тыпы i віды крыніц па гісторыі Беларусі. Роля пісьмовых крыніц для вывучэння гісторыі Беларусі. Асноўныя публікацыі крыніц па гісторыі Беларусі. Прырода гістарычнай крыніцы. Геаграфічнае асяродзе як спецыфічная крыніца аб мінулым. Крыніца і гістарычная свядомасць грамадства.


Тэма 2

ГІСТАРЫЧНЫЯ ЎМОВЫ СКЛАДЫВАННЯ Ў БЕЛАРУСІ КОРПУСУ КРЫНІЦ І РАЗВІЦЦЯ НАВУКОВАГА КРЫНІЦАЗНАЎСТВА


Сацыяльныя, палітычныя, культурныя умовы фарміравання комплексу крыніц. Асаблівасці фарміравання крыніцавай базы у ІХ-ХІІІ ст. Павялічэнне разнастайнасці крыніц у часы Вялікага княства Літоўскага. Гістарычныя асаблівасці фарміравання корпусу крыніц у часы існавання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Развіццё навуковага крыніцазнаўства у ХІХ – ХХ ст.: В.В.Ключэўскі, А.С.Лоппо-Данілеўскі, М.Блок, З.І.Даўгяла, М.М.Улашчык, С.О.Шмідт. Крыніцазнаўчыя даследванні на сучасным этапе. Колькасныя метады вывучэння крыніц І.Д.Кавальчанка.


РАЗДЗЕЛ ІІ

АПАВЯДАЛЬНЫЯ КРЫНІЦЫ


Тэма 1

ЛЕТАПІСАННЕ ХІІ – ХV ст. ЯК КРЫНІЦА ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ


Агульная характарыстыка летапісаў як гістарычнай крыніцы. Пратограф (спіс, звод, рэдакцыя). Этапы летапісання на Беларусі.

Пачатак летапісання: «Аповесць мінулых гадоў», "Агульнарускае" летапісанне, Полацкі летапіс. Крыніцы і значэнне «Аповесці... » для вывучэння гісторыі Беларусі. Узнікненне мясцовых летапісных цэнтраў. Методыка аналізу летапісных помнікаў. Л. Шахматаў. Лацінамоўныя хронікі. Скандынаўскія сагі як гістарычная крыніца. Нямецкія і польскія хронікі XI-XV ст.


Тэма 2

БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЕ ЛЕТАПІСАННЕ XV -XVI СТ.


Агульная характарыстыка развіцця беларуска-літоўскага летапісання. Класіфікацыя летапісаў. Першы беларуска-літоўскі звод: гісторыя стварэння, крыніцы і склад. Слуцкая і маскоўская рэдакцыі. Другі беларуска-літоўскі звод («Хроніка Вялікага княства Літоўскага»), яго рэдакцыі. Прычыны з'яўлення легендарнай часткі аб паходжанні вялікіх князёў літоўскіх. Трэці беларуска-літоўскі звод («Хроніка Быхаўца»). Методыка аналізу легендарных частак летапісаў.

«Хроніка» Мацея Стрыйкоўскага. Крыніцы і значэнне хронікі для вывучэння гісторыі Беларусі.


Тэма 3

БЕЛАРУСКАЕ ЛЕТАПІСАННЕ XVII – ХVIII СТ.


Асаблівасці летапісання XVII – ХVIIIст. на Беларусі. Баркалабаўскі летапіс. Гарадскія летапісы. Магілёўская хроніка Т. Сурты і Трубніцкіх. Віцебскі летапіс М.Панцырнага і Аверкі.


Тэма 4

МЕМУАРНАЯ ЛІТАРАТУРА XVII- XVIII СТ.


Агульная характарыстыка мемуараў як гістарычнай крыніцы. Суадносіны паняццяў «мемуары» і «мемуарная літаратура». Віды мемуарнай літаратуры. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры. Асноўныя помнікі мемуарнай літаратуры XVI - XVIII ст. і іх характарыстыка. «Дзённікі» Я. Збароўскага, Л. Дзялынскага, Ф. Еўлашоўскага і I. Будзілы. «Дыярыушы» Самуіла і Багуслава Маскевічаў і інш. “Успаміны” Яна Цадроўскага. “Дыярыуш” Афанасія Філіповіча.

Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў XVI - XVIII ст. як крыніца па гісторыі Бсларусі. Асаблівасці іх крыніцазнаўчага вывучэння. Падарожныя нататкі XV-ХVII ст. Змены ў характары падарожных нататак ў ХVIII ст. Запіскі расійскіх падарожнікаў аб Беларусі. С. Герберштэйн і яго “Запіскі аб Масковіі”,

Тэма 5

МЕМУАРНАЯ ЛІТАРАТУРА XIX - ХХ СТ.


Этапы развіцця мемуарнай літаратуры ў XIX-ХХ ст. і асаблівасці яе вывучэння. Асноўныя публікацыі успамінаў ХІХ-ХХ ст. Цэнзура публікацый мемуарных твораў у ХІХ-ХХ ст. Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў і відаў. Успаміны ўдзельнікаў грамадзянскай вайны, калектывізацыі і другой сусветнай вайны, дзеячаў беларускай эміграцыі, савецкіх і партыйных кіраўнікоў. Асаблівасці збору, фіксацыі і публікацыі успамінаў у БССР.Вусныя ўспаміны, прынцыпы іх збору, уліку і вывучэння.


Тэма 6

ЭПІСТАЛЯРНЫЯ КРЫНІЦЫ


Агульная характарыстыка эпісталярных крыніц. Эпісталярныя крыніцы і эпісталярная форма стварэння крыніц іншых відаў (мастацкая літаратура, мемуарыстыка, публіцыстыка). Ліст і перапіска: суадносіны паняццяў. Афіцыйная і прыватная перапіскі. Паняцце эпісталярнага комплексу. Праблемы атрыбуцыі і публікацыі эпісталярных крыніц.


Тэма 7

АГІЯГРАФІЧНАЯ І ЦАРКОЎНА-ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА


Асаблівасці агіяграфічнай літаратуры як гістарычнай крыніцы. Жыційная літаратура ў сістэме рэлігійнай дыдактычнай і літургічнай літаратуры. Паходжанне агіяграфічнай літаратуры і яе віды. Біясы і мартырыі. Структура агіяграфічнага твора. Канон і адхіленні ад яго. Асаблівасці адлюстравання рэчаіснасці ў жыційннай літаратуры. Асноўныя помнікі агіяграфічнай літаратуры. Жыціі Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш. Вывучэнне жыційнай літаратуры.М. Блок. В. В. Ключэўскі.

Асноўныя этапы развіцця царкоўна-палемічнай літаратуры ХІ-ХVІІІ. Асаблівасці атрыбуцыі царкоўна-палемічных твораў XVI – XVII ст.


Тэма 8

ЛІТАРАТУРНЫЯ І ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ ТВОРЫ ЯК ГІСТАРЫЧНЫЯ КРЫНІЦЫ


Вызначэнне паняцця «літаратурны твор». Асаблівасці вывучэння помнікаў літаратуры як гістарычных крыніц.

Літаратурныя і публіцыстычныя творы XI - XVст. І іх агульная характарыстыка. «Слова аб палку Ігаравым». Перакладныя помнікі. Публіцыстычны і палемічны жанры, іх станаўленне. «Павучэнне» Манамаха.

Літаратурныя і публіцыстычныя творы XVI - XVIII ст. Паэтычныя творы XVI - пачатку XVII ст. Прадмовы і пасляслоўі Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпіпскага. Царкоўна-палемічныя сачыненні канца XVI -першай паловы XVII ст. Літаратурныя і публіцыстычныя творы другой паловы XVII - XVIII ст.

Асаблівасці крыніцазнаўчага аналіза літаратурных твораў новага і навсйшага часу. Формы публікацыі літаратурных твораў новага і навейшага часу. Самвыдат. Віды публіцыстычных твораў новага і навейшага часу: заклікі, лістоўкі, пракламацыі. Плакатныя формы і іх вывучэннс. Суадносіны мастацкай і публіцыстычнай літаратуры

Адлюстраванне рэчаіснасці, светапогляду, індывідуальнасці ў мастацкіх творах розных эстэтычных напрамкаў. Публікацыі мастацкай літаратуры. Публікацыі мастацкіх твораў у часопісах.


Тэма 9

ПЕРЫЯДЫЧНЫ ДРУК


Магчымасці выкарыстання перыядычнага друку як гістарычнай крыніцы. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц і этапы яго развіцця ў Беларусі. Праблемы сістэматызацыі і класіфікацыі перыядычных выданняў. Перыядычны друк і цэнзура. Праблемы крыніцазнаўчага вывучэння перыядычнага друку. Устанаўленне першапачатковага тэксту артыкулаў, цэнзурныя купюры. Праблемы паходжання і атрыбуцыі артыкула.

Жанры матэрыялаў перыядычнага друку і асаблівасці іх аналіза. Журналісцкія жанры: эсэ, артыкул,рэпартаж, інтэрвью, агляд, нарыс, хроніка, карэспандэнцыя і асаблівасці іх вывучэння. Рэдактарскі артыкул. Перадавая старонка. Карыкатуры, малюнкі, фотаздымкі на старонках прэсы, іх функцыі і значэнне як крыніцы.

Перыядычныя выданні на тэрыторыі Беларусі ў канцы ХVІІІ- пачатку ХХ ст.: Афіцыйны друк і неафіцыйныя выданні. «Губернскія» і «Епархіяльныя» «ведамасці». «Минский листок». Спецыялізацыя і палітызацыя перыядычнага друку. Легальны і нелегальны друк. Нацыянальныя выданні: «Наша доля», «Наша ніва».

Перыядычныя выданні навейшага часу. Партыйна-дзяржаўны кантроль над перыядычным друкам у савецкі час. Падцэнзурныя выданні і іх спецыфіка. Партыйны, савецкі, прафсаюзны друк.


Тэма 10

ЦЭНЗУРА У ХІХ – ХХ СТ


Віды цэнзуры і этапы яе развіцця.Арганізацыя цэнзуры ў Расійскай імперыі і яе асаблівасці на тэрыторыі Беларусі ў XIX - пачатку XX ст. Цэнзурныя статуты 1804г., 1826 г., 1828 г., штаты 1850 г., 1860 г., 1865 г. і цэнзурная рэформа. “Часовы правілы” 1905-1906 гг. Унутраная, замежная цэнзура і інспектарскі нагляд. Ваенная цэнзура. Арганізацыя і дзейнасць цэнзуры ў савецкі час. Глаўліт БССР. Р.К.Шукевіч-Траццякоў.


РАЗДЗЕЛ ІІІ

ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ КРЫНІЦЫ


Тэма 1

ЗАКАНАДАЎЧЫЯ ДАКУМЕНТЫ ХІ – XVIII ст.


Агульная характарыстыка заканадаўчых дакументаў як гістарычнай крыніцы. Закон i права: суадносіны паняццяў. Заканадаўчая працэдура на розных этапах развіцця дзяржавы.

Матэрыялы заканадаўства зямель Pyci IX - XІІІ ст. Спасылкі на «закон рускі» ў дагаворах Pyci з грэкамі. «Руская праўда» як крыніца па сацыяльна-эканамічнай гісторыі зямель Pyci IX - XIII ст. Кароткая, Падрабязная i Скарочаная «Руская правда», этапы яе вывучэння. Звычаёвае права. Суадносіны звычаёвага i пісьмовага (грамадзянскага i царкоўнага) права. Полацкая i Смаленская граматы XIII ст.

Крыніцы права Вялікага княства Лiтoўcкага. Віды заканадаўчых дакументаў Вялікага княства літоўскага і Рэчы Паспалітай. Прывілеі, ix класіфікацыя. Роля прывілеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты. Судзебнік Kaзіміра IV, яго месца ў сістэме развіцця заканадаўства Вялікага княства Літоўскага. Статуты (1529, 1566, 1588) як гістарычная крыніца. Канстытуцыі (пастановы) сеймаў Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай. Асноўныя публікацыі матэрыялаў заканадаўства Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.


Тэма 2
  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт гісторыя мовазнаўства
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” 26...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
В. М. Лебедзева – старшы выкладчык кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа “гду імя Ф. Скарыны”

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
А. А. Кастрыца – дацэнт кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа “гду імя Ф. Скарыны”

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю Прарэктар па вучэбнай рабоце

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт тэсты па гісторыі мовазнаўства практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта гомель 2003
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”26...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconГомель уа "гду імя Францыска Скарыны", 2010 Мимиміністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю iconФранцыска Скарыны" Святлана Вяргеенка "
Рэдактар: В. С. Новак, д-р філал навук, заг кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы “Гісторыя сярэдніх вчкоў”, зацверджанай 31. 08. 2009 г

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка