Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012




НазваРагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012
Дата канвертавання11.03.2013
Памер90.37 Kb.
ТыпДокументы
Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка





Каляндар знамянальных і памятных дат

на 2013 год





Рагачоў, 2012

Старонкі гісторыі Рагачоўшчыны

140 гадоў з часу адкрыцця (1873) археалагічных помнікаў Вішчын – гарадзішча 12-13 ст. тыпу феадальна-ўладніцкіх замкаў паміж вёскамі Вішчын і Кісцяні Рагачоўскага раёна. Даследавалі С.Ю. Чалоўскі (1880-я), А.М. Ляўданскі (1931), Ю.У. Кухарэнка (1950).

140 гадоў з часу адкрыцця (1873) археалагічнага помніка Мадора – курганнага магільніка 11 – 12 ст. каля вёскі Мадора Рагачоўскага раёна. Захавалася 25 насыпаў.

140 гадоў з часу адкрыцця (1873) археалагічных помнікаў Ветачка – магільнікаў каля вёскі Ветачка Рагачоўскага раёна. Даследавала ў 1963 – 1965 гг. Г.Ф. Салаўёва. Датуецца 10 – 12 ст.

140 гадоў з часу адкрыцця (1873) археалагічных помнікаў Збароў – гарадзішча і курганны могільнік каля вёскі Збароў Рагачоўскага раёна. Даследавала 1967 – 1968 гг. Г.Ф. Салаўёва, на яе думку ў 12 ст. гарадзішча было рэзідэнцыяй рагачоўскіх князёў.

140 гадоў з часу адкрыцця (1873) археалагічных помнікаў Кісцяні – гарадзішча і селішча мілаградскай і зарубінецкай культуры каля в. Кісцяні Рагачоўскага раёна.

140 гадоў з часу адкрыцця (1873) археалагічнага помніка Курганне – курганны могільнік радзімічаў каля вёскі Курганне Рагачоўскага раёна.

140 гадоў з часу адкрыцця (1873) археалагічнага помніка Юдзічы – курганных могільнікаў і селішча каля в. Юдзічы Рагачоўскага раёна.

140 гадоў з часу адкрыцця (1873) археалагічных помнікаў Гадзілавічы – курганны могільнік радзімічаў каля вёскі Гадзілавічы Рагачоўскага раёна. Датуецца 10 – 12 ст. Даследавалі С.Ю. Чалоўскі, М.В. Фурсаў (1880-я), А.М. Ляўданскі (1930), Г.Ф. Салаўёва (1964).

130 гадоў з дня нараджэння Беленькага Абрама Якаўлевіча (1883, в. Свержань Рагачоўскага раёна - 1941), удзельніка рэвалюцыйнага руху. Са снежня 1917 г. – камісар ВЧК. У 1919 – 1924 гг. – начальнік аховы У.І. Леніна.

115 гадоў з дня нараджэння Кузняцова Уладзіміра Сцяпанавіча (1898 – 1979гг.), генерал-лейтэнанта, ганаровага грамадзяніна Рагачова (1965). Удзельнік вызвалення Ргачоўшчыны.

105 гадоў з часу заснавання Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

105 гадоў з дня нараджэння Каграманяна Андроніка Айрапетавіча (1908 - ?), ганаровага грамадзяніна Рагачова (1965). Удзельнік вызвалення Рагачоўшчыны.

100 гадоў Доўскай сярэдняй школе.

95 гадоў з дня нараджэння Фруменкова Георгія Георгіевіча (1918, Рагачоў), вучонага, кандыдата гістарычных навук.

85 гадоў з дня нараджэння Чубкова Аляксандра Трафімавіча (1928 - 1999), ганаровага грамадзяніна г. Ргачова (1996).

85 гадоў з часу заснавання (1928) сельскагаспадарчага прадпрыемства “Балотня” ў Ргачоўскім раёне. Заснаваны як калгас імя Ул. Леніна. Шляхам аб’яднання некалькіх калгасаў створаны СВК (2000) з сучаснай назвай. Адміністрацыйны цэнтр у аграгарадку Балотня.

80 гадоў з дня нараджэння Давыдзенкі Галіны Емельянаўны (нарадзілася у 1933 годзе, в. Заполле Рагачоўскага раёна), ганаровага грамадзяніна Жыткавічаў (2000).

75 гадоў Рагачоўскаму МКК.

55 гадоў ПМК – 113.

50 гадоў Ільічоўскай фабрыцы ПОШ.

45 гадоў ДУА “Рагачоўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў”.

45 гадоў з часу (1968), калі быў выяўлены комплекс археалагічных знаходак Збароўскія каралі падчас земляных работ каля вёскі Збароў Рагачоўскага раёна. Каралі спачатку зберагаліся ў мясцовай школе, у 1980 г. перададзены ў музей гісторыі БДУ. Некаторыя рэчы са складу караляў захоўваюцца ў Рагачоўскім раённым краязнаўчым музеі.

45 20 августа Рогачевской станции переливания крови

20 гадоў Рагачоўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызма”.


СТУДЗЕНЬ

1 – 65 гадоў з дня нараджэння Ткачова Васіля Юр’евіча (1948, в. Гута Рагачоўскага раёна), беларускага празаіка, драматурга, публіцыста. Член Саюза пісьменнікаў беларусі з 1989 г.

6 – 95 гадоў з дня нараджэння Зайцава Якава Паўлавіча (06.01.1918 – 19.05.1973 гг.), ганаровага грамадзяніна Рагачова (1965). Удзельнік вызвалення Рагачоўшчыны. Герой Савецкага Саюза (1944).

15 – 125 гадоў з дня нараджэння Акуліча Аляксандра Канстанцінавіча (15.01.1888, в. Стары Мазалаў Рагачоўскага раёна – 13.05.1961), ваеннага дзеяча. Генерал-лейтэнант (1940), удзельнік абароны Ленінграда.

16 – 70 гадоў з дня нараджэння Чарняўскага Міколы (Мікалая Мікалаевіча; нарадзіўся 16.01.1943, в. Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна), паэта перакладчыка. Скончыў сярэднюю школу ў п. Беліцкае Рагачоўскага раёна. Член саюза пісьменнікаў Беларусі (1972). Выдатнік народнай асветы. Выдатнік друку Беларусі.

25 – 95 гадоў назад (1918) пачаўся мяцеж 1-га польскага корпуса на чале з І. Доўбар-Мусніцкім, падчас якога былі захоплены Рагачоў і Бабруйск.

ЛЮТЫ

18 110 гадоў з дня нараджэння Казлова Васіля Іванавіча (18.02.1903г.), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага і падпольнага руху на Беларусі ў гады Вялікаў Айчыннай вайны. Партыйнага і дзяржаўнага дзеяча. Герой Савецкага Саюза (1942). Генерал-маёр (1943). Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Нясвіжы, Жлобіне, Рагачове, Салігорску, Чэрыкаве, Стоўбцах. Аўтар кнігі ўспамінаў “Людзі асобага складу”, “Верны да канца”.

19 - 55 гадоў з дня нараджэння Мельнікавай (Піліпенка) Антаніны Аляксееўны (19.02.1958, г. Рагачоў), беларускай спартсменкі (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1978). Бронзавы прызер ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980).

САКАВІК

9 – 85 гадоў з дня нараджэння Самусева фёдара Конанавіча (1928, в. шапчыцы Рагачоўскага раёна), Героя Сацыялістычнай працы (1966).

17 – 85 гадоў з дня нараджэння Кісялёва Ігара Аляксеевіча (17.03.1928, г. Рагачоў – 02.10.1994), беларускага мовазнаўцы. Доктар філалгічных навук (1984). Прафесар (1987).

25 – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мехава (Няхамкіна) (1928, г. Рагачоў), беларускага пісьменніка, кінасцэнарыста. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1960). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).

КРАСАВІК

150 гадоў назад у рагачоўскім павеце быў арганізаваны паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Грыневіча Тамаша Міхайлавіча. Атрад быў разбіты царскімі войскамі каля в. Ніжняя Тошчыца Быхаўскага павета. Грыневіча растралялі ў г. Рагачове.

17 120 гадоў з дня нараджэння Вішнеўскага Сяргея Уладзіміравіча (17.04.1893, г. Рагачоў - ?), ваеннага дзеяча. Генерал-маёр (1940).

19 – 120 гадоў з дня нараджэння Гарбацэвіча Васіля Савіча (1893), беларускага драматурга.

20 – 90 гадоў з дня нараджэння Анішчанка Сяргея Пятровіча (1923, в. Стэпы Жлобінскага р-на), Героя Савецкага саюза. Удзельнічаў у абароне г. Рагачова.

22 – 110 гадоў з дня нараджэння Захаравай Аляксандры Нічыпараўны (1903, с. Паліеўка Ямпольскага раёна Сумскай вобласці). Камісар 255-га партызанскага палка. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, дырэктар Дома-музея 1-га з’езда РСДРП.


МАЙ

15 – 65 гадоў з дня нараджэння Гарбачова Мікалая Сцяпанавіча (н. 15.05.1948 г. Рагачоў), беларускага спартсмена (веславанне на байдарках). Заслужаны майстар спорту СССР (1972). Чэмпіён алімпійскіх гульняў 1972 г. на байдарцы-двойцы 1000 м., свету (1974) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 10 000 м. Бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (1971) і Еўропы (1975) на байдарцы-чацвёрцы. Ганаровы грамадзянін г. Рагачова.

16 – 65 гадоў з дня нараджэння Шутава Мікалая Макаравіча (1948, в. Турск рагачоўскага раёна), рэжысёра, акцёра.

27 – 60 гадоў з дня нараджэння Баразённікава Анатолія Аляксеевіча (27.05.1953, пас. Ільіч, Рагачоўскага раёна – 30.01.2010), беларускага скульптара.

ЧЭРВЕНЬ

5 – 70 гадоў трагедыі в. Каменка Курганскага сельскага савета. У 1943 годзе фашыстскія захопнікі спалілі вёску разам з жыхарамі.

18 – 100 гадоў з дня нараджэння Куляшова Фёдара Іванавіча (1913, в. Вялікія Стралкі Рагачоўскага раёна – 29.12.1993г.), беларускага літаратуразнаўцы і крытыка. Доктар філалагічных навук (1964). Прафесар (1965). Член саюза пісьменнікаў Беларусі (1965).

22 – 110 гадоў з дня нараджэння Скрыганава Вікенція Васільевіча (1903, в. Надзейкавічы Рагачоўскага раёна – 26.01.1945г. ), Героя Савецкага Саюза. Генерал-маёр (1944). Яго імем названа вуліца ў г. Мінску.

ЛІПЕНЬ

27 – 80 гадоў з дня нараджэння Гублера Навума Якаўлевіча (1933г. Рагачоў), беларускага празаіка.


ЖНІВЕНЬ

1 – 90 гадоў з дня нараджэння Сталярова Дзмітрыя Уладзіміравіча (1923г., в. Каменка Рагачоўскага раёна), беларускага самадзейнага майстра разьбы па дрэве. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1977).

2 – 240 гадоў з часу ўстварэння (1773) Гомельскага павета, які ўваходзіў у склад Рагачоўскай правінцыі.

9 – 90 гадоў з дня нараджэння Аляксеева Івана Паўлавіча (1923, в. Карацееўка Валеўскага раёна Тульскай вобласці), Героя Савецкага Саюза (1944), удзельніка вызвалення Рагачоўшчыны.

10 – 90 гадоў з дня нараджэння Багамолава Мікалая Цімафеевіча (1923, в. Аленьеўка Рцішчанскага раёна Саратаўскай вобласці), Героя Савецкага Саюза (1945), удзельніка вызвалення Рагачоўшчыны.

28 – 75 гадоў з дня нараджэння Старчанкі Міколы (Мікалая Паўлавіча; нарадзіўся 28.08.1938 у в. Алешня Рагачоўскага раёна), беларускага пісьменніка, журналіста. Член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь.

ВЕРАСЕНЬ

35 гадоў з часу (1978), калі Гомельскую вобласць наведаў лётчык-касманаўт Клімук Пётр Ільіч. Яго імем названа вуліца ў Рагачове.

8 – 90 гадоў з дня нараджэння Гульман Розы Ізраілеўны (1923, г. Рагачоў), літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук (1966).

9 – 100 гадоў з дня нараджэння Качура Пятра Васільевіча (1913, в. Любаміраўка Беразнегавацкага раёна Мікалаеўскай вобласці), удзельніка вызвалення Рагачоўскага раёна, першага ваеннага каменданта г. Рагачова.

КАСТРЫЧНІК

5 – 105 гадоў з дня нараджэння Самусева Андрэя Фёдаравіча (1908, в. Высокае Рагачоўскага раёна), Героя Савецкага Саюза (1943).

9 – 65 гадоў з дня нараджэння Расолава Міхаіла Міхайлавіча (1948, в. Кручполле Рагачоўскага раёна), дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка, вучонага. Доктар юрыдычных навук (1991). Прафесар (1994). Акадэмік Расійскай акадэміі славеснасці (1998).

ЛІСТАПАД

35 гадоў з часу наведвання Гомеля (лістапад, 1978) лётчыкам-касманаўтам, двойчы Героем Савецкага Саюза Берагавым Георгіем Цімафеевічам. Яго імем названы вуліцы ў Жыткавічах, Рагачове, Хойніках.

3 – 100 гадоў з дня нараджэння Пачтарова Цімафея Аляксеевіча (1913, в. Каласы Рагачоўскага раёна), Героя Савецкага Саюза (1945), удзельніка савецка-японскай вайны.

8 – 95 гадоў з дня нараджэння Прыходзька Пятра Сяргеевіча (1918), Героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення Рагачоўшчыны.

10 – 50 гадоў межраённаму ўпраўленню “Рагачоўмежрайгаз”.

23 – 65 гадоў з дня нараджэння Збароўскага Станіслава Рувімавіча (1948), рагачоўскага мастака.

24 – 70 гадоў з дня вызвалення в. Драгунск, Гута, Званец, Шапчыцы ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў (1943).

26 – 70 гадоў з дня вызвалення ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў в. Журавічы, Курганне Рагачоўскага раёна (1943).

27 – 70 гадоў з дня вызвалення населеных пунктаў Журавічскага сельскага савета ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў (1943).

29 – 95 гадоў аддзелу унутраных спраў рагачоўскага райвыканкама.

30 - 70 гадоў з дня вызвалення населеных пунктаў Званецкага сельскага савета (пас. Ільіч) ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў (1943).

СНЕЖАНЬ

90 гадоў з дня выхаду першага нумара раённай газеты “Свабоднае слова” (“Камунар”) 1918г.

2 - 70 гадоў з дня вызвалення населеных пунктаў Доўск, Стоўпня ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў (1943).

3 - 70 гадоў з дня вызвалення населеных пунктаў Гарадзецкага, Гадзілавіцкага сельскіх саветаў ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў (1943).

5 – 55 гадоў з дня нараджэння Цімашэнкі Аляксандра Вікенцьевіча (1958, в. Побалава Рагачоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне біяфізікі. Доктар біялагічных навук (1998). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 2000 г.

18 – 85 гадоў з дня нараджэння Загарульскага Эдуарда Міхайлавіча (18.12.1928), беларускага археолага, гісторыка. Доктар гістарычных навук, прафесар. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1996). Даследаваў старажытныя помнікі ў вобласці – Рагачоў, Вішчын, Кісцяні, Стрэшын і інш.

21 – 105 гадоў з дня нараджэння Панамарова Сяргея Аляксеевіча (1908), удзельніка Вялікаў Айчыннай вайны. Да 1946 года служыў ў Савецкай Арміі, маёр. Працаваў ў ляспрамгасе рагачоўскага раёна.

27 – 90 гадоў з дня нараджэння Язэпава Яўгенія Ігнатавіча (1923, пас. Пахар рагачоўскага раёна – 26.06.1943 г.), удзельніка партызанскага руху на тэрыторыі гомельскай вобласці ў гады вялікай айчыннай вайны. У яго гонар названа вуліца ў в. Журавічы Рагачоўскага раёна.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012 icon380 год з дня атрымання Магдэбурскага права І герба
Каляндар знамянальных І памятных дат [Тэкст] / Крычаўская цэнтральная бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынга, [складальнік А....

Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012 iconАддзел абслугоўвання І інфармацыі
Каляндар знамянальных І памятных дат Бялыніцкага раёна на 2013 год. – Бялынічы : 2012. – 15 с. іл

Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012 iconКрычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава
Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання І інфармацыі; [складальнік В. В. Маскалева; рэдактар Г. В. Чыстапьян;...

Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012 iconДэпартамент па архівах І справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аддзел навуковага выкарыстання дакументаў І інфармацыі каляндар знамянальных І памятных дат па гісторыі Беларусі на 2012 год Мінск, 2011
Полацку пачалося будаўніцтва Спаса-Ефрасіньеўскага храма мясцовым дойлідам Іаанам (заказчыца Ефрасіння)

Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012 iconКалендарь знаменательных и памятных дат на 2013 год
В очередном ежегодном выпуске "Календаря знаменательных и памятных дат" представлены памятные "круглые" даты 2013 года, международные...

Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012 iconЗнаменательных и памятных дат
Календарь знаменательных и памятных дат. Волгоградская область, 2013 / [ред сост. О. В. Назарова; ред. О. А. Лященко; отв за вып....

Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012 iconКалендарь памятных дат и событий по калужской области 2012 год
Календарь памятных дат и событий по Калужской области включает сведения, опубликованные в печатных источниках. Издание не претендует...

Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012 iconИнформационно-библиографический отдел Календарь дат и событий 2013 год
Календарь дат и событий. 2013 год / Волгогр. Оунб им. М. Горького, ибо; [сост. А. В. Голованова; ред.: М. М. Самко, Т. И. Климова;...

Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012 iconАддзел ідэалагічнай работы райвыканкама цэнтральная раённая бібліятэка
М. Лынькоў, былы першы сакратар Саюза пісьменнікаў бсср, літаратуразнаўца І перакладчык

Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка Каляндар знамянальных І памятных дат на 2013 год Рагачоў, 2012 iconКалендарь знаменательных и памятных дат на 2012 год
Знаменательные и памятные даты. 2012: Календарь / Сост. Т. В. Валова. Богданович, 2011. 17 с

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка