Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле "Фанетыка"




НазваАлімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле "Фанетыка"
Дата канвертавання11.03.2013
Памер55.72 Kb.
ТыпДокументы
Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле “Фанетыка”

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Ляхавіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Шумак Святлана Мікалаеўна

1.Вызначце, колькі зычных гукаў у кожным слове і запішыце адпаведную лічбу ў дужках.

Аб’ездчык ( ), заімшэць ( ), добрушскі ( ), дожджык ( ), заінець ( ), павільён ( ), салаўі ( ), сшытак ( ), узбекскі ( ), французскі ( ).

Адказы:

аб’ездчык ( 5 ) - [аб’йэшчык]

заімшэць ( 4) - [заімшэц’]

добрушскі ( 5) - [добруск’і]

дожджык ( 4 ) - [дошчык]

заінець ( 4 ) - [зайін’эц’]

павільён (5 ) - [пав’іл’йон]

салаўі (4 ) - [салаўйі]

сшытак (3,4 ) - [шытак, шшытак]

узбекскі ( 5 ) - [уз’б’экск’і]

французскі ( 6) - [француск’і]’



  1. Запішыце ў транскрыпцыі словы, у якіх ёсць прыстаўны (устаўны) гук j (й)

Алімпіяда, гераіня, інтарэс, заінтрыгаваць, яны, ад іскры, іхні, іржышча,кліент .

Адказы:


[Ал’імп’іjада], гераіня, інтарэс, заінтрыгаваць, [jaны], ад іскры,[jіхн’і], іржышча,[ кл’іjэнт]

Максімальны бал =2 балы.


3.Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя пары слоў? Запішыце гэтыя гукі ў квадратных дужках.

лес-лёс

воз-рос

рэдка-рэдзька

нос-нёс

маёр-матор

маса-мяса

Адказы:

лес-лёс [э] - [о]

воз-рос [в] - [р]

рэдка-рэдзька [т] - [ц’]

нос-нёс [н] - [н’]

маёр-матор [й] - [т]

маса-мяса [м] - [м’]


4.Напішыце словы па-беларуску. Растлумачце наяўнасць ці адсутнасць падаўжэння зычных.

Касса, программа, судья, затишье, новелла, грязью, гамма, ванна, аллея,Татьяна, Жанна, аппаратура, печью, группа.

Адказы:

Каса, праграма, навела, гама, алея, апаратура, група (падаўжэнне не адбываецца ў запазычаных словах);

Суддзя ( падоўжаны гук [дз’] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз); зацішша, граззю, печчу, Таццяна (гукі [ш], [з], [ч], [ц] , у становішчы паміж галоснымі вымаўляецца падоўжана); ванна, Жанна (словы-выключэнні).

5.Запішыце да слоў беларускія адпаведнікі. Растлумачце наяўнасць ці адсутнасць прыстаўных гукаў.

Отблеск, образный, омуль, отзыв, оптика, орган, обострённый, отмель, оптом, отпуск, остров, охра,окись, опера, заочник, околица.

Адказы:

Водбліск (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о] ),

вобразны (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),

омуль ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым [ о], [у] у словах іншамоўнага паходжання), водзыў(прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),

оптыка ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым [ о], [у] у словах іншамоўнага паходжання), орган ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым [ о], [у] у словах іншамоўнага паходжання), абвостраны ( прыстаўны в захоўваецц ў слове востры і ў словах , вытворных ад яго),

водмель (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о],

оптам ( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым [ о], [у] у словах іншамоўнага паходжання),

водпуск (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),

востраў(прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]),

вохра, вокіс (прыстаўны в пішацца ў пачатку слова перад націскным [о]), опера( прыстаўны в не пішацца перад пачатковым [ о], [у] у словах іншамоўнага паходжання),

завочнік (прыстаўны в пішацца перад націскным [о] пасля прыставак),

ваколіца( прыстаўны в захоўваецц ў слове вакол і ў словах , вытворных ад яго),

6. Прачытайце. Прааналізуйце гукавы склад слоў і вызначце зычныя гукі, якія не ўтвараюць пары па глухасці-звонкасці. Запішыце гэтыя гукі і ў прыкладах (1-2 словы) падкрэсліце літару, што абазначае гэты гук.

У кожнага свой Купала…

У мяне ён – само змаганне

Сама неўміручая прага

Свабоды, годнасці. Праўды, сяброў. (Е.Лось)


Адказы:

Не ўтвараюць пары па звонкасці-глухасці наступныя зычныя гукі:

[в]: свой, свабоды; [л]: Купала; [м] : само,змаганне;

[м’]: мяне, неўміручая;

[н]: кожнага, годнасці; [н’]: мяне, неўміручая; [р]:неўміручая,прага;

[й’]: свій, ё[йо]н; [ў]:праўда.

7. З наступных варыянтаў вымаўлення выпішыце нарматыўны.

1) паказчык-пакасчык-пакашчык;

2) пенс’ія-пен’с’ія;

3) бацька й сын – бацька і сын

4) б’ез ласкі – б’яз ласкі;

5) шчарсц’в’ець –счарс’ц’в’ець –шчарс’ц’в’ець;

6) сх’ема-с’х’ема;

7) смачны –смашны


Адказы:

1)пака[шч]ык;

2)пе[н’с’]ія;

3) бацька [й] сын;

4) [б’аз] ласкі;

5) [шч]ар[с’ц’в’]ець;

6) [сх’]ема;

7)сма[чн]ы.

8.Пастаўце націск у словах.

Дакумент, старэнькі, прынесла, нянавісць, бульбяны, шэсцьдзесят, гушчар, ганьба, каліўца, камель, смуга, ярына, жывіца, навіна, нанач, ветах. запечак, знахар, мезенец, куфар, блукаць, таварыскі.

9. Запоўніце табліцу

Некаторыя асаблівасці вымаўлення зычных гукаў

Правіла

Прыклады

  1. Свісцячыя перад мяккімі г’, к’, х’ не памякчаюцца

[зг'інуц'],

[ск'ів'іца],

[сх'іл'нас'ц']

  1. Губныя б, п, м, ф перад мяккімі і на канцы слоў




  1. Гукі д, т перад ч вымаўляюцца як----, а перад ц – як-----

Гукі д, т перад ч вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч]:[дас'в'эччанас'ц']( дасведчанасць), [дыс'п'эччар] ( дыспетчар), а перад ц – як падоўжаны гук [ц'] або як падоўжаны [ц]: [пац'ц'ажарам] (пад цяжарам), [ац'ц'в'іс'ц'і] (адцвісці), [аццадз'іц'] (адцадзіць).

  1. Спалучэнне літар зск вымаўляецца як----, а спалучэнне дск – як ----

Спалучэнне літар зск вымаўляецца як [ск], а спалучэнне дск – як [цк]: [каўкаск'і] ( каўказскі), [гарацк'і] (гарадскі).



10.Знайдзіце ў кожным радзе лішняе слова, падкрэсліце яго.

1) цяпло, святло, лясок, заяц;

2) Венецыя, Егіпет, Віцебск, Германія;

3) бераг, вечар. Месяц, зелень;

4) цяжкаваты, зялёны, пабяліць. Невясёлы;

5) не родны, не сказаў, не зрабілі, не далёка.

Адказы:

1) цяпло, святло, лясок, заяц;

2) Венецыя, Егіпет, Віцебск, Германія;

3) бераг, вечар, месяц, зелень;

4) цяжкаваты, зялёны, пабяліць,невясёлы;

5) не родны, не сказаў, не зрабілі, не далёка

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле \"Фанетыка\" iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове
Выпадак, гліняны, квартал, крыху, мабыць, рэмень, садавіна, грамадзянін, індустрыя

Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле \"Фанетыка\" iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 4-х класаў
Да якога жанру фальклору адносяцца гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам

Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле \"Фанетыка\" iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 5 класа
Вызначце межы сказаў, тып І стыль тэксту. Спішыце. Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку

Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле \"Фанетыка\" iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў
Да дадзеных назоўнікаў падбярыце адзін з двух прыметнікаў. Адпаведныя прыметнікі падкрэсліце

Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле \"Фанетыка\" iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў
Да якога жанру фальклору адносяцца гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам

Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле \"Фанетыка\" iconКонкурс па беларускай мове
Сардэчна вітаем Цябе, як удзельніка раённых элімінацыі Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад Табою заданні, з якімі Ты павінен...

Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле \"Фанетыка\" iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў (2008-2009 навучальны год)
Дарога, зімаваць, снежань, папера, маляваць, блакітны, аловак, зімовы, смяяцца, вясёлы, усмешка, ранішні, крычаць

Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле \"Фанетыка\" iconКонкурс па беларускай мове раённы этап
Сардэчна вітаем на раённым этапе Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад табою заданні. Чытай ІХ уважліва

Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле \"Фанетыка\" iconАлімпіядныя заданні Па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3 класа Вензавецкага дзіцячага сада- сярэдняй школы
Мэта: прывіваць вучням любоў да роднай мовы; выхоўваць дапытлівасць, цікавасць да мовы; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей, развіваць...

Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле \"Фанетыка\" iconВаяводскiя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2010/2011
Нкурсу па беларускай мове. Перад Табой заданні, якія патрабуюць ад Цябе ўважлівага чытання І лагічнага думання. А самае важнае –...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка