F# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а




НазваF# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а
Дата канвертавання11.03.2013
Памер157.27 Kb.
ТыпДокументы
Cпіс песень альбому “Пабачыць Свет”

1.Да цябе

2. Акно

3. Беларускі рок –н- рол

4. Чорная ноч

5. Дзеці неба

6. Балюча

7. Дрэва

8. Адзінота ў лістападзе

9. Над хронікай 30-х гадоў

10. Мара

11. 1984

12. Мой голас чорны

13. П’еса

14. Рэспубліка ч/б кіно

15. Пір

16. Мы – вецер

17. Крыло

18.Трымай мяне

19. Казка

20. Лес


Да Цябе

Пройгрыш: Hm G A F# F#


Hm G

Мае шэрыя вочы,

A

Сумныя песні,

F#

Разгублены голас

Hm

У бясконцай дарозе;

G

У касе маёй стужкі,

А

У небе – вольныя птушкі...

F#

Я хачу Да Цябе ...

Да Цябе...

Да Цябе...


П: Hm G А

У гэтым горадзе – Восень...

F# Hm

У нашым горадзе – Вясна...

G А

І ты застаўся з маёй маладосцю –

F# Hm

Я засталася адна...

G A

І нехта скажа: “Ня трэба”.

F# Hm

Чорнай вуліцы вочы...+

G

Я хачу Да Цябе,

A F#

Я хачу Да Цябе, Да Цябе, Да Цябе!..


Шлях у клубочак круціла

І да сэрца туліла.

Шлях кахання патрэбна

Ад чужых берагчы.

Нехта скажа: “Ня трэба”.

Чорнай вуліцы вочы...

Я хачу Да Цябе,

Я лячу Да Цябе,

Да Цябе ў цягніку!..


П:


Акно

Am G E

На далонях лёс вымалёўвае крыж.

Am G E

За акном на галлі сядзіць вараннё.

C G E

Намалюй мне акно, якога няма,

C G E

Адчыні яго – мне балюча чакаць.


C G E

Там шыпшыны водар б’е ў твар,

C G E

Там няма стомленых сляпых вачэй,

C G E

Там кожны ў адказе, бо сам сабе гаспадар,

C G E

Там дарогі вядуць да цвярозых дзвярэй.


І не сорамна глядзець дзецям ў твар,

І так хочацца ісці па дарозе сваіх мар.

І не сорам азірнуцца на пражытыя гады,

І не сорам усім пакінуць чалавечыя сляды.


Беларускі Рок-н-ролл.


Е

О, жудаснае слова – “анідзе”.

Е

О, жудаснае слова – “аніхто”.

Нm G A

Я перадаю прывітанне таму,

Хто мае мае сваё слова.

Hm G A

Я перадаю прывітанне таму,

Хто мае сваю мову.


О, жудасная вера ў лухту.

О, жудасная вера ў цішыню.

Мне бы паглядзець у твар таму,

Хто піша законы

І параўнаць з тварам таго,

Хто чалавек вясковы.


О, наш вечны запой.

О, наш танны напой.

П’яная вячэра манекенаў, тосты без нагоды...

Ты кладзешся спаць, ты кладзешся спаць –

Ужо назаўсёды.


О, о дзе жа ты?!

О, о дзе жа ты?!

О, дзе жа просты герой новага слова?!

О, дзе жа ты просты герой цвёрозае мовы?!.


Чорная ноч

Am Dm

У гэту чорную ноч

E Am

Мне паветрам не дыхаць.

Am Dm

У гэту чорную ноч

G C

Мне глядзець у акно.

Dm

Мае раны ўжо

G C G Am

Стогадовыя дзеці,

Dm

Мае песьні ўжо

E Am

Састарэлі даўно.


Хто паўзе, хто крычыць –

Адчыняю вам дзьверы.

Я, таксама, як вы –

Я, таксама, адна.

Толькі той чалавек,

Што адзіны ў сьвеце,

Не пачуе мяне

Не адчуе цяпла.


Дзеці Неба

Пройгрыш Am Am


Am

Мне бы толькі паспець...

Am

Мне бы толькі паспець

G

Павярнуцца тварам

Да свёй кулі

Am

На чорным вакзале.


Am

Мне бы толькі паспець,

Am

Мне бы толькі паспець

G

Сказаць тры словы

Am

З дзіцячай малітвы.


G

П: Мы дзеці Неба, мы дзеці Неба,

Мы дзеці Неба

Am G

Кажам вам: “Наперад!

Аm

Толькі наперад!”

G

Мы дзеці Неба, мы дзеці Неба,

Мы дзеці Неба –

Am G Am

Верым толькі ветру, верым толькі Богу.


І будзе дождж, будзе дождж, будзе дождж

На мяжы двух цягнікоў і двух гарадоў.

Узыйдзе колас, праб’ецца колас

Праз мокры асфальт

За кожную песню, за кожную рану.


І будзе вецер, будзе вецер, будзе вецер

Цалаваць мне рукі, надаваць мне крылы.

Мне бы толькі паспець...

Мне бы толькі паспець

Сказаць тое слова,

Што стане дарогай.


П:


Балюча


Am F

Я піла пігулкі,

C E Am

Я ірвала свежыя краскі.

Am F

Я ламала рукі,

C E Am

І спявала сумныя песні.

Am F C E

Я чытала кнігі пра нашыя цені,

Am F C E

Прыбівала крылы, што збіраліся ў вырай...


Am F C E

П: Балюча адарваць душу ад крыві,

Am F C E

Балюча не дакрануцца да рукі

Am F C E

Балюча сказаць табе “Стой”.

Am F C E Am

Балюча, ня хочаш і ня мусіш быць са мной...


Я лічыла зоры

Ў шырокай прасторы.

Хацела сказаць,

Што дару табе адну,

Сваю – самую яркую,

Але... На чорных дарогах

Знойдзецца месца і мне...


П: Балюча адарваць руку ад рукі,

Балюча завязаць вочы і сказаць “Ідзі”,

Балюча, бо ніхто ня зможа дапамагчы.

Толькі ветру, толькі сонца, толькі песня

У жыцці.


Дрэва

Hm

Уночы

Em A7

Я шукала свой бераг.

Hm

Уночы

Em G

Паміралі мае вочы.

G Hm

Я не магла ўжо спаць.


Пройгрыш Hm Em A7 Hm Em A7


Назаўтра

Рушыла я на поўнач.

Назаўтра

Паміралі мае вусны –

Я пачала маўчаць.


А потым

Паміралі мае ногі.

Мяне ўжо

Не вабілі дарогі.

Я пачала стаяць.


G А7

Я – дрэва ў бясконцым полі.

G А7

Я – дрэва ў жахлівай ночы.

G Hm Em A7 Hm Em A7

Я – дрэва ў сцюдзёным сне.


І ветры заламаюць маю волю,

Змайструюць пасткі, сеткі

Караням ды галінам маім.


І будзе лес на гэтым полі...

Я знаю, знаю – праўду любіць

Віноўны без віны,

Маўклівы без віны,

Забіты без віны.


Адзінота ў Лістападзе


Dm B

Зноў...

Gm A7

Адзінота ў лістападзе.

Dm B

Зноў...

Gm A7

Быццам цень выходжу з дому.

Dm B

Сноў

Gm A7 Gm

Каляровых, летніх, светлых акварэль

A7 Dm

Час спаліць у асенняй праўдзе.


Дзень,

Бы стары, пануры, хворы

Паміраў.

Надыходзіла маўклівая імгла.

У соты раз на біс мне вецер нагадаў

На тое што


Gm A7 F

П: Адзінота ў лістападзе

G Gm A7 F G

Завітала ў мой дом.

Gm A7 F

І адзінота ў лістападзе

G Gm A7

Завітала ў мой дом.


Dm B

Я...

G A7

Я рыхтую свой апошні крок

Dm B

У ноль;

G A7 Gm

І не веру, што знаёмы гэты боль

A7 Gm

Тым, чые вочы, нібы лужы,

A7 Gm

Тым, чые душы, нібы смецце...

A7 Dm B Gm A7

О, ім смешна ў лістападзе...


П:


Над хронікай 30-х гадоў (словы Яўгеніі Янішчыц)


G Hm

Які разгул шалёным капытам,

G Hm

А здзекаў жах, нібы ў сярэднявеччы!

Em Hm

І Д’ябал у Суддзі перапытаў:

Em G

- Таленавіты? Значыць, небяспечны!


Ці не з жалезнай д’яблавай рукі

Пісьменнікі запісаны ў шпіёны?!

Ужо ляцелі кнігі на шматкі

І граззю пакрываліся імёны.


Ужо вучоны кроў сваю глытаў,

Бяззубы ў сорак, шамкаў па – старэчы.

А Д’ябал у Суддзі перапытаў:

- Не размаўляе? Значыць, небяспечны!


Даносчыкам да твару ліпкі бруд,

Пры дапамозе іхняе брыднечы

Выносіліся словы, як прысуд -

“Таленавіты – значыць, небяспечны!”


Паміж травы трагічнай і груддзя

Стаю ў журбе і думаю аб вечным:

Таленавіты – сам сабе суддзя,

А для паскуд – заўсёды небяспечны.


Мара

Dm B

Я цягнула далонь, каб знайсці вады,

Gm A

Я цягнула далонь, каб знайсці агонь.

Dm B

Я нарэшце знайшла – шчырага, добрага.

Gm A Dm Gm A

На жаль Ён памёр на сваім крыжы.


О, я не адна! Навокал вясна!

У мяне – сям’я, у мяне – зямля.

Але я кажу – людзі, Ён памёр.

Для каго памёр, дзеля чаго памёр?..


Яго музыка не патрэбна вам,

Яго словы не пачуеце.

Мне прысніцца сон, што навокал Ён,

І ў вачах людскіх простая любоў.


Я цягнула далонь.


1984

Am C

Год нараджэння 1984 –

G Am

Крысы бягуць з карабля.

Am C

Год нараджэння 1984 –

G Am

Іх можна зразумець.


F G

Пакаленне загнанае ў кут,

F G

Пакаленне дрыготнай зямлі,

F Am

Памкненне разбураных сцен,

Am

Зняважанага попелу.

F G

Пакаленне праклятае днём,

F G

Пакаленне распранутых душ,

F

Пакаленне мірнага,

Але не святога неба.


Год нараджэння 1984 –

Крысы забіваюць сябе.

Год нараджэння 1984 –

Іх можна зразумець.


Пакаленне глядзіць у туман.

Пакаленне забівае цвікі.

Пакаленне плюе, плюе, плюе, плюе...

Пакаленне марыць паспаць,

Пакаленне марыць узляцець,

Пакаленне марыць знайсці сябе, сябе, сябе...


Мой Голас Чорны


Еm D

Мой голас Чорны,

C D

Заўтрашні дзень –

Em

Самы лепшы.

D

Мой голас Чорны –

C D Em

Учорашні дзень Забыты.


Em D

Грукалі ў сценку –

C D Em

Суседзям не падабаецца мой рок.

Em D

Грукалі ў сценку –

C D Em

А ў мяне балела душа.

D

Грукалі ў сценку -

C D Em

Скажыце мне слова адно.


Разбіта фортка

І ў пакоі гуляе скразняк.

Падлога, смецце –

А на сцяне шчаслівы партрэт.

А ў тэатры

Забіта дошкай акно.

Мой голас Чорны –

Напэўне, ужо даўно...


У кожнага кроку

Ёсць свае карані.

У кожнай свінні

Ёсць свае правадыры.

А я адна

Ў цэнтры сталіцы,

У цэнтры зямлі.

Крок за парог –

Захлопнуцца дзверы назаўжды.


П’еса

Dm Gm

Мае думкі зрабілі цябе

A

Незямным чалавекам.

Dm Gm

І імя тваё кожны дзень было

A

Хлебам і малітвай.

Gm A

І летні колер тваіх вачэй,

Gm A

І летні колер тваіх зялёных вачэй –

Dm

Як немагчымае шчасце.


І з якой сумнай ролі

Слёзы мае?..

І з якой дзіўнай краіны

Мары дзяўчыны?..

Я прыдумала яе для сябе.

Я прыдумала цябе для сябе,

Твой неіснуючы вобраз.


А шляхі былі, а шляхі вялі

Ў шчаслівую казку.

І на небе, там, нехта абяцаў –

А мы абмінулі.

Наш вясёлы край кветак і любві,

Наш вясёлы край кветак і цяпла

І незаходзячага сонца.


І не чуеш ты, і не чую я

Птушак дзіўных песень.

І не будзем мы ў наіўных снах

Белай лёгкай ледзі...

Насамрэч – я не ты,

Насамрэч – ты не я..

Гэта сутнасць нашай сумнай п’есы...


Рэспубліка чорна-белага кіно


Am G C G Am

Рэжысёр загадаў толькі так, не інакш,

Паказаць гэты дзень.


Am G C G Am

Рэжысёр загадаў толькі так, не інакш,

Паказаць гэты час.F G F G


Як заўсёды – стары кіназал.

Як заўсёды – холад і гразь.

Як заўсёды – ў крыві алкаголь.

Мы глядзім кіно ў соты раз. F G F G

F G CGAm

П: Рэспубліка чорна-белага кіно.

F G Am

У іх экран -- у нас ёсць нумар месца.

F G CGAm

Квіткі за нішто прададзены даўно –

F G AmGC Dm E Am AmGC Dm E Am

У зале – як у турме – а нам някепска.


Чорна-белая стужка – наш скарб.

Мы паверым у фільм, як у сон.

І ніхто не згадае на час,

І ніхто не крыкне “Дамоў!”.


Мы ўбачым добры фінал

На экране, дзе княжыць хлусня.

Я чакаю, калі скончыцца фільм,

Фільм без сэнсу для жыцця.


П:


Пір

Am F G

Не забівай маё “Я”, вельмі прашу цябе,

Am

Грэшны палач.

Am F

На цёмных калідорах зашмат

G Am

Галодных пацукоў.

Я нешта хацела сказаць

Пра сонца і свет.

Я нешта хацела.

Успомніліся боты ды

Захарканы крывёю снег.

Dm Am

П: Пір у час, калі

Забіваюць герояў.

Dm Am

Пір у час, калі

Косткі ныюць ад болю.

Пір у час, калі

Рукі не знаходзяць апоры.

Пір у час, калі

Am

Сляпыя вочы слязяцца.

Am

Сляпыя вочы слязяцца.


О, ружовае дрэва,

Забудзься на сваё жоўтае сонца.

Кітайская лялька,

Ты так падобна на наша стагоддзе.

Апошняе слова

Застаецца за паэтам.

Жыццё – гэта кола,

І нехта хоча парушыць

Законы сусвету.


П:


Мы – Вецер

Em D

Слова ў гэтай цішыні

C Em

Можа забіць.

Em D

Слова ў гэткай цішыні

C Em

Можа забіць.

С G

Але мне не страшна,

Am

Бо чую я твае крокі.

С G

Але мне не страшна,

Am

Бо думкі не паміраюць

C G

Але мне не страшна

F

Нават сказаць табе,

Em D C Em D C

Што мы – Вечнасць.


А па лесвіцы ў вечнасць

Ходзіць маўклівы каваль.

А па лесвіцы ў вечнасць

Ходзіць сейбіт.

І яго зерне –

Гэта шлях у бязмежнасць.

І мне здаецца,

Што мы знайшлі дарогу.

І мне не страшна нават сказаць табе,

Што мы – Вецер.


Ну а ветру немагчыма

Падрэзаць крылы.

Вецер толькі баіцца

Бетонных сценаў.

Ты суцеш мяне і скажы,

Што там за мурам.

Ты суцеш мяне і разбі

Гадзіннік.

І калі не страшна табе,

Скажы мне, хто мы.


Мы – Вечнасць, Мы – Вецер.


Крыло

Em

Дзе павінен быць дождж –

Hm

Там з вачэй пясок.

G

Дзе павінна песня гучаць –

Hm

Там маўчаць.

C#

Чорнае крыло

G

Засціць сонца свет.

C#

Застанецца снег...

G

Застанецца снег...


Косці белыя

Плачуць у зямлі.

Пад нагой зямля,

Пад нагой крыжы.

Ды калі ж вясна

Пацячэ слязой?..

Ды калі ж упадзе

Чорнае крыло?..


Крыло ўпадзе,

Афарбуе косць.

Загамоняць ураз

Чорныя крыжы.

Зразумеем мы – шэпчуць каралі,

І пабачым мы, што вясна слязой...


А пакуль зіма,

А пакуль мароз.

А пакуль замерзлі

Нашы карані.

Цёплых песень у зімачку не чуваць,

Смелых песень у зімачку не спяваць.


Трымай мяне

Dm B Dm B

Dm B Dm B

Мой тата кажа:

Dm B Dm B

“Праўда ў кожнага свая”.

Dm B Dm C A

Мая маці кажа: “Любі людзей”.


Мая сястра кажа:

“Я не ведаю куды пайсці”.

Мая бабуля кажа:

“Галоўнае, каб не было вайны”.


Dm Gm A

П: Трымай мяне на коўзкіх прыступках

Dm Gm A

Трымай мяне, неіснуючы хлопчык.

Трымай мяне на халодных пралётах

Трымай мяне, цвёрды голас.


Пройгрыш Dm B Dm B


У кожнага свая

Ў галаве вайна.

І кожны сам замінае сабе.

А я уяўлю,

Што я заўтра памру,

І зраблю тое,

Што хацела зрабіць учора.


П:


Казка (Навагодняя)

Пройгрыш Dm Gm Dm Gm Dm Gm А

Dm Gm

Раскажы мне казку

Dm Gm

Пра жалезную маску.

Dm Gm

Пры шчаслівых людзей,

А

Пра здзяйсьненьне надзей.


Нада мной сцяна.

Па баках – два крыла.

За акном – вясна.

Першы раз сустракаю Новы год бяз сьнегу.


Не глядзі,.што я

Трошкі хворая.

Што глухая, што сляпая я,

У мяне душа срэбная раса.

Я адмыць магу ад людскога зла.


І я ведаю, да каго іду.

І я ведаю, для чаго расту.

Памаліся, госьць,

Вось за гэту ноч

У імя айца і сына.


Лес.

Am Dm

Я хацела скласці песню,

C

У якой мала солі.

Am Dm

Я хацела скласці песню,

C

У якой мала болю.

Я хацела скласці песню,

У якой няма месца нядолі.

Dm Am

П: Лес, я прыходжу да цябе,

Dm Am

Я прыходжу да цябе.

Dm C

Лес, я прыходжу да цябе

C G Am

Праспяваць сваю песню,

C G Am

Распавесці пра боль свой

C G Am

Ды паскардзіцца на атруту людзей.

Dm G

Я прыйшла не адна:

Am

Каля ног любімы сабака.

Dm G

Я прыйшла не адна...


Я хацела скласці песню,

У якой сонца не захінена хмарай.

Я хацела скласці песню,

У якой няма месца тырану.

Я хацела бачыць вочы,

У якіх жыве жаданне,

Я хацела бачыць вочы, а бачу сляпое пракляцце.


П:

Я іду да цябе...

Я іду да цябе...

Лес, я паўзу да цябе...

Праспяваць сваю песню,

Распавесці пра боль свой

Ды паскардзіцца на атруту людзей.

Я прыйшла не адна:

Каля ног любімы сабака.

Я прыйшла не адна...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

F# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а iconКрыжовая дарога для дзяцей
Хачу падзякаваць Табе за дар збаўлення І прасіць у інтэнцыі ўсіх дзяцей свету. За тых, якія Цябе ўжо пазналі І тых, хто Цябе яшчэ...

F# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а iconСпяваюць усюды аб цябе, пра цябе

F# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а iconПаважаны сябра! Вітаем цябе на свабодзе!
Калі ты быў арыштаваны, да цябе прымяняліся рэпрэсіі ў сувязі з падзеямі 19. 12. 2010, ты можаш звярнуцца па дапамогу па наступных...

F# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а iconЦябе няма. Цябе І не было

F# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а iconЦябе не спыталі! Але цябе падставілі!
Трэцяга кастрычніка патаемна былі зацверджаныя праўкі ў законы пра грамадскія аб’яднанні, партыі І ў Крымінальны кодэкс, а таксама...

F# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а icon«папараць-кветка зацв I тае для цябе ў бду»
Загадам рэктара бду №417-од ад 08. 10. 2009 аб´яўлена правядзенне вiктарыны «папараць-кветка зацвiтае для цябе ў бду»

F# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а iconТы нарадзіўся І адразу стаў сынам ці дачкой жанчыны І мужчыны, якія для цябе з’ўляюцца самымі дарагімі І блізкімі людзьмі на свеце мамай І татам. У тваім, як
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбу І сям’і, у якім досыць дэталёва распісаны правы І абавязкі тваіх бацькоў у дачыненні да цябе,...

F# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а iconКрыжовы шлях
Вось стаіць на гэтым шляху Божая Маці, вось Вераніка І сымон, вось улюбёны вучань Ян. Там многа месца, там есць месца І для цябе....

F# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а iconРаённы этап Прадметнага Конкурсу па беларускай мове для вучняў гімназіі ў навучальным годзе 2004/2005 Шаноўны гімназіст!
Вітаем Цябе ў другім этапе конкурсу. Перад Табой заданні, якія Ты павінен выканаць на працягу 90 хвілін. Уважліва чытай І самае важнае...

F# я хачу Да Цябе Да Цябе Да Цябе П: Hm g а iconРаённыя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі навучальны год 2006/2007
Мы рады сустрэць Цябе на раённых элімінацыях Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад Табой заданні якія патрабуюць ад Цябе...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка