Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас




НазваКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас
Дата канвертавання11.03.2013
Памер35.64 Kb.
ТыпДокументы

Класікі сусветнай літаратурыhttp://www.belarus.by/relimages/000999_892170.jpghttp://www.belarus.by/relimages/000999_892170.jpg

Янка Купала і Якуб Коласhttp://www.fotohost.by/pic_b/12/03/31/4052be4fc49314b0c83fd6814c33ebca.jpg














Якуб Колас і Янка Купала – сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі; пісьменнікі блізкія тыпалагічна.

З гэтымі па-сапраўднаму нацыянальна значнымі імёнамі нашых класікаў наўпрост звязаны лёсавызначальная сутнасць беларускай літаратуры, яе вехавыя дасягненні, яе імклівы эстэтычны і, можна сказаць, гістарычны – сусветны рост і росквіт.

Якуб Колас і Янка Купала былі выразнікамі нацыянальнай самасвядомасці, народных дум і пачуццяў; абодва пісьменнікі шырока раскрывалі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і матэрыяльнага жыцця беларусаў.

Блізкія па сваіх эстэтычных поглядах, грамадскіх ідэалах, Купала і Колас аказаліся вельмі розныя па творчай манеры: у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар, духоўны свет.

Янка Купала – пераважна рамантык, Якуб Колас – рэаліст. Лірыка Янкі Купалы – гэта лірыка прарока, вешчуна, яна поліфанічная. Якуб Колас раскрываў у сваёй лірыцы перажыванні рэальнага, звычайнага, канкрэтнага чалавека. Купала-рамантык увесь у метафары, у эфектным стылі, Якуб Колас – у рэалістычна-канкрэтнай малюнкавасці. Янка Купала быў лірыкам драматычнага напружання, які лёгка перайшоў да драматургіі. Першая п’еса “Паўлінка” – наватарская па форме і змесце – пракладвала шляхі да развіцця ўсёй беларускай драматургіі.

Якуб Колас – паэт, празаік, драматург, крытык, дзіцячы пісьменнік. Сюжэтны, рэалістычна-канкрэтны Колас стаў аўтарам паэмы-эпапеі “Новая зямля”, адным з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай прозы. Паэтычны свет Янкі Купалы – перш за ўсё прадукт яго творчай фантазіі. Янка Купала – мастак-творца, стваральнік вобразаў, у якіх рэальнасць ператваралася ў дзівоснасць рамантычнай красы. Купала таму менш за ўсё быў аўтабіяграфічны. У ім канцэнтравалася найперш духоўнае. Купалу мы ведаем як паэта і драматурга, аўтара цудоўных п’ес “Паўлінка” і “Раскіданае гняздо”. Паэт ён лірычна-ўзнёслы і рамантычны, парывісты, эмацыянальны, драматычны па прыродзе свайго таленту. Любоў да Радзімы і нянавісць да яе прыгнятальнікаў гучалі на ўсіх этапах яго творчасці – ад пафасных вершаў “Мужык” і “Там” да шчырай і задушэўнай песні пра будучую перамогу над гітлераўскім фашызмам “Зноў будзем шчасце мець і долю”. Яго паэзія востраканфліктная, сацыяльная.

Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай справай, адным з важнейшых і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняўКупала і Колас раскрылі душу беларусаў, паказалі іх характар, выказалі думы і спадзяванні, адвечную прагу “людзьмі звацца”. Сапраўды, адметнасцю літаратурнай класікі, якую сфарміравалі перадусім творы абодвух волатаў беларускага слова, з’яўляецца яе надзвычайная грамадская запатрабаванасць, надзённасць, актуальнасць, яе глыбінная сувязь з часам сённяшнім, з праблемамі сучаснасці, з усім тым, што вызначае, акрэслівае і складае нацыянальную адметнасць самога беларускага этнасу, яго сэнсавызначальныя, ментальныя дамінанты, лад мыслення, духоўны самаідэнтыфікацыйны статус.

http://www.svschool2.grodno.by/tank/kol.jpghttp://www.svschool2.grodno.by/tank/ku3.jpghttp://www.svschool2.grodno.by/tank/kup.jpg

http://www.svschool2.grodno.by/tank/ko4.jpghttp://www.svschool2.grodno.by/tank/kpz6.jpg

http://www.svschool2.grodno.by/tank/kol3.jpg


План мерапрыемстваў,http://www.belarus.by/relimages/000999_892170.jpghttp://www.belarus.by/relimages/000999_892170.jpg

прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння

Янкі Купалы і Якуба Коласа

  

 



  • Арганізацыя ў бібліятэцы кніжнай выставы "Пісьменнікі-юбіляры"      




  • Конкурс выразнага чытання твораў Я.Купалы і Я.Коласа     

  • Выданне насценных газет, прысвечаных жыццю і творчасці Я.Коласа і Я.Купалы       5 — 11 кл.  




  • Літаратурная віктарына па творчасці Я.Коласа і Я.Купалы       5 — 7 кл.




  • Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Я.Коласу і Я.Купалу       




  • Конкурс прэзентацый па творчасці пісьменнікаў “Шляхам жыцця”    




  • Афармленне на сайце школы старонкі, прысвечанай пісьменнікам-юбілярам   




  • Першы ўрок "Янку Купалу і Якубу Коласу прысвячаецца..."




  • Конкурс на лепшы твор, прысвечаны Я.Купалу і Я.Коласу




  • Конкурс малюнкаў, ілюстрацый да твораў Я.Купалы і Я.Коласа




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас iconВіртуальны праект пра Янку Купалу І Якуба Коласа прэзентавала Нацыянальная бібліятэка ў Глыбокім
Глыбоцкай бібліятэкі сямейнага чытання супрацоўнікамі Нацыянайльнай бібліятэкі Беларусі быў прэзентаваны мультымедыйны праект “Класікі...

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас iconЯнка купала 1882-1942
Янка Купала — вялікі нацыянальны паэт беларускага народа. Ён узняў беларускае мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала літаратура...

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас icon«Нам засталася спадчына…» (Якуб Колас І Янка Купала)
Справочно-информационный материал для докладчиков информационно-пропагандистских групп

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас iconВінцэнт дунін-марцінкевіч
Менавіта В. Дунін-Марцінкевіч праклаў тую першую, нязведаную да яго, сцяжынку, па якой пайшлі неўзабаве Францішак Багушэвіч, Янка...

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас iconЯнка Сіпакоў. Прамова ў Ляўках
Янкі Купалы І якуба Коласа. Яны нарадзіліся на беларускай зямлі ў адзін год, 1882-гі, толькі Янка Купала, Іван Дамінікавіч Луцэвіч,...

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас iconДа 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы І якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне І па-за яе межамі. Янка Купала І якуб Колас –...

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас iconЛітаратурная вечарына "Песняры Беларусі"
...

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас iconЯкуб Колас біяграфія Колас Якуб
Колас Якуб (сапр. Міцкевіч Канстанцін), нарадзіўся 03. 11. 1882 г у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Менскай вобласці...

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас icon2. «Нам засталася спадчына…»
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, саратнікі, равеснікі; сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень,...

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала І Якуб Колас icon2. «Нам засталася спадчына…»
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, саратнікі, равеснікі; сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка