Алеся Красата Ластаўкі




НазваАлеся Красата Ластаўкі
Дата канвертавання11.03.2013
Памер12.19 Kb.
ТыпДокументы
Алеся Красата

Ластаўкі

Цёплым веснавым днём прыляцелі ў свой родны кут ластаўкі. Крыху адпачыўшы, яны адразу пачалі будаваць гняздо для сваіх будучых дзетак. Тры дні – і гняздо гатовае. Ластаўка пачала выседжваць яйкі, а тата клапаціўся пра ежу. Так прайшло некалькі тыдняў.

Наканец, з’явілася доўгачаканае дзіця. Ластаўчанё было маленькае, прыгожае, чорненькае, крышачку пушыстае. Маці-ластаўка была вельмі шчаслівая, але крыху сумавала, што нарадзілася толькі адно дзіця. Бацька ж перад усімі ганарыўся сваім дзіцяткам і радаваўся.

Аднойчы ў шчаслівую ластаўчыную сям’ю прыйшла бяда. Кот Васька, які жыў непадалёк у хаце, прыкмеціў маленькую птушачку. Кот быў вельмі хітры, таму ён дачакаўся моманту, калі бацькі паляцелі здабываць ежу для дзіця, залез на страху і лапай паспрабаваў скінуць гняздо з малым. Пасля некалькіх спроб яму ўдалося гэта зрабіць. Гняздо з малым зляцела ўніз на дарогу. Кот кінуўся следам. Напэўна, ластаўчанё загінула б. Але на шчасце, па дарозе ў гэты момант праходзіла дзяўчынка Вольга. Яна ўбачыла на дарозе гняздо разам з малым, падышла і ўзяла на рукі ластаўчанё. Кот толькі злосна фыркнуў і пайшоў прэч. Вольга агледзела птушачку, убачыла, што ў яе перабітая ножка. Дзяўчынка ўзяла ластаўчанё і аднесла дадому.

Амаль год ластаўчанё жыло ў доме Вольгі. Дзяўчынка даглядала за малым, клапацілася пра ластаўку, якая напрыканцы зімы стала ўжо зусім дарослай, надоўга знікала, усё лятала па вёсцы, напэўна, чакала сваіх бацькоў. І вось цёплым веснавым днём прыляцелі бацькі. Адбылася доўгачаканая сустрэча. Бацькі зноў пабудавалі гняздо на тым жа самым месцы. Вольга кожны дзень прыходзіла да гнязда і назірала за сям’ёй ластавак. Кот Васька таксама быў заўсёды побач, але птушкі ні на хвіліну не адлучаліся ад свайго гнязда з малымі, якіх у гэтым годзе было двое.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алеся Красата Ластаўкі iconАлеся Красата Летні дзень

Алеся Красата Ластаўкі iconАлеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак
Алеся Атрошчанкава ў Цэнтральным судзе Менска. Міліцыянты засьведчылі, што актывіст “брыдкасловіў І паводзіў сябе нагла” ў грамадзкім...

Алеся Красата Ластаўкі iconПалесся Алеся Матылек Вадзянік Лясун Бабка
Матылек Чароўны чырвоны чэрвень! Ляцім са мной, Алеся, да "Дзеда"-валуна. За ім кветкавая паляна падножжа чырвонай горкі! Там ты...

Алеся Красата Ластаўкі iconХраналогія падзей з адлічэннем Аляксандра (Алеся) Крата з бнту
Пад канец гутаркі сп. Голубеў спытаў у намдэкана пра становішча здадзеных на сесіі прадметаў студэнта Крата. У алеся быў адзін нездадзены...

Алеся Красата Ластаўкі iconБард ператварыўся ў шансанье такія высновы рабіла публіка на сёньняшнім канцэрце Алеся Камоцкага. У малой залі канцэртнага комплексу "Менск" адбылася
Дах”. І на дыску, І ў альбоме песьні Алеся Камоцкага гучаць не пад звыклую для бардаўскага жанру акустыстычную гітару, а ў суправаджэньні...

Алеся Красата Ластаўкі iconСёньня ў кавярні Палаца дзяцей І моладзі адбылася прэзэнтацыя новай кнігі паэзіі "48" вядомага беларускага барда І паэта Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны
Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны праект з фотамастаком Вадзімам Грудзько – раней яны разам выдалі кнігу «Край». На імпрэзе выступілі...

Алеся Красата Ластаўкі iconУдзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты
Сёньня ва ўрочышчы Курапаты актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі бнф правялі першую сёлета талаку. У ёй узялі ўдзел некалькі...

Алеся Красата Ластаўкі iconПаравіны году. Песьні на вершы Алеся Камоцкага, 2003

Алеся Красата Ластаўкі iconСправа зняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага надалей застаецца надзвычай важнай адзначыў для Радыё Рацыя Маршалак польскага Сейма Гжэгаж
Алеся Бяляцкага надалей застаецца надзвычай важнай – адзначыў для Радыё Рацыя Маршалак польскага Сейма Гжэгаж Схетына. Паводле яго...

Алеся Красата Ластаўкі iconЦэнтральны камітэт галіновага прафсаюза павіншаваў галоўнага рэдактара ўстановы "Рэдакцыя газеты "Звязда" Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча І ўвесь калектыў з
Цэнтральны камітэт галіновага прафсаюза павіншаваў галоўнага рэдактара ўстановы ”Рэдакцыя газеты ”Звязда“ Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка