Аддзел адукацыі брагінскага райвыканкама

НазваАддзел адукацыі брагінскага райвыканкама
Дата канвертавання11.03.2013
Памер144.69 Kb.
ТыпДокументы
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ БРАГІНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА

дзяржаўная ўстанова адукацыі

Хракавіцкая сярэдняя школа”

ПЛАН-КАНСПЕКТ

факультатыўных заняткаў

Практыкум па пунктуацыі “

у 11 класе

Тэма:

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Хракавіцкай сярэдняй школы

Сапоненка Зоя Анатольеўна,

вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя

Хракавічы 2011

Тэма: Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах

Мэты: стварыць умовы для падагульнення і сістэматызацыі атрыманых ведаў, удасканальваць ўменні па правядзенні сінтаксічнага разбору складаных сказаў, вызначэнні тыпу і стылю тэксту, складання плану;

2) выхоўваць камунікатыўныя навыкі, павагу да чалавека-працаўніка, прывіваць любоў да працы, садзейнічаць духоўнаму развіццю вучняў.

Задачы: 1) арганізаваць замацаванне раней вывучанага;

2) развіваць маналагічнае мысленне вучняў;

3)выхоўваць патрабавальнасць да сябе.

Формы навучання: самастойная работа (работа з тэставымі заданнямі і рознаўзроўневымі карткамі), работа ў парах, індывідуальная работа.

Тып заняткаў: падагульненне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу

Лексічная тэма: Выбар прафесіі – адказны шлях у жыцці старшакласнікаў

Абсталяванне: тлумачальныя слоўнікі, схемы-апоры па тэме, тэсты, карткі з рознаўзроўневымі заданнямі

Эпіграф: Калі вы паспяхова выбераце прафесію і будзеце ўкладваць у яе сваю душу, тады шчасце само вас знойдзе (К.Д.Ушынскі).

Ход заняткаў

1.Арганізацыйны момант.

2. Работа над памылкамі, зробленымі ў папярэднім тэсце, актуалізацыя раней вывучанага.

1) Арфаграфічная хвілінка (правапіс у-ў)

У кожнага вучня на парце пакладзены памяткі №1, №2, №3

2) Выконванне слоўнікавай работы

Сала..і, аквары..м, ня..мека, ..ладзімір, рака ..са, стра..с, здаро..е, шлагба..м, рады..с, дыназа..р, ваку..м, па..за, наста..нік, а..дыенцыя, сімпозі..м, ма..зер, бра..нінг, ка..чук, архівары..с, со..с, мы ..бачылі, по..дзень, вынікі ..ніі, гучала “..ра”, а..л.

3.Актуалізацыя ведаў. Асноўная частка заняткаў.

1) Настаўнік: Тэма нашага ўрока - : “Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах”. Як вы думаеце, якія задачы нам трэба рэалізаваць сёння на ўроку? (Вучні самі ставяць задачы, што накіроўвае іх на свядомую дзейнасць на ўроку.) Акрамя гэтага ў нас сёння адзіная лексічная тэма.Мы будзем гаварыць пра выбор прафесіі, таму што гэта вельмі актуальная пытанне ў вашым жыцці. Але да лексічнай тэмы мы звернемся крыху пазней, а пачаць нашу работу я прапаную з паўтарэння тэорыі. У вас на партах ёсць схемы-апоры, якія вам трэба запоўніць.

2) Запаўненне схем-апор.

СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ

Узаемаправерка апор.

  • Якія сказы называюцца складаназалежнымі ( складаназлучанымі, бяззлучнікавымі)?

3.Лічбавы дыктант.

Настаўнік: Мы паўтарылі, якія сказы называюцца бяззлучнікавымі, а цяпер давайце праверым нашы веды на практыцы. Наступны этап нашага ўрока – лічбавы дыктант. Я буду чытаць вам сказы пад лічбамі. Ваша задача – адзначыць у сшытку нумары бяззлучнікавых складаных сказаў.

  1. У жыцці кожнага маладога чалавека надыходзіць час, калі неабходна прыняць рашэнне па выбары прафесіі.

  2. Пасля школы вывускнікі трапляюць на вялікі шлях жыцця, перад імі адкрываюцца тысячы дарог.

  3. У сучасным грамадстве існуе шмат прафесій, кожны можа выбраць па душы.

  4. Усе прафесіі маюць свае асаблівасці, сакрэты, і ў кожнай з іх нехта абавязкова знаходзіць сваё прызванне.

  5. Каб выбраць прафесію па душы, трэба глыбока, разумна, з веданнем справы разабрацца, якая з многіх прынясе радасць і задавальненне.

  6. Прафесія настаўніка, на маю думку, адна з самых важных прафесій на Зямлі.

  7. Настаўнік – гэта не толькі выхавальнік, ён дапамагае нашаму грамадству падняцца на больш высокую ступень культуры.

  8. У залежнасці ад абставін настаўніку даводзіцца выступаць у розных ролях: ён для дзяцей і таварыш, і самы блізкі чалавек.

  9. Настаўнік павінен любіць дзяцей, жыць для дзяцей – без гэтага яго праца не мае сэнсу.

Настаўнік адкрывае на дошцы правільныя адказы па лічбавым дыктанце, вучні выконваюць самаправерку.

Адказы: 2,3,7,8,9

4.Зварот да лексічнай тэмы.

Настаўнік: - Вы заўважылі, што ўсе сказы лічбавага дыктанта звязаны адной тэмай. Прапаную звярнуцца да лексічнай тэмы нашага ўрока. На дошцы запісаны сказ, у якім прапушчана слова.

Выбар… - адказны крок у жыцці старшакласнікаў.

  • Як вы думаеце, якое слова ў сказе прапушчана? Чаму? Як вы разумееце словы эпіграфа да нашага ўрока? Растлумачце тэрмін “прафесія”. (Вучні выказваюць свае думкі, звяртаюцца да “Тлумачальнага слоўніка”.)

Прафесія – род заняткаў, працоўнай дзейнасці, які патрабуе пэйнай падрыхтоўкі.

5.Праца з дэфармаваным сказам (запісаны на дошцы)

Складзіце і ахарактарызуйце сказ. Зрабіце яго сінтаксічны разбор. Пабудуйце схему сказа.

Школа, тут, вытокаў, знаходзіцца, усе, асобы, каля, развіваюцца, бакі, прафесіі, любой.

Узор выканання:

Школа знаходзіцца каля вытокаў любой прафесіі: тут развіваюцца ўсе бакі асобы. )

(Складаны, складаецца з двух простых сказаў, звязаных паміж сабой бяззлучнікавай сувяззю. Першая частка – просты сказ поўны, развіты, двухсастаўны. Другая частка – просты сказ, поўны, развіты, двухсастаўны. Паміж часткамі складанага сказа ставіцца двукроп’е, таму што другая частка раскрывае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай).

7.Паўтарэнне тэарэтычнага матэрыялу. (Мэта: развіваць камунікатыўныя навыкі)

Праца ў парах.

Настаўнік: - Я думаю, што сёння, калі вы выйшлі на фінішную прамую і засталося зусім мала часу да заканчэння школы, вы ўсе марыце аб адным: паступіць у тыя навучальныя ўстановы, якія вы для сябе выбралі. Прапаную перанесціся ў будучае і ўявіць, што ўсе вашы мары збыліся, вы паступілі і атрымалі ўжо дыплом па выбранай спецыяльнасці. Ваша задача – уладкавацца на добрую працу. А пры прыёме на працу неабходная ўмова, акрамя дыплома, - гэта паспяхова прайсці сумоўе, на якім пажадана паказаць сябе з лепшага боку. Для гэтага трэба пісьменна выказаць свае думкі, прыгожа гаварыць і ўважліва слухаць суразмоўцу. Вы будзеце працаваць у парах. Павярніцеся адзін да аднаго, сядзьце роўна, усміхніцеся адзін аднаму і падрыхтуйцеся да адказу па тэме.

1-ы варыянт - “Пастаноўка коскі і кропкі з коскай”

2-і варыянт – “Пастаноўка двукроп’я”

8.Маналагічны адказ.

Настаўнік: - Вы паўтарылі, калі ў бяззлучнікавых сказах ставіцца коска, кропка з коскай і двукроп’е. А цяпер я прапаную вам успомніць, у якіх выпадках ставіцца працяжнік. (Выступленне загадзя падрыхтаванага вучня).

9.Практычнае замацаванне.

–А цяпер прапаную праверыць, ці ўмееце вы правільна расстаўляць знакі прыпынку ў бяззлучнікавых сказах.Зрабіць гэта лепш за ўсё пры дапамозе самастойнай работы. У вас на партах ляжаць тэставыя заданні. Кожны мае магчымасць атрымаць добры бал. Жадаю вам поспехаў!

Тэставае заданне

  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

а) Хацеў сказаць слова ____ язык не варушыўся.

б) Ты скажы мне, цьма глухая ____доўга будзеш ты ляжаць?

в)Пасмы снегу раз-пораз перабягалі цераз дарогу, праносіліся ў паветры перад вачыма _____ад гэтага ўсё выглядала варухлівым, неспакойным.

г) Назаўтра бацька прыйшоў з працы таксама раней ___ ён хацеў як найбольш пабыць разам з Сярожам.

д) Вакол спакойна дрэмле поле ___ блішчыць у росах сенажаць.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е.

а) Вучаць, выхоўваюць не падручнікі, не методыкі ____ вучыць, выхоўвае настаўнік.

б) Лес быў лісцёвы ___ горда стаялі грабы, раскідваў густую сетку ясень, сям-там высіліся бярозы.

в) Лабановіч адчуваў вялікае маральнае задавальненне ___ вучні займаліся дружна, старанна і рабілі значныя поспехі.

г) Па-над рэчкай лён зацвітае блакітам ___ аддае вам паклон буйным коласам жыта.

д) Усё было ў гэтых песнях ___ прастор бязбрэжных палёў, і шум крыніцы пад гарою, і мілы шэлест каласоў.

3.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е.

а) Адразу стала зразумела ___дажджу сёння не будзе.

б) Апошняя нота ў ноч уляцела ___ апошні разок уздыхнулі басы.

в) Прыгледзьцеся ____новыя дні на вас пазіраюць у іскрах світання.

г) Ніхто не падаваў каманды __песня ўзнікла і пацякла.

д) Іншыя турботы апанавалі яго ___нельга паявіцца перад Сашай у такім выглядзе.

4.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

а) Снег ляціць ___ колькі вецер вые.

б) Прыветам, ласкаю і цішынёю ___ усім гэтым патыхала ад сакавітых хвойнікаў ды людскіх будынкаў.

в) Няма лесу ___ няма жыцця.

г) Кінеш спераду ___ знойдзеш ззаду.

д)Азірніся і ўбачыш ___ ля цябе я ў любую хвіліну.

5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е.

а) Спадала лета ___ ішоў ранні верасень.

б) Усё навокал было па-ранейшаму ___ глуха шумеў лес, над зямлёй плылі хмары.

в) Мне здалося ___ па бруку ідзе маладая сасонка.

г) Даўно нам свеціць дзень наш малады ___ свой новы лёс народ спакойна творыць.

д) Заўсёды ў лесе добра мне ___ у ім так ціха, урачыста.

АДКАЗЫ: 1-а,в; 2 – б,в, д;, 3 – а, в, д; 4 – б, в, г; 5 – б, в, д.

Вучні самастойна працуюць, а настаўнік дае кароткую даведку пра клас для прысутных гасцей.

Даведка пра клас

1.У класе вучыцца 7 чалавек

Сярэдні бал паспяховасці па беларускай мове –

Тэсціраванне па беларускай мове збіраюцца здаваць 4 выпускнікі, якія плануюць паступленні 3 дзяўчынкі - у медыцынскі каледж, Жэня – у машынабудаўнічы.

3 вучні будуць паступаць у прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі.

Найбольш папулярныя прафесіі ў класе:

-медыцынская сястра

-тэхнік

-ляснік

- будаўнік

Пастаянна заняткі праводзяцца з 4 вучнямі.

10. Заданне на развіццё маўлення.

Вызначыць тып, стыль тэксту.

Ідзі наперад

Жыў аднойчы дрывасек, які знаходзіўся ў гаротным становішчы. Ён існаваў на мізэрныя грошы, якія атрымоўваў за дровы, што прыносіў у горад на сабе з бліжэйшага лесу.

Аднойчы праходзіў міма стары вандроўнік, убачыў дрывасека за працай і параіў яму ісці далей у лес:

  • Ідзі наперад! Ідзі наперад! – сказаў ён.

Дрывасек паслухаў параду, адправіўся ў лес і ішоў наперад, пакуль не дайшоў да дзялянкі, дзе расло вялікае дрэва. Ён вельмі ўзрадаваўся, высек дрэва, узяў столькі кавалкаў, колькі мог несці, і прадаў іх на кірмашы за добрую цану.

Потым ён пачаў дзівіцца, чаму стары вандроўнік не сказаў яму пра тое, што ў лесе ёсць вялікія дрэвы для высякання, а проста параіў ісці наперад.

На наступны дзень ён пайшоў далей і знайшоў медныя залежы. Ён узяў столькі медзі, колькі мог несці, прадаў на базары і атрымаў яшчэ больш грошай. Праз дзень ён пайшоў яшчэ далей і знайшоў срэбныя залежы. Потым ён знайшоў золата, затым - дыяменты і нарэшце набыў вялікае багацце.

Менавіта такое становішча чалавека, які імкнецца да сапраўдных ведаў: калі ён не спыніцца ў сваім руху пасля таго, як дасягне некаторых поспехаў, а будзе імкнуцца наперад, то нарэшце знойдзе багацце трывалых вечных Ведаў. (З легенды.)

Адказы: тып – апавяданне, стыль – публіцыстычны з элементамі мастацкага.

11. ПАДАГУЛЬНЕННЕ

  • Наш урок набліжаецца да свайго лагічнага завяршэння. Хацелася б , каб вы зразумелі, што, нягледзячы на тое, якую прафесію вы выбераце ў будучыні, самае галоўнае, каб у любой сітуацыі вы заставаліся людзьмі. Кожнаму чалавеку дадзена права пакінуць след пасля сябе. А вось які будзе след, добры або адмоўны, вырашаць кожнаму з вас..

  • Спадзяюся, што наш занятак таксама пакіне след у вашым жыцці.

12.РЭФЛЕКСІЯ

  • У вас на партах ёсць рознакаляровыя паперкі з вашымі прозвішчамі. Калі вы будзеце выходзіць да дошкі, то прымацуйце сваю картку ў патрэбную калонку.

  • Як вы лічыце, ці дастаткова вашых ведаў па дадзенай тэме для паступлення ў выбраную навучальную установу?

Дастаткова

Не ўпэўнены

Недастаткова

РАЗДАТКА

Тэставае заданне

  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

а) Хацеў сказаць слова ____ язык не варушыўся.

б) Ты скажы мне, цьма глухая ____доўга будзеш ты ляжаць?

в)Пасмы снегу раз-пораз перабягалі цераз дарогу, праносіліся ў паветры перад вачыма _____ад гэтага ўсё выглядала варухлівым, неспакойным.

г) Назаўтра бацька прыйшоў з працы таксама раней ___ ён хацеў як найбольш пабыць разам з Сярожам.

д) Вакол спакойна дрэмле поле ___ блішчыць у росах сенажаць.

2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е.

а) Вучаць, выхоўваюць не падручнікі, не методыкі ____ вучыць, выхоўвае настаўнік.

б) Лес быў лісцёвы ___ горда стаялі грабы, раскідваў густую сетку ясень, сям-там высіліся бярозы.

в) Лабановіч адчуваў вялікае маральнае задавальненне ___ вучні займаліся дружна, старанна і рабілі значныя поспехі.

г) Па-над рэчкай лён зацвітае блакітам ___ аддае вам паклон буйным коласам жыта.

д) Усё было ў гэтых песнях ___ прастор бязбрэжных палёў, і шум крыніцы пад гарою, і мілы шэлест каласоў.

3.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е.

а) Адразу стала зразумела ___дажджу сёння не будзе.

б) Апошняя нота ў ноч уляцела ___ апошні разок уздыхнулі басы.

в) Прыгледзьцеся ____новыя дні на вас пазіраюць у іскрах світання.

г) Ніхто не падаваў каманды __песня ўзнікла і пацякла.

д) Іншыя турботы апанавалі яго ___нельга паявіцца перад Сашай у такім выглядзе.

4.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

а) Снег ляціць ___ колькі вецер вые.

б) Прыветам, ласкаю і цішынёю ___ усім гэтым патыхала ад сакавітых хвойнікаў ды людскіх будынкаў.

в) Няма лесу ___ няма жыцця.

г) Кінеш спераду ___ знойдзеш ззаду.

д)Азірніся і ўбачыш ___ ля цябе я ў любую хвіліну.

5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е.

а) Спадала лета ___ ішоў ранні верасень.

б) Усё навокал было па-ранейшаму ___ глуха шумеў лес, над зямлёй плылі хмары.

в) Мне здалося ___ па бруку ідзе маладая сасонка.

г) Даўно нам свеціць дзень наш малады ___ свой новы лёс народ спакойна творыць.

д) Заўсёды ў лесе добра мне ___ у ім так ціха, урачыста.

Заданне: Вызначыць тып, стыль тэксту.

Ідзі наперад

Жыў аднойчы дрывасек, які знаходзіўся ў гаротным становішчы. Ён існаваў на мізэрныя грошы, якія атрымоўваў за дровы, што прыносіў у горад на сабе з бліжэйшага лесу.

Аднойчы праходзіў міма стары вандроўнік, убачыў дрывасека за працай і параіў яму ісці далей у лес:

  • Ідзі наперад! Ідзі наперад! – сказаў ён.

Дрывасек паслухаў параду, адправіўся ў лес і ішоў наперад, пакуль не дайшоў да дзялянкі, дзе расло вялікае дрэва. Ён вельмі ўзрадаваўся, высек дрэва, узяў столькі кавалкаў, колькі мог несці, і прадаў іх на кірмашы за добрую цану.

Потым ён пачаў дзівіцца, чаму стары вандроўнік не сказаў яму пра тое, што ў лесе ёсць вялікія дрэвы для высякання, а проста параіў ісці наперад.

На наступны дзень ён пайшоў далей і знайшоў медныя залежы. Ён узяў столькі медзі, колькі мог несці, прадаў на базары і атрымаў яшчэ больш грошай. Праз дзень ён пайшоў яшчэ далей і знайшоў срэбныя залежы. Потым ён знайшоў золата, затым - дыяменты і нарэшце набыў вялікае багацце.

Менавіта такое становішча чалавека, які імкнецца да сапраўдных ведаў: калі ён не спыніцца ў сваім руху пасля таго, як дасягне некаторых поспехаў, а будзе імкнуцца наперад, то нарэшце знойдзе багацце трывалых вечных Ведаў. (З легенды.)

d:\documents and settings\махнач\рабочий стол\pravo-ochima-dutunu.jpg

Слоўнікавая работа

Сала..і, аквары..м, ня..мека, ..ладзімір, рака ..са, стра..с, здаро..е, шлагба..м, рады..с, дыназа..р, ваку..м, па..за, наста..нік, а..дыенцыя, сімпозі..м, ма..зер, бра..нінг, ка..чук, архівары..с, со..с, мы ..бачылі, по..дзень, вынікі ..ніі, гучала “..ра”, а..л.

Слоўнікавая работа

Сала..і, аквары..м, ня..мека, ..ладзімір, рака ..са, стра..с, здаро..е, шлагба..м, рады..с, дыназа..р, ваку..м, па..за, наста..нік, а..дыенцыя, сімпозі..м, ма..зер, бра..нінг, ка..чук, архівары..с, со..с, мы ..бачылі, по..дзень, вынікі ..ніі, гучала “..ра”, а..л.

Слоўнікавая работа

Сала..і, аквары..м, ня..мека, ..ладзімір, рака ..са, стра..с, здаро..е, шлагба..м, рады..с, дыназа..р, ваку..м, па..за, наста..нік, а..дыенцыя, сімпозі..м, ма..зер, бра..нінг, ка..чук, архівары..с, со..с, мы ..бачылі, по..дзень, вынікі ..ніі, гучала “..ра”, а..л.

Слоўнікавая работа

Сала..і, аквары..м, ня..мека, ..ладзімір, рака ..са, стра..с, здаро..е, шлагба..м, рады..с, дыназа..р, ваку..м, па..за, наста..нік, а..дыенцыя, сімпозі..м, ма..зер, бра..нінг, ка..чук, архівары..с, со..с, мы ..бачылі, по..дзень, вынікі ..ніі, гучала “..ра”, а..л.

Дастаткова

Не ўпэўнены

Не-дастаткова

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі брагінскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Хракавіцкі дзіцячы сад"
Музычная зала ўпрыгожана саматканымі дыванамі, ручнікамі. Стаяць лавы, святочны стол. Гучыць музыка ( грамзапіс). У залу ўваходзіць...

Аддзел адукацыі брагінскага райвыканкама iconАдзел адукацыі брагінскага райвыканкама
Канспект занятку па азнаямленню з наваколлем І развіццю мовы І зносін у старэйшай групе

Аддзел адукацыі брагінскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Малюнкавы дыктант (надрукаваць першую літару, 1 вучань на дошцы, астатнія ў сшытках)

Аддзел адукацыі брагінскага райвыканкама iconПалажэнне
Агульнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляюць аддзел адукацыі І раенная база юных турыстаў, аддзел па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама,...

Аддзел адукацыі брагінскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры І беражлівых адносін да вады

Аддзел адукацыі брагінскага райвыканкама iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Аб правядзенні І і ІІ этапаў рэспубліканскіх алімпіяд па агульнаадукацыйных прадметах сярод вучняў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць...

Аддзел адукацыі брагінскага райвыканкама iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі
Адукацыйныя: стварыць умовы для вывучэння новага матэрыялу; садзейнічаць авалодванню ведамі па тэме «Дыскрэтная будова рэчыва»

Аддзел адукацыі брагінскага райвыканкама iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Згодна з планам работы аддзела адукацыі на 2007-2008 навучальны год, з мэтай выканання загада раа №221-з ад 14 верасня 2007 года

Аддзел адукацыі брагінскага райвыканкама iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Прывітанне, сябры. Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны І такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку

Аддзел адукацыі брагінскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа "Мокраўскі впк дз/сад-саш"
Млын як гаспадарчае збудаванне

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка