Урок падагульненне па тэме




НазваУрок падагульненне па тэме
Дата канвертавання11.03.2013
Памер37.18 Kb.
ТыпУрок
Адзел адукацыі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №39 г. Гомеля”


Урок - падагульненне па тэме


“Антонімы. Іх ужыванне”


Выкладчык беларускай мовы

і літаратуры

Цімашэнка Вольга

Анатольеўна


Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Антонімы”, працягваць развіваць

уменне знаходзіць антонімы у тэксце, складаць з антонімамі сказы,

дыялог, развіваць маўленне і лагічнае мысленне; на прыкладзе пэўных

заданняў выхаваць павагу і любоў да вуснай народнай творчасці,

народных традыцый.


I. Ход урока


Арганізацыйны момант

II. Паўтарэнне вывучанага



1. Уступнае слова настаўніка. (Настаўнік называе тэму, мэты ўрока)

2. Франтальнае апытванне


  • Якія словы называюцца антонімамі? (Cловы адной і той жа часціны мовы, якія маюць супрацьлеглае значэнне, называюцца антонімамі. Прыклад: дзень – ноч, белы – чорны)

  • Калі ўжываюцца антонімы? (Антонімы ўжываюцца ў мове пры апісанні ці характарыстыцы прадметаў і з,яў, супрацьлеглых па якіх-небудзь прыметах).

  • Што антонімы надаюць мове? Чым яны служаць? (Антонімы надаюць мове выразнасць, служаць сродкам сувязі сказаў у тэксце ці частках сказа).

  • На якія групы падзяляюцца антонімы? (Вылучаюцца аднакараневыя і рознакараневыя антонімы. Прыглад: унесці – вынесці, вяселы – невяселы, шчасце – нешчасце (аднакараневыя); халодны – гарачы, старэць – маладзець (рознакараневыя)

  • Да якіх слоў нельга падабраць антонімы? (Не маюць антонімаў словы з канкрэтным значэннем (дом, рука, цагліна, дрэва) і спецыяльныя тэрміны (геолаг, філасофія, фармацэўт, радыус).


3. Індывідуальная работа па картках (на месцах) (на 5-6 б.)

Картка 1


Заданне. Падбярыце да слоў антонімы. З трыма словамі складзіце сказы. Вызначце ў іх граматычныя асновы.

Моцны, лянівы, смяецца, вяселы, роўна, чысты, неба, адчыніць, рана.

Картка 2


Заданне. Падбярыце да слоў антонімы. Вызначце, якімі часцінамі мовы з,яўляюцца дадзеныя словы.

Скупы, ноч, пад,ехаць, добры, сумна, маўклівы, гаварыць, хіма, ісці, пусты.


4. Заданне. Вызначце, якое слова лішняе ў кожным радку (вусна).

Горача, светла, холадна

Блізкі, далёкі, добры

Выліць, наліць, падліць

Адважны, баязлівы, страшны.

Легкі, мяккі, цверды.

Бодры, змучаны, ласкавы.


5. Індывідуальная работа ля дошкі. (Камянціраванае пісьмо).


Заданне

Падбярыце да слоў антонімы. Растлумачце іх правапіс. Чаму не да ўсіх слоў можна падабраць антонімы? Вызначце, якой часцінай мовы з,яўляюцца дадзеныя словы.


Унізе – уверсе, легкі – цяжкі, гучна – ціха, вайна – мір, пясчаны, маўчаць – гаварыць, жыцце – смерць, верабей, маленькі – вялікі, радасць – смутак, стадыён.

6. Заданне пісьмовае


Прачытайце загадкі. Адкадайце іх. Выпішыце антонімы парамі.


1. Ноччу маўчыць, удзень гамоніць;

маці другая, дзяцей навучае. (Школа).

2. Зімой і летам адным цветам. (Елка)

3. Спераду шыльца, ззаду вільцы, наверсе чорнае сукно, падыспадам белае палатно. (Ластаўка)

4. Чорная карова ўвесь дзень пабарола; белая ўстала – усіх пападымала.

(Дзень і ноч)

5. Летам апранаюцца, зімой раздзяваюцца (Лісцёвыя дрэвы)


7. Праслухаем казку. Знойдзем антонімы. Растлумачым значэнне выдзеленых слоў.

Жылі-былі сем братоў, сем Агафонаў. Сем бесталковых. Абрыдла ім сядзець. Задумалі яны па свеце пагуляць, людзей паглядзець, сябе паказаць.

- Як, братцы, паедзем: па вадзе ці па зямлі?

- Па вадзе лепш

Спусціліся Агафоны да ракі, селі ў лодку – давай грэсці. Адны ўправа грабуць, другія – улева. Не ідзе лодка ні туды, ні сюды – стаіць на месцы.

Спужаліся Агафоны:

- Відаць, нехта лодку трымае!

Пачуў іх рыбак, гаворыць ім:

- Эх, вы, мякінныя галовы! Ды калі вы будзеце ў розныя бакі веславаць – лодка век з месца не зрушыць. Усе ў адзін бок вяслуйце…


8. Заданне.

Прачытайце прыказкі. Запішыце прапушчаныя словы-антонімы да выдзеленых слоў.


1. Чорнае … не стане. 2. Дрэнны пачатак не к добраму … 3. Лёгка раскідаць, ды … збіраць. 4. Хто чужога не шануе, той … не мае. 5. Блізка відаць, ды … дыбаць.


9. Слова настаўніка

Такім чынам мы сёння з вамі гаварылі пра словы, якія маюць супрацьлеглае значэнне – антонімы.


Рэфлексія


запомніў



Я навучыўся


зацікавіўся

IV. Выстаўленне адзнак



V. Д/з § 25, пр. 167


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок падагульненне па тэме iconКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок падагульненне па тэме iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок падагульненне па тэме iconПравапіс прыставак Мэты
Тып факультатыўных заняткаў: падагульненне, сістэматызацыя І замацаванне ведаў, уменняў І навыкаў па тэме

Урок падагульненне па тэме iconПадагульненне па тэме "Зваротак" (5 клас)
Слова ці спалучэнне слоў, што абазначае асобу ці прадмет, да якога звяртаюцца з размовай

Урок падагульненне па тэме iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Урок падагульненне па тэме iconАбагульняючы ўрок па тэме
Замацаванне тэарэтычных ведаў на практыцы на абагульняючым уроку па тэме “Сонечная сістэма”

Урок падагульненне па тэме iconУрок -экскурсія па тэме " Свет кніг "
Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,...

Урок падагульненне па тэме iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Урок падагульненне па тэме iconПрадмет: Гісторыя Беларусі Класс: 9 Тэма: Удзел бсср у заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Мес ца ў рока ў тэме
Месца ўрока ў тэме: восьмы ўрок раздела «бсср у гады Сусветнай І вялікай Айчыннай войнаў»

Урок падагульненне па тэме iconУрок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
Мэты: узнавіць І замацаваць веды вучняў па тэме «Адасобленыя члены сказа»; выпрацоўваць навыкі І ўменні самастойнага вызначэння адасобленых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка