Пазнаем Беларусь!




НазваПазнаем Беларусь!
Дата канвертавання11.03.2013
Памер33.9 Kb.
ТыпДокументы
Пазнаем Беларусь!”




Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

Юрась Свірка.


Як толькі не называюць у свеце нашу Беларусь. Яна і краіна лясоў і балот, яна і краіна старажытных замкаў і палацаў, яна і краіна бульбы ды льну-даўгунцу.

Пра нас звычайна пішуць і гавораць: “Беларусы – народ добры, шчыры, цярпялівы, мудры, памяркоўны, спагадлівы, працавіты, паслухмяны, дабрадушны, сумленны.”

Зямля наша ляжыць паміж Чорным і Балтыйскім морамі, займае дзвесце сем тысяч шэсцьсот квадратных кіламетраў. Абрысы нашай Радзімы надзіва сімвалічныя: яны нагадваюць на картах мужную, добрую, чалавечую далонь. Трэба браць у гэтую працавітую далонь свае багацці і здабыткі, вышэй падымаць іх над светам. Хай ведаюць людзі ўсіх кантынентаў пра нашу краіну.

З разрозненных і раскінутых па краіне кавалачкаў гісторыі, як з цаглінак, стагоддзямі складваецца духоўны фундамент нашай краіны, ад якога залежыць здольнасць народу да самарэалізацыі ў гэтым разнастайным свеце. Беларусь набыла сваю славу, сваю сусветную вядомасць, палітычнае, гаспадарчае, культурнае значэнне і заняла свой “пачэсны пасад паміж народамі”.

Наша краіна валодае значным гісторыка-культурным патэнцыялам, прадстаўленым аб'ектамі архітэктуры, градабудаўніцтва, мастацтва, археалогіі, паркавымі комплексамі, музейнымі калекцыямі і кніжнымі зборамі.

Гонар за родну зямлю нараджаецца яшчэ ў маленстве і, як першы вясновы парастак, набірае сілу, крэпне на працягу ўсяго жыцця. Нельга меркаваць аб тым, што можна навучыць любіць Радзіму, сваю гісторыю, прыроду толькі па кнігах, або седзячы з навучэнцамі ў аўдыторыі? У гарадской цывілізацыі цяпер надзывачай ярка выяўлены прыярытэт іншых, рэчавых каштоўнасцей. І калі маладому чалавеку так і не дарыцца магчымасць своечасова далучыцца да святых вытокаў сваей Айчыны, дык можа засохнуць, безнадзейна збяднець яго сэрца.

На наш погляд, проста не існуе альтэрнатывы паездкам да гістарычных святыняў ці пешым паходам да ціхіх куточкаў роднай зямлі. Толькі тут у гарманічным адзінстве прыроды і гісторыі высокія словы аб патрыятызме, аб прыгажосці не будуць здавацца дзяжурнымі і банальнымі скептычнаму і крыху цынічнаму маладому пакаленню. Змоўкнуць, прыслухаюцца маладыя людзі, знікнуць з іх твараў хоць на нейкі час іранічныя ўсмешкі – значыць, пашанцавала: упала ў іх душы каштоўнае насенне. Бог дасць, з’явяцца і парасткі.

Ужо добрай традыцыяй сталі турыстычныя паездкі навучэнцаў нашага каледжу па самых цікавых гістарычных мясцінах Беларусі. Пабывалі ў Нясвіжы, Мірскім замку, Гомелі і Магілеве і іншых гарадах. Убачылі багатую спадчыну нашага народа, яго захапляльную гісторыю, элегантныя старажытныя палацы і магутныя замкі, абвеяныя легендамі, загадкавыя азёры і лясы, шчодра напояныя звонкім хваёвым водарам.

Старажытныя замкі і палацы нагадалі аб бурным гістарычным мінулым Беларусі. Мірскі і Нясвіжскі замкі прыадчынілі таямніцу легендарнага магнацкага роду Радзівілаў.

Нясвіж - старажытная сталіца некаранаваных каралёў! Нясвіжскі замак – жывая легенда беларускай зямлі, адзіная ў Еўропе цалкам захаваная магнацкая рэзідэнцыя, першы ў Беларусі будынак бастыённага тыпу.

Амаль пяцісотгадовы Мірскі замак – гэта цуд з чырвонай цэглы, які глядзіць у старажытную сажалку, у якой, як абвяшчае легенда, чакаюць свайго гаспадара незлічонныя скарбы.

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль - адзін з найстарэйшых музеяў у Рэспубліцы Беларусь. У адрозненне ад іншых помнікаў ён за мінулыя гады істотна не змяніўся. Сёння ў ім размяшчаецца дзяржаўны гісторыка-культурны музей, які мае адзін з найбагацейшых збораў гістарычных каштоўнасцяў Беларусі: археалагічныя знаходкі ў Гомельскай вобласці, калекцыя манет, старажытныя абразы, кнігі, карціны, гадзіннікі і інш.

Наогул, характэрнай асаблівасцю беларускіх палацаў і замкаў з'яўляецца іх дзіўная рамантычнасць, якая адчуваецца тут амаль фізічна - з кожным з будынкаў звязана казачнае паданне з нязменнымі прыгажуняй і здрадай, арыгінальная архітэктура - фантазійнае беларуcкае барока - падаецца арганічным працягам лірычных краявідаў.

Гэтыя паездкі маюць вялікае павучальна-пазнаваўчае і выхаваўчае значэнне. Павучальнае — таму, што вучаць павазе да продкаў, да гістарычных традыцый. Пазнаваўчае — таму, што дазваляюць нам шырэй глянуць на мінулае. А выхаваўчае - таму, што вучаць нас любові да Айчыны, малой і вялікай, бо кожны чалавек павінен ведаць, хто ён такі, якая яго мова, народ і край, дзе ён жыве, якая яго гісторыя.

Мы ганарымся зямлёй нашых дзядоў і прадзедаў, мы любім бясконца яе палеткі, лясы і сенажаці на ўлонні старажытнай маці-планеты і зробім усе, каб дапамагчы ёй стаць самай прывабнай, самай зялёнай, самай прыгожай на планеце.


Бібліятэкар А.А. Качан

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пазнаем Беларусь! iconМаладзёжны адукацыйны клуб "newline" Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне "Гісторыка" дуа "Гімназія №10 г. Маладзечна" дуа "Політэхнічная гімназія №6 г. Мінска" Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім
Міхала Клеафаса Агінскага, якога мы пазнаем па знакамітым паланэзе “Развітанне з Радзімай”. Між тым гэты славуты суайчыннік пакінуў...

Пазнаем Беларусь! iconДуа "Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа"
Сёння да нас на ўрок прыйдзе адзін з казачных герояў. А хто, мы пазнаем, калі правільна адновім роўнасці

Пазнаем Беларусь! iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Добры дзень, паважаныя госці! Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Вышыўкi I...

Пазнаем Беларусь! iconЗаконный представитель несовершеннолетнего гражданина Республики Беларусь представляет
Обмен паспорта гражданину Республики Беларусь, проживающему в Республике Беларусь, не достигшему 14-летнего возраста, в случае переезда...

Пазнаем Беларусь! iconОбмен паспорта гражданину Республики Беларусь, проживающему в Республике Беларусь, достигшему 14-летнего возраста, в случае переезда гражданина Республики Беларусь, ранее постоянно проживавшего за пределами Республики Беларусь, на постоянное жительство в Республику Беларусь
Номер кабинета и телефона, фамилия, имя, отчество ответственного за исполнение административной процедуры

Пазнаем Беларусь! iconПастанова Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Республікі Беларусь...

Пазнаем Беларусь! icon31 снежня 2008 г. N 49 аб зацвярджэннi iнструкцыi аб парадку ажыццяўлення
Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года I палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў...

Пазнаем Беларусь! iconГерб рб совет министров республики беларусь п а с танов а постановление
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снеджня 2005 года “Аб музеях І музейным фондзе Рэспублікі...

Пазнаем Беларусь! iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай І пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
Дпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь...

Пазнаем Беларусь! iconПасольства Рэспублікі Беларусь
Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з абзацам трэцім артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка