Кандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс




НазваКандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс
Дата канвертавання11.03.2013
Памер21.06 Kb.
ТыпДокументы
Кандрат КРАПІВА

(5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991)

Жыццяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы Нізок, Уздзенскае народнае вучылішча, 4-класным гарадскім вучылішчы ў Стоўбцах, з якой перавёўся ў такое ж вучылішча ў Койданава. Пасля заканчэння (1913) здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Восенню 1914 атрымаў месца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны на Міншчыне. Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію. У сакавіку 1916 скончыў школу прапаршчыкаў. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918 дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы Каменка на Уздзеншчыне. У 1920-1923 - камандзір у Чырвонай Арміі. З 1924 зноў настаўнічаў на Уздзеншчыне ў пасёлку Астравок.

У 1925 пераехаў у Мінск. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ (1930). Працаваў загадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932-1936). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінскай вайне (1939-1940). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавой газеце «За Савецкую Беларусь», у 1943-1945 рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваенныя гады - рэдактар часопіса «Вожык» (1945-1947), загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1947-1952), дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956). У 1956 - студзені 1982 - віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 па сакавік 1989 - вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР. Неаднаразова абіраўся дэпутатам (1947-1990), старшынёй ВС БССР. Член СП СССР (з 1934).

Творчасць

Пісаць пачаў у 1922. Аўтар кніг сатыры і гумару «Асцё» (1925), «Крапіва» (1925), «Біблія» (1926), «Байкі» (1927), «Ухабы на дарозе» (1930), «Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў» (1930), «Хвядос - Чырвоны нос» (1931), «Калючы строй» (1932), «Выбраныя байкі» (1932), «Выбраныя вершы» (1935), «Выбраная сатыра» (1938), «Выбраныя творы» (1941, 1947, 1948), «Смех і гнеў» (1946), «Сатыра і гумар» (1954), «Жаба ў каляіне» (1957), «Байкі, вершы, п'есы» (1960), «Сорак баек» (1966), «Вершы і байкі» (1967, 1990), «Байкі і вершы» (1971), «Пучок жыгучкі» (1973), «Загадкі дзеда Кандрата» (1986).

Аўтар п'ес «Канец дружбы» (1934), «Партызаны» (1937), «Хто смяецца апошнім» (1939), «Проба агнём» (1943), «Валодзеў гальштук» (1945), «Мілы чалавек» (1945), «З народам» (1948), «Пяюць жаваранкі» (1950), «Зацікаўленая асоба» (1953), «Людзі і д'яблы» (1958), «Брама неўміручасці» (1973), «На вастрыі» (1982).

Выдаў зборнікі прозы «Апавяданні» (1926), «Людзі-суседзі» (1928), «Жывыя праявы» (1930), раман «Мядзведзічы» (1932), нарыс «Герой Савецкага Саюза Міхаіл Сільніцкі» (1943).

Узнагароды

Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР: у 1941 за п'есу «Хто смяецца апошнім», у 1951 за п'есу «Пяюць жаваранкі», у 1971 - за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974) за п'есу «Брама неўміручасці».

Літ.:

  • Гардзіцкі А.К. Крапіва Кандрат // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл.

  • • Крапіва Кандрат // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс iconКрапіва Кандрат біяграфія
Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат), нарадзіўся 05. 03. 1896 г у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай...

Кандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс iconКандрат Крапіва. Байка "Дыпламаваны Баран"

Кандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс iconКандрат Крапіва Вайна
Сяджу я ды думаю а што думаю, дык І сам добра не разбяру вось вярзецца нешта

Кандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс iconУрок беларускай літаратуры "Кандрат Крапіва-байкапісец"
Метадычная мэта: стварэнне ўмоў для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў І педагога ў кантэксце асобасна- арыентаванай адукацыі І...

Кандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс iconКандрат Крапіва Людзі-суседзі
Рыгораву жонку. А яна спіць І не чуецца. Ён падымаецца ўсё вышэй І вышэй. Рыгор не спіць, ён бачыць усе месяцавы штукі. І жонку таксама....

Кандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс iconУстав учреждения образования
Законам Рэспублікі Беларусь"Аб адукацыі" ад 29 кастрычніка 1991 г. №1202-xп (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991...

Кандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс iconУстав учреждения образования
Законам Рэспублікі Беларусь"Аб адукацыі" ад 29 кастрычніка 1991 г. №1202-xп (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991...

Кандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс iconАбрад «куцц я» ( на раство ці каляды)
Святкаванне Раства цягнулася тры тыдні: пачатак свят (7 студзеня), сустрэча Новага (Старога) года (14 студзеня), Вадохрышча (19 студзеня)...

Кандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс iconПатаранскі Сяргей, нарадзіўся 6 студзеня 1976 году ў Менску. Вучыўся ў мастацкай школе-каледжы №26, затым у Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Коласа; у 1991
Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Коласа; у 1991 годзе паступае на журфак бду, а ў 1993 годзе – у Беларускую Акадэмію мастацтваў...

Кандрат крапіва (5 сакавіка 1896 — 7 студзеня 1991) Жыццяпіс iconКонкурс егу "інтэлектуальны марафон-2009"
Марафон уключае тры дыстанцыі: Інтэрнэт-віктарыну "Эрудыт" (20 сакавіка 2009 года); Інтэрнэт-алімпіяду "Знаўца" (22-23 сакавіка)...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка