Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока




НазваТэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока
Дата канвертавання11.03.2013
Памер31.77 Kb.
ТыпДокументы
Тэма ўрока: КВЕТКА , ЯКАЯ ЛЁТАЕ.

Мэта ўрока: навучыць перадаваць ў малюнку форму матылька па зададзенаму алгарытму з прымяненнем дапаможных ліній.

Задачы:

  • пашырыць уяўленні вучняў аб насякомых;

- мастацкімі сродкамі выражаць пачуцці і настрой;

- развіваць назіральнасць, фантазію;

- фарміраваць эстэтычны густ;

- выхоўваць беражлівыя адносіны да жывой прыроды.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне ўрока: схематычны алгарытм малявання матылька, дэманстрацыйны матэрыял(фотаздымкі, малюнкі мастакоў), гатовы ўзор малюнка, кветка настрою - для настаўніка.

Сшыткі для малявання, простыя алоўкі, сціркі, фарбы, шклянкі з вадой, пэндзалі, анучкі для асушвання іх, тэст ,,Віды і жанры выяўленчага мастацтва”, жэтоны - для вучняў.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант:

  • праверка гатоўнасці класа да ўрока.

2. Актуалізацыя ведаў:

- кожны з вас атрымаў заданне, дзе вы павінны абвесці літары з правільным адказам:

Тэст ,,Віды і жанры выяўленчага мастацтва”

1. АКВАРЭЛЬ – ГЭТА:

а) фарбы, якія разводзяцца вадой.

б) малюнак, выкананы акварэльнымі фарбамі.

в) мастак, які піша акварэльнымі фарбамі.

2. ЖАНР ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА, ЯКІ АДЛЮСТРОЎВАЕ ПРАДМЕТЫ – САДАВІНУ, ГАРОДНІНУ, КВЕТКІ, РАБУ,- ГЭТА:

а) нацюрморт.

б) пейзаж.

3. ДАПІШЫ СЛОВА:

Жанр выяўленчага мастацтва, у якім асноўным прадметам выявы з’яўляецца прырода, - гэта … .

4. ЗЛУЧЫ СТРЭЛКАЙ ПАНЯЦЦЕ З ЯГО АБАЗНАЧЭННЕМ:

а) дэкаратыўна – прыкладное выява, складзеная з

мастацтва. кавалкаў шкла, або каменьчыкаў.


б) мазаіка карціна на сцяне, выкананая ў

асаблівай тэхніцы роспісу.


в) фрэска упрыгажэнне адзення, абутку,

прылад працы, цацак арнаментам або ўзорам


- самаправерка выкананых работ.

3. Падрыхтоўка для ўспрымання новага матэрыялу:

- паслухайце ўрывак з верша і ўявіце тое, пра што я вам прачытаю:

Давай-ка мы с тобой, дружок,

Пойдём скорее на лужок,

Там ярко пестреет в траве василёк,

Гордо склонили головки ромашки,

Звонко смеются красивые кашки,

Вот один цветок проснулся

(Больше спать не захотел),

Шевельнулся, встрепенулся,

Взвился вверх и улетел.

- пра якую ж чароўную кветачку ідзе размова ў гэтых радках?

4. Паведамленне тэмы ўрока:

- вось сёння на ўроку мы і будзем вучыцца маляваць гэтых чароўных насякомых.

5. Гутарка па тэме:

- дзеці, а хто з вас назаве самага вялікага матылька які водзіцца ў нашай краіне?

( Адмірал. Гэта самы вялікі матылёк. Размах яго крылаў дасягае ад пяці да сямі сантыметраў. Ён вельмі прыгожы. Але, на жаль, гэтых прыгожых насякомых засталося вельмі мала, на нашых лугах і палях. Таму ён занесены ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. А гэта азначае, што мы павінны берагчы і ахоўваць іх.

- скажыце, калі ласка, хто ведае, якая колькасць відаў матылькоў налічваецца ў Беларусі?( 1600 відаў)

- а матылёк, гэта карыснае насякомае ці шкоднае? (карыснае, бо яны апыляюць расліны)

6. Дэманстрацыя фотаздымкаў , малюнкаў мастакоў:

- прырода – мастак вельмі пастаралася аб прыгожым убранні матылькоў, і чалавеку – мастаку застаецца толькі перадаць прыгажосць гэтых чароўных насякомых. Нават наш беларускі паэт Максім Багдановіч перадаў іх прыгажосць такімі радкамі:

Па - над белым пухам вішняў

Быццам сіні аганёк,

Б’ецца, уецца шпаркі, лёгкі,

Сінякрылы матылёк.

  • аналіз ілюстрацый і фотаздымкаў.

7.Фізкультмінутка:

- вучні ў адвольным парадку імітуюць рухі матылькоў пад музыку.

8.Практычная дзейнасць вучняў:

  • інструктаж па ахове працы і тэхніцы работы з фарбамі;

  • дэманстрацыя этапаў малявання матылька:


(паказ і тлумачэнне паслядоўнасці рысавання матылька. Па алгарытму вучні ўстанаўліваюць, у якой паслядоўнасці трэба маляваць матылька. Настаўнік дае дадатковыя тлумачэнні і рысуе этапы выканання на дошцы)


9.Калектыўнае абмеркаванне выкананых работ:

- выстава работ вучняў;

- самаацэнка выкананых работ (+ справіўся з заданнем, +/- нешта не атрымалася, - зусім не атрымалася)

10. Рэфлексія:

- ля кветкі настрою астаўце свае жэтоны каля адпаведнай стрэлачкі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока iconУрока у 9´класе Тэма урока
Мэта урока: забяспечыць асэнсаванае засваенне паняцця “сілы пругкасці”, відау дэфармацыі, закона Гука

Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока iconТэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: 1 параўнаць развіццё феадалізму на беларускіх землях І ў Заходняй Еўропе І зрабіць высновы; 2 садзейнічаць авалодванню...

Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока iconТэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока
Мэта ўрока: арганізаваць работу вучняў па вывучэнню тэмы “Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы”, у выніку якой яны змогуць...

Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока icon7 клас тэма: Змены ў дзяржаўным ладзе вкл у XV сярэдзіне XVI ст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: ахарактарызаваць праўленне вялікага князя Казіміра IV, асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г

Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока icon8 клас Тэма: Беларусь у гады Паўночнай вайны Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: вызначыць прычыны вайны. Ахарактыразаваць баявыя дзеянні на тэрыторыі беларускіх зямель, вынікі І наступствы...

Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока iconНастаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя Мэта ўрока
Мэта ўрока: садзейнічаць фарміраванню ведаў аб структуры І геаграфіі сельскай гаспадаркі

Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока icon7 клас Тэма ўрока: "Seasonal Holidays" Адукацыйная мэта
Адукацыйная мэта: фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у рамках вызначанай тэмы

Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока iconТэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў
Мэта І задачы ўрока: 1 параўнаць развіцце феадалізму на беларускіх землях І ў Заходняй Еўропе І зрабіць высновы; 2 Садзейнічаць авалоданню...

Тэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока iconУрока. Столетняя война. Реформация. Цель урока
Цель урока: достичь образовательных результатов по теме урока через включение учащихся в процесс исследования материала с применением...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка