Праект зацвярджаю




НазваПраект зацвярджаю
Дата канвертавання11.03.2013
Памер28.83 Kb.
ТыпДокументы
ПРАЕКТ

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________В.В. Якжык

____________________2013 г.


РАШЭННЕ

рэспубліканскага журы па падвядзенні

вынікаў рэспубліканскага

конкурсу творчых работ ”Бабулін куфэрак“

у рамках акцыі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“


У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2011 г. №  65, умовамі правядзення конкурсаў у рамках Акцыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.03.2011 г. № 12-01-12/480, загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.12.2012 г. № 890 ”Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ былі разгледжаны творчыя матэрыялы пераможцаў фінальнага этапу рэспубліканскага конкурсу творчых работ ”Бабулін куфэрак“.

Рэспубліканскі конкурс творчых работ ”Бабулін куфэрак“ выявіў вялікую зацікаўленасць навучэнцаў і іх педагогаў да вывучэння культурнай спадчыны сваёй малой радзімы.

На першы (папярэдні) тур конкурсу было прадстаўлена звыш 330 творчых работ літаратурна-публіцыстычных жанраў, тэматыка якіх звязана з гісторыяй і асаблівасцямі нацыянальнага касцюма беларусаў, а таксама традыцыямі, звычаямі і абрадамі малой радзімы: жаночы, мужчынскі і дзіцячы; сялянскі, мяшчанскі, рыцарскі, вайсковы, шляхецкі, магнацкі; паўсядзённы і святочны касцюм; галаўныя ўборы і абутак, аксесуары і ўпрыгажэнні; сімволіка арнаменту і самабытнасць аздаблення строяў (вышыўка, карункі, аплікацыі г.д.); шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў (ручнікі, паясы і інш); унікальныя духоўна-матэрыяльныя каштоўнасці; традыцыі розных мясцовасцяў (вяселле, збіранне пасагу для нявесты, гаданні, святочныя забавы і г.д.); асаблівасці быту беларусаў.

У выніковым туры ўдзельнічала 21 творчая работа.

Разгледзеўшы творчыя работы ўдзельнікаў рэспубліканскага этапу конкурсу на іх адпаведнасць асноўным мэтам і ўмовам, рэспубліканскае журы прыняло рашэнне ўзнагародзіць пераможцаў і прызёраў конкурсу.

  1. Узнагародзіць дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Філістовіч Ганну, навучэнку ДУДА ”Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі ”Маладзік“ Мінскай вобласці.

  1. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Ліксо Дар'ю, навучэнку ДУА ”СШ № 212 г. Мінска“;

Парыцкую Аляксандру, навучэнку ДУА ”Мішнёўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа“ Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

  1. Узнагародзіць дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Зябко Аляксандра, навучэнца ДУА ”СШ № 126 г. Мінска“;

Скараходава Мікалая, навучэнца ДУА ”Гімназія г. Крычава“ Магілёўскай вобласці;

Калошыц Кацярыну, навучэнку ДУА ”СШ № 38 г. Гродна“.


Старшыня

рэспубліканскага журы Ж.Г. Шчурок


Адказны сакратар Л.А. Бабіцкая

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“...

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Беларусь ад 03. 12. 2012 г. №890 ”Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі...

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“ былі разгледжаны справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных І мінскага гарадскога этапаў конкурсу...

Праект зацвярджаю iconСш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў
...

Праект зацвярджаю icon"Зімняя школа" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у
Праект стартаваў у Менску цяпер у лістападзе, а мае скончыцца ў Чэхіі ў сьнежні. Вынікам станецца дакумэнтальны фільм. Ідэя праекту...

Праект зацвярджаю iconПраект зацвярджаю
Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“ з красавіка па снежань 2012 года быў праведзены конкурс даследчых работ ”Праз творчасць у прафесію...

Праект зацвярджаю iconВіртуальны праект пра Янку Купалу І Якуба Коласа прэзентавала Нацыянальная бібліятэка ў Глыбокім
Глыбоцкай бібліятэкі сямейнага чытання супрацоўнікамі Нацыянайльнай бібліятэкі Беларусі быў прэзентаваны мультымедыйны праект “Класікі...

Праект зацвярджаю iconЗ 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста з Аўстрыі, выкладчыка
З 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста...

Праект зацвярджаю iconЗацвярджаю зацвярджаю
Брэсцкага аблвыканкама, Дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, абласны аддзел па справах моладзі, ак га «брсм» праводзяць...

Праект зацвярджаю iconЗацвярджаю зацвярджаю
Брэсцкага аблвыканкама, Дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, абласны аддзел па справах моладзі, ак га «брсм» праводзяць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка