Жыві, мая вёска!




НазваЖыві, мая вёска!
Дата канвертавання11.03.2013
Памер75.05 Kb.
ТыпДокументы
Жыві, мая вёска!

(Пазакласнае мерапрыемства)

Мэты:

-паглыбіць веды вучняў пра жыццё і духоўны свет вяскоўцаў;

-пазнаёміць з гісторыяй узнікнення вёскі;

-развіваць пазнавальны інтарэс у малодшых школьнікаў;

-выхаванне патрыятызму і пачуцця гонару за сваіх аднавяскоўцаў.


Ход мерапрыемства


Вядучы.Добры дзень, сябры. Сёння мы адправімся ў падарожжа па нашай цудоўнай краіне і зазірнем… ( круціць і разглядае глобус) у маляўнічы куток – вёску Ханявічы. Месца прыгожае. Шмат цікавага. Але трэба даведацца, чым славіцца гэтая зямля, якія людзі тут жывуць. А вы мне дапаможаце? Тады адпраўляемся ў падарожжа.


Гучыць ціхая музыка(Чытае вучань)

Там, дзе сосны спяваюць

Песні белым бярозкам,

Там спрадвеку стаіць

Мая родная вёска.


Я не ведаю болей

Месца лешага ў свеце,

На вялікай, блакітнай,

На нашай планеце.


Сніцца родная вёска,

Хата бацькава з краю,

На паляне суніцы,

Цiш зялёнага гаю.


Каля самай сцяжынкі

Б’е з-пад вербаў крыніца,

Крышталёвы струменьчык

У праменях іскрыцца.


Хай на родных палетках

Ніва мірная спее.

Беларусь — мая кветка,

Яшчэ больш расквітнее!


Вядучы:

Вёскі, якія пайшлі і якія сыходзяць у нябыт.Колькі іх? Якія назвы яны насілі.? Хто ў іх жыў? Ціхенька і непрыкметна адыходзяць яны з нашай памяці. Іншы раз так складваецца жыццё, што дапамагчы вёсцы нельга і выратаваць няма каму. Так, многія вёскі зніклі, але наша вёска Ханявічы жыве, развіваецца, з надзеяй глядзіць у будучыню, але нельга забываць свайго слаўнага мінулага. А гісторыя наша багата яркімі незабыўнымі падзеямі.

Прадстаўляем вашай увазе гісторыю ўзнікнення вёскі Ханявічы.

Вучань

Назва вёскі Ханявічы ўтворана ад імя Ханок і вытворных прозвішчаў. Але ёсць і другая версія: паходзіць ад слова “хан” татарскіх пасяленняў, якія тут аселі пры князі Вітаўце.

Вучаніца

Людзі нашай мясцовасці вельмі працавітыя. У даўнія часы кожная сялянская сям’я самастойна займалася разнастайнымі промысламі ( ткала і шыла адзенне, абутак, вырабляла посуд і г.д.)Жыццё і праца людзей добра адлюстроўваецца ў прыказках і прымаўках.

Зараз конкурс “Збяры прыказку або прымаўку”

Хто рана ўстае, чаго хлеба шукаць.

Без працы няма ад сваёй працы.

Найсмачнейшы хлеб таму Бог дае.

Вядучы

Як жа можна гаварыць пра вёску не ўспомніўшы пра школу. Адна з першых навучальных устаноў на тэрыторыі нашай мясцовасці ўзнікла ў 1912годзе. Школа была драўляная, знаходзілася ў парку. Драўляны будынак школы згарэў. З 1961г. школа была ў будынку, дзе сёння дзіцячы садок. Ужо з 1976 навучанне вядзецца ў сучасным двухпавярховым будынку.

1 вучань. Прывабліваў будынак нашай роднай школы.

(Яна раней у нас драўлянаю была!)

Прытулак радасны, цікавы і вясёлы…

У шлях жыццёвы альма-матэр нас вяла.


2 вучань. Гады ляцелі скрозь урокі ды кур’ёзы.

Тут кожны дзень свяціўся новым адкрыццём.

Парады мудрыя ды белыя бярозы

Усталявалі нам пагляды на жыццё.


3 вучань. У пасёлку школу новую пабудавалі –

Цагляны, велічны, прыгожы гмах.

Юнацтва заклікае зноў яна ў далі,

Дзе адкрываецца для кожнага свой шлях.

Вядучы

Настаў час пагуляць у школу.

Конкурс “Загадкі”

Выспеў каля хаты

Прыгажун вусаты.

Як сажнём, наробім круп,

То згатуем смачны суп.( Ячмень)


Сінявокі, слаўны, чысты,

Галавасты, залацісты

Дасць абноў ён людзям шмат,

Будзе кожны вельмі рад.(Лён)


Выраслі ў полі браточкі

І зазванілі ў званочкі:

-Жніце нас і малаціце,

Дзеткам пячэнне рабіце. (Авёс)

Як адным словам назваць? А дзе гэтыя расліны растуць? Хто іх вырошчвае?

Зараз у нас пойдзе гаворка аб працаўніках нашай гаспадаркі. ( Выступленні дзяцей)

Вядучы

Вайна….1941-1945гг. Доўгія 4 гады працягвалася Вялікая Айчынная вайна. Шмат гора прынесла яна нашаму народу. Не абмінула вайна і нашу вёску. У гонар подзвігу нашых аднасяльчан у цэнтры вёскі ўстаноўлены помнік.

Вучань Перамаглі мы светлым ранкам,

І ты заслала нам абрус,

Мая Радзіма - партызанка,

Мая радзіма – Беларусь. ( М.Лужанін)


Вучань.Нам не вечна быць малымі.

Дзень за днём бяжыць жыццё.

Родны край наш1 Мы тваімі

Абаронцамі расцём.( Л. Пранчак)


Вучань.На плошы кветкі,

Бы ў лугах, цвітуць.

Нашчадкі

Клятву вернасці даюць

Сваім героям,

Мёртвым і жывым:

Мы помнім іх,

За ўсё мы ўдзячны ім! (М Чарняўскі)

Светлая памяць пра тых, хто загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аддаўшы сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, будзе вечна жыць у нашых сэрцах.


Конкурс “Шыфравальшчыкі”

Разгадаць шыфраграму. Тэкст паведамлення: Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён” пачнецца ў чэрвені.



w

б

v

е

u

л

u

а

р

s

у

u

с

m

к

а

d

я

g

н

а

g

с

h

т

s

п

а

q

л

d

ь

g

g

н

а

я

k

а

п

t

е

р

z

а

v

ц

ы

n

я

б

а

w

г

р

u

а

ц

q

і

ё

q

н

w

r

п

w

а

ч

g

f

Н

е

j

ц

N

ц

k

а

L

ў

ч

Y

Z

э

f

р

J

в

n

е

S

н

L

і

r

T

q



Мая вёска – мая аснова. Гэтымі словамі хочацца закончыць наша мерапрыемства. Тут жывуць і працуюць людзі розных прафесій, якія сваёй працай множаць славу і благанадзейнасць нашай краіны.

Усе разам.Не знікай, жыві, мая вёска!!!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Жыві, мая вёска! iconУладзімір Караткевіч. «Зямля пад белымі крыламі»
«Зямля пад белымі крыламі»; узнавіць веды пра паходжанне назвы «Беларусь»; выявіць першаснае ўспрыманне раздзела твора «Зямля мая...

Жыві, мая вёска! iconШклярова (Пчельникова) Нина Никифоровна
...

Жыві, мая вёска! iconГрадзянка расоха градзянка
У кожнага з нас у памяці ёсць асаблівая, мілая сэрцу кропка на геаграфічнай карце: вёска ці пасёлак, або горад, дзе мы нарадзіліся,...

Жыві, мая вёска! iconОтчет рабочей группы муниципального органа управления культуры
«Краса Шории» областной конкурс, 17мая день музеев, 24 мая день славян письменности,15 мая день семьи, 21 мая в дмш 27 (концерт студентов...

Жыві, мая вёска! iconТаццяна Студзенка (Мінск)
Жыві І цэльнасці шукай”, – крэда М. Багдановіча магло б стаяць на месцы эпіграфа да ўзнятай тэмы

Жыві, мая вёска! iconУжо болей за сто год, як воддаль тракту, на пагорку, стаяла вёска Такароўшчына. Вёска невялікая сяліб каля дваццаці. Але яна вызначалася ва ўсёй ваколіцы
Кожная хата мела на сваім дзядзінцы добрую, чыстую студню; пры кожнай сялібе быў добры агарод, садок, а воддаль шырыліся палосы тлустага,...

Жыві, мая вёска! icon"Жыві, роднае слова"
Добры дзень, паважаныя сябры! Мы вітаем усіх прыхільнікаў роднага беларускага слова

Жыві, мая вёска! iconБеларускі джяржаўны універсітэт
«шызафрэніі». «Жыві І цэльнасці шукай», – зазначыў калісьці М. Багдановіч; гэтыя словы маглі б стаяць на месцы эпіграфа да ўзнятай...

Жыві, мая вёска! iconПлан работы ў шосты школьны дзень на першае паўгоддзе 2012/2013 навучальнага года верасень
Экалагічная прагулка ў в. Буцюрмы да крынічкі. Акцыя “Жыві, крынічка” для вучняў 1 – 4 класаў

Жыві, мая вёска! iconВёска брады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка