Урок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць




НазваУрок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць
Дата канвертавання11.03.2013
Памер87.79 Kb.
ТыпУрок
Беларуская мова

6 “Б” клас


1 урок ЛІЧЭБНІК ЯК ЧАСЦІНА МОВЫ


ЛІЧЭБНІК


абазначае: лік, колькасць прадметаў, парадак прадметаў пры лічэнні




РАЗРАДЫ ПАВОДЛЕ ЗНАЧЭННЯ:





Колькасныя

(колькі?)

Парадкавыя

(які? каторы?)

Абазначаюць лік (колькі прадметаў)


Абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні


Змяняюцца па склонах

(акрамя слоў адзін, два)



Змяняюцца па родах, ліках, склонах

Могуць быць любым членам сказа


Звычайна бываюць азначэннямі

У словазлучэнні выступае:

галоўным словам (залежнае – у Р.скл)

залежным словам (мае форму ускоснага склону)

У словазлучэнні выступае

залежным словам



УВАГА! Не ўсякае слова, што выражае колькасць, адносіцца да лічэбніка. Лікавае значэнне могуць перадаваць іншыя часціны мовы: назоўнік (двойка, сямёрка), дзеяслоў (падвоіць) і інш.


2 урок ПРОСТЫЯ, СКЛАДАНЫЯ, САСТАЎНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ


  1. Заданне для самаправеркі. Выберыце правільны адказ:




  1. Лічэбнік – гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае

а) колькасць прадметаў;

б) прадмет і яго лік;

в) лік, колькасць прадметаў або іх парадкавае месца.


  1. Лічэбнікі падзяляюцца…

а) на якасныя і адносныя;

б) колькасныя і парадкавыя;

в) канкрэтныя і абстрактныя.


  1. Лічэбнікі ў сказе бываюць…

а) толькі галоўнымі членамі сказа;

б) рознымі членамі сказа;

в) толькі даданымі членамі сказа.


  1. Выбарачны дыктант. Запішыце лічэбнікі, вызначце разрад паводле значэння

На пачатку красавіка рэкі ўжо чыстыя. Пачынаецца повень. Цягнецца яна каля двух месяцаў, а на Прыпяці часам больш за тры. Шырыня вады бывае там у трыццаць і болей кіламетраў. Але і Дняпро разліваецца ў повень кіламетраў на дзесяць. Бывае і летняя паводка, калі ідуць праліўныя дажджы. На Дзвіне яна паўтара метры, часам шэсць, на Дняпры да трох метраў, але бывае і болей.


  1. Вывучэнне новага матэрыялу:


РАЗРАДЫ ЛІЧЭБНІКАЎ ПАВОДЛЕ СКЛАДУ:





Простыя

Складаныя

Састаўныя

Ад лічэбніка адзін і да лічэбніка дваццаць, а таксама трыццаць, сорак, сто – маюць адну аснову

Ад пяцідзесяці і да дзевяноста, ад двухсот да дзевяцісот – маюць дзве асновы

Утвораны любым спалучэннем простых і складаных лічэбнікаў



3 урок КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ І ІХ ПРАВАПІС


  1. Выбарачна-размеркавальны дыктант. Выпішыце лічэбнікі, размяркуйце іх па групах у залежнасці ад разраду паводле складу:

Бярэсце

Бярэсце – адзін з найбольш цікавых археалагічных помнікаў на тэрыторыі Беларусі. Упершыню горад упамінаецца ў летапісі у тысяча дзевятнаццатым годзе. Тут у чатырнаццатым стагоддзі быў пабудаваны Берасцейскі замак. Чатыры драўляныя і адна мураваная вежы баранілі яго ад нападу ворагаў. Былы замак не захаваўся. А ў дзевятнаццатым стагоддзі на гэтай зямлі ўзведзена Брэсцкая крэпасць.

Беларускія археолагі адкрылі Бярэсце ў тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят чацвертым годзе. Праз пяць гадоў тут пачаліся пастаянныя раскопкі.



  1. Вывучэнне новага матэрыялу:


КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ ПАДЗЯЛЯЮЦЦА:


Абазначаюць

цэлы лік

Абазначаюць

дробавы лік

Абазначаюць

зборны лік

пяць,

сямнаццаць

адна сёмая,

тры дзявятыя

Трое рабочых,

пяцёра ягнят



ПРАВАПІС КОЛЬКАСНЫХ ЛІЧЭБНІКАЎ:


Мяккі знак (ь) у сярэдзіне лічэбніка

Мяккі знак (ь) у канцы лічэбніка

ЦЦ у сярэдзіне лічэбніка

У лічэбніках ад дзевяці да дваццаці, пяць, шэсць, трыццаць

пяцьдзясят, шэсцьдзясят,

пяцьсот,

шэсцьсот,

дзевяцьсот

У лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці, трыццаць



4 урок КОЛЬКАСНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ І ІХ СКЛАНЕННЕ І ПРАВАПІС


1. Тлумачальны дыктант

У другой палове шаснаццатага стагоддзя бульба ўпершыню трапіла ў Англію. У канцы сямнаццатага стагоддзя і ў Рэчы Паспалітай навучыліся гатаваць з бульбы смачныя стравы. У тысяча шэсцьсот восемдзесят другім годзе выйшла кніга “Усё пра стравы”. У ёй пісалася, што бульбу добра пячы ў попеле і смажыць. Беларусы пачалі спажываць бульбу ў другой палове васямнаццатага стагоддзя. Спачатку яна мела права займаць месца толькі на багатым стале. Аднак пасевы яе пашыраліся. Ужо ў дзевятнаццатым стагоддзі бульба ўпэўнена заваявала беларускія агароды.


  1. Вывучэнне новага матэрыялу:


ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ ВА ЎСКОСНЫХ СКЛОНАХ:


1.Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца як назоўнікі трэцяга скланення з мяккай асновай.


2.У лічэбніках ад дзевяці да дваццаці, а таксама ў лічэбніках пяць, трыццаць у Т.скл. перад канчаткам пішацца цц.


3.Ва ўскосных склонах, апрача В., лічэбнік восем пішацца з мяккім знакам: васьмі, васьмю


ПРАВЕРАЧНЫ ТЭСТ


  1. Адзначце лічэбнікі:

а) двойка;

б) два;

в) тры;

г) дзве пятыя;

д) падвоіць;

е) двойчы.

2. Адзначце колькасныя лічэбнікі:

а) пяць;

б) дзесяты;

в) трое;

г) дзве трэція;

д) адзінаццаты;

е) паўтара

3.Адзначце заканчэнне дадзенай фармулёўкі.

ЗБОРНЫЯ ЛІЧЭБНІКІ АБАЗНАЧАЮЦЬ ….

а) колькасць як сукупнасць;

б) колькасць прадметаў, лік.

4.Адзначце правільныя сцверджаніі.

а) У словазлучэнні лічэбнік можа быць і галоўным, і залежным словам;

б)Колькасныя лічэбнікі змяняюцца па родах, ліках, склонах;

в)Лічэбнік адзін мае форму мужчынскага, жаночага і ніякага роду, адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па склонах.

5.Адзначце лічэбнікі, у якіх пішацца ь.

а) восем_;

б) дзевяц_;

в) пяц_сот;

г) дванаццац_;

д) сем_сот.

6. Адзначце лічэбнікі, у якіх пішацца -цц-.

а) адзіна_аць;

б) двацца_ь;

в) пя_ю;

г) шас_ю;

д) тры_аць.

7. Адзначце граматычныя прыметы, якія адпавядаюць выдзеленаму у дадзеным сказе лічэбніку.

Хвілін праз сорак паравозік спыніўся на станцыі.

а) колькасны;

б) зборны;

в) абазначае цэлы лік;

г) просты;

д) уваходзіць у склад акалічнасці;

е) састаўны.

8. Праскланяйце личэбнік чатыры, восем.

_____________________________________________

_____________________________________________

______________________________________________

______________________________________________

______________________________________________

______________________________________________


6 урок Скланенне колькасных лічэбнікаў

  1. Праверачная работа

Запоўніце табліцу:

ЛІЧЭБНІК

Разрады паводле ……

Разрады паводле ……

Назва_________

(пытанне

____________)


Назва_________

(пытанне

____________)

(Назва)

(Назва)

(Назва)

Змяняюцца:

Змяняюцца:

ад…..

да …..

а таксама

……

ад…

да…..

……

  1. Арфаграфічная хвілінка.

Запішыце лічэбнікі ад 10 да 20

Дзесяць, адзінаццаць, дванаццаць, трынаццаць, чатырнаццаць, пятнаццаць, шаснаццаць, сямнаццаць, васямнаццаць, дзевятнаццаць, дваццаць.


  1. Вывучэнне новага матэрыялу.


Скланенне колькасных лічэбнікаў:


Простыя

Складаныя

Састаўныя

У Т.скл. лічэбнікі два (дзве), тры, чатыры маюць на канцы –ма.

У складаных лічэбніках (ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот) скланяюцца абедзве часткі слова

У лічэбніках, якія абазначаюць цэлыя лікі, скланяюцца ўсе словы


Увага! Лічэбнік нуль, тысяча, мільён, мільярд скланяюцца, як назоўнікі, маюць род і лік.


7 урок Скланенне дробавых лічэбнікаў

1.Заданне для самаправеркі

Праскланяць лічэбнікі:1 варыянт – 356, 2 варыянт – 837

Правер!

1 варыянт

Н. трыста пяцьдзесят шэсць

Р. трохсот пяцідзесяці шасці

Д. тромстам пяцідзесяці шасці

В. трыста пяцьдзесят шэсць

Т. трымастамі пяццюдзесяццю шасцю

М. (аб) трохстах пяцідзесяці шасці

2 варыянт

Н. восемсот трыццаць чатыры

Р. васьмісот трыццаці чатырох

Д. васьмістам трыццаці чатыром

В. восемсот трыццаць чатыры

Т. васьмюстамі трыццаццю чатырма

М. (аб) васьмістах трыццаці чатырох

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Дробавыя лічэбнікі

(па складу – састаўныя лічэбнікі, скланяюцца абодвы словы)


Першая частка: дзве, тры, чатыры – другая частка мае форму Н.скл (дзве шостыя)

Першая частка: пяць, шэсць, сем і г.д. – другая частка мае форму Р.скл ( пяць шостых)

Паўтара – мае адну форму Н. скл., спалучаецца з назоўнікамі м.і н.роду.

Назоўнікі пры лічэбніках у Н., Р., В. склонах ужываюцца ў адз.ліку (паўтара літра)

Назоўнікі пры лічэбніках у Д., Т., М. склонах ужываюцца ў мн. ліку (паўтара літрам)

Паўтары – мае адну форму Н.скл., спалучаецца з назоўнікамі ж. роду.

Назоўнікі пры лічэбніках у Н., Р., В. склонах ужываюцца ў адз.ліку (паўтары гадзіны)

Назоўнікі пры лічэбніках у Д., Т., М. склонах ужываюцца ў мн. ліку (паўтары гадзінам)

Правер сябе.

Спалучы назоўнікі з лічэбнікамі паўтара, паўтары

Метр, вядро, тона, тыдзень, год, груша, бочка, сотня, гектар, месяц, сотка, загон.


Праверачны дыктант па тэме “Лічэбнік”


Герб Друі

Горад Друя знаходзіцца на Віцебшчыне. Гэта паселішча насычана гісторыяй. За час існавання ў ім было пабудавана дваццаць храмаў.

У тысяча шэсцьсот дзясятым годзе Друя атрымала ўласны герб. На ім у блакітным полі па сярэбранай вадзе плыве віціна з разгорнутым ветразем. Віціна – гэта старадаўняе драўлянае судна з палубай і парусамі. Яно вядомае з пятнаццатага стагоддзя. Даўжыня віціны складала сорак тры ці сорак пяць метраў. Шырыня была ад чатырох да адзінаццаці метраў. Такое судна здольнае было перавозіць ад ста дваццаці васьмі да ста дзевяноста адной тоны груза. Віціны хадзілі на працягу трох стагоддзяў па Нёмане, Шчары і Віліі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць iconУрок даследаванне " лічэбнік як часціна мовы "
Сфарміраваць у вучняў паняцце пра лічэбнік як часціну мовы, разгледзець агульнае значэнне лічэбніка, яго марфалагічныя прыметы І...

Урок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць iconУрок распрацавала І правяла
Самастойная часціна мовы, якая адказвае на пытанні які? чый? І абазначае прымету прадмета называецца…

Урок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Урок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць iconКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць icon7 клас тэма
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Урок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць iconТэма: "Службовыя часціны мовы" «Злучнік» мэты
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Урок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Урок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць iconН. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа "Гімназія №1 г. Барысава" Урок-гульня па тэме "Лічэбнік"
Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Урок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць iconУрок засваення новага матэрыялу
Тэма: Прыметнік як часціна мовы. Роля прыметнікаў у мастацкіх І навуковых апісаннях

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка