Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф "Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні" (А. В. Левенгук) мэта




НазваТэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф "Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні" (А. В. Левенгук) мэта
Дата канвертавання10.03.2013
Памер73.36 Kb.
ТыпДокументы
ТЭМА: Жыццядзейнасць бактэрый


Эпіграф “Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні”

(А.В.Левенгук)


МЭТА:

  • Раскрыць асаблівасці працэсаў жыццядзейнасці бактэрый;

  • працягваць фарміраванне навыкаў работы з тэкстам падручніка, дыдактычным матэрыялам, мікраскопам;

  • развіваць творчыя і камунікатыўныя здольнасці вучняў, выхоўваць адказныя адносіны да свайго здароўя.


Абсталяванне: чашкі Петры, біялагічны канструктар, дыдактычныя

картачкі, інфармацыйны стэнд, ліхтарыкі, шкатулка, ланцужок.


  1. Прывітанне

  2. Арг.момант

  3. Актуалізацыя ведаў

- выбраць правільныя сцвярджэнні:

  1. Клеткі бактэрый маюць адно або некалькі ядзер

  2. Бактэрыі – самыя старажытныя арганізмы на Зямлі.

  3. Усе бактэрыі вядуць паразітычны лад жыцця.

  4. Сярод бактэрый многа карысных для чалавека відаў.

  5. У бактэрыі адсутнічае клетачная сценка.

  6. У бактэрыі маецца цытаплазматычная мембрана і клетачная сценка.

  7. Галоўным умацавальным рэчывам клетачнай сценкі з’яўляецца мурэін.

  8. У бактэрыі маецца капсула, якая ахоўвае яе.

  9. Усе бактэрыі маюць жгуцік.

  10. У бактэрыяльнай клеткі ёсць адна храмасома.


- знайсці адпаведнае:

Да назвы бактэрыі трэба падабраць адпаведны малюнак яе формы, з адваротнай стараны якога знаходзіцца літара. Павінна атрымацца слова, якім называюць бактэрый (мікробы).


- работа з біялагічным канструктарам:

З частак біялагічнага канструктара выбраць тое, што адпавядае будове бактэрыі і скласці яе, часткі падпісаць.


  1. Вывучэнне новага матэрыяла. І так, мы ўспомнілі з вамі асаблівасці будовы бактэрый. Нагадаю, што папярэдні ўрок мы пачыналі з галасавання “за” і “супраць” існавання бактэрый. Вынік на дошцы. Я мяркую, што гэтыя суадносіны зменяцца да канца сённяшняга ўрока, тэма якога “Жыццядзейнасць бактэрый”. Мэта – высветліць, як адбываюцца асноўныя працэсы жыццядзейнасці у бактэрый. Для гэтага нам спатрэбяцца падручнікі, сшыткі, дошка і ваша жаданне пазнаць новае. Скажыце, дзе мы можам сустрэць бактэрыі (адказ вучняў). Так, асяроддзе іх пражывання вельмі разнастайнае. Я прапаную паслухаць рубрыку “Апошнія навіны”, якую падрыхтавалі хлопчыкі (аформіць стэнд)


А. Распаўсюджванне

  • бактэрыі жывуць у гарачых крыніцах пры t 800С;

  • некаторыя архебактэрыі вытрымліваюць награванне да 3060С;

  • у 1 г вільготнай пахатнай глебы ўтрымліваееца ад 1 да 20 млр.бактэрый;

  • у 1 г лёду Антарктыды ўтрымліваецца да 100 бактэрый;

  • у 1 см3 свежанадоенага малака ўтрымліваецца ад 100 да 300 тыс. бактэрый;

  • бактэрыі знойдзены ў грунце, узятым са дна акіяна на глыбіні 4 км;

  • у водах рэк паблізу гарадоў іх утрымліваецца да 400 тыс. У 1 см3;

  • у класным пакоі перад урокамі ўтрымліваецца у 13 раз менш бактэрый, чым у тых жа класах пасля ўрокаў;

  • у радыёактыўным сховішчы, пабудаваным у 1953 г., у Ханфордзе, знойдзена каля 100 відаў бактэрый;

  • каля нафтавай плямы у моры-акіяне імгненна збіраюцца армады бактэрый-нафталюбаў;

  • некаторыя бактэрыі жывуць у стрававальных трактах жывёл, у тым ліку і чалавека;

  • некаторыя віды бактэрый паразітуюць на жывых арганізмах;

  • існуюць бактэрыі, якія дапамагаюць чысціць зубы. Шведскія вучоныя скрыжавалі гэтых бактэрый са звычайнымі ёгуртавымі і зараз спрабуюць зрабіць трансгенны ёгурт, які дазволіць нам не чысціць зубы;

  • у ротавай поласці чалавека каля 40 тыс.бактэрый. Учас пацалунка ад аднаго чалавека да другога перадаецца 278 розных культур бактэрый. На шчасце, 95% з іх не ўяўляе небяспекі;

  • на мінных палях Мазамбіка жыве бактэрыя, якая харчуецца трынітраталуолам. Гэтае адкрыццё ў будучым можа вырашыць праблему размініравання.


Б. Жыўленне

І так, практычна ўсюды, дзе ёсць вільгаць, можна сустрэць бактэрыі. Як і ўсе жывыя істоты, яны жывяцца, і жывяцца разнастайна.Адлюструем гэты працэс схематычна з дапамогай класцера. (Гутарка з класам, работа з падручнікам стар.23-24, састаўленне класцера)


Жыўленне бактэрый




Аўтатрофнае гетэратрофнае




Фотасінтезуючыя хемасінтэзуючыя сапратрофы сімбіёнты паразіты (цыянабактэрыі) (жалезабактэрыі)


Фізкультмінутка


Руки подняли

И помахали –

Это деревья в лесу.

Локти согнули,

Кисти встряхнули –

Ветер сбивает росу.

Плавно руками помашем –

Это к нам птицы летят.

Как они сядут – покажем

Руки сложили назад.


В. Дыханне


Бактэрыі маюць патрэбу ў энергіі для ўсіх працэсаў жыццядзейнасці. Яна выслабаняецца пры дыханні. Гэты працэс можа адбывацца пры наяўнасці О2 і без яго.Таму

Дыханне




кіслароднае безкіслароднае

(аэробнае) (анаэробнае)


Г. Размнажэнне


Як і ўсе жывыя істоты, бактэрыі размнажаюцца. Так як яны маюць простую будову, то і размнажаюцца хутчэй за ўсіх арганізмаў на свеце. У спрыяльных умовах бактэрыяльная клетка дзеліцца на дзве дачынныя кожныя 20 мінут. Вучоныя падлічылі, што за суткі ад адной бактэрыі можа ўтварыцца 72 пакалення. Якая вага гэтай колькасці бактэрый? Аказваецца 4720 тон. А яшчэ праз суткі патомства адной бактэрыі пакрыла бы суцэльным шматметровым слоем паверхню ўсёй Зямлі. Аднак гэтага не адбываецца. Чаму? (адказы вучняў). Таму, што большасць бактэрый гіне ў выніку апрамянення сонцам, абезвожвання, недахопа ежы, неспрыяльных тэмператур і г.д.

Тое, што бактэрыі размнажаюцца, можна пераканацца, заклаўшы доследы.


Дослед 1.

Каб пераканацца ў неабходнасці мыць рукі перад ядой, праводзім наступны дослед. Рыхтуем пажыўнае асяроддзе для бактэрый. Клубень бульбы памыем і пачысцім. Разрэжам папалам і вымачым на працягу 2-3 гадзін у 1% растворы соды. Затым зварым і разрэжам на кавалачкі, якія пакладзем на фільтравальную бумагу у 3 чашкі Петры (чыстыя). Гэта і будзе пажыўнае асяроддзе для вырошчвання бактэрый. Да пажыўнага асяроддзя адной чашкі дакранемся пальцамі немытай рукі, другой – пальцамі вымытай без мыла рукі, трэцяй – пальцамі старанна вымытай з мылам рукі. Накрываем чашкі крышкамі і ставім у не моцна асветленае цёплае месца. На вынікі доследу паглядзіце праз 2-3 дні.


Дослед 2.


Чашкі Петры з гатовым пажыўным асяроддзем (узяць у ЦГЭ) паставіць на некалькі гадзін у класе перад урокам, пасля ўрока, у туалеце і г.д. Чашкі закрыць і паставіць у цёплае месца. На вынікі доследу паглядзіце праз 2-3 дні.


Д. Спораўтварэнне


Калі ўмовы жыцця бактэрый пагаршаюцца, то яны ўтвараюць споры. Пры гэтым унутранае змесціва ушчыльняецца і пакрываецца вельмі трывалай абалонкай. У такім стане бактэрыі не дыхаюць, не жывяцца, але пры гэтым застаюцца жыццяздольнымі дзясяткі гадоў. Папаўшы ў спрыяльныя ўмовы, са споры зноў утвараецца бактэрыяльная клетка. І толькі адна!

  • споры некаторых бактэрый вытрымліваюць награванне да + 1400С і ахалоджванне да - 2530С;

  • споры некаторых бактэрый вытрымліваюць кіпячэнне на працягу 30 хвілін. Спораўтварэнне ў бактэрыі – гэта спосаб выжывання ў неспрыяльных умовах і адзін са спосабаў рассялення. Но не спосаб размнажэння!!!

Да ўсяго вышэй сказанага трэба дабавіць, што бактэрыі валодаюць

генетычнай пластычнасцю, яка выражаецца ў высокай прыстасавальнасці да розных змен умоў навакольнага асяроддзя.


Задача. Падлічыце, колькі дзён хваробатворныя бактэрыі могуць захоўваць жыццё ў выглядзе спор, калі вядома, што споры халеры жвуць 2 дні, чумы ў 4 разы даўжэй, тыфу – у 30 разоў даўжэй, туберкулёзу – у 150 разоў даўжэй, а сібірскай язвы – у 1826 разоў даўжэй, чым папярэднія (адказ ≈ 180 гадоў споры сібірскай язвы)

Чума – 8 дзён

Тыфу – 240 дзён

Туберкулёзу – 100 гадоў.

І так, бактэрыі – істоты, якія жывуць практычна ўсюды, яны вельмі разнастайныя, прыстасаваныя. І гэта нельга не ўлічваць. Дзеці, перад вамі шкатулка. Тут знаходзіцца рэч, якая, як мне здаецца, лепш за ўсё перадае сутнасць узаемаадносін арганізмаў паміж сабой, у тым ліку і бактэрый. Уважліва паслухайце вершык, у ім гэтая рэч упамінаецца.

Ах, эта среда обитания!

Все связанны между собой

Обменом, цепями питания,

Составом, структурой, судьбой…


В чащобах, и в грядах, и в весях,

Где дышит и движется жизнь,

Да будет всегда равновесие!

Его потревожить страшись!


Беречь и родство, и соседство

И дружество – прежде всего,

И слушать веление сердца,

И следовать зову его.


Што ў шкатулцы (адказы вучняў). Гэта ланцужок – сімвал узаемасувязі, адзінства. Выключым із ланцужка адно звяно і цэласнасць парушыцца. І чалавеку, які таксама з’яўляецца звяном у ланцужку прыроды, заўжды трэба памятаць аб гэтым.


5. Замацаванне – выканаць заданне № 2,4 у сшытках на друкаванай аснове.


6. Падвядзенне вынікаў работы вучняў на ўроку, ацэньванне.


7. Рэфлексія.

А зараз звяртаю вашу ўвагу на дошку, дзе прымацаваны лісток галасавання. На папярэднім уроку “за” бактэрый прагаласавала 8 вучняў, “супраць” – 10. Давайце прагаласуем другі раз, а на наступным уроку – яшчэ раз. Пасля чаго вынесем свой вердыкт “бактэрыям быць ці не быць” (Каментарый па выніку галасавання)


8. Дамашняе заданне. § 7, падрыхтаваць паведамленне “Хто харчуецца нафтай?”, “Ці ёсць жыццё ў радыёактыўных магільніках”, “Біфідабактэрыі”.

Заданне для цікаўных (можна прапанаваць)

Задача

Падлічыце, колькі бактэрый утрымліваецца ў 1 мм3 паветра, калі вядома, што ў марскім паветры ўтрымліваецца 1 бактэрыя. У паветры гарадскога парка ў 400 разоў больш, на гарадской вуліцы ў 12 разоў больш, чым у парку, у неправетраным пакоі ў 56 разоў больш, чым на гарадской вуліцы, на скотным двары ў 7 разоў больш, чым у неправетраным пакоі.


Дзякую за работу на ўроку. Да пабачэння.

Дадатак


Вялікая роля ў вывучэнні бактэрый належыць Роберту Коху. У той час Кохбыў маладым, зацікаўленым чалавекам, які толькі што атрымаў дыплом урача. Так здарылася, што ў адзін з дзён нараджэння свайго супруга, фрау Кох падарыла яму мікраскоп і тут жа можна сказаць, страціла свайго мужа. Новая “цацка” хутка была вывучана. Роберт Кох стаў вывучаць усё, што пападала яму пад руку. Ён разглядаў усё падрад, пакуль яму не папалася кропля крыві авечкі, загінуўшай ад сібірскай язвы. Кох хацеў эксперыментаваць, але для доследаў купляць авечак у маладога ўрача не было грошай. Тады Кох вырашыў купіцьсамых звычайных мышэй. Па горадзе папаўзлі чуткі, што малады доктар страціў розум. Але гэта было не так. Роберт Кох за сваё жыццё вывучыў шмат хвароб, адкрыў іх узбуджальнікаў і шляхі распаўсюджвання.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф \"Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні\" (А. В. Левенгук) мэта iconУрок паводле п’есы К. Крапівы " Хто смяецца апошнім"
Знакаміты расійскі рэжысёр, акцёр І педагог К. Станіслаўскі, які заклаў фундамент навукі аб сцэнічным мастацтве, пісаў: (зачытваю...

Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф \"Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні\" (А. В. Левенгук) мэта iconКласная гадзіна: "Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы" Задачы
Эпіграф: “Хто не шукае дружбы з блізкімі, той сабе закляты вораг” (Шата Руставелі)

Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф \"Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні\" (А. В. Левенгук) мэта iconТэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны
Мэта: расшыраць паняцце аб працы як пастаянным клопаце аб людзях, аб сабе; паказаць значэнне чалавека як працаўніка, умельца, майстра...

Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф \"Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні\" (А. В. Левенгук) мэта iconКолькі мне будзе год?
А крыська давай цягацца, ано сябры, п’янкі, забавы. Павыцягала ўсё, што я ім дала, да бацькоў у свае Каўпакі. Знайшла сабе новага...

Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф \"Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні\" (А. В. Левенгук) мэта iconБеларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта
Мэта: 1 Пазнаёміць вучняў з лексічнымі групамі нескланяльных назоўнікаў, асаблівасцямі ІХ ужывання ў маўленні

Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф \"Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні\" (А. В. Левенгук) мэта iconТэма: С. Тараса ў "Еўфрасіння Полацкая" Мэта
Мэта: -садзейнічаць узнаўленню І пашырэнню ведаў вучняў пра беларускую асветніцу І святую Еўфрасінню Полацкую

Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф \"Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні\" (А. В. Левенгук) мэта iconАлена Аўраменка Ранішнія цуды
Аднойчы летнім ранкам я прачнулася І вырашыла здзейсніць невялікае падарожжа па навакольных мясцінах. Колькі ж цудаў мяне чакала!...

Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф \"Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні\" (А. В. Левенгук) мэта iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф \"Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні\" (А. В. Левенгук) мэта icon7 клас Тэма ўрока: "Seasonal Holidays" Адукацыйная мэта
Адукацыйная мэта: фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у рамках вызначанай тэмы

Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый Эпіграф \"Колькі цудаў утойваюць у сабе гэтыя маленічкія стварэнні\" (А. В. Левенгук) мэта iconЗ дазволу караля І вялікага князя
Як ні круці, а ўсё ж гісторыя гэта не столькі само па сабе мінулае, колькі тое, што пра яго напісана

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка