Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008




НазваШтэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008
старонка11/11
Дата канвертавання10.03.2013
Памер1.61 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11
Голова моя – лес не­про­гляд­ный молчаньем облитый на краю света кто тебя полюбит. Го­лова моя – ласточка рассудка в небо вознесенная на краю све­та кто тебя полюбит. О голова моя солнечная созревшая в па­де­нии кто тебя полюбит. О голова моя солнечная созревшая в па­дении кто тебя полюбит… О голова моя – метафора сердца.

У. Караткевіч таксама адмаўляецца ад традыцыйнага эпіч­на­га разгортвання сюжэта, якое афарбоўваецца лірызмам. Сюжэт за­мяняецца плыняй разнастайных асацыяцый, выкліканых канк­рэт­ным фактам, падзеяй, думкай. Гэта, па сутнасці, прадуманае кам­бінаванае спалучэнне карцін, яркіх вобразных і за­па­мі­наль­ных дэталяў, якія ўзнаўляюць рэчаіснасць. Паэт у нечым на­гад­вае вучонага, які імкнецца доследным шляхам праверыць усе са­стаў­ныя часткі ланцуговай рэакцыі, абумоўленай гэтай падзеяй, пра­сачыць яе ўздзеянне на далейшае жыццё ўвогуле. Безумоўна, ад­ны чыста эмацыянальныя выразы не могуць замяніць фабулу. Ме­навіта таму структура яго балад патрабуе натхнёнай працы дум­кі, бо павярхоўнае вырашэнне анталагічных патанняў не ў ста­не ўтрымаць такую складаную канструкцыю, выканаць ролю сю­жэта. Караткевіч цалкам спраўляецца з пастаўленай задачай. Ба­лада ў яго паэзіі ўзбагачаецца жыццёвай дэталізацыяй, фі­ла­са­фіч­насцю роздуму над важнейшымі праблемамі быцця. Згадаем яго «Баладу пра Невядомага, Першага», «Баладу аб асуджаным і ча­лавечым «даруй» і асабліва «Баладу пра архангелаў».

Прысвяціўшы свой твор звычайнай кропцы («Баллада точ­ки»), А. Вазнясенскі шляхам толькі асацыяцыі кропкі з куляй пры­ходзіць да глыбокіх вывадаў:

Мы в землю уходим, как в двери вокзала.

И точка тоннеля, как дуло, черна…

В бессмертье она?

Иль в безвестность она?..

Нет смерти. Нет точки. Есть путь пулевой –

вторая проекция той же прямой.

В природе по смете отсутствует точка.

Мы будем бессмертны. И это – точно.

Разам з тым, нягледзячы на глыбіню аўтарскіх вывадаў, воб­раз­на-падзейнае разгортванне зместу не займае ўсёй плошчы тво­ра, у кожнай баладзе застаецца значнае месца для роздуму. Паэ­таў цікавіць не толькі сама думка, але і працэс яе на­рад­жэн­ня, станаўлення. Для параўнання, гераічная балада звычайна па­каз­вае працэс нараджэння подзігу героя.

Адмаўленне ад чыста разгортвання сюжэта выклікае не­па­з­беж­нае скарачэнне ролі дыялогу і палілогe, якія таксама нясуць у са­бе эпічныя функцыі і дапамагаюць перадачы непасрэдных па­дзей, г.зн. рухаюць сюжэт твора. Таму невыпадкова, што боль­шасць балад новага тыпу ўяўляюць сабой маналог героя, які ў са­мы рашаючы момант свайго жыцця спрабуе асэнсаваць яго вар­тасць і неабходнасць. У некаторых выпадках паэт адчувае не­аб­ходнасць уключэння больш шырокага, аб’ёмнага, панарамнага агля­ду падзей, параўнання іх з найбольш значнымі па-дзеямі мі­ну­лага ці цяперашняга дня, праецыравання іх у сучаснасць. Ме­на­віта таму, смела парушаючы жанравыя каноны, паэт сам ста­но­віцца сагероем сваіх балад, што надае гэтым творам новае гу­чан­не, бо ў кожным іх радку адчуваецца прысутнасць аўтара з яго аптымізмам і гумарам, трагічнасцю і драматызмам.

Усё гэта сведчыць аб вялікай разнастайнасці сучаснай ба­ла­ды, яе здольнасці ўзняць у абмежаваных жанравых формах тэмы вы­ключна значныя, у некаторых выпадках нават пазачасовыя. У. Ка­раткевіч першым спазнаў яе выключную прыдатнасць для ўва­саблення як рэальнасці быцця, так і яго філасофскага асэн­са­ван­ня. Менавіта праз баладу і пралягаў ягоны шлях ад лірыкі да вык­шталцонай прозы, якую элементы паэзіі не толькі ўпры­го­жаць, але і нададуць новыя сэнсавыя пласты.

Паэзія У. Караткевіча ў выключнай ступені садзейнічае ра­зу­мен­ню ягонай прозы і наадварот, бо яны імкнуліся адно да дру­го­га, узаемаўзбагачаліся і ўзаемадапаўняліся. Б. Пастэрнак за­яў­ляў: Поэзия есть проза, проза не в смысле совокупности чьих бы то ни было прозаических произведений, но сама проза, голос про­­зы, прозы в действии, а не в пересказе. Поэзия есть язык ор­га­нического факта… Чистая проза в ее первозданной на­пря­жен­ности, и есть поэзия». Невыпадкова лічылася, што што про­зу Пастернака надо читать как поэзию. Когда читаешь прозу Пас­тернака, начинаешь понимать его стихи.

Калі ўваходзіш у сусвет паэзіі Караткевіча, дакладней, у пэў­ныя ягоныя лабірынты, згадваецца oratio pedestris (пешая речь), г. зн. проза, г. зн. запавольванне рытму, свядомае і прадуманае, якое дазваляе чытачу супакоіцца, задумацца, забыцца на пэўны час пра шматколернасць сусвету і паспрабаваць асэнсаваць уба­ча­нае, зрабіць уласныя вывады. Гэтаму ж спрыяе sesquipedalia ver­ba (паўтарафутавыя словы – празмерна доўгія), якія надаюць ад­метнасць гучання і будове вобраза паэтычнага, што ў сваю чар­гу ўплывае на рытміку твораў – адметную, непадобную на кла­січную беларускую. Прычым гэта тычыцца не толькі сты­лі­за­ваных пад Дантэ, Байрана, але і выключна арыгінальных узо­раў.

Паэзія Караткевіча – ярчэйшая ўспышка нацыянальнага пры­го­жага пісьменства. Пасля з’явяцца новыя зоркі, але заўсёды мы бу­дзем згадваць яго, вяртацца да твораў, перачытваць іх і, дасць Бог, паступова разумець і спасцігаць.

У цэлым ягоная паэзія яшчэ зусім не прачытаная, а таму вы­раз­на недаацэненая. Паўторны і неаднаразовы зварот да яе вар­та­сцей значна ўзбагаціць пошукі сучаснай літаратуры, за­свед­чыць вялікую эстэтычную значнасць нашага прыгожага пісь­мен­с­тва.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

Падобныя:

Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008 iconСмех І роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыі Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2008
Ф. Штэйнер; м-ва адукацыі рб; Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны, 2008. – 65 с

Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008 iconДухоўны свет жанчыны ў лірыцы кахання е. Лось І г. Каржанеўскай адно з прызначэнняў паэзіі раскрыць духоўны свет чалавека, а яго, зразумела, немагчыма ўявіць
Зрэшты, нездарма кажуць, што вершы самі пачынаюць пісацца ў закаханага чалавека. Слушна піша У. Гніламёдаў: "Паэзія паказвае, што...

Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008 iconЧто такое «отраженный опускающийся свет» «свет хозер а ёред»?
Совокупность света, отталкиваемого ниже табура любого парцуфа вследствие зивуга де-акаа, происходящего в экране, в малхут рош парцуфа,...

Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008 iconЧалавек І свет, 3 клас
Свет жывёл вельмі багаты І разнастайны. Жывёлы – гэта не толькі звяры, але І птушкі, І насякомыя, І земнаводныя

Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008 iconГродзенскі Новы Свет. Перспектывы рэнавацыі І выкарыстання. Гродна, 2009 Змест
Новы Свет як гісторыка-архітэктурная каштоўнасць, магчымыя накірункі рэнавацыі І захавання

Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008 iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008 iconШара ищут в книгах Джека Лондона ответа на свои жизненные вопросы. Их
При жизни писателя вышли в свет сорок четыре его книги романы и повести, статьи и рассказы, пьесы и репортажи. Шесть сборников увидели...

Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008 iconШестая 66
Мире Ецира, и оттуда уже можно будет приступить к пониманию всего остального. Следует знать, что в каждом мире существует оп (Ор...

Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008 iconЧалавек І свет, 5 клас
Вы, напэўна, здагадаліся, што гэта за рэчыва? Так, гэта вада. Чалаек можа абысціся без нафты, алмазаў, золата, а без вады не зможа...

Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008 iconВладимир Юпланов Откровение скрижалей Гермеса и Моисея
Во внутреннем духовном стремлении каждого человека существует уникальная, ослепительно сверкающая драгоценность – изумруд сознания....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка