Сінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007




НазваСінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007
старонка2/4
Дата канвертавання10.03.2013
Памер0.79 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

СХЕМА РАЗБОРУ СЛОВАЗЛУЧЭННЯ


1 Выдзеліць словазлучэнне са сказа.

2 Вызначыць пачатковую форму словазлучэння.

3 Устанавіць тып словазлучэння:

а)  паводле структуры (простае ці складанае);

б) паводле сінтаксічнай спаянасці кампанентаў (свабоднае і несвабоднае);

в) паводле граматычнага выражэння галоўнага слова (іменнае (назоўнікавае, прыметнікавае, лічэбнікавае, займеннікавае), дзеяслоўнае, прыслоўнае);

г) паводле разнавіднасці сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі: дапасаванне (поўнае / няпоўнае), кіраванне (моцнае / слабае, прыназоўнікавае / беспрыназоўнікавае), прымыканне;

д) паводле віда сэнсавых адносін паміж кампанентамі: (аб’ектныя, суб’ектныя, атрыбутыўныя і розныя віды акалічнасных).

4 Вызначыць сродкі сувязі кампанентаў (канчаткі, прыназоўнікі і інш.).


СХЕМА РАЗБОРУ ПРОСТАГА СКАЗА


1 Знайсці граматычную аснову сказа (прэдыкатыўнае ядро) і ўстанавіць, што ён просты.

Вызначыць тып сказа паводле адносін зместу да аб’ектыўнай рэчаіснасці (сцвярджальны, адмоўны – агульнаадмоўны, частковаадмоўны).

3 Вызначыць тып сказа паводле мэты выказвання (апавядальны, пытальны, пабуджальны).

4 Вызначыць тып сказа паводле інтанацыйнага афармлення (клічны, няклічны).

Вызначыць тып сказа паводле саставу галоўных членаў (двухсастаўны, аднасастаўны (указаць тып аднасастаўнага)).

6 Вызначыць тып сказа паводле наяўнасці або адсутнасці даданых членаў сказа (развіты, неразвіты).

7 Вызначыць тып сказа паводле ўскладненасці (ускладнены, няўскладнены).

8 Вызначыць тып сказа паводле паўнаты рэалізацыі структурнай схемы (поўны, няпоўны).

9 Вызначыць тып сказа паводле члянімасці (членны (члянімы), нячленны (нечлянімы)).


СХЕМА РАЗБОРУ СКЛАДАНАГА СКАЗА


1 Вызначыць тып сказа паводле структуры і сродкаў сувязі прэдыкатыўных частак (складаназлучаны, складаназалежны, бяззлучнікавы, камбінаванай будовы).

2 Вызначыць колькасць прэдыкатыўных частак і абазначыць лічбамі кожную частку сказа.

Назваць галоўную (ыя) і даданую (ыя) часткі.

4 Вызначыць тып сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі (злучальная, падпарадкавальная, бяззлучнікавая).

Вызначыць, да чаго адносіцца кожная даданая частка (да слова, словазлучэння або да ўсёй галоўнай часткі).

6 Назваць сродкі сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі (злучнікі, злучальныя словы, інтанацыя).

7 Вызначыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі.

8 Назваць тыпы даданых частак.

9 Растлумачыць знакі прыпынку.

10 Падаць схему сказа (лінейную або графічную).


УЗОРЫ ВЫКАНАННЯ ЗАДАННЯЎ


Заданне 1. З мастацкай літаратуры падабраць тэкст на 120-150 слоў, каб у ім былі аднасастаўныя, складаназлучаныя і складаназалежныя сказы. Выпісаць з тэксту 10 словазлучэнняў і зрабіць іх сінтаксічны разбор (аналіз праводзіць па схеме).


Узоры выканання:


1 Старожка ўжо злёгку пахрапвала ў кухні на печы, а Лабановіч усё яшчэ не лажыўся. На стале гарэла лямпа пад светлым абажурам і ляжала разгорнутая кніга, якую чытаў настаўнік. На гэты раз чытанне штось не ладзілася, і Лабановіч часта адрываўся ад кнігі, пахаджваў па пакоі і думаў. Новае месца, новыя людзі і тая работа, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой ён так доўга гатаваўся, – усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра, бо так многа цікавага спадзяваўся ён спаткаць на першай сваёй дарозе незалежнай грамадскай працы.

Яму па душы быў і гэты глухі куток Палесся, аб якім яшчэ дома так многа цікавага наслухаўся ад аднаго старога аб’ездчыка, і гэты народ з яго асаблівай моваю і звычкамі, так не падобнымі да мовы і звычаяў тых беларусаў, з гушчы якіх Лабановіч; гэты некрануты край старажытнасці, якая на кожным кроку кідалася яму ў вочы і затрымлівала на сабе ўвагу, і гэты выгляд самой мясцовасці, агульнага тону якой не мог яшчэ ўлавіць Лабановіч, але ў якой таксама было многа цікавага і, на яго погляд, прывабнага.

Колас Я. На ростанях. – Мн., 1972. – С. 12.


х

1) новае месца – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным прыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

2) новыя людзі – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным прыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;


х

3) работа ў школе – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным назоўнікам), слабае прыназоўнікавае кіраванне, атрыбутыўныя адносіны з дадатковым адценнем месца, канчатак і прыназоўнік;

х

4) стары аб’ездчык – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным прыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

5) разгорнутая кніга – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным дзеепрыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

6) лямпа пад абажурам – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным назоўнікам), слабае прыназоўнікавае кіраванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак і прыназоўнік;

х

7) глухі куток – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным прыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

8) некрануты край – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным дзеепрыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

9) злёгку пахрапвала – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным прыслоўем, прымыканне, акалічнасныя адносіны спосабу дзеяння, інтанацыя;

х

10) пахрапвала на печы – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным назоўнікам, слабае прыназоўнікавае кіраванне, акалічнасныя адносіны месца, канчатак і прыназоўнік.


2 Дзень быў лагодны, ціхі. Сонца ўжо даўно мінула поўдзень. Прыпарвала. На далёкім захадзе з-за зубчастых пералескаў выплывалі, як медзяныя горы, клубястыя хмары, пафарбаваныя сонцам у чырванаваты колер. Як прыгожа і велічна выступалі яны над краем зямлі, уздымаючыся ўсё вышэй і вышэй! У іх звілістых клубках, у вычварных і невыразных абрысах таілася магутная сіла зямлі і сонца, гатовая рушыць на мірныя нівы, лясы і даліны стрэлы маланак і рэкі дажджу. Зрэдку павяваўшы ветрык зусім заспакоіўся. Настала вялікая цішыня. Быў нават нейкі неакрэслены страх у гэтай нязвыклай цішыні.

Лабановіч не мог адвесці вачэй ад купчастых грамадзін-хмар і ўвесь аддаўся чарам зямлі і неба. Калі пападаўся зручны пункт, адкуль расчыняўся шырокі краявід, ён прыпыняўся і некалькі хвілін любаваўся малюнкамі, што паўставалі перад вачамі.

За бліжэйшым узгоркам, праз які ішла дарога, тулілася малапрыкметная, закінутая чыгуначная станцыя. Некалькі шатрыстых ліп і клёнаў з аднаго канца яе і пара заняпалых таварных вагонаў з другога віднелася здалёк. Мінуўшы ўзгорак, Лабановіч апынуўся амаль на самай станцыі. Такая ж яна ціхая і бязлюдная, як і тая станцыя на Палессі, дзе ён садзіўся некалі на паязды...

Колас Я. На ростанях. – Мн., 1972. – С. 441–442.


х

1) чырванаваты колер – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным прыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

2) выступалі велічна – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным прыслоўем, прымыканне, акалічнасныя адносіны спосабу дзеяння, інтанацыя;

х

3) вялікая цішыня – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным прыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

4) садзіўся некалі – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным прыслоўем, прымыканне, акалічнасныя адносіны часу, інтанацыя;

х

5) садзіўся на паязды – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным назоўнікам, слабае прыназоўнікавае кіраванне, акалічнасныя адносіны месца, канчатак і прыназоўнік;


х

6) клубястыя хмары – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным прыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

7) медзяныя горы – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным прыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

8) стрэлы маланак – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным назоўнікам), слабае беспрыназоўнікавае кіраванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

9) шырокі краявід – простае, свабоднае, іменнае (субстантыўнае з залежным прыметнікам), поўнае дапасаванне, атрыбутыўныя адносіны, канчатак;

х

10) любаваўся малюнкамі – простае, свабоднае, дзеяслоўнае з залежным назоўнікам, моцнае беспрыназоўнікавае кіраванне, аб’ектныя адносіны, канчатак.


Заданне 2. Падкрэсліць дзейнікі ў тэксце, вызначыць іх структурныя тыпы і спосабы выражэння.


Узоры выканання:


Тэкст 1


Старожка – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

Лабановіч – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

лямпа – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

кніга – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

настаўнік – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

чытанне – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

Лабановіч – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

месца – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

людзі – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, мн. ліку;

работа – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

ён – просты, марфалагізаваны, выражаны асабовым займеннікам у форме Н. склону, адз. ліку;

усё гэта – складаны, немарфалагізаваны, выражаны спалучэннем азначальнага і ўказальнага займеннікаў у форме Н. склону, адз. ліку, н. роду;

ён – просты, марфалагізаваны, выражаны асабовым займеннікам у форме Н. склону, адз. ліку;

куток – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

народ – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

Лабановіч – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

край – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

якая – просты, марфалагізаваны, выражаны адносным займеннікам у форме Н. склону, адз. ліку, ж. роду;

выгляд – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

Лабановіч – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку.


Тэкст 2


Дзень – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

сонца – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

хмары – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, мн. ліку;

яны – просты, марфалагізаваны, выражаны асабовым займеннікам у форме Н. склону, мн. ліку;

сіла – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

ветрык – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

цішыня – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

страх – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

Лабановіч – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

увесь – просты, немарфалагізаваны, выражаны азначальным займеннікам у форме Н. склону, адз. ліку, м. роду;

пункт – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

краявід – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

ён – просты, марфалагізаваны, выражаны асабовым займеннікам у форме Н. склону, адз. ліку, м. роду;

што – просты, марфалагізаваны, выражаны адносным займеннікам у форме Н. склону;

дарога – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

станцыя – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

некалькі ліп і клёнаў – складаны, выражаны спалучэннем няпэўна-колькаснага слова з назоўнікамі (аднароднымі кампанентамі) у форме Р. склону, мн. ліку;

пара вагонаў – складаны, выражаны спалучэннем назоўніка з колькасным значэннем (у форме Н. склону, адз. ліку) з назоўнікам у форме Р. склону, мн. ліку;

Лабановіч – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

яна – просты, марфалагізаваны, выражаны асабовым займеннікам у форме Н. склону, адз. ліку, ж. роду;

станцыя – просты, марфалагізаваны, выражаны назоўнікам у форме Н. склону, адз. ліку;

ён – просты, марфалагізаваны, выражаны асабовым займеннікам у форме Н. склону, адз. ліку, м. роду.


Заданне 3. Вызначыць у тэксце тыпы выказнікаў, падкрэсліць іх. Выказнікі ў адпаведнасці з іх выражэннем занесці ў табліцу. Калі ў тэксце яны адсутнічаюць, то выпісаць сказы з выбранага мастацкага твора, указаўшы старонку, і занесці ў табліцу.

Узоры выканання:

Тэкст 1


Табліца 1. Просты дзеяслоўны выказнік і яго выражэнне

Асабовая

форма

дзеяслова

Інфінітыў

Выклічніка-вая форма

дзеяслова

Аналітыч-ная форма

Ускладне-ная форма

Сінтаксічна

непадзел. словазл., фразеалагізм, перыфраза

пахрапвала

* не сустракаецца ў рамане

скок

буду гаварыць

ішоў і ішоў

кідалася ў вочы і затрымлівала ўвагу

не лажыўся
















гарэла
















ляжала
















чытаў
















не ладзілася
















адрываўся
















пахаджваў і думаў
















гатаваўся
















займала
















наслухаўся

















Стараючыся не адступаць ад другіх, ён ішоў і ішоў (с.10).

Я буду гаварыць коратка (с. 118).

Як толькі ён [Турсевіч] зачыніў дзверы і замкнуў іх на засаўку, Лабановіч – скок на ганак (с. 418).


Табліца 2. Састаўны дзеяслоўны выказнік

Звязка

Прызвязачны член

Фазавы

дзеяслоў

Дзеяслоў з мадальным значэннем

Іменная

часціна мовы

Сінтаксічна непадзельнае

словазлучэнне

Інфінітыў

Непадзельнае словазлучэнне, фразеалагізм




спадзяваўся







спаткаць







не мог







улавіць










павінна




рабіць




пачала










уходжвацца







не мог










адвесці вачэй










* не сустракаецца ў рамане








Чым сядзець на станцыі і чакаць поезда, дык ці не лепей збочыць з дарогі і яшчэ раз напомніць Лідзе, што яна павінна рабіць у яго адсутнасць (с. 441).

Бабка з палёгкай уздыхнула, перахрысціла настаўніка і пачала ўходжвацца каля кухні, успомніўшы пра госця (с. 440).

Лабановіч не мог адвесці вачэй ад купчастых грамадзін-хмар і ўвесь аддаўся чарам зямлі і неба (с. 441).


Табліца 3. Састаўны іменны выказнік

Звязка

Прызвязачны член

Тыповая

Паў-

знамя-

наль-

ная

Зна-мя-

наль-

ная

На-

зоў-

нік

Пры-

мет-

нік

Дзее-

пры-

мет-

нік

Зай-

мен-

нік

Лі-

чэб-

нік

Пры-

слоўе

Сінтак-

січна непадз.

слова-

злучэн-

не, фра-зеала-гізм

ма-тэр.

выра-жа-ная

ну-

ля-

вая

быў










па душы



















быў
















узрушаны



















сталі







маўклі-вымі і панурымі

























прабі-раўся













адзін







была



















такою










Звязка

Прызвязачны член

Тыповая

Паў-

знамя-

наль-

ная

Зна-мя-

наль-

ная

На-

зоў-

нік

Пры-

мет-

нік

Дзее-

пры-

мет-

нік

Зай-

мен-

нік

Лі-

чэб-

нік

Пры-

слоўе

Сінтак-

січна непадз.

слова-

злучэн-

не, фра-зеала-гізм

ма-тэр.

выра-жа-ная

ну-

ля-

вая

быў










апты-мі-стам



















быў




























яшчэ малады чалавек




*










ціхая і бязлюдная




такая





































* не сустр. у рамане





Ён быў узрушаны тым, як многа трэба зрабіць, каб горад зноў зажыў (с. 443).

Салдаты сталі маўклівымі і панурымі (с. 445).

З гэтага дня ён прабіраўся адзін (с. 489).

Яна была зноў такою, як да той прыкрасці, да бяды, нібы і не стаяў між іх ніхто (с. 30).

Ён быў аптымістам, лейтэнант Клямт (с. 77).

Гэта быў яшчэ малады чалавек, гадоў сарака, з рыхлым, цяжкім тварам (с. 172).

Такая ж яна ціхая і бязлюдная, як і тая станцыя на Палессі, дзе ён садзіўся некалі на паязды... (с. 442).


Тэкст 2


Табліца 1. Просты дзеяслоўны выказнік і яго выражэнне

Асабовая

форма

дзеяслова

Інфінітыў

Выклічніка-вая форма

дзеяслова

Аналітыч-ная форма

Ускладне-ная форма

Сінтаксічна

непадзел. словазл., фразеалагізм, перыфраза

мінула

* не сустракаецца ў рамане

скок

буду гаварыць

ішоў і ішоў

аддаўся чарам

выплывалі
















выступалі
















таілася
















заспакоіўся
















настала
















быў
















пападаўся
















расчыняўся
















прыпыняўся
















любаваўся
















паўставалі
















ішла
















тулілася
















віднелася
















апынуўся
















садзіўся


















Стараючыся не адступаць ад другіх, ён ішоў і ішоў (с.10).

Я буду гаварыць коратка (с. 118).

Як толькі ён [Турсевіч] зачыніў дзверы і замкнуў іх на засаўку, Лабановіч – скок на ганак (с. 418).


Табліца 2. Састаўны дзеяслоўны выказнік


Звязка

Прызвязачны член

Фазавы

дзеяслоў

Дзеяслоў з мадальным значэннем

Іменная

часціна мовы

Сінтаксічна непадзельнае

словазлучэнне

Інфінітыў

Непадзельнае словазлучэнне, фразеалагізм




не мог










адвесці вачэй







павінна




рабіць




пачала










уходжвацца

















































* не сустракаецца ў рамане








Чым сядзець на станцыі і чакаць поезда, дык ці не лепей збочыць з дарогі і яшчэ раз напомніць Лідзе, што яна павінна рабіць у яго адсутнасць (с. 441).

Бабка з палёгкай уздыхнула, перахрысціла настаўніка і пачала ўходжвацца каля кухні, успомніўшы пра госця (с. 440).


Табліца 3. Састаўны іменны выказнік

Звязка

Прызвязачны член

Тыповая

Паў-

знамя-

наль-

ная

Зна-мя-

наль-

ная

На-

зоў-

нік

Пры-

мет-

нік

Дзее-

пры-

мет-

нік

Зай-

мен-

нік

Лі-

чэб-

нік

Пры-

слоўе

Сінтак-

січна непадз.

слова-

злучэн-

не, фра-зеала-гізм

ма-тэр.

выра-жа-ная

ну-

ля-

вая

быў













лагод-ны, ціхі



















*










ціхая і бязлюдная




такая










была
















адчынена



















сталі







маўклі-вымі

























прабі-раўся













адзін







была



















такою










была










ідэа-лам



















быў




























яшчэ малады чалавек




























* не сустр. у рамане





Білетная каса была ўжо адчынена (с. 443).

Салдаты сталі маўклівымі і панурымі (с. 445).

З гэтага дня ён прабіраўся адзін (с. 489).

Яна была зноў такою, як да той прыкрасці, да бяды, нібы і не стаяў між іх ніхто (с. 30).

Яна была для яго ідэалам (с. 431).

Гэта быў яшчэ малады чалавек, гадоў сарака, з рыхлым, цяжкім тварам (с. 172).

1   2   3   4

Падобныя:

Сінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007 iconГія заданні да выканання лабараторных работ для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт

Сінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007 iconПытанні да экзамену ў зімовую сесію па курсе "Беларуская мова" для студэнтаў 5 курса факультэта завочнай адукацыі завочнага аддзялення для спецыяльнасці 1-01 02 01 «Пачатковая адукацыя» (5НОс/09)
Сінтаксіс як раздзел граматыкі. Прадмет І задачы сінтаксісу, аб’екты вывучэння (словазлучэнне, сказ)

Сінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Сінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007 iconРабочы план на 2012-2013 навучальны год 1 курса завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» для выпускнікоў Рэчыцкага педкаледжа

Сінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007 icon1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія»
Ф 19 Фальклорная практыка : вучэб праграма для студэнтаў І курса філалагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21...

Сінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007 iconРэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Сінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 3 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага І нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці

Сінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007 iconПытанні да экзамену ў зімовую сесію па курсе "Беларуская мова" для студэнтаў 5 курса факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці 1-01 02 01 «Пачатковая адукацыя» (5НОс/10)
Сінтаксіс як раздзел граматыкі. Прадмет І задачы сінтаксісу, аб’екты вывучэння (словазлучэнне, сказ)

Сінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 2 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
...

Сінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007 iconОмельшчыны ў кантэксце беларускай анамастыкі практычнае кіраўніцтва для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель 2012
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка