Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Хракавіцкі дзіцячы сад"




НазваАддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Хракавіцкі дзіцячы сад"
Дата канвертавання10.03.2013
Памер71.69 Kb.
ТыпДокументы
Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Хракавіцкі дзіцячы сад”


Цярэшка і Шчодра”

( фальклорнае свята для дзяцей 4-6 гадоў

з выкарыстаннем народных абрадаў)


Аўтар-складальнік

Сніцарэнка Людміла Іванаўна

Выхавацель дашкольнай установы

2 кв.катэгорыі

в.Старыя Хракавічы,

Брагінскі раён,

Гомельская вобласць

2012

Музычная зала ўпрыгожана саматканымі дыванамі, ручнікамі. Стаяць лавы, святочны стол. Гучыць музыка ( грамзапіс). У залу ўваходзіць гаспадар “ Цярэшка”.

Цярэшка: Прывітанне, людзі добрыя! А дзе ж гэта мая гаспадыня? Вось гасцей ўжо поўная хата, блінкі падышлі. Шчодра, дзе ты падзелася?

( кліча гаспадыню).

Шчодра: ( выбягае з-за дзвярэй)

Іду-у! Бягу! Прывітанне, людзі добрыя! Як тут мае блінкі? Мабыць, ужо падышлі? Трэба на стол збіраць. Сёння свята Каляды. Можа і да нас калядоўшчыкі завітаюць, не мінуць нашу хату.

( Шчодра і Цярэшка пачынаюць збіраць на стол святочныя стравы).

Шчодра: Сена – саломкі пасцялю на добры ўраджай. А зараз, дзеткі, давайце паварожым ( запрашае дзяцей да сябе і прапануе цягнуць саломінку). Хто доўгую саломінку выцягне, той вялікі вырасце, а хто кароценькую – у таго ўсе жаданні ў новым годзе збудуцца.

Цярэшка: ( падбягае да Шчодры)

О, мая ж ты бабулька,

Я твой дзядулька!

Хоць жа павалюся,

За табой паганюся.

Хоць я ножку зламлю,

А цябе злаўлю ( Шчодра хаваецца. Затым пытаецца)

-Ці бачыш ты мяне?

- Не бачу!

- Каб жа ты не бачыў за стагамі, за вазамі, за снапамі свету!

(Пасля ў Шчодры пытае Цярэшка)

- А ці бачыш ты мяне , Шчодра?

- Не бачу!

- Каб жа ты не бачыла за гуркамі, за гарбузамі, за капустаю, за буракамі свету!

Шчодра: Каб твае словы да праўдаю сталі! Ну вось – усё гатова.

( Цётка Шчодра, дзядзька Цярэшка сядаюць на лаву. Спяваюць песню “Чаму ж мне не пець”. Нечакана чуецца стук у акенца.)

Цярэшка: Шчодра, гэта ж , мусіць, калядоўшчыкі просяцца ( Шчодра расчыняе дзверы. У залу уваходзяць калядоўшчыкі – дзеці старэйшай групы, дорослыя).

Дзеці:

Добры вечар таму,

Хто ў гэтым даму.

Нам не хочацца чакаць-

Загадай калядаваць.

Шчодра: Калядуйце, любыя! Калядуйце, даражэнькія!

( усе калядуюць):

Шчодрык – педрык, дай варэнік,

Грудку кашкі, наверх каўбаскі,

Рэшата аўса, а на верх каўбаса,

А яшчэ таго мала, дайце кусок сала,

А яшчэ й тое данясу, дайце цэлу каўбасу.

Добры вечар!

Дзеці ( па чарзе):

- Добры вечар, гаспадару!

- Вынесі нам каўбас пару!

- Вынесі сала – не скупіся,

- Каб твой ячмень урадзіўся,

- Каб нажалі сто коп жыта,

- Каб сям'я была ўся сыта,

- Каб скацінка вадзілася,

- Каб пшаніца радзілася!

(Дарослыя):

- Ці шырокія сцены, каб нам патанцаваць?

-Ці добрая гаспадыня, каб нас пачаставаць?

Шчодра:

Гаспадыня добрая і нават шчодрая,

Але ж за што вас частаваць?

Трэба песню заспяваць!

( гучыць песня “Запражыце сівых коней)

Цярэшка:

Чую блізка стук капыт,

Гэта конік чый бяжыць?

На каляды госць ідзе,

Байкі, смех сюды вязе.

(Гучыць грамзапіс цыганскай мелодыі. У залу заязджае цыган на кані. Аб’язджае залу, спыняецца).

Цыган:

Прывітанне, людзі добрыя! (Зноў едзе па зале і падае з канём).

-Ох, і спрытная ў мяне кабылка, як бяжыць – дык бяжыць, а паваліцца- дык ляжыць і ляжыць.

( Шчодра і Цярэшка дапамагаюць Цыгану. Але конь не можа ўстаць. Раптам чуецца як раве мядзведзь, потым ён з'яўляецца сам, кідаецца да цыгана. Конік спрытна падымаецца, адскаквае ў бок).

Цыган:

Дзякуй, Мішка – мядзведзь, дапамог кабылку падняць. Чым жа мне цябе пачаставаць? ( пачынае шукаць па кішэні).

- Я Цыган багаты,

У мяне ў адным кармане вош на аркане,

А ў другім – блыха на ланцугу.

( Нарэшце знаходзіць кавалачак цукру, дае мядзведзю, той есць і зноў раве).

Цыган:

Гэй ты, Мішка – мядзведзь,

Ну не трэба так равець.

Ты гармонічак бяры,

Ды сыграй для дзетвары.

Цярэшка:

А я дудачку вазьму
Ды табе дапамагу.

( Гучыць грамзапіс, усе танцуюць. Пася заканчэння танца Цыган збіраецца ў дарогу).

Цыган:

Будзьце, дзеткі, здаровы,

Як рыжык баровы!

Майце, дзеткі, павагу ў свеце,

Усяго даволі, а бяды ніколі!

( Мядзведзь зноў раве і кідаецца за Цыганам . Той з лямантам выскаквае. Дзеці выконваюць песню” Ой, ішла Каляда , калядуючы”.

Пасля заканчэння песні гучыць грамзапіс. У залу ўваходзіць Павадыр з Казой).

Павадыр:Добры вечар вам! Ці рады вы нам?

Шчодра:Мы рады, але хто вы такія?

Павадыр:

Мы люд не просты, з далёкага краю.

Ідзём кругом света,

Аж да пана Лета.

Мы з лету ідзём,

Казу вядзём і радасць нясём!

А ну, Каза, паскачы!

( Гучыць грамзапіс. Каза скача).

Каза:

Я Каза - барада,

Я пабегла ў вёску,

Ды купіла коску.

Дзеці: Нашто коска?

Каза:Сена касіць.

Дзеці: Нашто сена?

Каза:Каровак карміць.

Дзеці:Нашто кароўкі?

Каза:Малачко даіць.

Дзеці: А нашто малачко?

Каза:Дзяцей паіць.

Дзеці: А нашто тыя дзеці?

Каза:Каб іх лавіць.

( Дзеці ўцякаюць. Каза іх ловіць).- 3 разы.

Шчодра: Адкуль гэта Каза?

Павадыр:На кірмашы купіў. Семсот грошаў заплаціў.

Шчодра: А дзе сам так навучыўся?

Павадыр:

Па ўсім свеце ходзячы,

Торбу хлеба носячы,

Між людзей бываючы,

Дзівы дзіўныя відаючы,

Розныя кнігі чытаючы

Уверх нагамі трымаючы!

( Шчодра і Цярэшка на развітанне частуюць Павадыра і Казу).

Павадыр:

А вы здаровы бывайце, ды праз год нас чакайце.

Шчасця ды долі, а гора – ніколі!

Шчодра:

Сёння тут на нашым свяце,

Трэба добра паскакаці!

Свята, свята Каляда,

Весялей цябе няма!.

( Гучыць беларуская народная “Полька”. Музыка сціхае, выходзіць Шчодра).

Шчодра:

Сонца павярнула на год новы, на шчасце светлае. Перакуліўся год, каб зноў усходзіла жыта і зіхцелі ўсмешкі, каб вяршылася праўда і рунела дабро. Давайце засеем Новы год, новыя надзеі! Засеем, як спрадвеку засявалі нашы продкі жыта – жыццё!

( Адбываецца сімвалічнае засяванне са словамі : “ Сею, сею, пасяваю. З Новым годам ўсіх вітаю”).

Дзеці:

- Стары год канчаем, новы пачынаем,

З ранняю вясною, з буйнаю расою,

З жытам залацістым, з зернем ядраністым,

Ды з прыемным летам,

Ды з громам пры гэтым.

Ды з восенню яснай,

Ды з долечкай шчаснай!

Цярэшка:

Калядоўшчыкаў трэба шанаваць.

Блінамі смачнымі, блінамі гарачымі частаваць.

( Гучыць музыка. Усе частуюцца блінамі, чаем, садавінай,сладасцямі.).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Хракавіцкі дзіцячы сад\" iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Хракавіцкі дзіцячы сад\" iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры І беражлівых адносін да вады

Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Хракавіцкі дзіцячы сад\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Хракавіцкі дзіцячы сад\" iconНавучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа
Установа адукацыі “Навучальна-пендагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” (далей “установа”) з’яўляецца дзяржаўнай...

Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Хракавіцкі дзіцячы сад\" iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Прывітанне, сябры. Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны І такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку

Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Хракавіцкі дзіцячы сад\" iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Хракавіцкі дзіцячы сад\" icon1 месца – Тамашэвіч Васілій (дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы яслі-сад №10", выхавацелі Хвастэнка Л. М., Танковіч Т. С.)
Малышок” сярод выхаванцаў 5-6 гадоў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі. Пераможцамі сталі

Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Хракавіцкі дзіцячы сад\" iconРазвіццё лагічнага мыслення пры рашэнні задач
Дзяржаўная установа адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная установа”

Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Хракавіцкі дзіцячы сад\" iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Звесткі збіраліся з некалькіх крыніц. Збіральнік слухаў апавядальніка, І запісваў усе пазалітаратурныя словы ў кантэксце, цэлы сказ....

Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Хракавіцкі дзіцячы сад\" iconПастаўскі раённы аддзел адукацыі Установа адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка