Аўтаматызацыя гука "с " у складах І словах




НазваАўтаматызацыя гука "с " у складах І словах
Дата канвертавання27.02.2013
Памер29.17 Kb.
ТыпДокументы

Аўтаматызацыя гука “с “ у складах і словах



Задачы:

--Замацаваць артыкуляцыю і ізаляванае вымаўленне гука “с”.

--Практыкаваць у правільным вымаўленні гука “с”у складах і словах.

--Працягваць вучыць вызначэнню наяўнасці і месца гука у слове.

--Практыкаваць у правільным ужыванні форм роднага склону назоўнікаў.

--Працягваць вучыць падбіраць аднакараневыя словы да слова “снег .“

--Развіваць цэласнае успрыманне, увагу , памяць, мімічную ідробную маторыку.


Абсталяванне:

Разразны малюнак “Снегавік “, набор парных прадметных малюнкаў з гукам “с “ у назве (з адлюстраваннем хмаркі ці сняжынкі з адваротнага боку ), Прадметныя малюнкі для вызначэння месца гука у слове ; сілуэтныя адлюстраванні слана,куста,і снегавіка для практыкавання “ Нашто падобны сугроб ? “; піктаграмы “Сум” ,” Здзіўленне “,” Радасць “; белыя ніткі для промняў.


Ход:

1.Арганізацыйны момант.

-Паглядзі , хто гэта нам прыслаў паштоўку. Давай яе прачытаем.

Мяне не расцілі,

Са снегу зляпілі.

Замест носа лоўко

Уставілі маркоўку.

Ты здагадаўся ,ад каго паштоўка ?

--Ад снегавіка.

--А вось і ен сам ,заглядае у акно і запрашае нас на прагулку .


2. Давай падражнім снегавіка Усміхніся яму і пакажы , якія у цябе роўныя зубкі (практыкаванне “Плот”). Ацяпер пакажы яму язычок, плоскі як лапата (практыкаванне “Лапата”). Падуй на язычок, пакажы снегавіку ,што ты вельмі сябруеш зветрам ( практыкаванне “Вецярок”). Схавай язычок за зубкі і пакажы якія яны уцябе чыстыя( практыкаванне “Пачысцім ніжнія зубкі”).

А цяпер астаў язычок за ніжнімі зубамі , сцісні зубы,усміхніся і пусці вецярок (дзіця вымаўляе : с-с-с).Уцябе атрымаўся любімы гук снегавіка. Прайдзіся па снегу і паслухай ,як ен рыпіць. Рабі крок і вымаўляй гук “с”у канцыкожнага майго слова: ле…, но…, ква…,пылясо…,аўтобу…, анана….


Паглядзі , як многа снегу! Давй пагуляем у сняжкі .Зляпі са снегу снежку і кідай яе далей: ас!

Рабі другую снежку : ыс!(Аналагічна абыгрываюцца склады: ос, ус,эс, іс.). Паскрыпі снежкай і паслухай , аб чым яна раскажа.

Іска-іска-іска----зімою сонца нізка.

Аска-аска-аска----вакол са снегу казка.

Іста-іста-іста----схаваў усе снег ,чыста.

(Дзіця паўтарае складовыя рады, а настаўнік дагаварвае чыстагаворку).


------Паглядзі ,снег пайшоў, А з неба падаюць сняжынкі.Паспрабуй іх злавіць, але лаві сняжынку толькі тады , як пачуеш у слове гук “с”.

Санкі,шуба, завея, снег, канькі, зіма, снегавік, ….


----Паглядзі ,снегу стала яшчэ больш. З яго можна зляпіць яшчэ аднаго снегавіка. (Дзіця збірае разразны малюнак “Снегавік”)

Снегавік вырашыў пагуляць з табою. Ен ведае ,што снег падае з хмаркі . Табе патрэбна да кожнай хмаркі падабраць сняжынку так, каб малюнкі на адваротнай старане падышлі адна да другой,былі парай.


(Пары: ліса-слон,сыр-каўбаса, самасвал-пупс, аўтобус-самалет.)

Пары складзены . Ліса каля каго? Самасвал каля…, сыр каля…, г.д.


А снег усе ідзе і ідзе.І знаемыя прадметы ператварыліся у вялікія сугробы. Паглядзі уважліва ,на што падобны гэтыя сугробы?

----На куст, на слана, на снегавіка.

---- А пад якім з гэтых сугробаў хаваюцца гэтыя прадметы? Вымаві назву малюнка і вызначы , дзе знаходзіцца гук: упачатку , у канцы ,У сярэдзіне слова?

(Малюнкі: санкі, самалет, вясы, міска, глобкс, аўтобус.)


Паглядзі , якая дзіўная сняжынка прыляцела да нас. Якая яна?

-----Сумная.

Ппакажы ,якая яна сумная.

___ Яна сумная , таму што у яе мала промняў.Мы ж ведаем пушыстай.што сняжынка павінна быць прамяністай.

----- А каб паявіўся промнік , неабходна ўспомніць снежнае слова- слова , у якім хаваецца снег. Першы промнік ужо есць – гэта слова “сняжынка”.

Ацяпер працягнем шукаць промні :

---- дзяўчынка са снегу…(снягурачка).

----чалавек са снегу…(снегавік).

---- баба са снегу…(снежная баба).

(На кожнае слова выкладваем нітачку-промнік вакол сняжынкі.)

Сняжынка ўбачыла , як многа ў яе промнікаў і ўсміхнулася . Пакажы як.


Вынік .

---Скажы а сняжынку можна браць у клас? А чаму нельга?

--- Растане.

--- Няхай яна застаецца на вуліцы , разам са снегавіком. А весяліць іх будзе гук . які сення дапамагаў табе на занятку. А які гэта гук? ( С-с-с.)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аўтаматызацыя гука \"с \" у складах І словах icon"Закон аб мовах у бсср" (1990 г.). [4]
Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў І вытворчасцей (па накіраваннях). Накіраванне спецыяльнасці 1-53 01 01-01 Аўтаматызацыя тэхналагічных...

Аўтаматызацыя гука \"с \" у складах І словах iconПратакол пасяджэння кафедры
Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў І вытворчасцей (па накіраваннях). Накіраванне спецыяльнасці 1-53 01 01-01 Аўтаматызацыя тэхналагічных...

Аўтаматызацыя гука \"с \" у складах І словах iconКолькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах?
Якія словы атрымаюцца, калі глухія зычныя замяніць на парныя звонкія ў словах соль, Толя, хаціна?

Аўтаматызацыя гука \"с \" у складах І словах iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ад пачатку году павялічыліся больш, чым на 30
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі...

Аўтаматызацыя гука \"с \" у складах І словах iconЎ словах іншамоўнага паходжання. Глухі, губна-зубны, шчылінны зычны гук. Фа
Ф. Дваццаць трэцяя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эф» І ужываецца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання

Аўтаматызацыя гука \"с \" у складах І словах iconЗадача аб вольных І вымушаных ваганнях
Па закону Гука гэтая сіла прапарцыянальна даўжыні s адрэзка, на які расцягнута спружына

Аўтаматызацыя гука \"с \" у складах І словах iconПытанні да экзамена па курсу гістарычнай граматыкі беларускай мовы
Узнікненне гістарычных чаргаванняў заднеязычных І свісцячых з шыпячымі ў выніку ўздзеяння гука [j]

Аўтаматызацыя гука \"с \" у складах І словах iconIntermec Прочный встраиваемый компьютер Intermec cv30
Использование cv30 на складах или на производстве повысит эффективность работы, а также повысит безопасность и работоспособность...

Аўтаматызацыя гука \"с \" у складах І словах icon"Закон аб мовах у бсср" (1990 г.). [4]
Змест практычных заняткаў у зімовую сесію па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” для студэнтаў завочнай адукацыі завочнага...

Аўтаматызацыя гука \"с \" у складах І словах iconУрока у 9´класе Тэма урока
Мэта урока: забяспечыць асэнсаванае засваенне паняцця “сілы пругкасці”, відау дэфармацыі, закона Гука

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка