Тэст па тэме "Прыназоўнік"




НазваТэст па тэме "Прыназоўнік"
Дата канвертавання27.02.2013
Памер30.1 Kb.
ТыпДокументы
Тэст па тэме “Прыназоўнік”

1 варыянт

1.Адзначце правільнае сцверджанне.

Прыназоўнік – гэта…

А) службовая часціна мовы, якая служыць для сувязі частак складанага сказа;

Б) службовая часціна мовы, якая выражае залежнасць назоўніка, лічэбніка, займенніка ва ўскосным склоне ад іншых слоў у словазлучэнні і сказе.

2.Адзначце сярод прыведзеных слоў прыназоўнікі.

А) з выпадку

Б) каля

В) але

Г) нягледзячы на

Д) з-пад

Е) пакуль

3.Адзначце памылковае сцверджанне.

А) пайсці па грыбы (мэтавае значэнне)

Б) сачыць за працай (азначальнае значэнне)

В) паліто з драпу (аб’ектнае значэнне)

Г) пачырванець ад сораму (прычыннае значэнне)

Д) ісці з лесу (часавае значэнне)

4.Адзначце вытворныя прыназоўнікі.

А) праз

Б) міма

В) пры

Г) вакол

Д) з выпадку

Е) над

5.Адзначце, у якіх сказах прыназоўнік уваходзіць у склад акалічнасці.

А) Горад вырас за год амаль удвая.

Б) Да цябе іду я зараз.

В) Вечар павінен быў пачпацца а палове шостай.

Г) “Добра ў лузе ў час сенакосу”, - прызнаўся Янка.


6.Суаднясіце прыназоўнікі са склонамі.

А) у А) Д. В. М.

Б) аб Б) В. Т.

В) па В) Р. В. М.

Г) за Г) В. М.

Д) пры Д) Р. В. Т.

Е) з Е) М.

7.Адзначце сказы, у якіх памылкова ўжыты прыназоўнікі.

А) Адлятаюць ад нас жураўлі з лістападам, з сухімі вятрамі.

Б) У ўзросце сямі год Віця пайшоў у школу.

В) Па ваду да крыніцы ты ідзеш цераз луг, што ў кветкі прыбраны.

Г) Празвінеў званок, і дзеці гурбой высыпалі з школы.

8. Адзначце сказы, у якіх ужыты вытворны прыназоўнік.

А) У пачатку лета раптам здарыліся начныя прымаразкі.

Б) Ва ўсе бакі разбягаліся лясістыя далі.

В) На працягу ўсёй вясны ішлі кароткачасовыя дажджы.

9.Адзначце, дзе пры перакладзе зроблена памылка.

А) пойти за хлебом – пайсці па хлеб

Б) думать о ней – думаць аб ёй

В) закон о языках – закон аб мовах

Г) болеть гриппом – захварэць грыпам

10.Складзіце і запішыце два сказы, ужываючы вытворныя прыназоўнікі паблізу, на чале.


Тэст па тэме “Прыназоўнік”

2 варыянт

1.Адзначце правільнае сцверджанне.

А) прыназоўнікі з рознымі склонамі выражаюць розныя значэнні: прасторавыя, мэтавыя, часавыя

Б) прыназоўнікі з рознымі склонамі абазначаюць розныя значэнні: прасторавыя,мэтавыя, часавыя

2.Адзначце сярод прыведзеных слоў прыназоўнікі.

А) апрача

Б) пакуль

В) даволі

Г) па-за

Д) што

Е) на

3.Адзначце памылковае сцверджанне.

А) іграць з натхненнем (мэтавае значэнне)

Б) кашуля з лёну (аб’ектнае6 значэнне)

В) каляровы ад фарьаў (аб’ектнае6 значэнне)

Г) адпачываць у ліпені (часавае значэнне)

Д) паехаць па дровы (мэтавае значэнне)

4.Адзначце вытворныя прыназоўнікі.

А) на

Б) абапал

В) а

Г) выключаючы

Д) у час

Е) без

5.Адзначце, у якіх сказах прыназоўнік уваходзіць у склад дапаўнення.

А) Я марыў пра паездку на сіняе мора.

Б) Сонца заходзіла за вялікі лес.

В) Балелі ногі ад доўгай дарогі.

Г) Для шчасця вашага, сыны, бацькі на ўсё гатовы.


6.Суаднясіце прыназоўнікі са склонамі.

А) пад А) Р. Т.

Б) між Б) В. Т.

В) к В) Д. В. М.

Г) па Г) Д.

Д) да Д) Р.

Е) над Е). Т.

Ж) дзякуючы

7.Адзначце сказы, у якіх памылкова ўжыты прыназоўнікі.

А) У дарогу збірай рэчы, рукзакі надзень на плечы.

Б) З звонам з гор збягалі раўчукі.

В) У ўсіх нас святочны настрой.

Г) Наваколле замёрла ў прадчуванні навальніцы.

8. Адзначце сказы, у якіх ужыты вытворны прыназоўнік.

А) А насупраць дома нашай гаспадыні жыла адна вельмі дружная сям’я.

Б) У параўнанні з мінулай вясной, сёлетняя прыпазнілася.

В) Нечакана з-за дзвярэй паказалася постаць чалавека.

9.Адзначце, дзе пры перакладзе зроблена памылка.

А) жениться на ней – ажаніцца з ёй

Б) болеть воспалением лёгких – хварэць запаленнем лёгкіх

В) пойти по ягоды – пайсці па ягады

Г) пойти за водой – пайсці па ваду

10.Складзіце і запішыце два сказы, ужываючы вытворныя прыназоўнікі пасярод, у час.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэст па тэме \"Прыназоўнік\" iconТэст па тэме "Прыслоўе"(варыянт 1)

Тэст па тэме \"Прыназоўнік\" icon§ 21. Аднамарфемныя прыназоўнікі
Прыназоўнік з замяняецца ў падобных выпадках на са: са мной; але: з мяне. Прыназоўнік у набывае форму ва ў спалучэннях са словамі...

Тэст па тэме \"Прыназоўнік\" iconПраверачная работа па тэме "Прыназоўнік"
...

Тэст па тэме \"Прыназоўнік\" iconТэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"
Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам І выказнікам

Тэст па тэме \"Прыназоўнік\" iconТэст па тэме "Аднародныя члены сказа" (8 клас)
Дайце поўную характарыстыку аднародным членам сказа, выбраўшы нумары адпаведных пунктаў

Тэст па тэме \"Прыназоўнік\" iconДыягнастычны тэст па беларускай мове па тэме: «Напiсаннi, заснаваныя на фанетычным прынцыпе», 10 клас
Адзначце нумары слоў, у якiх трэба ўставiць лiтару, каб перадаць падоўжанае вымаўленне зычных

Тэст па тэме \"Прыназоўнік\" iconДуа "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі"
Мэта на мове вучняў: на ўроку я даведаюся, што такое складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, навучуся ІХ знаходзіць у тэксце І адрозніваць...

Тэст па тэме \"Прыназоўнік\" iconАбагульняючы ўрок па тэме
Замацаванне тэарэтычных ведаў на практыцы на абагульняючым уроку па тэме “Сонечная сістэма”

Тэст па тэме \"Прыназоўнік\" iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Тэст па тэме \"Прыназоўнік\" iconКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка