Музей андрэя макаёнка




НазваМузей андрэя макаёнка
Дата канвертавання03.11.2012
Памер43.64 Kb.
ТыпДокументы
МУЗЕЙ АНДРЭЯ МАКАЁНКА

Павел Васючэнка


Пакой падарункаў — так называюць музей Андрэя Ягоравіча Макаёнка ў Журавіцкай сярэдняй школе Рагачоўскага раёна, дзе сабраны шматлікія экспанаты пра славутага земляка. Вялікую работу правялі вучні на працягу некалькіх гадоў пад кіраўніцтвам дырэктара школы Я. П. Загорскага, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Б. М. Рэўзінай, В. В. Кавалёвай па арганізацыі музея. Дапамаглі мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі — мэблевая фабрыка, мастацкая майстэрня, калгас «12 год Кастрычніка», родныя і сябры драматурга. Але асноўны ўклад у клапатлівую гэтую справу ўнеслі самі вучні і настаўнікі. Пачалі яны яе ў красавіку 1983 г., калі Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб прысваенні школе імя Андрэя Макаёнка. Тады на школьным камсамольскім сходзе і было вырашана прыступіць да стварэння музея земляка. Праз тры гады ён быў адчынены.

У экспазіцыі музея пяць раздзелаў: дзіцячыя і юнацкія гады драматурга, ваенны перыяд, грамадская дзейнасць, творчыя дасягненні, Макаёнак і тэатр. Пошукавай групай музея сабрана шмат асабістых рэчаў драматурга, фотаздымкаў, дакументаў, кніг, успамінаў сяброў, з якімі пісьменнік вучыўся і працаваў. Вялікую дапамогу ў гэтым аказаў вучням брат драматурга — Іван Ягоравіч, які часта бывае ў школе. Амаль усе асабістыя рэчы пісьменніка трапілі ў музей дзякуючы старанням Івана Ягоравіча. Сярод іх — наручны гадзіннік, шахматы-шашкі, барометр і інш.

Вялікую цікавасць для наведвальнікаў, безумоўна, маюць рукапісы твораў А. Макаёнка, рэцэнзіі на яго п'есы, афішы, фотаздымкі з пісьменнікамі I. Мележам, А. Куляшовым, Я. Яўтушэнкам, С. Міхалковым, артыстамі, рэжысёрамі, гледачамі.

Знаёмішся з экспанатамі музея і адчуваеш, якая складаная і супярэчлівая натура Андрэя Макаёнка,— усё ў ім яркае і кантрастнае. Вось ён у асяроддзі людзей — дасціпны і парадаксальны. А вось успаміны сяброў і блізкіх, якія не раз былі сведкамі яго страшэннай маркоты і тугі. I гэтыя хвіліны душэўнай неўладкаванасці таксама здзіўляюць крайнасцямі. Не раз задумваешся сярод маўклівых сведкаў яго жыцця аб тым, што гады былі не ўладнымі над складанай, супярэчлівай структурай душэўнай будовы гэтага чалавека: якім быў у юнацтве, такім застаўся і ў свае сталыя гады. Сентыментальнасць ужывалася ў ім з нецярпімасцю, дабрата з жорсткасцю, шчодрасць са скупасцю. Сарамлівы, не страціў здольнасць чырванець, але і ганарысты. Надзвычай прынцыпова, асабліва калі справа тычылася грамадзянскіх пазіцый, драматургіі, мастацтва. Натура гарачая, схільная да захапленняў: займаўся разьбой па дрэве, выпілоўваннем лобзікам, фатаграфіяй, вырошчваннем саду, рыбалоўствам. Пра ўсё гэта даведваемся з экспанатаў музея і з роспавяду школьных экскурсаводаў.

Шматлікія аўтографы на кнігах, дасланых пісьменнікамі ў музей, сведчаць аб тым, што Макаёнак быў шчаслівым чалавекам. Як пры жыцці чуў ён шмат цёплых, шчырых слоў сяброў па пяру, так пранікнёна і ўдзячна ўспамінаюць яны пра Андрэя Ягоравіча і цяпер. Адным з першых даслаў для музея свае кнігі Іван Шамякін з такім надпісам.

«Школе імя А. Макаёнка.

Дарагія сябры, землякі нашага славутага нацыянальнага пісьменніка! Захоўвайце памяць аб гэтым выдатным чалавеку, збірайце экспанаты для музея, зрабіце музей вартым імя А. Макаёнка. Мы, яго сябры, паможам вам!»

Любяць і шануюць свайго земляка вучні Журавіцкай сярэдняй школы. Мне давялося пазнаёміцца з рэфератамі школьнікаў па творчасці А. Макаёнка. У кожным з іх ёсць цікавая асаблівасць. Для іх Макаёнак — гэта не проста частка нашай літаратуры, а частка іх асабістага жыцця, частка біяграфій. У самьм канкрэтным сэнсе слова. Калі да нас Макаёнак прыходзіць са слоў настаўнікаў, з кніжак, з галасоў артыстаў і дыктараў, то для іх — са сваёй зямлі. I некаторыя рысы герояў Макаёнка, асабліва «ціхага, рахманага Цярэшкі», яны знаходзяць у сваіх земляках. Цярэшка для іх — гэта свой чалавек.

А ўявіце сабе, што не было б музея. I да іх, землякоў пісьменніка, яго героі прыходзілі б праз цытаты з кніг ды загалоўкі газет. Думаецца, што і экскурсантам з іншых школ музей дапаможа значна наблізіцца да герояў Макаёнка, як да нашых землякоў, да думак і хваляванняў народнага пісьменніка БССР Андрэя Ягоравіча Макаёнка.


Пясняр зямлі пад белымі крыламі



Менавіта пад такой назвай праходзіла святкаванне 80-годдзя з дня нараджэня Андрэя Макаёнка ў Журавіцкай сярэдняй школе 17 лістапада 2000 года.

Весела і ветліва сустрэлі гасцей свята на прыступках школы яе кіраўнікі разам з героямі камедый А. Макаёнка. 3 прывітальнай песняй, падносячы хлеб-соль, гасцінна запрасілі ў школу.

А пры ўваходзе ў музей гасцей зноў чакаў сюрпрыз: ледзь дачакаліся гасцей Лявон з Лушкай (мініяцюра па п'есах А. Макаёнка), якія запрасілі іх у музей А. Макаёнка, дзе вучні Журавіцкай школы - экскурсаводы - правялі цікавую і змястоўную экскурсію.

У актавай зале пачынаецца свята пад мелодыю лірычнай беларускай песні "Люблю мой край, старонку гэту...", якая з'яўляецца ўверцюрай да папулярнай камедыі А. Макаёнка "Таблетку пад язык" і выдатна ілюструе адносіны аўтара да роднага краю. Аб чым ён гаварыў: "Хай будзе песня. Хай дзяўчаты яе спяваюць. Задушэўна. Мякка. Кожны раз, калі я пачую гэту песню, перада мною ўзнікае як дзівосны міраж, як дзіцячая казка вобраз майго роднага сяла, сэрца пачынае шчымець радасцю жаданай сустрэчы. I няважна - даўно я там быў, ці толькі ўчора адтуль".

Пранікнена гучаць словы пра Белую Русь, зямлю, якая падаравала выдатнага драматурга, чалавека, улюбленага ў сваю землю, яе людзей. На сцэну нібыта з неба спусціліся белыя журавы (танец "Журавушкі" у выкананні ансамбля "Чароўны свет").

Эмацыянальнае ўздзеянне дапаўняюць вершы самадзейных аўтараў клуба "Жывое слова" СШ № 4 у кампазіцыі "Кветкі Макаёнку".

Пераканаўча перадалі вобразы герояў камедыі А. Макаёнка "Лявоніха на арбіце" вучні драматычнага гуртка Стаўпнянскай СШ, "Таблетку пад язык" - СІІІ № 6 г. Рагачова.

А з якім задорам выконвалі беларускія песні і танцы ўдзельнікі фальклорнага ансамбля СШ № 5 г. Рагачова, інструментальнага ансамбля ЦПР раёна, харэаграфічнага гуртка гімназіі! 3 захапленнем слухалі прысутныя песні "Сцежачка", "Закацілася яснае сонейка", песню пра Рагачоў.

Удала выстраены сцэнарый з выкарыстаннем яркіх старонак жыцця драматурга, яго твораў даў магчымасць прысутным паўней зразумець гэтага таленавітага драматурга, які ў сваіх творах выкрываў недахопы дзеля абароны светлых, высокіх ідэалаў, якімі жыла краіна, якім верыў наш народ. П'есы яго пагэтаму шчодра населены высокароднымі людзьмі, часцей за ўсё сялянамі, працу якіх А. Макаёнак вельмі цаніў, ведаючы, што носьбітам нацыянальных адметнасцей, народных традыцый заўсёды заставаўся вясковец. I пагэтаму здавалася, што А. Макаёнак вось тут, сярод сваіх журавічан, са сваімі героямі на гэтай зямлі пад Белымі крыламі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Музей андрэя макаёнка iconПрысвечаны памяці драматурга
У пачатку лістапада ў Рагачоўскай цэнтральнай бібліятэцы І дзяржаўным музеі прайшлі вечарыны, прысвечаныя 80-годдзю з дня нараджэння...

Музей андрэя макаёнка iconТалент чалавечнасці I дабрыні
Андрэя Макаёнка. Яго п'есы заўсёды выклікалі павышаную цікавасць тэатральных калектываў І гледачоў. Абапіраючыся на багацце беларускага...

Музей андрэя макаёнка iconСузор’е талентаў
Цэлае сузор'е таленавітых беларускіх акцёраў іграла ў знакамітай камедыі Андрэя Макаёнка "Лявоніха на арбіце". Прэм’ера спектакля...

Музей андрэя макаёнка iconМіхась Кавалёў, Васіль Домніч
Андрэя Макаёнка. У весцы Журавічы, на радзіме народнага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа, літаратурнай прэміі...

Музей андрэя макаёнка iconЖыць ды жыць бы яму
Міколы Заруднага, сказаныя на пахаванні Андрэя Макаёнка: «Мы яшчэ напоўніцу не ўсвядомілі, каго не збераглі для сусветнага тэатральнага...

Музей андрэя макаёнка iconПрограмма тура
Осмотр музеев Тегерана, Вы посетите Археологический музей, Музей ковров, Национальный музей драгоценных украшений и Музей стекла...

Музей андрэя макаёнка icon«трыбунал» А. Макаёнка на сцэне тэатра імя я. Коласа
«Трыбунал» атрымала высокую ацэнку І на пленуме праўлення сп беларусі, прысвечаным драматургіі. Не паспелі пайсці аб ёй пагалоскі,...

Музей андрэя макаёнка iconПлан мерапрыемстваў Дзяржаўнай установы адукацыі "Глыбоцкая раённая гімназія" па падрыхтоўцы да святкавання Дня пісьменства 2012 года
Правядзенне экскурсій у гісторыка-этнаграфічны музей, музей П. Сухога, музей І. Буйніцкага (Празарокі)

Музей андрэя макаёнка iconУспаміны пра майго дзеда Андрэя (Дадатак №1)
Цячэ спакойнае, размеранае, стваральнае жыццё. Але ўсяму гэтаму мы абавязаны нашым продкам, якія цаной уласнага жыцця забяспечылі...

Музей андрэя макаёнка icon3. Нестацыянарнае бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва
Бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва раёна таксама займаюцца дзве бібліятэкі-клуба: Грыгаравічская І пышнянская; 3 інтэгрыраваных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка