Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала




НазваУсё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала
Дата канвертавання27.02.2013
Памер21.38 Kb.
ТыпДокументы


Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай і жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала выконваць абавязак, і сёння памятаюць кожную начную атаку, кожны выстрал, кожную слязу. Яны пайшлі на вайну 20-гадовымі юнакамі, а вярнуліся сталымі і мужнымі мужчынамі, ва ўспамінах якіх на заўсёды застанецца перажытае.

Не так часта яны могуць сустрэцца, пасядзець і пагутарыць, успомніць баявых таварышаў. Але ў спецыяльны дзень – 15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адкладваюць усе свае справы і збіраюцца разам.

Вось і ў пятніцу на мітынг каля памятнага знака воінам-афганцам і ўдзельнікам іншых лакальных войнаў прыйшлі не толькі сведкі тых жудасных падзей. Хоць і не кранула многіх афганская вайна, але браслаўчане лічаць сваім абавязкам у гэты дзень аддаць даніну памяці сваім абаронцам і кожны год прыходзяць сюды.

Як адзначыла ў сваім выступленні старшыня Савета дэпутатаў Ніна Пучынская, 24 гады аддзяляюць нас ад вайны ў Афганістане, але сёння, як і кожны дзень, мы павінны памятаць і ніколі не забываць, што зрабілі гэтыя мужныя, гераічныя людзі. І перад вачамі сучаснага пакалення паўстае самы лепшы прыклад – 80 браслаўчан, якія змагаліся з ворагам. Адзін з іх, Валерый Александровіч, так і не вярнуўся.

Увогуле, у Віцебскай вобласці жывуць 5 тысяч воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў лакальных войнаў і канфліктаў, 47 матуль і 30 удоў загінуўшых захоўваюць светлую памяць пра сваіх сыноў і мужоў, многіх удзельнікаў тых падзей, у тым ліку і браслаўчан, не стала ўжо ў мірны час.

Да прысутных звярнуўся і ветэран вайны ў Афганістане, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Леанід Мікшта. Ён нагадаў пра падзеі тых ваенных часоў, пажадаў здароўя і дабрабыту ўсім воінам-афганцам, а таксама прапанаваў ім часцей сустракацца з моладдзю і дзяліцца сваімі ўспамінамі.

Дарэчы, вучань гімназіі Віктар Гасюль у сваім слове ад імя моладзі сказаў вельмі правільныя словы, што святло памяці не згасне ніколі, бо сучаснае пакаленне гэтага не дапусціць.

Пасля мітынгу ўдзельнікам вайны ў Афганістане прапанавалі наведаць музей памяці воінаў-афганцаў, які нядаўна адкрылі ў СШ№1. Год таму назад Леанід Мікшта прапанаваў ідэю стварэння такога музея. Доўга чакаць не прыйшлося. Ініцыятыву адразу падтрымалі дырэктар школы Тамара Стома і ўвесь калектыў установы. І ў пятніцу афганцы змаглі паглядзець, што зроблена за гэты год. У асобным пакоі прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная падзеям вайны, ваенныя рэчы, дакументы і здымкі. Пакуль музей толькі развіваецца, тут не хапае экспанатаў, але гэта пытанне хутка вырашылася, дастаткова было толькі дырэктару яго агучыць. Мужчыны паабяцалі падзяліцца пісьмамі, якія дасылалі дадому, фотаздымкамі і ўласнымі рэчамі. Яны таксама ўнеслі прапановы па развіцці музея, а потым сфатаграфаваліся на памяць.

А пазней, па традыцыі, на магілу Валерыя Александровіча ў вёску Мелеўцы прыехалі кіраўніцтва раёна, ветэраны-афганцы, школьнікі. Бачна, што не забываюць удзячныя нашчадкі нашага земляка, які загінуў на вайне.

Увогуле, у гэты дзень успаміналі падзеі вайны ў Афганістане ў многіх арганізацыях і ўстановах. А вечарам, ужо ў пяты раз адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па міні-футболе ў гонар Валерыя Александровіча.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала iconЮрыдычны факультэт
Вывучаючы айчынную гісторыю, мы павінны мець на ўвазе той факт, што Беларусь як краіна у той час не існавала, але ўсё тое, што адбывалася...

Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала iconКінаагляд Максіма Жбанкова
Вось І ў сваім найноўшым фільме «Выратавальны ранак» ён распавядае тую самую гісторыю. Але з новым акцэнтам: гэтым разам падзеі адбываюцца...

Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала iconЖывыя галасы вайны
Вайна… Сёння нам не зразумець, які гэта жах. Мы не перажылі тое, што яны – ветэраны. Кожны расказаны імі эпізод, кожны ўспамін –...

Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала iconВарганская гора — историческое место в Докшицком районе
Спыняешся, напрыклад, у тых жа Варганах, І табе з радасцю выдаюць гісторыю пра тое, што некалі была вялікая бітва са шведамі ( французамі,...

Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала iconАлена, прывітаньне! Вось, нарэшце, праграма, дзе прысутнічае непасрэдна дэпутат. У гэтым-та й праблема. За выключэньнем яго, усе ўдзельнікі беларускамоўныя
За выключэньнем яго, усе ўдзельнікі – беларускамоўныя. Перакладаць абраньніка ня хочацца: кавалачкі ўсе маленькія, ды й інтанацыя...

Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала iconЭмблема гісторыка–краязнаўчага музея Дакурнішскага впк
Экспазіцыя, прысвечаная гісторыі чыгуначнай дарогі-адзіная ў раёне. Круху далей помнік загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай...

Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала icon1. Пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі
На сённяшні дзень тэма войн І канфліктаў з'яўляецца адной з найболей распаўсюджаных у выніку наяўнасці велізарнай колькасці пунктаў...

Усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі той далёкай І жудаснай 10-гадовай вайны ў Афганістане. Але яе ўдзельнікі, савецкія салдаты, якіх Радзіма паклікала icon27 верасьня 1991 году Пленум ЦК лксмб падвёў рысу пад 70-гадовай дзейнасьцю камсамолу ў Беларусі І фактычна заявіў аб немагчымасьці існаваньня арганізацыі ў
Цк лксмб падвёў рысу пад 70-гадовай дзейнасьцю камсамолу ў Беларусі І фактычна заявіў аб немагчымасьці існаваньня арганізацыі ў ранейшым...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка