Сярод пакутнікаў І герояў




НазваСярод пакутнікаў І герояў
Дата канвертавання27.02.2013
Памер39.51 Kb.
ТыпДокументы
Паміж эпох,

Невыразных і шэрых,

Сярод пакутнікаў і герояў

У Беларусі было найвялікшых трое:

Каліноўскі,

Купала,

Машэраў.

П.Панчанка

Набліжаецца свята Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для беларускага народа памяць аб гэтай вайне незабыўная і свяшчэнная. Напярэдадні гэтай даты немагчыма не звярнуцца з удзячнай увагай да імя выдатнага сына зямлі беларускай – Пятра Міронавіча Машэрава.

Ёсць людзі, якія сваімі справамі астаўляюць яркі след у памяці народа. Іх не трэба абагаўляць, таму што яны былі жывымі людзьмі, увасаблялі ў сабе не толькі поспехі, дасягненні, але і недахопы – як асабістыя, так і свайго часу, сваёй сістэмы. Такім чалавекам быў Пётр Міронавіч Машэраў. У дзевяностыя гады была знята забарона над яго асобай, над упамінаннем яго імя. Зараз аб Пятру Міронавічу Машэраве напісаны кнігі (В.Якушаў “Пётр Машэраў”, С.Антановіч “Пётр Машэраў”), з’явіліся шматлікія публікацыі ў газетах і часопісах (“Беларуская думка”, “Беларусь”, “Нёман”, “Звязда”), успаміны (Заіра Азгура – скульптара і народнага мастака Беларусі), вершы (Я.Янішчыц, П.Панчанка і іншыя).

Лёс Пятра Міронавіча Машэрава вельмі драматычны. Таму і не праходзіць цікавасць да дзейнасці гэтага чалавека, як і вялікія сімпатыі да яго многіх і многіх людзей. Бо ён, па словах тых, хто ведаў яго, спалучаў у сабе якасці палітыка і гаспадарчага дзеяча, партыйнага лідэра і сапраўднага інтэлегента – сплаў, рэдкі для кіраўніка высокага ранга.

Пётр Міронавіч Машэраў нарадзіўся 13 (26 па новаму стылю) лютага 1918 года ў вёсцы Шырокая Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў беднай сялянскай сям’і.

Пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1939 годзе пачаў сваю працоўную біяграфію з самай мірнай прафесіі – настаўніка. Пётр Міронавіч марыў аб навуковай дзейнасці, але ўсё перакрэсліла вайна.

У жніўні 1941 года ён арганізаваў у Расонах падпольную арганізацыю, у якую ўваходзілі 38 настаўнікаў і вучняў. Затым усе разам яны сталі партызанамі. У 1942 годзе Машэраў узначальваў партызанскі атрад імя Шчорса, а з сакавіка 1943 года быў камісарам партызанскай брыгады імя Ракасоўскага. Пётр Міронавіч прымаў удзел у распрацоўцы і здзяйсненні многіх буйных баявых аперацый, двойчы быў паранены. За гераізм, праяўлены ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, у 1944 годзе Машэраў быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Дзякуючы сваёй працавітасці і вялікім здольнасцям, ён “вырас” да сакратара ЦК Кампартыі Беларусі, затым – да другога сакратара, а з 1965 года – да першага сакратара ЦК. Праз год стане кандыдатам у члены Палітбюро ЦК КПСС і членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР…

За выдаючыя заслугі перад народам П.М.Машэраву былі прысвоены высокія званні Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы, ён узнагароджан сям’ю ардэнамі Леніна.

Пётр Міронавіч жыў у складаную эпоху, былі ў яго працы пралікі ў гаспадарчай дзейнасці, нацыянальнай палітыцы. І ўсё ж, будучы буйным партыйным і дзяржаўным дзеячам, ён, па ўспамінах многіх людзей, заставаўся простым і даступным, адкрытым для людзей, якіх бясконца любіў.

Любоў да людзей напаўняла яго, была галоўнай пазіцыяй жыцця, спраў і ўчынкаў. У яго натуры душэўная шчодрасць і дабрата заўсёды спалучаліся са строгасцю і патрабавальнасцю, калі размова заходзіла аб адступленнях ад прынцыпаў таго ўзору жыцця. Ён сустракаўся з многімі палітычнымі і культурнымі дзеячамі – Фідэлем Кастра, Рычардам Ніксанам, Станіславам Шушкевічам, Заірам Азгурам, Канстанцінам Ракасоўскім, Пятром Клімуком, Теадорам Жыўкавым, Леанідам Брэжневым, без ваганняў прымаў вызаў часу.

З тых пор прайшло нямала часу, але людзі не забываюць яго, зноў і зноў паўтараюць: “наш Пётр Міронавіч”, “душэўны чалавек”, “непаўторны па стылю кіраўнік брэжнеўскай эпохі”. Ужо не здзіўляе думка, выказаная многімі, што Машэраў фактычна і быў першым беларускім прэзідзентам. Бо гэты чалавек увасабляў у сабе заканадаўчую і выканаўчую ўладу, талент палітыка і дыпламата.

Трагічная гібель абарвала рамантычнае, яркае і складанае жыццё П.М.Машэрава, дадала лідэру кампартыі Беларусі, кіраўніку рэспублікі арэол па-сапраўднаму нацыянальнага героя. І гэта праўда. Час не дазволіць забыць імя сапраўднага сына беларускага народа.

Можна смела сцвярджаць, што П.М.Машэраў у нашым жыцці аставіў глыбокі след. Яго асоба, быццам яркая зорка, па-ранейшаму гарыць на беларускім небасхіле, кліча да спраў – будзённых, цяжкіх, без якіх не можа жыць чалавек.

Чынгіз Айтматаў сказаў:”…Чалавек не памірае да тых пор, пакуль жывуць тыя, хто яго ведаў”. Тыя, хто “ведаў” Пятра Міронавіча не перавядуцца, і ён заўсёды будзе жыць у памяці народнай.


СПІС

літаратуры, якую можна прачытаць пра

П.М.Машэрава:


1. Азгур, З.І. “Чалавек ён быў…” / З.І.Азгур // Азгур З.І.

Тое,, што помніцца… Кн.5. – Мн., 2994. – С.24-35

2. Антонович, С.В. Пётр Машеров: Документальная повесть

/ С.В.Антонович. – Мн.: Юнацтва, 1998. – 351 с.

3. Басурматава, С.М. Ля дрэва, пасаджанага Машэравым

/ С.М.Басурматава // Басурматава С.М. Далеч-далячынь:

Вершы і паэмы. – Мн., 1991. – С.8-9.

4. Варламов, В.Б. Партизаны и подпольщики Белоруссии в

годы фашистской оккупации / В.Б. Варламов. – Мн.,2001.

- С.28-36.

5. Захаранка, В. Пад знакам настаўніка / В.Захаранка //

Беларусь. – 2001. - № 2. – С.20-21.

6. Кебіч, В Наш Пётр Міронавіч / В.Кебіч // Мы – беларусы.

- Мн.: Літаратура і мастацтва, 2003. – С.32-33.

7. Лукша, В. Усмешка Машэрава / В.Лукша // Беларуская

думка. – 2002. - № 11-12. – С.156-159.

8. Машерова, П. Любовь сильнее времени / П.Машерова,

Г.Булыко // Беларуская думка. – 1998. - №2. – С.22-30.

9. Петрашкевич, А. Пётр Машеров: «Теперь я знаю…» /

А.Петрашкевич // Нёман. – 2002. - №1. – С.203-227.

10. Томашевич, Г. Брестские уроки Машерова / Г.Томаше-

ВИЧ //Беларуская думка. – 1998. - №3. – С.178-181.

11. Якутов, В. Пётр Машеров: Художественно-документаль-

ная повесть / В.Якутов. – Мн.: МП «Русь Белая», 1992. –

272 с.

12. Янішчыц, Я. Жураўліны рэквіем / Я.Янішчыц //

Янішчыц Я. Выбранае. – Мн., 1998. – С.127-128.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сярод пакутнікаў І герояў iconПачнём праграму такім тэлефанаваньнем
Спадарыня: “Сёлета спаўняецца 65 год ад ліквідацыі гета ў нашых гарадах, а дзяржава не ўзгадвае ні герояў, ні пакутнікаў гета”

Сярод пакутнікаў І герояў iconУладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Сярод пакутнікаў І герояў iconУладзімера Арлова "Імёны "
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Сярод пакутнікаў І герояў iconУрок пачынаецца з абмеркавання пытанняў: Чаму твор называецца «Жураўліны крык»
Мэта ўрока: вучыць васьмікласнікаў вобразна мысліць, асэнсавана выказваць свае погляды на герояў, знаходзіць у тэксце мастацкія дэталі,...

Сярод пакутнікаў І герояў iconТэма: Апавяданне А. Васілевіч "Сябры" Мэта
Мэта: Развіваць уменне ўважліва чытаць вострасюжэтны твор, сачыць за развіццём дзеяння, вызначаць асноўныя эпізоды І эпізоды, важныя...

Сярод пакутнікаў І герояў iconАўтапрабег "Дарогамі герояў Перамогі"
Каля пяці дзесяткаў актывістаў – вучняў трох гарадскіх школ, гімназіі І ліцэя – прынялі 8 мая ўдзел у традыцыйным аўтапрабегу “Дарогамі...

Сярод пакутнікаў І герояў iconБыкаў. «Жураўліны крык». Гісторыя жыцця герояў аповесці
Мэта ўрокаў: паглыбіць уменне вучняў характарызаваць падзеі І герояў твора на аснове звестак пра ІХ даваеннае жыццё, выявіць ролю...

Сярод пакутнікаў І герояў iconНні герояў, на матывы ІХ паводзін. Вывучэнне апавядання Генрыха Далідовіча Губаты разлічана на 2 урокі. Вопыт апераджальнага чытання твора, у якім закранаюцца складаныя этычныя праблемы ўзаемаадносін чалавека І прыроды, дапаможа вучням задумацца, наразважаць, зрабіць пэўныя маральныя высновы
Мэта ўрока: Абмеркаваць праблему ўзаемаадносін чалавека І прыроды. Звярнуць увагу вучняў на душэўны стан І адчуванні герояў, на матывы...

Сярод пакутнікаў І герояў iconСпіс пазначэнняў да выпускной працы
Археалогія, як гістарычная навука са сваімі метадамі І спецыфікай, займае раўнапраўнае становішча сярод іншых гістарычных навук,...

Сярод пакутнікаў І герояў iconС — Езус сказаў: дзе двое ці трое збяруцца ў Імя Маё, там я сярод ІХ. У цішыні вызнаем прысутнасць сярод нас Бога ў Тройцы адзінага. Цішыня
Спеў на ўваход (у гэты час духавенства І служба алтара могуць увайсці ў працэсіі. Можна ўнесці Святое Пісанне або іншы адпаведны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка