Урок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма




НазваУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Дата канвертавання27.02.2013
Памер41.28 Kb.
ТыпУрок
Настаўніца – Хмара І.А.

Урок беларускай мовы ў 4 класе.

Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным і Вінавальным склонах.

Мэта:

  • развіццё ўмення адрозніваць назоўнікі 1-га скланення ў назоўным і вінавальным склонах, фарміраванне ўмення напісання канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў назоўным і вінавальным склонах,

  • садейнічаць успрыманню разуменню зместу прачытаннага; узбагачаць слоўнікавы запас на тэму “Зімуючыя птушкі”,

  • выхоўваць любоў да прыроды, уменне бачыць прыгожае ў простым.

Абсталяванне: карцінкі зімуючых птушак, пісьмо ад гасцей, станцыі-прыпынкі, карткі з тэкстам , малюнак птушак ля кармушкі, апорныя схемы.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант.

2. Псіхалагічны настрой.

  • Сёння ў нас гасці. Прывітайцеся, усміхніцеся ім і давайце працаваць.

3.Аб’яўленне тэмы ўрока.

Сёння мы з вамі адправімся ў госці. Нас чакаюць незвычайныя заданні, загадкі, рэбусы, практыкаванні. Каб нам з імі справіцца, трэба быць уважлівымі. Ітак, пачынаем.


І прыпынак: Правярайка. Сёння ў нас слоўнікавы дыктант. Паўтарыце па памятцы словы. Пачынаем пісаць.

Меншы, дзьмуць, абшар, чацвёрты, ззяць, ледзьве, сцюдзёны, спякотны, схільнасць, да пабачэння, веласіпед, лагчына.

ІІ прыпынак: Чыстапісайка. У мяне ў руках елачка з паперы, якая нас перанясе ў зіму – марозную, снежную. Для гэтага заплюшчыце вочкі. Мы ў зімовым лесе. Зіма адно пачалася. Вось якія ўзоры падрыхтаваў нам мароз.

ППпп ПпПп

Пт – ка – уш, ма –зі, шка – ка – рму ( птушка, зіма, кармушка)

* скласці са складоў словы;

* вызначыць скланенне;

- Па чым вы вызначылі скланенне?

* Адгадайце і запішыце сказ

Зімой птушкам трэба дапамагчы.

* запіс сказа

- Вось мы і трапілі ў госці да птушак. Зараз запішам яшчэ адзін сказ.

Дзяўчынка сыпнула зерне ў кармушку.

* вызначыць дзейнік і выказнік

* знайсці назоўнікі 1-га скланення

* вызначыць склон

- Як адрозніць назоўнікі Назоўнага ад Вінавальнага склону?


ІІІ прыпынак: Запамінайка

На дошцы вывесіць табліцу адрозненне Н.с. ад В.с.


ІV прыпынак: Адпачывайка

Ой, зіма, зіма, зіма! (хлапкі)

Весялей цябе няма! (наклоны)

Рыпіць сняжок, мароз і лёд! ( прысяданне на лыжах)

Сумёты снегу!Новы год! ( кругі рукамі)

Санкі, горкі, гоман, смех! ( кацім з горкі на лыжах)

Мароз люты, белы снег! (рукі ўверх)

Весяляцца ўсе як! ( уперад адзін палец )

Колькі радасці ў вачах! ( хлапкі)


Рукі паднялі і пакачалі-

Гэта дрэвы ў лесе.

Рукі сагнулі, кісці ўстрахнулі-

Вецер збівае расу.

У стораны рукі, плаўна памашам-

Гэта - птушкі ляцяць.

Як яны сядуць – таксама пакажам:

Крылы паклалі назад.


V прыпынак: Адгадайка

- На якія групы падзяляюцца птушкі?

- прачытайце назвы птушак (хорам)

- да якой групы яны адносяцца?

- знайдзіце лішняе

- выпішыце назоўнікі 1-га скланення

- пастаўце іх у В.с. (вусна)


VІ прыпынак: Папрацуйка

Праца па падручніку Пр. 147. ( І.І. Паўлоўскі “Беларуская мова 4 кл.”)

- Калі адбываецца падзея?

- Чаму вы так лічыце?

- Якая птушка незнаёмая?

- Зачытаць сказы, правільна устаўляючы канчаткі.

* Запіс першага абзаца. Вызначыць склон.


VІІ прыпынак: Пагуляйка

Самастойная работа з картачкамі.

- прачытаць тэкст, адгадаць пра якую птушку гаворыцца, знайсці назоўнікі 1-га скланення і вызначыць склон ( алоўкам)


Гэта птушка мае чырвоную грудку. Яна любіць есці семечкі і рабіну. Добра спявае і свішча.


Ён – лясны доктар. Долбіць кару дрэў. На галаву адзеў чырвоную шапачку. Добра чуе.

Любіць лускаць шышку. Трымаецца на дрэве лапкамі і хвастом.


Гэта маленькая птушка. У яе жоўтая грудка. Мае вострую дзюбку. Яна любіць есці сала.

Чорная галава, крылы і хвост. Чалавека не баіцца. У гняздо ўплятае галінку, травінку, кладзе пяро.


Гэта лясны певень. Хвост – шырокі. Ногі ў валёнках. Баіцца лісу, хаваецца з дрэва ў снег.


У гэтай птушачкі чорная спінка, белая грудка.

Галоўка ў яе чорна-белая. Разносіць па свеце плёткі.


Птушка маленькая, рухомая. Спінка цёмна-карычневая, грудка шэрая, на галоўцы носіць чорную шапачку.


- На уроку беларускай літаратуры мы правядзем віктарыну пра птушак, дзе вы даведаецеся яшчэ шмат цікавага.


VІІІ прыпынак:Дапамагайка ( Разважайка)

- Чаму птушкам цяжка перажыць зіму?

- Хто дапамагае ім у гэты час?

- Як аддзячаць птушкі чалавека?

- Што ядуць птушкі зімой? Паслухайце верш

( Проса, пшано, авёс, крупа, ільняное семя, насенне крапівы, ягады рабіны, каліны, чаромхі, кавалкі мяса, сала, хлебныя крошкі, шышкі,

зерне ).

Грэюць лапкі снегіры

У рабінавай зары.

А каб ім было цяплей

Клапачуся аб стале.

Хлеба, зерня патрушу

І ласкава запрашу.

- Калі ласка, птушкі,

Да маёй кармушкі. ( Малюнак)


ІХ прыпынак: Задавайка

Д. зад. Пр.149 с.86. Размясціць часткі па парадку, запісаць тэкст, вызначыць склон.


Х прыпынак: Рэфлексія.

- Каму спадабаўся ўрок – упрыгожце наш лес сняжынкамі, каб птушкам было цяплей.

- Каму не спадабалася на ўроку, хто сумаваў, цяжка было – астаўце сняжынку сабе.

Самаацэнка.

Адзнакі за ўрок.


Віктарына

  1. Самая маленькая птушка ў Беларусі? (каралёк)

  2. Самая хуткая птушка? ( стрыж)

  3. Птушка-чэмпіён па колькасці пер’я? ( лебедзь , 25 тыс., прычым на целе пятая частка, астатнія на шыі і галаве)

  4. Глыбока ныраючая птушка? ( імператарскі пінгвін, да 200 м у глыбіню)

  5. Якая птушка можа бегаць пад вадой па дну? ( аляпка)

  6. Беларуская назва гэтай птушкі пугач, так як яна можа моцна ухаць? (філін)

  7. Якая птушка добраплавае з першага дня жыцця? ( лебедзь)

  8. Якая птушка выводзіць птушанят у мароз? ( крыжадзюб)

  9. Якую лясную птушку называюць “дзікай кошкай”? ( івалгу, яе можна пачуць, але практычна нельга ўбачыць)

  10. Якая птушка здаўна лічыцца сімвалам любві да роднага края? ( шеры журавель)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма iconУрок беларускай мовы ў 7 класе, 3 чвэрць, пасля вывучэння тэмы "Прыслоўе"
Тэма: Падрыхтоўка да напісання сачынення-апісання вёскі “Ты цудоўная, вёсачка родная!”

Урок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма iconУрок беларускай мовы у 9 класе па тэме
Тэма: “Народ жыве, пакуль жыве яго памяць”. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі

Урок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Урок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма iconФакультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма
Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, цікавасці да беларускай мовы

Урок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка