Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта




НазваАдкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта
Дата канвертавання27.02.2013
Памер29.91 Kb.
ТыпДокументы
Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’
у 7 Б класе

Мэта:
садзейнічаць асэнсаванню вучнямі дзеепрыслоўнага звароту, паў-
тарыць будову словазлучэння;
фарміраваць уменне знаходзіць дзеепрыслоўныя звароты ў тэкстах і
вызначаць іх сэнсава-стылістычную форму;
выхоўваць пашану да свайго роду і знакамітых людзей роднага
краю.
Абсталяванне:карткі з для праверкі дамашняга задання і праверкі за-
своенай тэмы, сшыткі.
Эпіграф: З першых хвілін да апошняга дня
Дыхае мовай жывой, як паветрам,
Там чалавек, дзе шануе радня
Божы дарунак – галоўны і вечны.
С .Законнікаў
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
Стварэнне спрыяльнай атмасферы ў пачатку урока.
- Прачытайце эпіграф да ўрока, патлумачце сэнс. Выпішыце словазлучэнні
,,наз. + прым.’’; ,, дзеясл. + наз. ва ўскосным склоне’’
ІІ. Праверка дам.задання
1.Адказы настаўніка на пытанні вучняў, якія ўзніклі пры выкананні д/з пр.112
2. Выкананне тэставай работы №1 ( гл. дадатак )
3. 1 вучань каля дошкі выконвае індывідуальнае заданне ( гл дадатак)
4. Арфаграфічная хвілінка,,Правапіс мяккага знака’’.Спачатку дыктоўка, потым праверка ,,па ланцужку’’
Сып_це, ляж_це, кін
Ьце, злез Ьце, прабач­­­­ ­­­­_це, насып_це, устаньце, сустрэньце, правер_це, будз ьце, дазвольце, каменьчык, рэз_чык, восень-скі, кон_скі
ІІІ.Актуалізацыя ведаў
-
Што называецца словазлучэннем?
- Назавіце асноўныя кампаненты словазлучэння?
- Якія кампаненты не з’яўляюцца словазлучэннем?
- Што такое зварот? Якія звароты вы ведаеце? (дзеепрыметнікавы)
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА
ІV.Знаёмства з новай тэмай
1. Слова настаўніка
2. Перачытаць тэарэтычны матэрыял па новай тэме на с. 68
V.Замацаванне новай тэмы
1. Практ.123 ( вусна ) . Знайдзіце дзеепрыслоўі, вызначце , дзеянне якой асобы яны перадаюць. Назавіце залежныя словы, сінтаксічную ролю ў сказе.
2. Практ.124 ( пісьмова: 1 сказ – 1рад, 2 сказ – 2 рад, 3 сказ – 3 рад ). Узаемаправерка.
VII. Праверка разумення вучнямі новага матэрыялу
1. Праца па варыянтах па картках . Запісаць тэкст, уставіць прапушчаныя літары, знайсці дзеепрыслоўныя звароты.
VIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
- Што зразумела , а што не зусім?
ІХ.Дамашняе заданне
Сс. 67-69 Пр.126 ( дад.заданне па ўзроўнях)

Распрацавала настаўнік Жыроўская С.М.


Правапіс НЕ( НЯ ) з дзеепрыслоўямі
1. Дубы і восень, ( не, ня ) умеючы клясціся, заўсёды маўкліва прымалі бой
2. ( Не ) навідзячы сябе за гэта, Пятрусь усё ж такі падмануў.
3. Дрэвы стаялі ( не ) варушачыся.


Правапіс НЕ( НЯ ) з дзеепрыслоўямі ( ДАДАТАК)
1. Дубы і восень, ( не, ня ) умеючы клясціся, заўсёды маўкліва прымалі бой (Асобна)
2. ( Не ) навідзячы сябе за гэта, Пятрусь усё ж такі падмануў. ( Разам, бо без НЕ не ўжываецца)
3. Дрэвы стаялі ( не ) варушачыся. ( Асобна )


Дзеепрыслоўны зварот. Практычная работа№1


Варыянт №1
Запішыце тэкст, устаўце прапушчаныя літары, знайдзіце дзеепрыслоўныя звароты.



Нерухома стаяў густы, ам…рцвелы лес, шчыл…на прытуліўшы верхавіны да верхавін, пераплё…ўшы галіны, акр…ўшыся белымі шатамі крохкай шэрані. Ні звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі яко ран..шняга зімняга спакою. Толькі дзесь у гушчары галін суха палускваў мароз, пераскок…ваючы з дрэва на дрэва.


Варыянт № 2

Запішыце тэкст, устаўце прапушчаныя літары, знайдзіце дзеепрыслоўныя звароты.


Пачынала св…тлець. Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша і Мартына Рыля. Ішлі яны ( не) спяшаючыся, выбіраючы на…больш глухія лясныя даро…кі і сцежкі, абыходзячы ( не) бяспечныя мясціны. Ішлі моўчкі, углыбі…шыся ў свае самотныя думкі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта iconАбагульняльны урок па тэме: "Словаўтварэнне I арфаграфія"
...

Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта iconАдкрыты ỳрок у 8 класе па тэме «Пераỳтварэнне выразаỳ, якiя маюць квадратныя каранi»

Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта iconУрок матэматыкі ў 7 класе па тэме : "Вынясенне агульнага множніка за дужкі"
Мэта: выпрацоўваць у вучняў уменні І навыкі рашэння практыкаванняў на раскладанне мнагачленаў на множнікі з дапамогай вынясення агульнага...

Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта iconУрок па алгебре ў 7 класе па тэме

Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта iconУрок -экскурсія па тэме " Свет кніг "
Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,...

Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта iconТэма: Сладаны сказ. Праблемны ўрок у 5 "Д " класе. Токар І. А. Мэта
...

Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта iconУрок матэматыкі ў 8 класе
Мэта: удасканальваць уменні выканання дзеянняў складання І аднімання натуральных лікаў

Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта iconКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Адкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка