Беларуская мова 2 клас




НазваБеларуская мова 2 клас
Дата канвертавання27.02.2013
Памер45.74 Kb.
ТыпДокументы
Беларуская мова 2 клас

Тэма: Слова як адзінка мовы

Мэта: даць уяўленне пра слова як адзінку мовы; узбагачаць лексічны запас; развіваць уменне класіфікаваць і абагульняць; выхоўваць любоў да роднай мовы, да слова.

Абсталяванне: карціна з адлюстраваннем зімы, малюнкі Зімы і Вясны, акенца “Бюро даведак”, малюнкі-тлумачэнні слоў, сонейка з рознакаляровымі прышчэпкамі, дзве шкляначкі з вадой, мікрафон,

карткі са словамі.


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Весела гучыць званок

Яго голас нам знаёмы

Запрашае на ўрок

Беларускай мовы!


Прывітанне гасцей.

“Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей.”

“Добраму госцю вароты самі адчыняюцца.”

У шматлікіх беларускіх прыказках і прымаўках гаворыцца пра гасціннасць нашага народа. Гэта і зразумела. Беларусы здаўна славяцца сваёй дабрынёй, шчодрасцю. Госць для кожнага з нас – важная асоба. Будзем працаваць так, каб было цікава і гасцям, і нам.


  1. Уступнае слова.

  • Сёлета зіма была доўгая, халодная, марозная. І так хочацца, каб хутчэй прыйшла вясна. У нашым казачным лесе таксама яшчэ пануе Зіма. Але з кожным заданнем яна будзе адыходзіць і даваць дарогу Вясне.




  1. Праверка дамашняга задання.

- Прачытаем сказы. Дзе будуць жыць словы ЛАСТАЎКІ, ВЯРНУЛІСЯ, СТАРАННА ў Краіне Грамацеяў?

( У час праверкі два вучні выконваюць творчыя заданні).

  • Першае заданне праверылі.І вось ужо заззяла сонейка ў нашым лесе. А зіма трошкі адступіла.



  1. Моўная размінка.

Шпок- шпак, шпок- шпак,

Шпакляваў шпакоўню шпак.

Шпак –шпок, шпак – шпок,

Шпакляваў, пакуль не ўзмок.

  • Чытаюць дзяўчынкі. Чытаюць хлопчыкі. Чытаем разам.

  • Ці ўсе словы вы зразумелі?

  • Які гук часцей паўтараеццца?

- І вось неба пасвятлела і з’явілася лёгкае вясенняе воблачка.


  1. Хвілінка чыстапісання.

______________________

ша шу шы шэ _________

Шпакі на крылах вясну прынеслі.

  • Як вы разумееце прыкмету?

  • А якія прыкметы пра птушак вы яшчэ ведаеце? (Жаваранак прылятае на праталіну, шпак –на прагаліну, жораў –з цяплом, ластаўка – з лістом).

  • Кім або чым вы ўяўляеце сваю ручку, калі пішаце? (Лёгкім пёркам птушкі.Матыльком на кветачцы. Кропелькай расы.)

  • Трымаем ручку лёгка і свабодна. Сядзім роўна і правільна.

- І вось да нас прыляцела першая птушка з цёплых краін – грак.

.

  1. Паведамленне тэмы ўрока.

  • Расшыфруем тэму ўрока.

ПАКДШСЛОВАЧБЕНІ

  • А для чаго патрэбны словы?

  • Ці маглі бы мы жыць без слоў?

  • Сёння будзем працаваць са словамі.

Назіранне над словам. Настаўнік паказвае шэраг прадметаў.

  • Што вы выкарыстоўвалі, каб назваць прадметы? (Словы).

  • Прачытаем выказванні знакамітых пісьменнікаў. Як вы іх разумееце? І вось расцвіла першая кветачка – пралеска.

Фізкультхвілінка для вачэй “Сонейка”.


Работа з падручнікам. Выбарачнае пісьмо. Практ. 84. Ст. 52.

-Якія словы возьме з сабой Зіма? А якія- Вясна?

Выпішам словы для Вясны. Складзіце з імі сказы.


  1. Фізкультхвілінка “Надыход вясны”.

  2. Гульня “Знайдзі свайго сябра”.

-Ці могуць словы сябраваць? Пагуляем у гульню, якая так і называецца “Знайдзі свайго сябра”.

4 чалавекі становяцца па чатырох кутках класа. Астатнім дзецям даюцца карткі са словамі. (Класіфікацыя слоў на групы:птушкі, кветкі, дрэвы, з’явы прыроды).

Птушкі: крыжадзюб, сініца.

Кветкі:рамонак, васількі.

Дрэвы: бяроза, сасна.

З’явы прыроды: вецер, туман.

- Прачнулася бярозка, набраклі пупышкі на ёй.


10.Гульня “Бюро даведак”.

-Спадабалася гэтая гульня Зіме, і яна таксама хоча з намі пагуляць. Прынесла яна свае словы.Прачытаем іх.

(Дзеці чытаюць словы АДЛІГА, ІМЖА, СЛОТА, ШЭРАНЬ, ПАВОДКА.)

-Дзеці, вы зразумелі гэтыя словы? А што нам рабіць? Так, трэба звярнуцца да тлумачальнага слоўніка. На наступным уроку мы будзем вучыцца карыстацца слоўнікамі, а зараз пагуляем у гульню “Бюро даведак”. (Адзін чалавек працуе ў акенцы і дае тлумачэнні словам і малюнкі.

Адліга – пацяпленне зімой з раставаннем снегу.(с.10)

Імжа – дробненькія густыя каплі дажджу.

Слота – сырое надвор’е з дажджом і снегам.

Шэрань – іней на галінках дрэў, правадах.

Паводка – разліў ракі ад таяння снегу або дажджу.


  • Давайце паспрабуем саставіць сказы з гэтымі словамі.

(Бярозка стаяла, пакрытая шэранню. Хутка пачнецца паводка. Пасля адлігі ўдарыў моцны мароз.)

(Адзін чалавек працуе са слоўнікам “Залатыя зярняты).

  • І вось зайчык ужо сустракае вясну. Памяняў сваю шубку на шэрую. А ведаеце, чаму? (Каб хавацца ад драпежнікаў.)




  1. Значэнні слоў у нашым жыцці.

  • Сёння мы вельмі многа гаворым аб словах. А як вы думаеце, ці можна словам падняць настрой чалавеку? А сапсаваць настрой?

  • А вы ведаеце, што добрае слова прыемна не толькі чалавеку?

  • Правядзем дослед з вадой. На адну шкляначку з вадой будзем гаварыць прыемныя словы. (Чыстая, неабходная, крынічная, светлая, карысная.) А зараз пальем кветачкі.

  • І вось паглядзіце, на дне шкляначкі ад добрых слоў вырасла прыгожая кветачка. Нават вучоныя даказалі, што гэта на самой справе так. Будзем памятаць аб гэтым заўсёды.

  • Скажам прыемныя словы свайму сябру на вушка. І таксама нашым гасцям.

  • І вось доўгачаканая Вясна! А Зіма адышла на поўнач.




  1. Падвядзенне вынікаў урока.

  • Падвесці вынікі ўрока я хачу з дапамогай аднаго прадмета.

  • Прыбор для перадачы гукаў на далёкія адлегласці?

(Мікрафон).Каб і зіма нас пачула, скажам у мікрафон.

  • За што я магу сябе пахваліць?

  • А якую заўвагу я магу сам сабе зрабіць?

  • Што я раскажу сваім бацькам пра урок?




  1. Рэфлексія.

  • Чаго не хапае на веснавой карціне? (Правільна, матылькоў).

  • Каму спадабаўся ўрок і каму было цікава, размясціце матылька на карціне.




  1. Д.з. Ст 52. практ. 85.

  2. – Сёння мне было вельмі цікава з вамі працаваць. Дзякую ўсім за ўрок!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларуская мова 2 клас iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Беларуская мова 2 клас iconСучасная беларуская мова экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
...

Беларуская мова 2 клас iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Беларуская мова — мова беларускай нацыі І дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь. Беларуская мова — адна са славянскіх моў. Група ўсходнеславянскіх...

Беларуская мова 2 клас icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Беларуская мова 2 клас iconБеларуская мова. Прафесійная лексіка дапаможнік па курсе
Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Дапаможнік па курсе «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» для студэнтаў экалагічнага профілю...

Беларуская мова 2 клас iconБеларуская мова
Беларуская мова: вучэб дапаможнік для 10-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

Беларуская мова 2 клас iconБеларуская мова
Беларуская мова : вучэб дапаможнік для 10-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

Беларуская мова 2 клас iconБеларуская мова
Беларуская мова: вучэб дапаможнік для 11-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

Беларуская мова 2 клас iconБеларуская мова
Беларуская мова : вучэб дапаможнік для 11-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

Беларуская мова 2 клас iconБеларуская мова
Беларуская мова : вучэб дапаможнік для 10-га класа агульнаадукац устаноў з беларус. І рус мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка