Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта




НазваТэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта
Дата канвертавання27.02.2013
Памер52.66 Kb.
ТыпДокументы
Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная і пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне і адніманне ў межах 100

Мэта: 1) замацаванне ведання вуснай і пісьмовай нумарацыі лікаў у межах 100, спосабаў утварэння гэтых лікаў ( з наступнага і папярэдняга ), прадстаўленне гэтых лікаў у выглядзе сумы разрадных складаемых, параўнанне двухзначных лікаў, замацаванне вусных і пісьмовых прыёмаў складання і аднімання лікаў у межах 100, уменне выконваць праверку (разумець узаемасувязь складаня і аднімання), рашэнне задач ў адно-два дзеянні на складанне і адніманне, практыкаванне ў ператварэнні велічынь і іх параўнанні;

2) развіццё лагічнага мыслення вучняў, матэматычнай мовы дзяцей, іх памяці, увагі;

3) выхаванне любові і павагі да Радзімы

ХОД УРОКА

І . Арганізацыйны пачатак урока.

– Звонка-звонка звініць званок.

Кліча: “Дзеці на ўрок!”

– І паклікаў ён нас на ўрок матэматыкі і жадае вам поспехаў. А на ўроку я хачу правясці вас па зямлі, якая для мяне даражэй за ўсё, самы ўтульны і прыгожы куток.

( Гучыць музычны твор І. Лучанка на словы Я. Коласа “ Мой родны кут “. На фоне музыкі ідуць слайды 1 – 6 з відамі НЯСВІЖА.)

– Прыгожыя мясціны? А знаходзяцца яны… ключ да разгадкі ў вас на партах.

ІІ. Матэматычная размінка.

– Вам неабходна : 1) скласці лікі па нарастанні (зялёны колер);

2) па спаданні (сіні колер);

3) па нарастанні (чырвоны колер):

7 17 27 37 47 57

88 86 84 82 80 8

5 10 15 20 25 30

Н Я С В І Ж

– Праверце работу сябра.

– Атрымалася слова ( хорам ) … НЯСВІЖ.

–Так, гэта наш родны НЯСВІЖ. Вось які ён прыгожы . ( Слайд 7 )

Нясвіж – родны дом наш, славуты і мілы,

Дзе памяць святою крынічкай звініць.

Тут нельга каханым не быць і шчаслівым,

Як нельга свой край дарагі не любіць.

У. Карызна

– А цяпер звярніце увагу на рады лікаў. (Спайд 8 ) Што вы можаце сказаць пра гэтыя лікі? (Дзеці адказваюць па ўзроўням.) Знайдзіце, калі ласка:

а) заканамернасць у размяшчэнні лікаў;

б) дайце характарыстыку гэтым лікам.( …)

– А сёння на ўроку мы будзем працаваць з двухзначнымі лікамі: параўноўваць іх, аднаўляць іх паслядоўнасць, складаць і аднімаць, рашаць задачы.

в) назавіце “лішнія” лікі ( Слайд 9)

– Паспрабуйце прачытаць лік, які ўтвораны гэтымі лікамі (785). А гэта які лік? ( Трохзначны.) Чаму? ( Для запісу неабходны тры лічбы.) І сёлета – гэта незвычайная дата. А можа, хто ведае, што гэта за дата для нашага горада? (…) У гэтым годзе адзначаецца юбілей нашага горада. Нясвіжу – 785 гадоў. І я вам прапаную прайсціся па знаёмых і ў той жа час незнаёмых гістарычных месцах нашага роднага горада.

– А пачнём мы са СЛУЦКАЙ БРАМЫ – помніка архітэктуры 18 стагоддзя (слайд 10). Раней вакол паселішчаў, гарадоў узводзілі сцены. У горад можна было трапіць толькі праз вароты – брамы. Адна з такіх брам захавалася і ў нашым горадзе. Дарэчы, у Нясвіжы было пяць брам. Усіх уязджаючых у горад абавязкова правяралі. Праверка і для нас (слайд 11):

– аднавіце паслядоўнасць лікаў ад 30 да 50,

– ад 50 да 30,

– назавіце найбольшы, найменшы лікі,

– як утвораны кожны наступны лік,

– назавіце колькасць дзесяткаў, адзінак у … ліках,

– лікі … прадстаўце ў выглядзе сумы разрадных складаемых,

– назавіце суседзяў… .

– Далей наш шлях ідзе да прыгожай ВЕЖЫ-БРАМЫ ( слайд 12). Гэта ўваход на тэрыторыю былога манастыра. Сёння тут знаходзіцца каледж, які рыхтуе будучых настаўнікаў. А настаўнікі ведаюць шмат сакрэтаў, якія перадаюць сваім вучням. Некаторыя матэматычныя сакрэты ўжо ведаеце і вы. Давайце разам іх успомнім.

Калі мы ўжываем словы:

дадаць

павялічыць на …

складаемае

сума

вышэй

даўжэй

больш на … ,

то выконваем дзеянне складання і карыстаемся для запісу выразаў знакам “плюс”.

Калі ж ужываем словы:

адняць

паменшыць на …

памяншаемае

аднімаемае

рознасць

ніжэй

карацей

менш на … ,

мы выконваем дзеянне аднімання, а для запісу выразаў карыстаемся знакам “мінус”. Сакрэты ўспомнілі.

І ў вас ёсць магчымасць прымяніць іх на практыцы. Я буду чытаць выразы, а вы павінны запісаць толькі адказы.

Да ліку 48 дадаць лік 20.

Ад ліку 39 адняць лік 30.

Лік 54 павялічыць на 10.

72 паменшыць на 2.

1-ае складаемае 43, 2-ое складаемае 3, запішыце суму.

Памяншаемае 30, аднімаемае 29, запішыце рознасць.

Вылічыце суму лікаў 80 і 4.

Знайдзіце рознасць лікаў 70 і 50.

Правяраем (слайд 13): 68, 9, 64, 70, 46, 1, 84,20.

ІІІ. Замацаванне.

– Наступным пунктам нашага падарожжа з’яўляецца “ДОМ НА РЫНКУ” ( “ДОМ РАМЕСНІКА”) (слайд 14)– сучасная дзіцячая бібліятэка. Такіх дамоў на тэрыторыі Беларусі амаль не захавалася. Гэты дом быў пабудаваны ў 18 стагоддзі, а мы жывём у 21 стагоддзі. Хто вылічыць, колькі стагоддзяў гэтаму будынку? ( … ) У нас ёсць цудоўная магчымасць параўнаць дамы, будынкі сучасныя і тагачасныя. Але мы параўнаем лікі і лікавыя выразы:

26 < 37 76 – 20 < 76 + 20

78 > 78 – 8 38 + 15 > 38 + 13

34 + 0 = 34 – 0 57 + 23 = 23 + 57

Выберыце заданне: 1) група: І слупок,

2) група: ІІ слупок,

3) група: два слупкі.

Праверка – у выглядзе размінкі.

Фізкультмінутка пра гадзіннік.

– На цэнтральнай плошчы горада знаходзіцца яшчэ адзін помнік архітэктуры 16-17 стагоддзя ГАРАДСКАЯ РАТУША (слайд 15) з гадзіннікам.

Увага! Задача (запісаць толькі рашэнне ў слупок + праверка):

Вышыня ратушы 42 метры, а гадзіннік размешчаны на 16 метраў ніжэй. Вылічыце, на якой вышыні знаходзіцца гадзіннік. (… )

– Давайце зробім праверку.(Дзеці ўспамінаюць, што адніманне правяраем складаннем і адніманнем.)

– Слухаем далей і запісваем:

Вышыня гадзінніка 1 м 6 дм. Колькі гэта дм? Чаму?

Даўжыня мінутнай стрэлкі ≈ 1 м . Колькі гэта дм? см?

Даўжыня гадзіннікавай стрэлкі ≈ 7 дм. Перавядзіце ў см .

– Калі мы гаворым пра гісторыю горада, нельга не спыніцца ля помніка СЫМОНУ БУДНАМУ (слайд 16). Менавіта Сымон Будны першы на тэрыторыі Беларусі надрукаваў кнігі на беларускай мове (“Катэхізіс”). Мяркуюць, што менавіта ў гэтым двухпавярховым будынку і была друкарня.

А цяпер паслухаем задачу:

У нясвіжскай друкарні было выдадзена 2 кнігі на беларускай мове, 11 кніг на польскай і лацінскай мовах, а потым яшчэ 70 кніг. Колькі ўсяго кніг было выдадзена ў друкарні? ( … ) Як зручней вылічыць? (2 + 11 + 70 = 83)

– А вось яшчэ адзін помнік архітэктуры – КАСЦЁЛ (слайд 17), якому больш за 400гадоў. Касцёл наведваюць шмат турыстаў. Так было і ў гэтыя выхадныя (слайд 18: задача). Чытаем:

15-17 мая на экскурсіі ў касцёле былі турысты з Польшчы, Германіі і Літвы. Усяго было 62 чалавекі. З іх палякаў было 38 чалавек, немцаў – 12 чалавек, а астатнія – літоўцы. Колькі было літоўцаў? (Рашыць рознымі спосабамі).

– Мы павінны спыніцца яшчэ каля аднаго помніка – ля БРАЦКАЙ МАГІЛЫ воінаў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вызваляючы Нясвіж (слайд 19). Давайце іх памяць ушануем хвілінай маўчання.

– Дзякуй, сядайце, калі ласка. Працягваем далей. Напэўна, вы са мною пагодзіцеся, што ў нашым горадзе яшчэ шмат цудоўных помнікаў архітэктуры. Сярод якіх асобнае месца займае ПАЛАЦ (слайд 20). Вось які ён прыгожы, загадкавы, таямнічы. Але на сённяшні дзень там ідзе рэстаўрацыя, і таму наведаць яго мы не зможам.

ІV. Падвядзенне вынікаў урока.

–Вось такі наш горад-юбіляр (слайд 21). У нашым горадзе шмат цікавых мясцін. І немагчыма за адзін урок ахапіць усё, тым больш, што наш урок падыходзіць да заканчэння. Таму зараз мы падводзім вынікі ўрока (сінквейн).

Урок

пазнавальны цікавы

рашалі думалі разважалі

матэматыку неабходна вывучаць кожнаму

веды

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта icon5 клас Самастойная работа "Складанне І адніманне натуральных лікаў"
Дадзены лікі: 54, 39, 46, 25, 53, 27, 65, 71, 61,75. Выпішыце ўсе пары лікаў, сума якіх роўна 100

Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта iconНавасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа
Мэта: замацаваць табліцу складання І аднімання адназначных лікаў у межах 20 з пераходам праз разрад; удасканальваць уменне рашаць...

Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта iconУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным І вінавальным склонах

Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта iconУрок падарожжа
Матывацыя вучэбнай дзейнасці(Слайд 1 ”Урок – падарожжа “Рацыянальныя лікі. Складанне І адніманне рацыянальных лікаў”)

Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта iconДачыненне падзельнасці на мностве цэлых лікаў
Азначэнне камплексных лікаў як упарадкаваных пар. Складанне камплексных лікаў. Уласцівасці аперацыі складання камплексных лікаў

Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта iconТэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце "вялікіх" лікаў. Мэта
Тэма: Паходжанне назваў лікаў першага І другога дзясяткаў. У свеце “вялікіх” лікаў

Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта iconБібліятэкі цсдпб у 2002 годзе Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі
Дзейнасць бібліятэк цсдпб у межах рэалізацыі "Праграмы развіцця культуры г. Мінска на 1999-2005 г г."

Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта iconАзначэнне камплексных лікаў як упарадкаваных параў. Поле камплексных лікаў
Алгебраічная форма камплекснага ліку. Аперацыі з камплекснымі лікамі ў алгебраічнай форме (складанне, множанне, дзяленне). Камплексна...

Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта iconФрагмент
Этап урока – замацаванне вывучанага шляхам выканання трэніровачных практыкаванняў

Тэма : Замацаванне вывучанага. Вусная І пісьмовая нумарацыя лікаў у межах 100. Складанне І адніманне ў межах 100 Мэта iconОб индексе потребительских цен в Республике Бурятия
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка