Урок беларускай літаратуры ў 9 класе




НазваУрок беларускай літаратуры ў 9 класе
Дата канвертавання27.02.2013
Памер95.51 Kb.
ТыпУрок


 

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе

Тэма:  Загадка Багдановіча (Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча)

Мэта: - Правесці тэматычны кантроль па творчасці Я. Коласа;

-         садзейнічаць стварэнню адпаведнай эмацыянальнай атмасферы для    ўзнаўлення вядомых твораў паэта, асэнсавання жыццёвага і творчага шляху М. Багдановіча, разумення адметнасці асобы паэта, азнаямлення са зборнікам “Вянок”;

-          прааналізаваць верш  “Песняру”, падвесці да разумення эстэтычнага крэда паэта;

-         садзейнічаць развіццю эмацыянальных пачуццяў вучняў, узбагачэнню лексічнага запасу, пашырэнню кругагляду;

-         садзейнічаць выхаванню пачуцця суперажывання, мастацка-эстэтычных каштоўнасных арыентацый

Тып урока: вывучэння новага матэрыялу

Форма правядзення: прэзентацыя

Абсталяванне: партрэт М. Багдановіча, выстава твораў паэта і кніг аб ім, падручнік, мультымедыйная прэзентацыя, грамзапіс раманса “Зорка Венера”, тэхналагічныя карты “Алфавіт”

Эпіграф: Ён з намі – вечна малады і звонка сонечна родны.

                                                                           Янка Брыль

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант.

- Добры дзень, дзеці.

 Сядайце, калі ласка. Ці ўсё ў вас падрыхтавана да ўрока? Спадзяюся, што сёння ва ўсіх вас добры настрой, і вы гатовы плённа працаваць на ўроку. Таму жадаю ўсім поспехаў у працы.

2. Праверка дамашняга задання.

- Давайце прыгадаем, творчасць якога пісьменніка мы з вамі вывучалі на папярэдніх  уроках? (Якуба Коласа). Каб праверыць трываласць вашых ведаў, прапаную ўсім пытанні літаратурнай віктарыны

Якуб Колас. Жыццё і творчасць

1. Якуб Колас – літаратурны спеўданім народнага паэта Беларусі. Сапраўднае імя і прозвішча - … (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч).

2. Маленства і юнацтва будучага паэта прайшло на …(Панямонні).

3. Пачатковую грамату Кастусь засвоіў… (дома).

4. Пасля 2 гады вучыўся… (у Мікалаеўшчынскай народнай школе).

5. У 1989г. паступіў у … (Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю).

6. Пісаць вершы К. Міцкевіч пачаў … (у 12-гадовым узросце).

7. Пасля заканчэння настаўніцкай семінарыі ў 1902г. юнак (паехеў працаваць настаўнікам на Палессе).

8. Пачатак літаратурнай дзейнасці К. Міцкевіча…( верш “Наш родны край, надрукаваны ў газеце “Наша доля”).

9. У 1908г. за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе  і напісанне рэвалюцыйнай пракламацыі… (быў асуджаны да трох гадоў турэмнага зняволення).

10. У турме ён пачаў працаваць над паэмамі… (“Новая зямля” і “Сымон-музыка”).

11. У 1910г. выйшаў з друку першы зборнік вершаў пад назвай… (“Песні-жальбы”).

12. У 1912г. выйшла з друку першая кніга празаічных твораў … (“Апавяданні”).

13. У 1914г. была выдадзена другая кніга вершаў - … (“Родныя з’явы”).

14. У 1921г. паэт пераехаў … (у Мінск).

15. У 1926г. за вялікія заслугі ў развіцці беларускай мастацкай літаратуры

 Я. Коласу было прысвоена… (званне народнага паэта Беларусі).

16. Прызначэнне паэзіі Я. Колас бачыў … (у служэнні народу).

17. Паэму “Новая зямля” называюць… (энцыклапедыяй сялянскага жыцця).

18. Падзеі ў аовесці “У палескай глушы” адбываюцца прыкладня ў… (1909 – 1911 гады).

19. Лабановіча найбольш цікавіла пытанне …(для чаго чалавек жыве на зямлі).

20. У аповесці Якуб Колас узнімае праблемы … (кахання, інтэлігенцыі, маральнага выбару, сэнсу жыцця).

Даецца ацэнка ведаў вучняў

3. Пастаноўка мэт, задач урока.

- Зыходзячы з тэмы сённяшняга ўрока, як вы думаеце, якіх мэт мы з вамі павінны дасягнуць? Давайце параўнаем іх з мэтамі, запісанымі на дошцы. А для чаго нам патрэбна вывучаць біяграфіі паэтаў і пісьменнікаў? (Гэта дапаможа зразумець ідэйны змест іх твораў, пашырыць свой  кругагляд).

4. Актуалізацыя набытых ведаў.

- Што вам вядома пра Максіма Багдановіча? Якія творы паэта мы з вамі вывучалі раней? Паслухайце, калі ласка, грамзапіс. Адгадайце, як называецца гэты твор? (Гучыць раманс “Зорка Венера”). А хто з вас памятае іншыя вершы Максіма Багдановіча і можа прачытаць іх на памяць? (Вучні чытаюць некалькі вершаў).

5. Засваенне новых ведаў

1. Уступнае слова настаўніка.

- Максім Багдановіч… Кароткі быў яго жыццёвы шлях. Ён вымяраецца ўсяго дваццаццю пяццю гадамі. Паэт працаваў у беларускай літаратуры  ўсяго дзесяцігоддзе, але стаў яе класікам, адным з самых любімых паэтаў Беларусі. ён паспеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям.

Амаль заўсёды Максіма Багдановіча згадваюць поруч з Янкам Купалам і Якубам Коласам, разам гэтыя імёны – сузор’е трох вялікіх паэтаў Беларусі. Максім Багдановіч быў надзелены выключным мастацкім талентам. Уражвае яго шматграннасць. Гэта  таленавіты перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, глыбокі гісторык і тэарэтык літаратуры, пісьменнік-публіцыст і празаік. Ён з’яўляецца адным са стваральнікаў беларукай літаратурнай мовы. Свой талент паэт ахвяраваў узвышэнню паэзіі, мастацтва слова, красы жыцця, дабрыні і іншых агульначалавечых каштоўнасцей. Значнасць яго духоўнага подзвігу будзе асабліва відавочнай, калі сказаць, што ён пражыў на беларускай зямлі першыя пяць гадоў, пачынаючы ад нараджэння, а беларускую мову вывучыў па слоўніках і кніжках.

2. Мультымедыйная прэзентацыя “Максім Багдановіч. Жыццёвы і творчы шлях” (суправаджаецца паведамленнямі вучняў).

1-ы вучань. Сям’я. Дзяцінства.

- Нарадзіўся будучы паэт 9 снежня 1891г. у Мінску. Яго бацькі жылі ў доме па Аляксандраўскай вуліцы на Траецкай гары непадалёк ад Свіслачы. Калі Максіму было шэсць месяцаў, сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна.

Бацька, Адам Ягоравіч, паходзіў з сялян. Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі працаваў настаўнікам, пасля – загадчыкам пачатковага вучылішча ў Мінску. Вёў актаўную грамадскую дзейнасць. У Гродна працаваў у Сялянскім пазямельным банку. Бацька паэта цікавіўся этнаграфіяй, збіраў і вывучаў берарускі фальклор. У 1895 г. выйшла яго кніга “Перажыткі старжытнага светаўзірання беларусаў. Адам Ягоравіч клапаціўся пра выхаванне сваіх дзяцей: абуджаў цікавасць да кнігі, прывучаў да чытання.

Маці паэта – Марыя Апанасаўна – была дачкой дробнага і небагатага чыноўніка, які заўчасна памёр. Таму сям’я Мякотаў засталася без сродкаў для існавання.Маці, Таццяна Восіпаўна, была вымушана ратаваць жыццё сваіх дзяцей. Хлопчыка і дзвюх дзяўчынак, у тым лікуі Машу, яна аддала ў прытулак. Апякунка прытулку Пятрова заўважыла добра выхаваную Машу Мякоту і вырашыла забраць дзяўчынку на выхаванне. Яна надавала шмат увагі развіццю здольнасцей дзяўчынкі. Маша шмат чытала, любіла слухаць музыку, навучылася добра іграць на фартэпіяна. Марыя Мякота закончыла жаночае Аляксандраўскае вучылішча. Паступіла ў земскую настаўніцкую школу ў Пецярбургу, якую, аднак, хутка пакінула і стал жонкай Адама Ягоравіча Багдановіча. Паводле ўспамінаў, маці Максіма была “рухавая, заўсёды вясёлая, і з іскрыстымі вачыма”. Яна валодала літаратурнымі здольнасцямі, пісала апавяданні.. Аднак з-за цяжкай хваробы Марыя Апанасаўна памерла на дваццаць восьмым годзе свайго жыцця.

         Пасля смерці жонкі Адам Ягоравіч пачаў непакоіцца пра дзяцей, разумеў, што ім патрэбен асаблівы клопат. З Адэсы ён паклікаў на дапамогу сваю малодшую сястру Марыю Ягораўну, якая разам з ім даглядала і выхоўвала асірацелых сыноў Багдановіча. У 1986 годзе сям’я пераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Тут Адам Ягоравіч пазнаёміўся з пісьменнікам Максімам Горкім, а праз некаторы час ажаніўся з яго сястрой. Але другая жона ў час родаў раптоўна памерла. Клопат пра дзяцей узяла на сябе родная сястра маці Максіма Аляксандра Апанасаўна Мякота.

         У дзіцячыя гады Максім вельмі шмат чытаў, пачынаючы ад рускіх, беларускіх казак, народных песень да лепшых твораў з сусветнай літаратуры. Дома была вялікая бібліятэка, якая, нібы магніт, прыцягвала юнака. Бацька і сябры нават называлі хлопца Максім-кніжнік. Хлопец з цікавасцю знаёміўся з фальклорнымі зборнікамі, працамі па этнаграфіі і гісторыі беларусаў.

         З 1902 года Максім Багдановіч вучыўся ў Ніжагародскай мужчынскай гімназі. Яго зацікаўленасць нацыянальнай культурай і  мовай ухваляў настаўнік гісорыі Кабанаў. У 1907 годзе адбыўся літаратурны дэбют юнага Багдановіча на старонах газеты “Наша ніва”, дзе было надрукавана яго апавяданне “Музыка”, а затым і некаторыя вершы.

 2-гі вучань. Геаграфія жыцця: Яраслаўль. Вільня. Мінск. Ялта.

- Гімназічную адукацыю Максім Багдановіч завяршыў у Яраслаўлі, куды бацьа паэта ў 1908 годзе перавёўся на новае месца працы.Тут Максім пасябраваў з Рафаілам Кукуевым. Наведваючы яго дом – з сястрой юнака Аняй. Знаёмста хутка перарасло ў моцнае каханне.  Каханнем да Ані Кукуевай навеяны радкі раманса “Зорка Венера ўзышла над зямлёю”. Аднак жыццёвыя сцежкі Багдановіча і Ані разышліся. Прычана таму – цяжкая хвароба Максіма, практычна невылечная на той час. У 1911 годзе будучы паэт скончыў гімназію. Свае мары Максім звязваў з беларусай філалогіяй і культурай. На той час ён ужо рэгулярна друкаваўся ў газеце “Наша ніва”. Творчасць маладога паэта заўважыў і высока ацаніў Янка Купала. Вядомы вучона-філолаг Шахматаў запрасіў Багдановіча на вучобу ў Пецярбургскі універсітэт. На жаль, гэту магчымасць Максім не змог скарыстаць: Пецярбург не падыходзіў паэту з хворымі лёгкімі. Сваю ролю сыграла і матэрыяльная нястача ў сям’і Багдановічаў. Таму пад націскам бацькі Максім паступіў ў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. у Яраслаўлі..

         У чэрвені гэтага ж года ў жыцці маладога паэта здарылася падзея выключнай важнасці. Пасля гадоў дзяцінства ён упершыню наведаў Беларусь. Паэт пабываў у Вільні, дзе пазнаёміўся з многімі архітэктурнымі помнікамі. У Беларускім музеі Багдановіч пабачыў калекцыю спадчыны, сабраную Іванам Луцкевічам, у тым ліку і славутыя слуцкія паясы.

         Затым М. Багдановіч каля двух месяцаў жыў у фальварку Ракуцёўшчына  (непадалёк ад Маладзечна). Вынікам захаплення і роздуму пра мінулае з’явіўся цыкл вершаў “Старая Беларусь”.

         Пасля вяртання ў Яраслаўль Максім Багдановіч актыўна займаецца літаратурнай творчасцю, падрыхтоўкай да выдання першага зборніка. Назву кнізе “Вянок” даў Вацлаў Ластоўскі. Кніга пабачыла свет ў 1913 годзе ў віленскай друкарні Марціна Кухты.

Яраслаўскі перыяд жыцця паэта – час творчага ўздыму Максіма Багдановіча. Разам з тым ён азмрочаны пагаршэннем здароўя паэта.                 Таму летам 1915 года Адам Ягоравіч вязе сына ў Ялту (Крым).

Пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя восенню 1916 года М. Багдановіч прыехаў у Мінск. Ён пасяліўся ў Змітрака Бядулі і ўладкаваўся на працу ў губернскі камітэт Беларускага таварыства дапамогі ахвярам першай сусветнай вайны. Бежанскім камітэтам была створана “Беларуская хатка”. Апрача іншага, тут адбываліся вечарыны паэзіі і музыкі. Нягледзячы на стому, вечаровымі часінамі паэт пісаў вершы, паэмы, артыкулы. Аднак хвароба пачала адбіраць апошнія жыццёвыя сілы. Адзін з апошніх твораў – “Страцім-лебедзь” М. Багдановіч пісаў ужо цяжка хворы, задыхаючыся ад кашлю. Сябры сабралі неабходныя сродкі для паездкі і лячэння паэта ў Крыме. 25 мая 1917 года ён пайшоў у вечнасць. Пахавалі Максіма Багдановіча ў Ялце. Каля ложка паэта знайшлі лісток паперы з яго апошнімі радкамі:

                      

                        Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,

у белым доме, ля сіняй бухты,

я не самотны, я кнігу маю

З друкарні пана Марціна Кухты.

         Фізхвілінка.

3 –ці вучань. Паведамленне пра зборнік “Вянок”

- Зборнік “Вянок” складаюць творы, якія пісаліся, калі іх аўтару было 17 – 20 гадоў. ” Яго кніга – сапраўдны вянок мастацкіх ідэй і вобразаў, паэтычных формаў”  ( Л. Тарсюк). Гэты зборнік вызначаецца наватарскім характарам творчасці. Паэт стварыў выдатныя ўзоры лірыкі: грамадзянскай, пейзажнай, інтымнай, філасофскай. Ён глыбока раскрыў пачуццёвы свет чалавека, яго ўнутраную сувязь з навакольнай рэчаіснасцю. У ”Вянку” змешчаны ўзоры вершаў, напісаныя ў рэчышчы класічнай еўрапейскай паэтыкі: актава, трыялет, рандо, санет, тэрцыны. Ён упершыню ўвёў у беларускую паэзію свабодны верш – верлібр. У зборніку “Вянок” вельімі адметны паэтычны экскурс у мінулае нашага краю. Гсістарычны вобраз Бацькаўшчыны М.Багдановіч стварыў у нізцы вершаў “Старая беларусь”. У эпіграф да вершаванага цыкла ён вынес апошнюю страфу з верша Янкі Купалы “З мінуўшых дзён”:

Усе прайшло, мінула,

як і не было,

у капцах паснула,

Зеллем зарасло

 

3.     Гутарка

- Што вам вядома аб ўшанаванні памяці М. Багдановіча?

( Свае вершы М. Багдановічу прысвяцілі многія паэты: Мікола Аўрамчык, Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Яўгенія Янішчыц і іншыя. Помнікі паэту ўзведзены ў Беларусі, Расіі, Украіне. Яго імем названа вуліца ў Мінску. Створаны “Літаратурны музей Максіма Багдановіча “ у Мінску, яго філіял “Беларуская хатка”, “Фальварак Рауцёўшчына” (у Маладзечанскім раёне).

- Якія вершы М. Багдановіча пакладзены на музыку? (“Зорка Венера”)

4. Аналіз верша “Песняру”

1.Падрыхтоўа да ўспрымання.

- Адной з асноўных тэм у творчасці Максіма Багдановіча з’яўляецца тэма паэзіі і яе прызначэння. Свой погляд на гэту праблему аўтар выказаў у вершы “Песняру” , які быў напісаны ў 1910 годзе.

2. Выразнае чынане верша настаўнікам на памяць.

3. Выяўленне першаснага ўспрымання:

- Якое ўражанне ў вас выклікаў гэты верш?

- Які яго настрой і танальнасць?

4. Аналіз верша.

- У якой форме напісаны гэты верш?

- Якія асацыяцыі выклікае ў вас вобраз сэрца-каменя?

- З чым паэт параўноўае верш?

- Якой, на думку М. Багданвіча, павінна быць паэзія? ЦІ згодны вы з аўтарам?

6. Замацаванне вывучанага (праца ў групах).

         Вучні атрымліваюць тэхналагічныя карты (па тэхналогіі “Алфавіт”). У кожную лінейку карты яны ўпісваюць словы, якія пачынаюцца з адпаведнай літары алфавіту і ілюструюць жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча.

Прэзентацыя работ

7. Дамашняе заданне.

1. Усім вывучыць на памяць верш “Песняру”.

Заданні на выбар:

1. Напісаць водгук на верш “Песняру”.

2. Скласці сінквейн (з улікам ведаў, набытых на ўроку).

8. Падвядзенне вынікаў урока.

         - Давайце ўспомнім, якія мэты мы з вамі ставілі ў пачатку ўрока? Ці здолелі іх дасягнуць поўнсцю? Ці змаглі мы з вамі разгадаць загадку Багдановіча?

9. Рэфлексія.

Прадоўжыць сказ:

- Сёння на ўроку я…

 Цяпер я ведаю, што…

- Мяне зацікавіла…

- Я зразумеў (ла), што…

- Як вы ацэньваеце сённяшні ўрок і свой удзел у ім?

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

1.     Барсток М. Максім Баглановіч у школе. Мінск: Народная асвета. 1991.- с. 6 – 21.

2.     Бачыла А. Дарогамі Максіма Багдановіча. Мінск: Народная асвета. 1983.- с. 3 – 22.

3.     Беларуская мова і літаратура № 2 2009. – с.3 – 12.

4.     Беларуская мова і літаратура № 4 2009. – с. 47 – 50.

5.     Руцкая А. Пазакласная праца па беларускай літаратуры. Мінск: Мастацкая літаратура. – с. 140 – 147.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе "З прыродай зліўшыся душой…"
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе “З прыродай зліўшыся душой…” (Пейзажная лірыка. Я. Колас. “О, край родны, край прыгожы!”)

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Абсталяванне: партрэт М. Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія...

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе iconУрок па беларускай літаратуры ў 11 класе
Н. Якія яны, маладыя людзі нашага часу? Як да ІХ ставіцца грамадства? (Выказванні вучняў)

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11´ класе
Галя асэнсаваць, у чым заключаецца загадка стылю пісьменніка, як раскрываецца сэнс жыцця жанчыны, у чым яе шчасце

Урок беларускай літаратуры ў 9 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 6 класе
Дружба – вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць Беражыце дружбу, гэта самае дарагое І важнае, што ёсць у чалавека”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка