Аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства




НазваАб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства
Дата канвертавання27.02.2013
Памер38.9 Kb.
ТыпДокументы



ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет і часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства



  1. Заснавальнікі

1.1. Фестываль праводзіцца ўстановай адукацыі «Гомельскі дзяржаўны абласны цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі» ў адпаведнасці з загадам упраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18.01.2010 № 31 “Аб арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства ў г.Хойнікі ў верасні 2010 года”.



  1. Мэты і задачы

2.1. прыцягненне ўвагі моладзі да праблем культурнага жыцця краіны, пошуку магчымых шляхоў іх вырашэння сродкамі прэсы ўстаноў адукацыі; стымуляванне актыўнай дзейнасці па стварэнню актуальных матэрыялаў для прэсы, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням;

2.2. выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, патрыёта малой Радзімы, які ведае і любіць свой край, праз фарміраванне добрых пачуццяў да культурна-гістарычнай спадчыны роднага краю; успрыняцце сацыяльнага і духоўнага вопыту продкаў;

2.3. фарміраванне светапогляду і духоўных каштоўнасцей асобы праз работу прэс-цэнтраў устаноў адукацыі;

2.4. папулярызацыя, развіццё выдавецкіх праектаў устаноў адукацыі, падтрымка таленавітых пачынаючых журналістаў, фотакарэспандэнтаў, развіццё ў навучэнцаў журналісцкай творчасці і майстэрства;

2.5. абмен вопытам работы прэс-цэнтраў, аб’яднанняў навучэнскай моладзі па журналістыцы ва ўстановах адукацыі Гомельскай вобласці і за яе межамі.



  1. Удзельнікі

У мерапрыемстве прымаюць удзел навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў усіх раёнаў Гомельскай вобласці, па жаданні – іншых рэгіёнаў Беларусі.



  1. Умовы правядзення

4.1. На фестываль прадстаўляюцца спецыяльныя выпускі газет і часопісаў, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, якія павінны адпавядаць наступным крытэрыям:

  • раскрыццё тэмы, актуальнасць, інфармацыйная напоўненасць;

  • творчы падыход да зместу газеты (часопіса);

  • літаратурна-мастацкі ўзровень матэрыялаў, журналісцкае майстэрства;

  • арганізацыя матэрыялу: структура, разнастайнасць жанраў і рубрык, сродкі падачы;

  • арыгінальнасць, вобразнасць;

  • журналісцкае майстэрства;

  • афармленне;

  • выкарыстанне ілюстрацый (фатаграфіі, графіка, жывапіс і інш.).

Заахвочваецца наяўнасць прэзентацыйных матэрыялаў дзейнасці прэс-цэнтра (аб’яднання навучэнцаў) установы адукацыі.

4.2. У якасці дадатку разам з газетай (часопісам) неабходна падрыхтаваць рэкламны тэкст для “распаўсюджвальнікаў-паштальёнаў”, якія будуць дзейнічаць падчас свята.

4.3. Газета (часопіс) павінна быць каляровай, з выкарыстаннем 2-х і болей колераў.

4.4. Газета (часопіс) друкуецца на беларускай мове.

4.5. Работы абавязкова павінны мець інфармацыйную даведку (раён/горад, установа адукацыі, звесткі пра членаў рэдакцыйнай калегіі: прозвішча, імя, імя па бацьку, клас вучняў і прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада, нумары кантактных тэлефонаў кіраўніка/-оў).

4.6. Работы павінны быць правераны настаўнікам-філолагам (работы з памылкамі да ўдзелу ў фестывалі не дапускаюцца).

4.7. Работы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.



  1. Парадак і тэрміны падрыхтоўкі і правядзення

5.1. Мерапрыемства праводзіцца з 1 красавіка па 5 верасня 2010 года ў чатыры этапы:

  • першы этап (падрыхтоўчы) – з 1 па 30 красавіка 2010 года – ва ўстановах адукацыі;

  • другі этап (арганізацыйны) – з 3 па 24 мая 2010 года – на ўзроўні раёна, горада;

  • трэці этап (арганізацыйны) – з 25 мая па 30 чэрвеня – на ўзроўні вобласці;

  • чацвёрты (заключны) – 4-5 верасня 2010 года – у г.Хойнікі падчас свята.

5.2. У час свята 4-5 верасня 2010 года накіроўваюцца ў г.Хойнікі:

  • 1 “паштальён” (навучэнец установы адукацыі) ад кожнага раёна, апрануты адпаведным чынам, для распаўсюджвання газет (часопісаў) – не менш за 20 экз. (прэса можа быть прадстаўлена як адным, так і некалькімі выданнямі ад раёна);

  • 1 юны карэспандэнт для збору матэрыялу пра Дзень беларускага пісьменства з мэтай адлюстравання гэтай падзеі культурнага жыцця на старонках выданняў устаноў адукацыі, раённых, гарадскіх, абласных выданняў.

5.3. Узоры газет (часопісаў) – 1 экз., дадатак (рэкламны тэкст для “распаўсюджвальнікаў-паштальёнаў”), прэзентацыйныя матэрыялы дзейнасці прэс-цэнтра (аб’яднання навучэнцаў) установы адукацыі (калі ёсць) накіроўваюцца ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце да 25 мая 2010 года на адрас: 246029, г.Гомель, пр.Кастрычніка 36-а, УА «Гомельскі дзяржаўны абласны цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі». Тэл.: 8 (0232) 48-12-08, 48-15-41.



  1. Арганізацыйны камітэт

Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы да правядзення Дня беларускага пісьменства па выніках фестывалю прымае рашэнне аб узнагароджванні, заахвочванні актыўных удзельнікаў мерапрыемства, работы якіх будуць найбольш адпавядаць крытэрыям (гл. п.4.1).



  1. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне

Лепшыя газеты і часопісы будуць размешчаны на выставе ў Славянскай бібліятэцы г.Гомеля; найбольш цікавыя матэрыялы будуць змешчаны на старонках абласных выданняў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства iconГод кнігі крочыць па краіне. У глыбокім прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства І друку. Вось І ў Браславе адбылося ўрачыстае
Дню беларускага пісьменства І друку. Вось І ў Браславе адбылося ўрачыстае свята, прымеркаванае да гэтай падзеі. Яшчэ да пачатку мерапрыемства...

Аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства iconПраграма культурна-масавых мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2011"
Брэсцкага абласнога акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі (плошча Леніна)

Аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Аб правядзенні І і ІІ этапаў рэспубліканскіх алімпіяд па агульнаадукацыйных прадметах сярод вучняў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць...

Аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства iconСклад камісіі па правядзенні конкурсу на стварэнне г I мна Беларускага прафесійнага саюза работн I каў адукацыі І навукі
Пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнiкаў адукацыі І навукі

Аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства iconПалажэнне аб правядзенні раеннага этапа фестывалю народнай творчасці "Сузор’е"
Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 31 сакавіка 2011 года №888 “Об утверждении перечня Минских городских фестивалей, проводимых...

Аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства iconКолькі каштуе праца настаўніка?
Нацыянальнага інстытута адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, упраўленняў адукацыі І агульнаадукацыйных устаноў. Пазіцыю Беларускага...

Аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства iconЎстановы адукацыі "Заастравецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна" з 25 красавіка па 30 красавіка 2010/2011 навучальнага года
Падрыхтоўка да абласнога семінару (наведванне ўстановы адукацыі ўдзельнікамі паседжання ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага...

Аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства iconКанцэртная праграма Рэспубліканскага ўрачыстага сходу, прысвечанага 90-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі Выступленне ў Калоннай зале
Аркестр Заслужанага аматарскага калектыву ”Ансамбль танца ”Белая Русь“ уа ”нцмтдіМ“, кіраўнік В. Старыкава

Аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства iconРашэнне журы
Віцебшчыны (43 з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 3 з устаноў дадатковай адукацыі). Установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі прадставілі...

Аб правядзенні абласнога адкрытага фестывалю газет І часопісаў устаноў адукацыі, прысвечанага Дню беларускага пісьменства iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
Аб правядзенні Злёту маладых навукоўцаў І выкладчыкаў ”Будучыня пачынаецца сёння!“

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка