1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік




Назва1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік
Дата канвертавання24.02.2013
Памер26.66 Kb.
ТыпДокументы
1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі


Апытальнік


І. Звесткі пра рэспандэнта

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку

2. Узрост і год нараджэння

3. Вера (ці тая ж самая ад нараджэння, калі змянілася, то чаму)

4. Нацыянальнасць

5. Адукацыя (колькі класаў, якая школа)

6. Мова (на якой размаўляе пастаянна, якія ведае)

7. Месца нараджэння і пражывання (пра паходжанні з іншай вёскі растлумачыць, з якога часу і чаму пражывае ў гэтай вёсцы)

8. Перыяды і месцы пражывання па-за вёскай (дзе і калі)

9. Сям’я (вера, нацыянальнасць і мова мужа/жонкі, бацькоў і дзяцей)

10. іншае (калі суразмоўца адрозніваецца нечым асаблівым)


ІІ. Аўтабіяграфічны аповед

Раскажыце пра ўласнае жыццё…


ІІІ. Раскажыце больш падрабязна пра жыццё вашай сям’і ў даваеннай Польшчы/СССР (БССР), а таксама пра падзеі восені 1939 г. ды іх наступствы для вашай сям’і, для суседзяў. (Што Вам найбольш запомнілася? Пра што не хочацца ўспамінаць?)


(Неабходна звяртаць увагу на тэматычныя прыярытэты ў невымушаных аповедах рэспандэнта, а таксама на тое, што засталося па-за яго ўвагай. Далейшую размову трэба грунтаваць на пачутым)


ІV. Прыкладныя ўдакладняючыя пытанні (у выпадку, калі суразмоўца іх абмінуў)


1. Як жылося селяніну / памешчыку / рабочаму / інтэлігенту ў даваеннай Польшчы / СССР (БССР)?

2. Як жылося каталіку / праваслаўнаму / уніяту ў даваеннай Польшчы / СССР (БССР)?

3. Што значыла ў даваенны час быць палякам / жыдом / беларусам / палешуком у Польшчы / СССР (БССР)?

4. Як людзі даведваліся пра жыццё ў Заходняй Беларусі (Польшчы) / БССР (СССР)? Што было галоўнымі крыніцамі інфармацыі?

5. Як людзі паставіліся да паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь? Якімі, на вашую думку, былі мэты Чырвонай арміі?

6. Ці звязваліся гэтыя падзеі з вайной гітлераўскай Германіі супраць Польшчы?

7. Што змянілася ў жыцці пасля “ўз’яднання Беларусі”? Калі вы ўпершыню даведаліся пра “ўз’яднанне Беларусі”?

8. Калі былі зліквідаваная былая польска-савецкая мяжа? )Калі ўжо з’явілася магчымасць набыць білет і паехаць у Менск / Гродно або ў Магілёў / Брэст?

9. Што вы ведалі пра перамены ў Заходняй Беларусі пасля далучэння да БССР? (для Усходняй Беларусі)

10. Як людзі ацэньвалі новую ўладу? (для Заходняй Беларусі)


11. Ці думалі вы, вашыя блізкія або суседзі пра выезд у Польшчу ў пасляваенныя гады?

12. Як вы лічыце, прыход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і ўсталяванне там Савецкай улады ў 1939 – 1940 гг. былі “вызваленнем” ці “акупацыяй”?

Дадатковыя пытанні:

Для Заходняй Беларусі:

  1. Ці ёсць у вашым раёне абарончыя збудаванні (маецца на ўвазе фартыфікацыі часоў існавання мяжы паміж Заходняй і Усходняй Беларусі)? Калі яны будаваліся? Як вы лічыце для чаго? Як іх выкарыстоўвалі пасля 1939 г.?

  2. Ці захаваліся ў вас здымкі міжваеннага перыяду? Чаму вы іх захавалі?

  3. Як выглядала сістэма аховы мяжы? Ці была вырублена просека? Ці быў калючы дрот, паласа з забаранаваным пяском? Хто ахоўваў мяжу? Ці былі сярод іх вашыя знаёмыя, сваякі?

Для Усходняй Беларусі:

4. Калі былі створаны МТС? Ці была электрастанцыя? Ці будаваліся дарогі?

5. Ці маглі ў канцы 1930-х да вас (да людзей, якія жылі на мяжы) прыехаць родныя з іншых раёнаў БССР?


доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук

кандыдат гістарычных навук Вольга Іванова

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік icon«Добры быў пан » Раман Скірмунт у вусных успамінах жыхароў в. Парэчча Пінскага раёну
Рамана Аляксандравіча Скірмунта (1868-1939). Нас цікавілі абставіны асабістага жыцця, гаспадарчая дзейнасць, адносіны з жыхарами...

1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік iconФілосаф З.І. (сош №35 г. Брэста) Урок канферэнцыя "Беларусь з 1917 – 1939 гг." Мэты І задачы
Навучальная: сістэматызаваць, абагульняць І замацоўваць веды па курсу гісторыі Беларусі за 9 клас з 1917 па 1939 гады

1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік iconЯкое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі?
Якое значэнне мелі падзеі верасня 1939 г для беларускай гісторыі? Што гэта было? Вызваленне Беларусі ад “польскага ці панскага прыгнёту”...

1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік icon7 клас Беларуская мова Тэма: " Правапіс прыслоўяў"
Віленскай губерні, належала Тызенгаўзу, 50 душ. У 1909 г вёска, 8 двароў, 21 сям’я, 157 жыхароў. З 1921 г у сладзе Польшчы. У 1923...

1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік iconПраект Тэма: Ужыванне складаназалежных сказаў у вусных І пісьмовых выказваннях тэкстаў розных стыляў Праблема
Мэта: Арганізаваць прэзентацыю праекта па тэме "Ужыванне складаназалежных сказаў у тэкстах вусных І пісьмовых выказванняў розных...

1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік iconВітайма паважаныя аматары гісторыі І культуры Беларусі! Запрашайма Вас прыняць удзел у валанцёрскім летніку "Крэўская вунія-2012"
Для таго каб арганізаваць працу найлепшым чынам, нам неабходна валодаць галоўным інфармацыяй, хто Вы, што Вы ўмееце, чым хочаце займацца...

1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік icon1939 Died on 10/09/1939 when H. M. Submarine Oxley was torpedoed in error off Obrestad, Norway by hms triton Chief Engine Room Artificer lomas, ronald

1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік iconРеферат на тему: "Нюрнбергский процесс"
Выработка плана нападения на Польшу: подготовка и начало агрессивной войны март 1939 сентябрь 1939 года 6

1939 год у вусных успамінах жыхароў Беларусі Апытальнік iconПензин Константин Васильевич Боевые действия в Атлантике и на Средиземном море. 1939-1945 гг
Подготовка флотов основных капиталистических государств к войне (1918–1939 гг.) [15]

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка