Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама




НазваУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Дата канвертавання24.02.2013
Памер61.42 Kb.
ТыпДокументы
Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел адукацыі Зэльвенскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Князеўская гімназія”


Матэрыялы на раённы літаратурна-творчы конкурс “ Роздум над творчасцю Максіма Танка” (намінацыя - уласныя празаічныя творы, жанр - нарыс ”Пясняр жаночай прыгажосці”)


Падрыхтавала Валодзька Юлія,

вучаніца 9”А” класа,

пад кіраўніцтвам настаўніцы

беларускай мовы і літаратуры

Скуба А.А.


Князева 2012

Заяўка на ўдзел у раённым этапе літаратурна-творчага конкурсу ” Роздум над творчасцю Максіма Танка”

Князеўская гімназія


Пясняр жаночай прыгажосці

Нарачанскі край…Я даўно марыла наведаць цябе….Сёлета мне пашчасціла прайсціся басанож па беразе Нарачы. Хвалі ласкава і пяшчотна цалавалі мае ногі. Удалечыні над водным люстрам лятала чайка і мне на памяць прыйшлі радкі з паэмы Максіма Танка ”Пяюць начлежнікі”, якія я чытала ў пятым класе. Сэрца затрапятала: я на радзіме Максіма Танка, паэта , чалавека-філосафа, песняра вечных тэм.

Максім Танк! Твае мілагучныя радкі , якія кранаюць струны душы,прымушаючы трапятаць іх лёгкай павуцінкай, я адкрыла для сябе зусім выпадкова: на занятках у музычнай школе настаўніца пазнаёміла нас з творам ” Awe Maria”і прапанавала на наступны ўрок знайсці аднаіменнны верш Максіма Танка. Знайшла ў зборніку і прачытала. Спачатку зразумела толькі тое, што паэт ўслаўляе прыгажосць жанчыны і шкадуе аб загубленай маладосці і мацярынстве. Пачуўшы на занятках словы верша, пакладзеныя на музыку , я як быццам адчула іх сэрцам і ўсвядоміла зусім па-іншаму: гэта ж гімн каханню, прыгажосці , яе вялікасці Жанчыне – Маці, якая выпраменьвае на ўвесь свет радасць , нешта святочнае , натхняе, акрыляе, узнімае над будзённасцю , прымушае забыцца на ўсё страшнае і нізкае. Жанчына і Маці ! Я паставіла гэтыя словы побач, таму што іначай і быць не можа. Нехта з маіх сяброў, пачуўшы верш, назваў яго антырэлігійным. Магчыма. Розныя меркаванні, розныя погляды. Толькі мае душа і сэрца бачаць у гэтых неўміручых радках прыгажосць Жанчыны-Маці, тое, што закладзена ў ёй ад Бога. Рэлігія, скляпенні храма не вінаватыя ў тым, што гераіня абрала такі шлях, паклала на боскі алтар сваю незвычайную прыгажосць, ахвяравала ёю дзеля нейкай вышэйшай мэты. Згадзіцеся, жанчына амаль заўсёды чымсьці ахвяруе: сваёй маладосцю, здароўем, прыгажосцю, мацярынскім сэрцам….

Гэты верш вельмі надзённы. Я адчула ў яго радках заклік да шанавання жаноцкасці, кахання, прыгажосці, я прачытала ў іх пытанне да нашых мужчын: ”Чаму жанчына выбрала такі шлях, а не шчасце каханай і маці?” І сама ж дала на гэтае пытанне адказ. Няма цяпер у нашым грамадстве святога рыцарскага абагаўлення Жанчыны - Маці, няма адпаведнага ўшанавання і павагі да даравальніцы жыцця на Зямлі. Можа, мне думаецца так таму, што я сама дзяўчына? Не! У гэтым пераконвае і на гэта звяртае ўвагу верш Максіма Танка “Awe Maria”. Дык няхай ён будзе прыкладам любові і павагі да Жанчыны–Маці для ўсіх, на вякі.


Роздум над творчасцю Макіма Танка

Мабыць, ёсць нешта знакавае і ў самім дні, калі Макіс Танк (Яўген Іванавіч Скурко) з’явіўся на свет, бо дзень яго нараджэння – 17 верасня (у 1912 годзе) супаў з днём вызвалення яго радзімы ад белапольскай акупацыі і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Усходняй – дзень, які ён набліжаў, дзеля якога ішоў па этапах, сядзеў у турмах.

Макіс Танк – паэт філасофскага складу мыслення. У яго паэзіі паглыбляецца разгляд з’яў, падзей, фактаў, жыццё чалавека і прыроды ацэньваецца ў агульным плане, у святле так званых вечных праблем жыцця і смерці, узаемаадносін чалавека з грамадствам.

Паэт імкнецца мысліць вершамі. І мысліць ён імі вельмі арыгінальна. Максім Танк сцвярджае, што сутнасць чалавека вызначаецца справай, якой ён прысвяціў сваё жыццё, праз якую рэалізаваў свой дар, які пакінуў пасля сябе.

Дар гэты – як бліскавіца, як кветка, як след разведчыка, як “кроў, што пульсуе ў жылах”, як маці, як Радзіма, без якіх “ні нараджацца, ні жыць немагчыма”.

Адзін мудры чалавек на пытанне, што ён у жыцці любіць больш за ўсё, адказаў: “Само жыццё”. Максім Танк у вершы “Шчасце” сцвярджае простую і вечную ісціну: “Шчасце – гэта само жыццё, бо ўсё пералічанае паэтам – выявы жыцця.” Паэт лічыць, што простае шчасце людское аб’яднае ўсіх. Усведамленне жыцця ва ўсіх яго праяўленнях – сведчанне мудрасці, аптымізму і жыццястойкасці чалавека.

У вершы “Шчаслівы дзень” паэт паэт сцвярджае філасофскую думку, што якім бы мудрым не быў чалавек, якімі б здольнасцямі ўбіраць у сябе вопыты паярэднікаў не валодаў, адкрыццяў на ўласным шляху яму не пазбегнуць, як і ўхіліцца ад вырашэння праблем дружбы, кахання, праўды і маны, жыцця і смерці.

Паэт-філосаф лічыць, калі чалавек пераасэнсоўваў раней асэнсаванае, калі змог перагледзець свае каштоўнасці – ён шчаслівы.

Танк мог напісаць пра ўсё. У яго ёсць вершы пра эпахальныя падзеі і жыццёвыя імгненні, замалёўкі з бясконцых падарожжаў, дасціпны гумар, вывераная філасофія.

Позіркі і думкі паэта затрымліваліся то на свежым бэзавым кусце, то на спрацаваных руках, то на пакутах сяброў-ветэранаў. У яго вершах заўсёды жыццё. Яно ўслаўляецца, абараняецца і сцвярджаецца.

Максім Танк пражыў доўгае жыццё. Многа падзей, многа змен адбылося за гэты час. Многія, напэўна, лічаць, што паэт прайшоў па жыцці шчасліўцам. Гэта – памылковае ўяўленне. Ім пражыта жыццё вкльмі нялёгкае і няпростае, зведана безліч пакуті горачы, момантаў крайне небяспечных і драматячных. Можна сказаць так: усё, ўто выпала ў 20-ым стагоддзі на долю яго народа, - дасталося ў пэўгай меры і яму.

Я люблю Максім Танка за яго агульназначную, засяроджаную на агульным паэзію. Гэта паэзія ўзнімае на ўзровень абагульнення звычайныя факты жыцця чалавека і прыроды, прывучае нас цаніць хлеб на стане і працу. Гэта паэзія сцвярджае нас у думцы, што няма на Зямлі нічога і нікога больш разумгана і прыгожага, чым чалавек і яго справа.

Калі я чытаю вершы выдатнага мастака, то пераконваюся, што ён – пясняр сонца, зямлі, працы, хлеба, жанчыны і маці. Што можа быць боль значнае, чым ісціны, выражаныя словамі:

Падзякаваць сонцу,

Што зноўку вярнула

Да любае працы –

Да збору калосся.

Валодзька Юлія.


Максім Танк

Нарачанскі край…Я даўно марыла наведаць цябе….Сёлета мне пашчасціла прайсціся басанож па беразе Нарачы. Хвалі ласкава і пяшчотна цалавалі мае ногі. Удалечыні над водным люстрам лятала чайка і мне на памяць прыйшлі радкі з паэмы Максіма Танка”Пяюць начлежнікі”, якія я чытала ў пятым класе. Сэрца затрапятала: я на радзіме Максіма Танка, паэта , чалавека-філосафа, песняра вечных тэм.

Максім Танк! Твае мілагучныя радкі , якія кранаюць струны душы,прымушаючы трапятаць іх лёгкай павуцінкай, я адкрыла для сябе зусім выпадкова: на занятках у музычнай школе настаўніца пазнаёміла нас з творам ” Awe Maria”і прапанавала на наступны ўрок знайсці аднаіменнны верш Максіма Танка. Знайшла ў зборніку і прачытала. Спачатку зразумела толькі тое, што паэт ўслаўляе прыгажосць жанчыны і шкадуе аб загубленай маладосці і мацярынстве. Пачуўшы на занятках словы верша, пакладзеныя на музыку , я як быццам пачула і ўсвядоміла іх зусім па-іншаму: гэта ж гімн каханню, прыгажосці ,яе вялікасці Жанчыне – Маці, якая выпраменьвае на ўвесь свет радасць , нешта святочнае , натхняе, акрыляе, узнімае над будзённасцю , прымушае забыцца на ўсё страшнае і нізкае. Жанчына і Маці ! Я паставіла гэтыя словы побач, таму што іначай і быць не можа. Нехта з маіх сяброў, пачуўшы верш, назваў яго антырэлігійным. Магчыма. Розныя меркаванні, розныя погляды. Толькі мае душа і сэрца бачаць у гэтых неўміручых радках Прыгажосць Жанчыны-Маці, тое што закладзена ў ёй ад Бога. Рэлігія, скляпенні храма не вінаватыя ў тым, што гераіня абрала такі шлях, паклала на боскі алтар сваю незвычайную прыгажосць,ахвяравала ёю дзеля нейкай вышэйшай мэты. Згадзіцеся, жанчына амаль заўсёды чымсьці ахвяруе: сваёй маладосцю, здароўем, прыгажосцю, мацярынскім сэрцам….

Гэты верш вельмі надзённы. Я адчула ў яго радках заклік да шанавання жаноцкасці, кахання, прыгажосці, я прачытала ў іх пытанне да нашых мужчын: ”Чаму жанчына выбрала такі шлях, а не шчасце каханай і маці?” І сама ж дала на гэтае пытанне адказ. Няма цяпер у нашым грамадстве святога рыцарскага абагаўлення Жанчыны- Маці, няма адпаведнага ўшанавання і павагі да даравальніцы жыцця на Зямлі. Можа, мне думаецца так таму, што я сама дзяўчына? Не! У гэтым пераконвае і на гэта звяртае ўвагу верш Максіма Танка “ Awe Maria”. Дык няхай ён будзе прыкладам любові і павагі да Жанчыны – Маці для ўсіх, на вякі. (Скуба А.А.)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Навучальна – педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі "Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша"
У 1966 скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама
Гэтыя словы належаць вучонаму з сусветна вядомым імем, нашаму суайчынніку, вялікаму асветніку І нацыянальнаму герою Чылі Ігнату Іпалітавічу...

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі
У дадзенай метадычнай распрацоўцы прадстаўлены формы пазакласнай работы ў рамках тыдня беларускай мовы І літаратуры

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconАб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі
У адпаведнасці з Палажэннем упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі ад 12. 09. 2006...

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconГродзенскага аблвыканкама
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2012-2013 вучэбны год у красавіку 2013 года ў рамках ІІ рэспубліканскага агляду-конкурсу...

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconГродзенскага аблвыканкама
На конкурс было представлено 105 работ из 75 учреждений образования Гродненской области (Приложение 1)

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь упраўленне культуры віцебскага аблвыканкама нацыянальны полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік інфармацыйнае паведамленне
Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 1150-годдзю Полацка

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Уводзіны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка