І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год




НазваІ. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год
старонка1/3
Дата канвертавання24.02.2013
Памер374.76 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальным год


Асноўнай мэтай работы школы ў 2011/2012 навучальным годзе з’яўлялася развіццё гарманічнай, маральна і фізічна здаровай асобы, здольнай да творчасці і самавызначэння.

Галоўныя задачы дзейнасці школы :

  • Забяспечыць укараненне патрабаванняў Кодэкса аб адукацыі ў работу ўстановы адукацыі.

  • Прадоўжыць работу па забяспячэнню якасці адукацыйнага працэсу праз развіццё здароўезберагаючай інфраструктуры, якая адпавядае патрабаванням санітарна-гігіенічным нормам і правілам, у тым ліку6 рацыянальную арганізацыю фізкультурна-аздараўляльнай работы і вольнага часу, арганізацыю якаснага харчавання.

  • Адкрыць групы для правядзення дадатковых заняткаў на платнай аснове.

  • Укараніць практыку творчых справаздач аб курсавым павышэнні кваліфікацыі з аналізам практычнага прымянення атрыманых ведаў;

  • Забяспечыць дыферэнцыраваную метадычную работу з педагогамі на дыягнастычнай аснове.

  • Прадоўжыць работу па накіраванню намаганняў на пошук сродкаў павышэння матывацыі вучняў да навучання і якасці навучання.

  • Забяспечыць укараненне ў навучальны працэс інавацыйных і інфармацыйных тэхналогій.

  • Прадоўжыць работу па паспяховай сацыялізацыі вучняў з АПФР праз далучэнне іх у разнастайныя віды творчай дзейнасці і спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год.

1.1. Структура кіравання метадычнай работай.

Для павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў у школе прадоўжылі сваю работу метадычны савет, метадычныя аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў і класных кіраўнікоў, творчая група “З камп’ютарам на ты”, створана творчая група настаўнікаў гуманітарнага цыкла прадметаў.

Педагогі на працягу года працавалі над тэмай “Педагагічнае майстэрства і творчасць педагога, як сродак развіцця асобы навучэнца”.

Мэта метадычнай работы: стварэнне атмасферы зацікаўленасці ў росце педагагічнага майстэрства, прыярытэта педагагічнай кампетэнтнасці, творчага пошуку педагагічнага калектыву.

Задачы:

  • садзейнічаць развіццю педагагічнай творчасці, павышэнне кваліфікацыі

педагагічных работнікаў;

  • забяспечваць укараненне ў навучальны працэс інавацыйных і

інфармацыйных тэхналогій;

  • прадаўжаць работу з вучнямі з высокай матывацыяй да навучання,

накіраваную на ўдзел у раённых алімпіядах, інтэлектуальных марафонах.


У адпаведнасці з пастаўленай мэтай метадычная работа ажыццяўлялася па наступных напрамках дзейнасці:

  • работа метадычнага савета;

  • арганізацыя творчай групы “ З камп’ютарам на ты” і творчай групы

настаўнікаў гуманітарнага цыкла прадметаў, метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў і класных кіраўнікоў;

  • індывідуальная работа з педагагічнымі работнікамі;

  • работа з маладымі спецыялістамі;

  • работа па ўкараненню новых педагагічных тэхналогій;

  • індывідуальная работа з вучнямі;

  • дасягненні аптымальнага ўзроўня прафесійнай кваліфікацыі;

  • аналіз дзейнасці.

Выкананні пастаўленай мэты садзейнічалі:

  • спланаваная дзейнасць адміністрацыі школы па стварэнні ўмоў для

ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

  • аналіз выканання прынятых рашэнняў , якія забяспечвалі якасць

выніковасці навучанасці вучняў;

За 2011/2012 навучальны год праведзены пяць пасяджэнняў метадычнага савета.

На першым пасяджэнні былі абмеркаваны і зацверджаны наступныя пытанні:

  • план работы на 2011/2012 навучальны год;

  • планы работы метадычных аб’яднанняў, творчай групы, Савета шостага

школьнага дня,

  • тэмы педагогаў па самаадукацыі.

Падчас другога пасяджэння быў праведзены круглы стол “Шляхі павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу”, пры падвядзенні вынікаў было падкрэслена, што сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў спалучэнні з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі могуць істотна павысіць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу, рашыць задачы выхавання ўсебакова развітай, творча свабоднай асобы.

У студзені было праведзена пасяджэння на якім разглядалася работа з вучнямі, якія маюць высокую матывацыю да навучання. Падчас якога настаўнікі-прадметнікі падзяліліся вопытам работы у дадзеным напрамку. Пры абмеркаванні пытання настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таргонская Я.Т. падзялілася вопытам работы з вучнямі, якія маюць высокую матывацыю да навучання. Прапанавала рэкамендацыі па арганізацыі работы з адоранымі вучнямі. На пасяджэнні быў зроблены агляд навінак метадычнай літаратуры. Намеснік дырэктара ўзгадала, што метадычную дапамогу можна атрымаць выкарыстоўваючы магчымасці сеткі Інтэрнэта.

У красавіку адбыўся Фестываль адкрытых урокаў, падчас правядзення якога педагогі змаглі ўзаеманаведаць урокі і пазакланыя мерапрыемствы. На пасяджэнні былі адзначаны ўрокі Сідарэнка А.І., Сасноўскай Л.С., Хвясечка Н.І., Тамашэвіч Н.У., Воўк-Леановіч В.Г..

У час апошняга пасяджэння быў зроблены аналіз дзейнасці метадычнага савета за 2011/2012 навучальны год, абмеркаваны праект плана на 2012/2013 навучальны год.

Інфармацыя па выніках пасяджэнняў метадычнага савета своечасова даносілася да ўсіх настаўнікаў. Настаўнікі мелі магчымасць выкарыстоўваць і выкарыстоўвалі метадычны матэрыял у сваёй рабоце.

У 2011/2012 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі працавалі два маладыя настаўнікі Крэчка Т.А. і Марцінчык Т.Т. На метадычным савеце быў абмеркаваны і зацверджаны план работы “Школы маладога настаўніка”, якія працуюць другі год. За маладымі спецыялістамі былі замацаваны настаўнікі, які працавалі па плану настаўніка з маладым спецыялістам. Дадзеныя педагогі запрашаліся на ўрокі да вопытных настаўнікаў, наведвалі адкрытыя ўрокі. У час наведвання ўрокаў маладых настаўнікаў даваліся рэкамендацыі па правядзенні і планаванні ўрокаў.

У мэтах метадычнай дапамогі настаўнікам-прадметнікам па рабоце з вучнямі, якія маюць высокую матывацыя да навування быў праведзены настаўнікам беларускай мовы і літраратуры Хвясечка Н.І. майстар-клас “Сістэма работы з адоранымі дзецьмі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу”, дзе педагог падзялілася вопытам работы ў дадзеным напрамку, свой абагульнены вопыт работы педагог прадстаўляла ў снежні на раённым узроўні.

Наведаныя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы, праведзенае анкетаванне паказалі, што настаўнікі валодаюць здароўезберагаючымі тэхналогіямі, умела выкарыстоўваюць іх на практыцы.

Настаўнікі працавалі над тэмамі па самаадукацыі, кожны ствараў прафесійны партфоліо. Вынікам работы над тэмамі па самаадукацыі сталі творчыя справаздачы, які прадаставілі ўсе настаўнікі.

На працягу навучальнага года працавала атэстацыйная камісія. У пачатку навучальнага года на пасяджэнні атэстацыйнай каміссіі (Пратакол 25.09.2011 № 1) у выніку адкрытага галасавання былі выбраны старшыня, намеснік старшыні і сакратар атэстацыйнай каміссіі.

На працягу года, згодна з перпектыўным планам атэстацыі педагагічных работнікаў ва ўстанове адукацыі атэстуемых педагогаў не было, ў атэстацыйную камісію заяў ад педагогаў не паступала.

У 2011/2012 навучальным годзе педагогамі абагульняўся вопыт сваёй педагагічнай дзейнасці (Сасноўская Л.С., Хвясечка Н.І., Філіповіч Я.І., Лісоўская К.Р.). Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Філіповіч Я.І прыняла ўдзел у раённым конкурсе “Клас года”, абагульніла свой вопыт выхаваўчай работы. Настаўнік Хвясечка Н.І. прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Адкрыты ўрок”.

На базе ўстановы адукацыі праходзілі раённыя метадычныя аб’яднанні класных кіраўнікоў і пачатковых класаў. Педагогі Сасноўская Л.С., Таргонская Я.Т., Хвясечка Н.І. прадаставілі адкрытыя выхаваўчыя мерапрыемствы, а настаўнік пачатковых класаў адкрыты ўрок Сідарэнка А.І.,

Такім чынам, неабходна адзначыць, што метадычная работа ва ўстанове адукацыі вялася на дастатковым узроўні, планы метадычнага савета і метадычных аб’яднанняў выконваліся, але і існуюць некаторыя праблемы.

На працягу года працавалі метадычныя аб’яднанні школы, работа якіх была напраўлена на павышэнне ўзроўня валодання педагогамі школы інавацыйнымі тэхналогіямі навучання і выхавання.

У 2011-2012 навучальным годзе метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў працавала над тэмай “Удасканаленне навучальнага працэсу з пазіцыі здароўезберагаючай педагогікі, павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў”.

У састаў метадычнага аб’яднання ўваходзяць чатыры настаўнікі. З іх тры з вышэйшай адукацыяй (маюць вышэйшую катэгорыю) , адзін- з другой катэгорыей, адзін настаўнік мае сярэдне спецыяльнай адукацыю (мае базавую катэгорыю), настаўніца працавала другі год.

Мэта: арганізацыя работы настаўнікаў пачатковых класаў па забеспячэнні здароўезберагаючай педагогікі ва ўмовах вучэбнай дзейнасці.

Зыходзячы з тэмы і мэты былі пастаўлены наступныя задачы:

  • забяспечыць выкананне гігіенічных патрабаванняў да навучальнага

працэса на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

  • у працэсе вучэбнай дзейнасці выкарыстоўваць здароўезберагаючыя

тэхналогіі для павышэння працаздольнасці вучняў на занятках;

  • стварыць камфортныя ўмовы на ўроку і ў сістэме дадатковага навучання;

  • забяспечыць індывідуальны падыход да кожнага вучня;

  • кансультаваць бацькоў па пытаннях псіхічнага здароўя дзяцей.

На працягу года адбыліся чатыры пасяджэнні, на якіх разглядаліся пытанні арганізацыйна-метадычнага забеспячэння, пытанні па самаадукацыі, праводзілася дыягностыка прафесійнага росту педагагічных кадраў.

У рамках выбранай тэмы адбыліся два пасяджэнні па наступных тэмах: “Тэхналогія арганізацыі ўрока ва ўмовах здароўезберагаючай педагогікі”, “Урок фізічнай культуры як адна з формаў захавання здароўя вучняў”. Кожнае пасяджэнне здзяйсняла сваю работу па аналітычнаму, арганізацыйнаму і інфармацыйнаму накірунках. Пры гэтым асноўнымі задачамі пасяджэнняў выступала дапамога педагогам у арганізацыі і планаванні здароўезберагаючай дзейнасці на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці. Заняткі праходзілі ў форме круглага стала, семінараў-практыкумаў, адкрытых урокаў.

Дасягненне пастаўленых задач здзяйснялася праз вывучэнне і ўкараненне перадавога педагагічнага вопыту ў практыцы сваёй работы. Кожны настаўнік працаваў над тэмай па самаадукацыі, што дазволіла павысіць прафесійную кампетэнтнасць, пашырыць педагагічныя і псіхалагічныя веды, паглыбіць веды па вучэбных прадметах. У чэрвені з абагульненнем педагагічнага вопыту па тэме “Выхаванне культуры энергазберажэння ў навучэнцаў” на раённым фестывалі педагагічнага майстэртва прадстаўляла сваю работу настаўніца вышэйшай катэгорыі Сасноўская Л.С.

Працягвалася работа па аказанні дапамогі маладому спецыялісту Марцінчык Т.Т. Была запланавана і вялася работа па індывідуальнаму плану, якая забяспечыла прафесійную кампетэнтнасць, развіццё і самаразвіццё асобы маладога педагога на аснове яго індывідуальных асаблівасцей, педагагічных здольнасцей. Разглядаліся пытанні навучання і выхавання вучняў, асаблівасці работы з класным калектывам, дыягностыка вучэбных дасягненняў на першай ступені навучання, нестандартныя формы ўрока.

Павышэнню педагагічнага майстэрства і ўкараненню ў працу перадавога педагагічнага вопыту садзейнічалі раённыя метадычныя аб’яднанні. Настаўнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з метадамі работы іншых настаўнікаў, пераняць іх вопыт. У сакавіку на базе нашай школы праводзілася пасяджэнне раённага ўзроўню на тэму “Метады і сродкі эфектыўнага навучання малодшых школьнікаў”, падчас якога настаўніца вышэйшай катэгорыі Сідарэнка А. І. дала адкрыты ўрок па прадмеце “Чалавек і свет” з выкарыстаннем ЭСН.

У студзені і маі арганізоўваліся выставы метадычнай літаратуры, на якіх настаўнікі абмяркоўвалі навінкі педагагічных выданняў.

Удзел у конкурсе «Журавлик » прымала адна вучаніца з трэцяга класа.

У раённых алімпіядах прынялі ўдзел два вучні з трэцяга класа па матэматыцы і курсе “Чалавек і свет”.

У маі былі праведзены кантрольныя зрэзы ў 4-ым класе (настаўніца Марцінчык Т.Т.) па рускай мове, беларускай мове, матэматыцы па тэкстах адміністрацыі. Аналіз работ паказаў, што вучні падцвердзілі свае веды.

Вядзецца мэтанакіраваная работа па пераемнасці паміж пачатковай школай і дзіцячым садам праз узаеманаведванне заняткаў, сумесныя пасяджэнні пры намесніку дырэктара. У кастрычніку праходзіў раённы конкурс па пераемнасці, дзе настаўнікі атрымалі дыплом другой ступені.

Вучэбная праграма выканана ў поўным аб’ёме. Колькасць кантрольных работ, слоўнікавых і матэматычных дыктантаў, сачыненняў, пераказаў, праверка навыку чытання адпавядае патрабаванням адзінага моўнага рэжыму.

З вышэй сказанага неабходна адзначыць, што настаўнікі пачатковых класаў вядуць сістэмную і мэтанакіраваную работу па павышэнні ўзроўню ведаў і ўменняў вучняў, у працэсе сваёй дзейнасці актыўна выкарыстоўваюць камп’ютарныя тэхналогіі, добра прасочваюцца актыўныя формы работы і дыферэнцыраваны падыход, шмат увагі надзяляецца здароўезберажэнню. Для павышэння якасці навучання педагогі ў поўным аб'ёме скарыстоўваюць стымулюючыя заняткі, асабліва па такіх прадметах, як матэматыка, руская мова і беларуская мова.

Рэкамендацыі:

  • звярнуць асаблівую ўвагу на выяўленне адораных вучняў і работу з імі на

дадатковых занятках, павышэнне якасці падрыхтоўкі да алімпіяд.

  • Надаць ўвагу арганізацыі работы настаўнікаў пачатковых класаў па

забеспячэнні паспяховага засваення базавага узроўню вучнямі з паніжанай матывацыяй да навучання.

Метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў у 2011/2012 навучальным годзе працавала над тэмай “Асобасна-арыентаваны падыход у выхаванні навучэнцаў”. Дадзеная тэма была абрана з мэтай павышэння эфектыўнасці

арганізацыі ўзаемадзеяння класных кіраўнікоў з навучэнцамі, удасканальвання майстэрства педагогаў, накіраванага на павышэнне эфектыўнасці выхаваўчага працэсу.

У склад метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў уваходзіла 9 настаўнікаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка.

На працягу года былі праведзены пяць пасяджэнняў метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў. Пасяджэнні праходзілі ў розных формах: круглы стол, псіхолага-педагагічны семінар, семінар-практыкум, вучэбна-дзелавая гульня. Тэмы пасяджэнняў: “Асноўныя накірункі выхаваўчай работы на 2011/2012 навучальны год”, “Педагогіка падтрымкі дзіцяці: узаемадзеянне школы, сям’і, соцыўма па прафілактыцы дэвіянтных паводзін вучняў. Канструктыўнае партнёрства школы і сям’і”, “Традыцыі, новыя формы работы з сям’ёй у сучаснай школе”, “Класны кіраўнік – галоўная фігура ў гуманістычнай сістэме выхавання дзяцей і падлеткаў”, абмен вопытам.

У рамках МА прайшлі адкрытыя выхаваўчы мерапрыемствы: урок “Мая Радзіма Беларусь”, спартландыя “Здаровыя мы – здаровая нацыя”.

З-за адсутнасці тэарытычнай і практычнайй падтрымкі толькі двумя класнымі кіраўнікамі былі распрацаваны выхаваўчыя сістэмы класных калектываў.

Аналіз вывучэння работы класных кіраўнікоў з класным калектывам паказаў, работа большасці класных калектываў накіравана на рэалізацыю агульнашкольных і сацыяльна-значных задач. Класнымі кіраўнікамі прад’яўляюцца справядлівыя і разумныя патрабаванні да сваіх выхаванцаў.

Работа па фарміраванню класнага калектыву ў цэлым і індывідуальная работа адлюстравана ў выхаваўчых планах класных кіраўнікоў. Хочацца адзначыць сур’ёзны падыход кожнага класнага кіраўніка да планавання выхаваўчай работы класа.

Разнастайнасць форм і метадаў выхаваўчай работы, якія выкарыстоўвалі класныя кіраўнікі, паказваюць прафесіяналізм і творчую актыўнасць педагогаў. Аднак развіццё самакіравання ў класных калектывах застаўляе жадаць лепшага.

Прытрымліваючыся рэкамендацыям метадычнага аб’яднання, класныя кіраўнікі вялі дзённікі класных кіраўнікоў. Дадзеная работа дапамагала ўлічваць работу па ўсіх відах дзейнасці, фіксіраваць звесткі аб вучнях і іх бацьках, раўнамерна размяркоўваць грамадскія даручэнні сярод вучняў, аналізіраваць работу, рабіць вынікі і своечасова выпраўляць недахопы.

Больш змястоўнай стала работа па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню школьнікаў, фарміраванню пачуцця патрыятызму, актыўнага грамадзяніна сваёй Радзімы.

Вялікая работа вядзецца класнымі кіраўнікамі па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Аналізуюцца асноўныя захворванні вучняў школы, надаецца ўвага па іх папярэджванню і прафілактыцы. Класныя кіраўнікі шмат увагі звяртаюць на арганізацыю дынамічных перапынкаў, правядзенне зрокавых фізкультхвілінак, правядзене спартыўных мерапрыемстваў сумесна з бацькамі, арганізоваюць правядзенне кансультацый для бацькоў па прафілактыцы шкодных звычак у дзяцей.

Значна больш увагі ў практыцы сваёй паўсядзённай дзенасці класныя кіраўнікі сталі надаваць рабоце з сем’ямі вучняў, больш актыўна прыцягваць бацькоў да арганізацыі жыццядзейнасці класнага калектыву.

Падчас узаеманаведвання класных мерапрыемстваў класныя кіраўнікі вучыліся аналізаваць сваю работу, правільна ацэньваць яе вынікі, прадухіляць недахопы, бачыць перспектыву сваёй дзейнасці. На працягу года вывучаўся ўзровень стану выхаваўчай работыў класах, праводзілася анкетаванне вучняў, распрацоўваліся памяткі для дзяцей і бацькоў. Аднак дыягнастычная работа класнага калектыву застаецца на даволі нізкім узроўні. Класнымі кіраўнікамі недастаткова якасна выкарыстоўваецца дыягностыка класнага калектвыу, робіцца павярховы аналіз анкет і дыягностык.

Асноўныя цяжкасці у рабоце класных кіраўнікоў выклікала арганізацыя работы з “цяжкімі” вучнямі, вучнямі з групы “рызыкі”, з сем’ямі, прызнанымі ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Рэкамендацыі:

У 2012/2013 навучальным годзе ўсім класным кіраўнікам распрацаваць на аснове Праграмы выхавання навучэнцаў “ Я патрыёт сваёй Радзімы” у дзяржаўнай установе адукацыі “Трокеніцкая базавая школа” на 2012-2015 гады

выхаваўчую праграму класа, улічваць асаблівасці зносін выхаванцаў свайго калектыву, іх бацькоў.

На працягу навучальнага года ў школе працавала творчая група “З камп’ютарам на ты”.

На пачатку года, 2 верасня 2011 года, было праведзена пасяджэнне з мэтай вывучэння інструктыўна-метадычных пісем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 2011/2012 навучальнага года, якімі неабходна карыстацца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе пры выкарыстанні ЭСН і абмеркаваны план работы творчай групы на 2011/2012 навучальны год.

Выкарыстанне метада праектаў у вучэбным працэсе не толькі мэтазгодна, але і дапамагае дасягнуць адну з галоўных мэт – падрыхтаваць рознабаковую развітую асобу.

З мэтай вывучэння этапаў распрацоўкі праектаў і стварэння праектаў па вучэбных прадметах 28 снежня 2011 года быў праведзены круглы стол “Стварэнне праектаў па вучэбных прадметах”:

  • Тамашэвіч Н.У. азнаёміла з тэарэтычным матэрыялам па стварэнні

праектаў па вучэбных прадметах;

  • Воўк-Леановіч В.Г. стварыла праект па матэматыцы “Усвеце лікаў”;

  • Лісоўская К.Р. і Кежун В.Р. стварылі вучэбны праект па біялогіі “Скура –

люстэрка здароўя”.

Інфармацыйныя тэхналогіі значна пашыраюць магчымасці прадстаўлення інфармацыі, таму 30 сакавіка 2012 года быў праведзены семінар-практыкум па тэме “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у выхаваўчым працэсе”:

  • настаўніца пачатковых класаў, Марцінчык Т.Т., паведаміла аб

мэтазгоднасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у выхаваўчым працэсе;

  • Сасноўская Л.С. прадаставіла распрацоўку класнай гадзіны ў 2 класе

“Пагутарым пра сяброўства”;

  • Філіповіч Я.І. прадаставіла распрацоўку пазакласнага мерапрыемства па

прафарыентацыі “Угадай прафесію”.

На прыканцы вучэбнага года, 25 мая 2012, адбылося апошняе пасяджэнне творчай групы, на якім кіраўнік, Воўк-Леановіч В.Г., прааналізавала работу творчай групы за 2011/2012 навучальны год.

Педагогі ўстановы адукацыі на працягу года не ў поўнай меры выкарыстоўвалі інфармацыйныя тэхналогіі на класных і інфармацыйных гадзінах, пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў, таму мэтазгодна працягваць работу творчай групы ў 2012/2013 навучальным годзе па тэме “Укараненне інавацыйных і інфармацыйных тэхналогій у выхаваўчым працэсе.”

Рэкамендацыі:

У 2012/2013 навучальным годзе ўкараняць у практыку класных кіраўнікоў прымяненне камп’ютарных тэхналогій на класных гадзінах і ў пазакласнай рабоце.

У 2011/2012 навучальным годзе была створана новае аб’яднанне – творчая група настаўнікаў гуманітарнага цыкла прадметаў.

Асноўнай мэтай стварэння творчай групы настаўнікаў гуманітарнага цыкла прадметаў з’яўлялася ўдасканаленне сістэмы павышэння матывацыі навучэнцаў да вучэбнай дзейнасці, стварэнне ўмоў для павышэння творчага патэнцыялу педагогаў. У працэсе сваёй дзейнасці дзеля дасягнення пастаўленай мэты творчая група вырашала наступныя задачы:

  • арганізацыя самаадукацыі ўдзельнікаў групы па зададзенай тэме.

  • Удасканаленне метадычнага ўзроўню педагогаў у авалоданні

прагрэсіўнымі прыёмамі развіцця і фарміравання ў школьнікаў станоўчай матывацыі да навучання.

  • Абагульненне і распаўсюджанне вынікаў творчай дзейнасці педагогаў.

Творчая група была створана ў кастрычніку , на першым пасяджэнні ўдзельнікі вызначылі асноўныя накірункі сваёй дзейнасці, абмеркавалі план і формы работы на 2011/2012 навучальны год. У снежні адбыўся тэарэтычны семінар, у ходзе якога ўдзельнікі групы выступілі з дакладамі на тэмы “Фарміраванне станоўчай матывацыі да навучання на ўроках мовы і літаратуры” (Таргонская Я.Т.) і “Спосабы актывізацыі вучэбнай дзейнасці школьнікаў” (Хвясечка Н.І.). Удзельнікамі творчай групы створана прэзентацыя па зададзенай тэме.

У перыяд з 12 па 16 сакавіка адбылася панарама ўрока “Нетрадыцыйныя формы ўрокаў”. Настаўнікі пазнаёмілі калег з практыкай выкарыстання метадаў матывацыі і стымулявання навучэнцаў. У ходзе абмеркавання ўрокаў вопытныя педагогі далі рэкамендацыі па выкарыстанні сучасных форм педагагічнай дзейнасці, пазнаёмілі з нетрадыцыйнымі формамі правядзення ўрока. Педагогі падзяліліся вопытам арганізацыі творчай дзейнасці вучняў на ўроку і ў пазакласнай дзейнасці.

На апошнім пасяджэнні метадычнага фарміравання былі падведзены вынікі работы творчай групы. Педагогамі было прапанавана стварыць праблемную групу “Сістэма работы настаўніка з адоранымі вучнямі пры падрыхтоўцы да алімпіяд”.

Улічваючы вышэй сказанае неабходна адзначыць выяўленыя праблемы ў арганізацыі метадычнай работы ва ўстанове адукацыі:

  • у недастаковай ступені выкарыстоўваліся магчымасці сеткі Інтэрнэт у

пазакласнай рабоце;

  • у недастковай ступені выкарыстоўваліся актыўныя формы арганізацыі

метадычнай работы.

Вывады і прапановы па ўдасканаленні метадычнай работы:

  • пры правядзенні пасяджэнняў выкарыстоўваць актыўныя формы работы з

педагогамі;

  • работу творчай групы “З кампьютарам на ты” накіраваць на аказанне

дапамогі педагогам у выкарыстанні магчымасцей сеткі Інтэрнэт у пазакласнай рабоце;

  • арганізаваць пастаяннадзейнічаючы семінар “Сістэма работы настаўніка з

адоранымі вучнямі пры падрыхтоўцы да алімпіяд”.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год
Навучальны год закончылі 68 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 10 вучняў. Атэставаны – 58 вучняў. З ІХ 1 вучань навучаўся па...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы медыка-псіхалагічнага факультэта уа "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" на 2010/2011 навучальны год аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год
Аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год
З ІХ навучаліся ў спл г. Клецка – 16 вучняў, у другіх школах раёна: сш №3 г. Клецка – 2 вучні, у ліцэі г. Клецка – 1 вучань

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз вучэбна-выхаваўчай дзейнасці педагагічнага калектыва школы за 2011/2012 І задачы на 2012/2013 навучальны год

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан аддзела выхаваўчай работы з моладдзю па ідэалагічнай І выхаваўчай рабоце на 2010/2011 навучальны год Аналіз работы аддзела выхаваўчай работы з моладдзю па ідэалагічнай І выхаваўчай рабоце
Работа аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ў 2009/2010 навучальным годзе праводзілася адпаведна з перспектыўным планам ідэалагічнай...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
Міхалішкаўскай сш падобны від дзейнасці не быў арганізаваны па прычыне адсутнісці запытаў законных прадстаўнікоў дзяцей (усе будучыя...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан работы
Раздзел I: Педагагічны аналіз вынікаў 2009/2010 навучальнага года; задачы на 2010/2011 навучальны год

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры за 2010/2011 навучальны год
Метадычная мэта: укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій: тэхналогія крытычнага мыслення,...

І. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год iconПлан работы ма настаўнікаў прыродазнаўча -матэматычнага цыкла на 2011-2012 навучальны год Пасяджэнне 1
Тэма: Асаблівасці выкладання прадметаў у 2011-2012 н г Нарматыўнае І вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка